• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

    Народная спадчына

    Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
    Віктар Цітоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 300с.
    Мінск 1994
    94.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    51 Опыт опмсання Могнлевской губернмн. Кн. 2. С. 890.
    52 Этнографнческое картографнрованне матернальной культуры ГІрмбалтнкк. Мн., 1976. С. 17.
    53 Столпянскмй М. Девять губерннй Западнорусского края. С. 40, 76— 84 і інш. (Выбарка зроблена па паветах.)
    54 s
    Бобровскмй П. Матермалы для географнм м статнстмкн Россмк. Ч. 2. С. 133—134; Зеленскнй Я. Матермалы для географнн м статнстмкм Росспм. Ч. 2. С. 173; ІПпнлевскнй П. Путешествне по Полесью в Белорусскому краю. № 8. С. 104.
    свежыну запрашалі блізкіх родзічаў, ёй частавалі блізкіх суссдзяў.
    Даволі важную ролю ў гаспадарцы беларусаў адыгрывала і авсчкагадоўля. Як паказваюць статыстычныя матэрыялы, пагалоўе авечак у вывучаемы перыяд значна пераўзыходзіла пагалоўе свінсй. Бараніна ўжывалася ў ежу часцей, чым ялавічына. Адначасова авечкі давалі неабходную сыравіну для распаўсюджаных промыслаў — аўчыну на кажухі і шапкі, воўну на тканіны, дываны і розныя вязаныя і валеныя вырабы. Авсчак стрыглі два разы ў год — позняй вясной і восснню, выбіраючы цёплыя сонсчныя дні (па старажытнай традыцыі псравагу аддавалі аўторку, чацвяргу, пятніцы). Канец стрыжкі расцэньваўся як свята "ўраджаю воўны" і адзначаўся ўрачыстай вячэрай ("Воўну трэба замачыць, каб была мяккай")55. Нягледзячы на паўсюднас развядзснне авсчак, гэта галіна ўсё ж найбольш інтэнсіўна развівалася ў заходняй частцы Беларусі; напярэдадні рэформы 1861 г. найбольшае пагалоўе авечак налічвалася ў Брэсцкім, Навагрудскім і Гродзснскім паветах56. У сярэдняй сялянскай гаспадарцы пакідалі на зіму звычайна 4—6 авсчак. "Толькі бабыль, адзінокая ўдава або салдатка, — піша сучаснік, — нс мае авечак у сваёй гаспадарй.ы’,:57. Прычым, калі на большай тэрыторыі Беларусі авсчкагадоўляй займаліся амаль адны сялянс, у Гродзенскай губерні яно было даволі распаўсюджанай з’явай і ў панскіх гаспадарках. Разам са звычайнымі грубашэрснымі тут вырошчвалі таксама танкарунных авечак. У пачатку 40-х гг. XIX ст. на тэрыторыі Беларусі налічвалася 600 тыс. танкарунных авечак, з іх 400—420 тыс. — у Гродзенскай губсрні58.
    Пэўнае месца ў жывёлагадоўлі, у прыватнасці ў малазямельных сялян і местачкоўцаў, мела развядзенне коз. Іх трымалі галоўным чынам для малака. Амаль у кожнай сялянскай гаспадарцы было да дзесятка курэй. Побліз рэк і вадаёмаў, асабліва ў Паазср’і, разводзілі вадаплаваючую птушку — гусей і качак.
    55 ВДУ, НБ, РА, ф. 34, спр. 24, л. 8.
    56 Столпянсккй 14. Девять губерннй Западнорусского края. (Гл. паказчыкі па паветах.)
    57 Бобровскмй П. Матерналы для географнн н статмстмкн Росспп. Ч. 2. С. 173.
    58 Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. С. 474. Чепко В. В. Сельскос хозяйство Белоруссмн в первой половнне XIX в. Мн., 1966. С. 38.
    Для ўзнаўлення больш поўнай карціны развіцця жывёлагадоўлі і яго ўнутранай структуры прывядзём некаторыя тыповыя паказчыкі аб колькасці розных відаў свойскай жывёлы ў розных сацыяльных тыпах сялянскіх гаспадарак Беларусі па стану на 1872—1873 гг. Ніжэйпададзеная табліца складзена на аснове звестак, сабраных у свой час мясцовымі карэспандэнтамі Рускага геаграфічнага таварыства59.
    №
    Павет, воласць
    Сялянскі двор: 1 — заможцы, 2 — сярэдні. 3 — бедны
    Колькасць жывёлы (у дужках—маладняку)
    
