Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
27 Новмков Ю. Ф. К проблеме районмровання техннкн обработкн почвы в Восточной Европе // ЕАМВЕ. 1962. 1964. С. 322; Сабурова Л. М. Сельскохозяйственные орудня н постройкм // Этнографмя восточных славян. С. 189—190.
28
Опыт опнсанмя Могнлевской губернмм. Кн. 1. С. 477; Кн. 2. С. 841—842; Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 20.
29 АІМЭФ, ф. 6, воп. 11, спр. 685, л. 11 —12; Tyszkiewicz Е. Opisanie powiatu Borysowskiego. S. 117.
сведчаць знаходкі трубчатых сашнікоў у старажытных слаях (XI—ХШ стст.) Полацка, Мінска, Друцка30. У XIX ст. колавая саха без паліцы нярэдка выкарыстоўвалася пры першым узорванні папару ("ламаць поле"), у той час як пры ворыве пад сяўбу ўжывалася саха з шырокімі сашнікамі і адвальным прыстасаваннем. Сохі бсз паліц выкарыстоўваліся і пры акучванні бульбы, гэтыя функцыі яны зрэдку выконваюць у асабістых гаспадарках Паўночнай Беларусі да нашага часу. Аднак з гэтай мэтай на Палсссі часцсй ужывалася так званая сошка ральнага тыпу (акучнік, баразняк)31.
Традыцыйныя прылады рыхлсння (баранавання) глсбы параўнаўча з ворыўнымі вызначаліся адноснай
Асноўныя тыпы барон (2-я палова XIX—пачатак XX ст.).
1 — сукаватка (смык), вязаная; 2 — вязаная;
3 — вершаліна; 4 — брусковая (рамная)
30 Штыхов Г. В. Города Полоцкой землм. С. 118, 122; Алексеев Л. В. Полоцкая земля в IX—XIII вв. С. 112, 114.
31 Сержпутовскмй А. Земледельческне орудня труда белорусского По-
лесья. С. 47—48; АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 50, л. 12; воп. 11, спр. 685, л. 11—12.
простасцю канструкцыі і вялікім падабенствам у славянскіх і суседніх балцкіх народаў. Тыпалогія сялянскіх барон выяўляла ў большай ступсні паслядоўныя этапы іх эвалюцыі і ўдасканалсннс канструкцыі, чым рэгіянальныя асаблівасці вытворчай культуры. Разам з тым ужываннс тых ці іншых канструктыўных тыпаў барон было цссна звязана з узроўнем аграрнай культуры, сістэмамі зсмляробства і глебава-экалагічнымі ўмовамі, што выяўляс пэўныя этнагеаграфічныя асаблівасці і стасуецца з агульнай характарыстыкай земляробства.
3 падссчнай сістэмай земляробства было звязана ўжыванне найбольш архаічнай бараны — вершаліны, або астрогі, якую А. Сержпутоўскі называў "незаменнай земляробчай прыладай для лясных глеб"32. Всршаліна ўяўляла сабой ствол слкі (часцей за ўсё верхавіну), сукі якой адсякаліся на адлегласці 40—60 см ад ствала, утвараючы завостраныя зубы. За больш тонкі канец мацавалі пастронкі, у якія запрагалі каня ці вала. У канцы XVIII — XIX ст. вершаліна нярэдка ўжывалася на лясных лядах, асабліва на Усходнім Палессі і сярэдняй Бсларусі33.
Больш сучасная барана-сукаватка — смык рабілася з некалькіх расколатых (ці абчэсаных з аднаго боку) яловых ствалоў, на якіх такім жа чынам, як і ў вершаліне, абсякалі сукі34. Па этнаграфічных матэрыялах
Смык. в. Акано Лепельскага раёна
32
Сержпутовскнй А. Земледсльческме орудмя труда бслорусского Полесья. С. 53.
33 Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 32.
34 Там жа. С. 32—33; ІНпнлевскнй П. Путешествме по Полесью н Белорусскому краю. № 8. С. 97; Землеопнсанме Россмйской чмпермм. Ч. 6. С. 118.
Барана вязаная. Дзятлаўскі краязнаўчы музсй
канца XIX ст., смык сустракаўся на большай тэрыторыі Беларусі, асабліва ў Падзвінні. Працяглас бытаванне тут гэтага тыпу бараны было абумоўлсна асаблівасцямі мясцовых завалуненых глеб: доўгія гнуткія зубы стваралі неабходную амартызацыю і параўнаўча лёгка пераадольвалі сустрэчныя камяні. Як і вершаліна, смык таксама шырока ўжываўся на лясных падсеках і аблогах.
