Псршы выхад у полс (заворванне, запашка, першая баразна) быў для ссляніна сапраўдным святам. У гэты дзень араты ўставаў рана на золку, нетаропка мыўся чыстай крынічнай вадой, даставаў з куфра (ці кубла) новую кашулю. Гаспадыня збірала ў дарогу рытуальны скарб — асвячоную ў царкве ваду, хлсб, соль, яйкі. Вада і хлсб у славянскай абраднасці служылі абярэгамі: яны абсрагалі ад нячысцікаў і дурнога вока і перадавалі сялянскай ніве сваю першародную энергію і жыццёвую сілу. Свянцонай вадой акраплялі рабочых валоў (ці коней) перад заворваннем. Часам араты, паставіўшы валоў на першую баразну, даваў ім толькі панюхаць рытуальны хлеб, прыгаворваючы: "тады з’ясцё і сап’яцё, як заробіця". У гэты дзень селянін араў нядоўга і, апрацаваўшы адзін загон ці нават зрабіўшы некалькі барознаў, вяртаўся дахаты, дзс яго чакаў святочны стол. Напярэдадні гаспадыні выпякалі абрадавае псчыва, гатавалі мясныя вырабы, яйкі, якія асвячалі ў мясцовай царкве. Пячэнне ў формс розных земляробчых прылад — раздвоснай сахі, бараны, сярпа і інш. — выпякалася і ў дзень заворвання. 39 Кудрннскнй Ф. Белорусы. Внльна, 1904. С. 16. Нягледзячы на адзіныя семантыку і сімволіку абрада заворвання, яго паасобныя фазы і рытуальныя формы мелі свае прыватныя адрозненні ў розных рэгіёнах Беларусі, адлюстроўваючы экалогію мясцовай культуры, бытавыя абставіны, творчае ўвасабленне і ўласнае асэнсаванне агульных норм земляробчай абраднасці. У Паўночна-Усходняй Беларусі напярэдадні ворыва сяляне чыста мыліся з вечара ў добра натопленай лазні. Араты адпраўляўся ранкам у поле, пагрузіўшы на воз саху і паставіўшы кошык з рытуальным хлсбам, свечкай, галінкамі вярбы, акропленымі свянцонай вадой; перад заворваннем ён тройчы абыходзіў з вярбою свайго каня і са словамі "блаславі, Божа; у час добры!" пачынаў араць. Існавала павер’е, што поле дасць лепшы ўраджай, калі будзе ўзарана сахой, якая зроблена з розных парод дрэва: плаха-расоха — з бярозы ці клёну, адвал-паліца — з дубу ці бярозы, аглоблі (вобжы) — з хвоі і інш.40 У Заходнім Палессі (Кобрынскі павет) араты адпраўляўся псршы раз у поле на закаце сонца, загарнуўшы ў чысты ручнік у дарогу хлеб, соль і грамнічную свечку (асвячоную ў царкве ў дзснь Грамніц, ці Стрэчання); рассцяліўшы ў полі на мяжы ручнік, ён клаў на яго хлеб-соль, аддаваў нізкі паклон ніве і праходзіў першую баразну41. Ва Усходнім Палсссі селянін адпраўляўся на заворванне раніцой, узяўшы з сабой хлеб, соль, свянцоныя яйкі і мяса; шкарлупінне ад яек і косці ад мяса ён закопваў на мяжы пасля рытуальнай трапезы. Часам на ўзмежку рассяваўся мак ("Радзіся поле так густа, як мак”). Пэўнае сімволіка-абрадавае значэнне мела і масць рабочых жывёл. Так, у некаторых раёнах Панямоння пазбягалі адкрываць палявыя работы на чорных ці сівых валах; у гэтым выпадку нярэдка займалі ў суссдзяў валоў светлай масці. У паўночна-ўсходняй частцы Беларусі аралі на конях, што вызначала некаторыя асаблівасці арганізацыі сельскагаспадарчых работ, іх рытмікі, унутранай псіхалогіі і абрадавай атрыбутыкі. Абрад заворвання нярэдка суправаджаўся 40 Ннкмфоровскмй Н. Я. Очеркн простонародного жнтья-бытья... С. 387; Ён жа. Простонародные прмметы н поверья. С. 102. 41 Крачковскнй Ю. Ф. Быт западнорусского селянмна. С. 92. 