    
    
    коні
    валы
    каровы
    свінні
    авеч кі
    козы
    1
    2
    3
    4
    5
    6
    7
    8
    Q
    1.
    Сенненскі п.
    1—заможны
    6
    —
    10(8)
    5(20)
    10(15)
    —
    
    Астровен-
    2—сярэдні
    3
    —
    3(9)
    4(14)
    5(6)
    —
    
    ская вол.
    3—бедны
    1
    —
    —
    1
    —
    1
    2.
    Чэрыкаўскі п.
    1. Іваноў Е.,
    7
    —
    5(4)
    4(12)
    10(12)
    —
    
    Беліцкая
    11 чал.,
    
    
    
    
    
    
    
    вол.
    27 дзес.
    2. ІТікаліеў I., 9 чал., 13,5 дзсс.
    3
    —
    2
    2(6)
    7
    2
    
    
    3. Пара.монаў X., 6 чал.
    1
    —
    1
    1
    2
    —
    3.
    Слуцкі п.
    1—заможны
    3
    3
    5
    5
    14(22)
    
    
    Пацэйкавіц-
    2—сярэдні
    1
    2
    3
    3
    8
    
    
    кая вол.
    3—бедны
    —
    1
    1
    1
    2
    
    4.
    Ваўкавыскі п.
    1—заможны
    3
    3
    9
    10
    20
    
    
    Пенюгоў-
    2—сярэдні
    2
    2
    6
    4
    14
    
    
    ская вол.
    
    
    
    
    
    
    
    5.
    Мазырскі п.
    1. Сукач Я.,
    14 чал.,
    2
    10(10)
    16(14)
    6(19)
    22(38)
    
    
    
    25 дзес.
    
    
    
    
    
    
    
    в. Буйнавічы
    2. Ярэма 3., 4 чал.
    	
    2
    1
    2
    2
    
    
    
    19 даес.
    
    
    
    
    