Аднак найбольш распаўсюджанай у XIX ст. была так званая плецсная, або вязаная, барана, якую рабілі з дубовых прутоў з заціснутымі паміж імі (з дапамогай плсценых вітак-кольцаў) дубовымі зубамі. Яна выкарыстоўвалася на стараворыўных землях і шырока бытавала ва ўсіх раёнах Беларусі, акрамя Падзвіння.
Бароны вязаная і брусковая. Рэчыцкі краязнаўчы музей
Колькасць зубоў у ёй вар’іравала ад 16 да 25. Такія бароны часцей сустракаліся ў Падняпроўі35, у цэнтральнай і заходняй частках Беларусі звычайна выкарыстоўвалі 25-зубыя бароны, у Панямонні побач з 25-зубымі былі вядомы бароны на 30 і 36 зубоў. Аналагічныя бароны мы знаходзім і на тэрыторыі суседняй Польшчы^6.
Брусковыя, або рамныя, бароны з’яўляюцца больш позняй з’явай; крацістая форма і колькасць зубоў прыкметна вагаліся ў залежнасці ад экалагічных умоў і мясцовай вытворчай традыцыі. У Беларусі ў парэформенны перыяд яны вядомы паўсюдна, аднак найбольш шырока выкарыстоўваліся ў Падзвінні, дзе ў
35 Опыт опмсання Моінлевской губерннн. Кн. 2. С. 842.
36 Moszynski К. Kullura ludowa stowian. Cz. 1. S. 18.
Збажына ў бабках. Драгічынскі раён
працэсе эвалюцыі зсмляробчых прылад замянілі смык. Шырокас распаўсюджанне тут дзярнова-падзолістых глеб на марэнных суглінках патрабавала эфектыўных спосабаў рыхлення (скараджэння), што абумовіла больш ранняе ўкараненне ў земляробчую практыку барон з жалезнымі зубамі. 3 гэтай мэтай тут ужывалі і каткі, у павсрхню якіх набівалі драўляныя ці жалезныя зубы. Зацвярдзелыя камы, якія не паддаваліся скараджэнню, разбівалі спецыяльна прыстасаваным для гэтай
Перавозка збажыны. в. ІПарпілаўка Гомельскага павета. 1914 г.
мэты драўляным малатком (кука)37. Для рыхлсння глебы служылі таксама розныя прылады матыжнага тыпу, заступы, драпачы.
Асноўныя традыцыйныя прылады ўборкі ўраджаю — сярпы, косы, вілы, граблі, цапы, нягледзячы на агульнаеўрапейскія рысы, мслі мноства лакальна-варыятыўных асаблівасцей. Просты серп крыху адрозніваўся вуглом загібу, завостраным лязом з зубчастай насечкай (Усходняя і Цэнтральная Беларусь) ці без яе. Цапы вар’іравалі ў залежнасці ад памераў біла і спосабаў яго мацавання да ручкі і інш38. Зжаты сярпом хлеб сушылі ў снапах, расстаўляючы іх на полі ў бабкі ("мэндлікі"). У Цэнтральнай Беларусі і прылсглай да яе часткі Падзвіння (Паазер’я) і Усходняга Палссся снапы сушылі ў азяродах, на ўсходзе Бсларусі, як ужо ўпаміналася, для гэтай мэты служылі зрубныя памяшканні — асеці і еўні. Высушаны хлсб захоўвалі неабмалочаным у стажках-адонках (Усходняе Палессе) ці малацілі адразу на таку пры гумнах. Прыладамі абмалоту, акрамя цэпа, служылі пранік, рашотка-абівалка, круглая калода, кадаўб і інш. Старажытны спосаб малацьбы з дапамогай хатняй жывёлы, якую ганялі па расцсленых снапах на таку, у гэты час, відаць, ужо выйшаў з ужытку.
Абмалочанае і правеянае збожжа сарціравалі, засыпалі ў засскі свірнаў і клецей. Асобныя сарты збожжа або мукі на штодзённыя патрэбы захоўвалі ў бочках, кадзях, кадаўбах, саламяных кашах. Для захавання збожжа пра запас "на пажарны выпадак" служылі і спецыяльныя ямы, што рылі ў гліністым грунце, абкладваючы сценкі слосм бяросты. Караняплоды і бульбу ссыпалі ў стопкі, паграбы, частку захоўвалі ў капцах.