    
    6.
    Брэсцкі п.
    1—заможны
    2
    4
    7
    6
    15
    
    
    Матыкаль-
    2—сярэдні
    1
    2
    5
    4
    8
    
    
    ская вол.
    3—бедны
    —
    2
    2
    2
    4
    
    Пададзеная табліца адлюстроўвае нс толькі структуру сялянскай жывёлагадоўлі, што мае свае асаблівасці
    59ВГУ, НБ, РО, ф. д. 34, 599, л. 8; д. 299, л. 19, 28, 30—31; д. 277, л. 6—7; д. 94, л. 6—8; д. 226, л. 2, 17; д. 26, л. 5.
    ў розных рэгіёнах, але і тыя важныя сацыяльна-эканамічныя зрухі, якія вызначаліся пасля адмены прыгоннага права. Скасаванне прыгоннага стану і замацаваннс зямлі ў прыватную ўласнасць садзейнічалі хуткаму росту пагалоўя жывёлы і яго прадукцыйнасці. Так, па статыстычных звестках, у Мінскай губерні за апошнюю чвэрць стагоддзя (1875—1900 гг.) пагалоўе свойскай жывёлы вырасла ў два разы, прычым разам з ростам колькасці прадукцыйнай жывёлы прыкметна павялічылася пагалоўе коней, якія ўсё часцей ужываліся на палявых работах, паступова выцясняючы валоў60. Разам з тым у структуры жывёлагадоўлі розных рэгіёнаў Бсларусі ў канцы XIX ст. яшчэ захоўваліся рансйшыя асаблівасці, аб чым сведчаць параўнаўчыя паказчыкі працэнтных суадносін розных відаў свойскай жывёлы ў трох суседніх губернях (гл. табл.) .
    Губерні
    Коні
    Буйная рагатая жывёла
    Свінні
    Авечкі
    Козы
    Усяго (%)
    Мінская
    12,8
    35
    20
    27,2
    5
    100
    Магілёўская
    29,8
    26,2
    22.9
    24,3
    2,8
    100
    Віцебская
    18,6
    31,8
    20,1
    28
    1,5
    100
    Пры характарыстыцы жывёлагадоўлі ў Мінскай губерні выяўлясцца, як і раней, значная розніца ў паказчыках пагалоўя цэнтральна-беларускіх і палескіх паветаў. Асноўная маса буйной рагатай жывёлы прыходзілася на палескія паветы Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі. Толькі ў адным Пінскім павеце налічвалася 120 тыс. буйной рагатай жывёлы, пятая частка пагалоўя ўсёй губерні. У той жа час Барысаўскі павет займаў першае месца ў губерні па колькасці коней (40 тыс.) і свіней (67 тыс.)62. Нсльга не адзначыць таксама розніцу ў развіцці жывёлагадоўлі заходнепалескіх (Пінскага, Брэсцкага, Кобрынскага) і ўсходнепалескіх (Мазырскага, Рэчыцкага) паветаў. Заходняе Палессе вылучалася больш высокімі паказчыкамі ў развядзснні кароў і авечак як на душу насельніцтва, так і ў разліку на 100 дзес. сельскагаспадарчых угоддзяў.
    60 Обзор Ммнской губерннм за 1875 г. С. 26—27; To же за 1900 г. С. 5.
    61 Обзор Ммнской губерннн за 1890 г. С. 7; Отчет о состоянмм Могнлевской губернян за 1890 г. С. 11; Обзор Вмтебской губерннм за 1896 г. II БДГА в г. Мннске, ф. 2686, оп. 31, д. 014, л. 80.
    62 Обзор Мннской губерннн за 1890 г. С. 7.
    ІІа сенажаці. в. Дражэнічы Крычаўскага раёна. 1973 г.
    Ва ўмовах традыцыйнага ўкладу эканомікі, цесна звязанай з прыроднымі ландшафтамі, кармавая база жывёлагадоўлі вызначалася памерамі сенажацей і пашаў, як і іх натуральным станам. Асабліва была багата сенажацямі і пашамі паўднёвая, палеская, частка Беларусі. Тут на неабсяжных прасторах густыя лясныя масівы чаргаваліся з рэдкалессем і шырокімі пойменнымі лугамі. Патэнцыяльныя магчымасці жывёлагадоўлі добра адлюстроўваюць суадносіны лугоў і ворыўных зямель па паветах. Так, у сярэдзіне XIX ст. на 100 дзес. ворыва прыходзілася ў Пінскім павеце 91 дзес, у Мазырскім — 62 дзес. лугоў63. У той жа час на лёсавых раўнінах Цэнтральнай Беларусі і Панямоння лугі складалі толькі 15—20% у адносінах да ворыўных зямель.
    У панскіх сялян зямельныя ўчасткі былі меншых памераў, чым у дзяржаўных, прыкметна меншымі былі і памсры лугоў. Так, у разліку на 100 дзес. ворыва ў панскіх сялян Мінскай губерні плошча лугоў напярэдадні рэформы складала 22,9 дзес., у той час як у дзяржаўных — 33,7 дзес.64 Па агульнай колькасці жывёлы на адну гаспадарку тыя і другія мелі
    63 Зеленскнй 14. Матермалы для географмн м статнстнкн Росснн. Ч. 2.
    С. 56—57; Ч. 1. С. 89.
    64 Там жа. С. 164.
    прыблізна роўныя паказчыкі (12,9 і 13), аднак дзяржаўныя сялянс разводзілі ў большай колькасці кароў і коней, якія, атрымліваючы крыху лепшы дагляд, вызначаліся адпаведнай прадукцыйнасцю.
    Прыродна-кліматычныя ўмовы і экстэнсіўны характар гаспадаркі абумовілі перавагу адгонна-пашавай сістэмы са стойлавым утрыманнем жывёлы ў зімовы час. Разам з тым розныя віды жывёлагадоўлі мелі свае асаблівасці ў тэрмінах, спосабах утрымання жывёлы. Скаціну пасвілі на працягу 6—8 месяцаў, лстам — на абшчынных пашах (сервітутах), папарах, лясных урочышчах, a ў канцы лета і восснню — дадаткова па ржышчы і сенажацях. Кароў і авечак на ноч заганялі ў хлявы, коней пасвілі круглыя суткі. У чэрвсні — ліпсні кароў гналі ў поле на світанку (на ранкі), а пад абсд статак вярталі ў вёску, гаспадыні даілі кароў і зачынялі ў хлявах; кароў выганялі зноў у полс пасля таго, як спадала жара. Часам практыкавалі і адгонную (гуртавую) форму выпасу, калі статак гналі на працяглы перыяд далсй ад дому. Для начлегу ў гэтым выпадку служылі пабудаваныя ў месцах выпасу аборы, ці кашары. Апрача бсларускіх сялян і шляхты гуртавой жывёлагадоўляй займаліся яўрэйскія жывёлапрамыслоўцы. Яны скуплялі (або абменьвалі) у бсларускіх сялян маладняк, наймалі пастухоў, якія гналі статак у лес на ўсё лета; у канцы ліпеня да месца выпасу падвозілі соль і дадатковы корм (муку, вотруб’е), адкормленую жывёлу збывалі на асенніх кірмашах у Тураве, Петрыкаве, Зэльве і інш.
    Свіней выкормлівалі ў дамашніх умовах, перыядычна выпускаючы з хлявоў на падножны корм пад наглядам падлеткаў. На Палессі практыкавалася і даволі архаічная адгонная форма іх утрымання. Свінсй выганялі ў лес або адвозілі ў лодках на суседнія астравы, дзе яны пасвіліся без усялякага нагляду да глыбокай восені, кормячыся жалудамі, каранямі і сакавітай травой. Восенню, калі жухла трава і ночы станавіліся халоднымі, іх склікалі (звычайна гэта рабіла гаспадыня, на вокліч якой яны ішлі) і напаўдзікіх, з новым патомствам, прыводзілі дадому. Сала і мяса такіх свіней, насычаныя водарам лясоў, па сведчанню сучаснікаў, вызначаліся добрым смакам65.
    65 Эремнч 14. Очеркн Белорусского ІІолесья II ВЗР. 1867. Кн. 8. С. 115—116; Маракуев В. Полесье н полешукм. С. 14; Gloger Z. Encyklopedia staropolska. Т. 1. S. 233—234.
    У парэформенны перыяд база жывёлагадоўлі ўзмацнілася за кошт кармавых траў. Травасеянне атрымала прыкметнае распаўсюджанне ў Панямонні і Цэнтральнай Беларусі. Як паказвае аналіз статыстычных дадзсных па паветах, яно цягацела да раёнаў больш эфектыўнага земляробства і жывёлагадоўлі. У прыватнасці, у Наваградскім павецс ўкосныя плошчы кармавых траў у сялян у 1901 г. складалі 4995 дзес., у Слуцкім — 4640, Ашмянскім — 3232, Лідскім — 2421, Мінскім — 1560 дзес.66 Травасеянне тут стымулявалася хуткім павелічэннем пагалоўя коней, а таксама пашырэннем пасеваў азімай пшаніцы. У той жа час у Паўночнай Беларусі і асабліва на Палессі, дзе значныя плошчы займалі сснажаці, да XX ст. кармавыя травы на сялянскіх надзелах амаль нс высяваліся. У Падзвінні травасеянне атрымала некаторы штуршок толькі ў пачатку XX ст. у сувязі са Сталыпінскай аграрнай рэформай. Гэты працэс быў абумоўлены не толькі запатрабаваннямі развіцця жывёлагадоўлі, але і, як адзначалася, узнаўленнем урадлівасці глебы, змарнаванай пасевамі льну.