За шматвяковую гісторыю беларускія хлебаробы накапілі багаты вопыт працоўнай дзейнасці. Іх земляробчы каляндар увасобіў шматлікія назіранні за сезоннымі феналагічнымі зменамі — прылётам з выраю тых ці іншых птушак, цвіценнем розных раслін, калашэннсм збажыны, станам надвор’я ў пэўныя дні, якія ўвязваліся ў адзіным прыродным і працоўным рытме, суадносіліся паміж сабой у паслядоўныя ланцужкі
37 АІМЭФ. ф. 6, воп. 12, спр. 49а, л. 3.
38 Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 66.
ўзаемных апрычыненых сувязей і ўтрымлівалі шэраг мудрых парад і прагнозаў, нсабходных у паўсядзённай гаспадарчай дзейнасці. Кожнас з такіх назіранняў і прыкмет знаходзіла сваё выяўленнс ў крылатых афарызмах, красамоўных прымаўках ці прыказках, што ўтвараюць цэлыя "россыпы" народнай мудрасці і адлюстроўваюць вобразны склад мыслсння народа, яго дасціпнасць, ксмлівасць, тонкі гумар.
Каляндарны год для селяніна пачынаўся вясной (менавіта на сакавік да 1492 г. прыходзілася афіцыйнае святкаванне Новага года па праваслаўнаму календару), прычым пунктам адліку служыла не астранамічная дата, а наяўныя прыкметы вясны, адпавсдны стан надвор’я ("Год на год нс прыходзіцца"). Калі лсс надзяваў зялёны свой убор, калі прыляталі з выраю птушкі, калі пчолы выляталі з вулляў, а па вечарах з ручаін і балот даносіўся дружны, многагалосы хор вадзяных жаб, тады ўжо сама прырода нібы давала ссляніну "санкцыю" на пачатак земляробчых работ. Калі ж зязюля нсспадзеўкі закукуе на голы лес, гэта выглядала анамальнай з’явай і ўспрымалася ў народзс як прадвеснік няшчасця: год чакаўся неўраджайным, галодным. Іншая справа, калі ў красавіку ці маі шмат вільгаці: "Красавік з вадою — май з травою"; "Мокры май — будзс жыта, як гай".
Асобая ўвага ў сістэме прыкмет, павер’яў і сімволіка-абрадавых дзействаў надавалася вясновым старажытнаславянскім святам — Благавсшчанню (Звсставанне — 7 красавіка), Вялікадню, Юр’ю (Георгій, старажытны Ярыла — 6 мая), Міколу (22 мая), Ушэсцю, Сёмусе (Духа, Тройца). Згодна павср’ю, да Благавсшчання нельга было трывожыць сон зямлі: забіваць кол, капаць агарод, ставіць слупы, гарадзіць плот — нс тое, што араць ды сеяць ("На Благавсшчанне нават птушка гняздо не ўе"). Калі пчолы не вылятаюць з вулляў да Благавсшчання, паводле народных прыкмет, павінна быць цёплае, ураджайнае лета; дажджлівае надвор’е ў гэты дзснь абяцала грыбное лета і ўраджай на азімыя. Ва Усходняй Беларусі на Благавешчанне ачышчалі зямлю ад смецця, палілі вогнішчы, вадзілі карагоды, пслі вяснянкі.
Да веснавой сяўбы сслянін рыхтаваўся яшчэ ўзімку: рупліва адбіраў лспшае насенне, вырабляў сявснькі і кошыкі, ткаў мешкавіну, чыніў вупраж, рыхтаваў ко-
лы, ладзіў саху, барану, сахор і інш. Сельскагаспадарчая праца ў традыцыйным светаўяўленні была прасякнута пафасам всры ў яе магічную, жыццесцвярджальную сілу і арганічна звязана з устойлівай сістэмай земляробчых традыцый, звычаяў, абрадаў, культаў, што сягаюць сваімі вытокамі ў дахрысціянскую эпоху. "Увесь гаспадарчы год, — пісаў яшчэ ў пачатку XX ст. Ф. Кудрынскі, — у свядомасці беларуса да гэтага часу асветлены моцным міфічным светам. Беларус не проста апрацоўвас землю, а амаль што свяшчэннадзействуе ў кожным сваім земляробчым акцс. Вясновая апрацоўка зямлі, ачышчэнне глсбы ад наносных элементаў, пачатак сяўбы, пасадка агародніны, уборка збожжа з палёў, травы з лугоў... усё суправаджаецца адпавсднымі абрадамі, песнямі, прымаўкамі, у якіх разам з хрысціянскім пачаткам дзіўным чынам яшчэ гучаць старажытнаязычніцкія паданні"39. Лянота ці абыякавасць у час вясновых работ ці ўборкі ўраджаю расцэньваліся ў сістэме народнай маралі як адны з "цяжкіх, смяротных грахоў".