42 Шейн П. В. Матермалы для мзученмя быта й языка... Т. 3. С. 243. тут катаннсм па спіне каня свянцонага яйка ("Будзь, мой конь, гладак і повін, як ета яйцо")43. Рабоце ў полі папярэднічалі агледзіны нівы, або провідкі. Селянін ішоў у поле, узяўшы з сабой загорнутыя ў чысты абрус (ці ручнік) пірог, соль, асвячоныя галінкі вярбы, а калі провідкі прыходзіліся на велікодны тыдзень, то і чырвоныя яйкі. Звычайна на Юр’е ён аглядаў пасевы азімых. Паклаўшы на мяжы абрус з хлсбам-соллю, гаспадар абыходзіў палеткі і ўтыкаў галінкі вярбы па краю поля, нібы абсрагаючы яго ад непажаданых стыхій, напасцяў і сімвалічна благаслаўляючы веснавое адраджэнне нівы. Пасля рытуальнай трапсзы рэшткі ад ежы і шкарлупінне ад яек закопвалі на мяжы, а звсрху часам яшчэ накладваліся камяні. У Заходнім Палсссі (в. Талмачова Столінскага р-на) у дзснь заворвання выпякалі хлябцы ў форме крыжоў, пасля трапезы адзін з іх пакідалі на ўзмежку, прысыпаючы зямлёй, што сімвалізавала адзінства нівы і хлеба, узгодненасць прыроды і спраў чалавска. У тым жа ідэйным рэчышчы былі вытрыманы і абрадавыя нормы, звязаныя з сяўбой. Сяўба з’яўлялася бадай што важнсйшай змястоўнай часткай народнага каляндара, вакол якой склаўся цэлы комплскс традыцыйных аграрных ведаў, феналагічных назіранняў, прыкмст, трапных прымавак, прыказак, абрадавых дзействаў, всраванняў, што займалі ў сістэмс нацыянальнай культуры істотнае месца. Яе адкрыццё (засеўкі) нярэдка злівалася з вясновым ворывам у адзіным працоўным і абрадавым цыкле і прыходзілася, гледзячы па абставінах, на другую палавіну красавіка — пачатак мая. "Зазвінеў жаўрук — не выпускай сахі з рук”; "Зязюлька вымавіць "ку-ку", тады і сей на усю руку"... Народныя прыкметы і рэкамендацыі аптымальных тэрмінаў сяўбы амаль дакладна супадаюць з вынікамі сучаснай агранамічнай навукі44. Нават на поўначы Беларусі сяўбу пачыналі звычайна да Юр’ева дня. Пры спрыяльных умовах стараліся штосьці пассяць напярэдадні Вялікадня ў Чысты чацвср ці пятніцу: згодна павер’ю, пасевы ў першым выпадку вырастуць чыстымі, без пустазелля, а ў другім — збажына не 43 Шейн П. В. Матермалы для нзученмя быта м языка... Т. 3. С. 228. 44 Гл.: Ляснічы М. Я., Севярынец К. 11. 3 глыбінь жыватворных. Мн., 1990. С. 47. будзе баяцца ні дажджу, ні граду. У Заходнім Палессі сяўбу яравых пры добрым надвор’і імкнуліся здзейсніць да Вялікадня. Прычым у тыдзснь перад святам пазбягалі засяваць палеткі; гэты тыдзень у народзе называлі сухавсем, і выссянае збожжа нібыта горш прыжывасцца ў глсбе. Аднак больш надзсйнымі арыенцірамі ў сістэме аграрных адлікаў лічыліся нерухомыя (стацыянарныя) каляндарныя святы, у прыватнасці вясновыя Юр’я (6 мая) і Мікола (22 мая). Да Міколы ў асноўным завяршалі сяўбу яравых на Палессі. У ліку першых высявалі авёс і пшаніцу, з агародных — капусту, агуркі, затым — ячмень, гарох, проса, каноплі, пазней іншых — лён і грэчку. Згодна апрабаванай сістэмс народных прыкмет і феналагічных назіранняў, рэкамендавалася ссяць авёс, калі з’явяцца камары; пшаніцу — у перыяд цвіцення чаромхі, ячмень — у час росквіту каліны. Найбольш спрыяльнымі для сяўбы ў народзе лічыліся цёплыя, ціхія і пахмурныя дні; пры ветраным воблачным надвор’і перавага аддавалася ўсходняму і заходняму вятрыскам; збожжа, высеянае пры ўстойлівых паўночных ці паўднёвых вятрах, па шматгадовых прыкметах, больш марудна ўзыходзіла ў халоднай і малавільготнай глебе. Звярталі ўвагу і на фазы месяца, найлепшай лічылася поўня: "Поўны месяц — поўныя свірны збожжа". Збажына, пасеяная на маладзік, нібыта была больш схільна кусціцца і даваць тонкую салому. Пры іншых роўных умовах улічвалі і тыднёвы каляндар, аддаючы перавагу аўторку, субоце, крыху меней — серадзе і пятніцы45. Вясновыя аграрна-каляндарныя святы завяршаліся Сёмухай (Духа, Тройца) і Ерамеевым днём (13 чэрвеня; "Прыйшоў Ерамей — больш не сей"). Сяўбу азімых пачыналі пасля Спаса (19 жніўня) і заканчвалі да Пакрова (14 кастрычніка). Пры гэтым пазбягалі сеяць у так званы "чарвівы тыдзень" (28 жніўня — 4 верасня). Найбольш значымыя сімволіка-абрадавыя функцыі для сейбітаў на гэтым этапе выконвалі старажытныя святы Прачыстай (28 жніўня) і Багача (2-я Прачыстая — 21 верасня; «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку»), 45 Булгаковскмй Д. Г. Пмнчукн. СПб., 1890. С. 185; Шейн П. В. Матермалы для мзученмя быта м языка... Т. 3. С. 245. У дзень сяўбы ў сялянскай хаце падтрымліваліся ўзорны парадак і чысціня. Хата і ніва ва ўяўлснні селяніна ўспрымалася як двуадзіная іпастась, па аналогіі і пасевы на нівс павінны быць чыстымі, без пустазелля. Той жа сакральнай ідэі быў падпарадкаваны і рытуальны звычай старанна мыцца перад сяўбой і апранаць чыстае адзенне. У Падняпроўі адкрываць сяўбу даручалі самым бездакорным і нявінным хлапчукам у 10—14 год, якіх апраналі ў святочнае адзснне. Засеўкі праводзілі адборным нассннем, якос змешвалася з зернем, выбраным з зажыннага снапа (зжатага мінулым летам з нагоды зажынак) ці вянка, звітага пасля заканчэння жніва (дажынак). У Панямонні частку насеннага збожжа асвячалі ў царкве; яго ссыпалі ў асобую торбу, завязвалі каляровым шнурком і пакідалі для засевак. Пасля засявання некалькіх загонаў селяніна чакаў святочны стол, да якога запрашалі памочнікаў, сваякоў, суседзяў. Лічылася: чым больш шчодры і разнастайны пачастунак з нагоды зассвак, тым багацейшы будзе ўраджай. У гэты дзень пазбягалі даваць адзін другому агню ці пазычаць што-небудзь па суссдству (паводле павер’я, разам з пазычанымі рэчамі да суседа магла перайсці і частка ўраджаю). У Паўночнай Бсларусі сейбіт часам працаваў у полі з сякерай за поясам, "каб хлеб урадзіўся такім, што яго прыйшлося б ссякаць сякерай" (заўважым, з сякерай ён і араў поле, каб падпраўляць сваю саху, рабіць дробны рамонт на доўгіх гонях). У Заходнім Палессі вядомы прымхі, што лён вырасце высокім, калі яго пасее самы высокі чалавек у вёсцы. Ва Усходнім Палессі існавала павер’е, што лён будзе доўгім і валакністым, калі яго пасее дзяўчына з расплеценымі косамі. Падобныя павер’і, што неслі ў сабе водгулле язычніцкай міфалогіі і асацыятыўна-вобразнага мыслення, адрозніваліся на тэрыторыі Беларусі багатай разнастайнасцю і выступалі ў большай ступені як сюжэтная аснова абраду, які набліжаўся да прасякнутага патаемным сэнсам тэатралізаванага відовішча. Наступны ідэйна-абрадавы комплекс земляробчых звычаяў і абрадавых дзеянняў прыходзіўся на перыяд уборкі ўраджаю і заканчэння палявых работ. Кожная сельскагаспадарчая культура мсла свас прыдатныя тэрміны ўборкі, якія пазначаліся ў народным календа- Тыііы ільнамялак. 1 — нахільная двухрэберная; 2 — нахільная аднарэберная; 3 — гарызынтальная аднарэберная; 4 — гарызантальная двухрэберная; 5 — стацыянарная; 6 — разборная (аднарэберная) ры, стасуючыся з асенняй сяўбой, ворывам зябліва, апрацоўкай сельскагаспадарчых прадуктаў і інш. Амаль кожнае свята гэтай пары, пачынаючы са Спаса, несла ў сабе пэўны ідэйна-абрадавы змест, звязаны з плёнам рытмічна арганізаванай працы, з ушанаваннем шчодрых дароў восені, што надавала чалавечаму існаванню новы эмацыянальны імпульс, стварала новы настрой з надзеяй на безтурботную зіму і бязбеднае жыццё. Важная сімволіка-абрадавая роля надавалася першаму і апошняму зжатым снапам — так званаму "гаспадару" і жытняй бабе, якія азначалі сабой святы зажынак і дажынак і вакол якіх быў сканцэнтраваны цэлы комплекс працоўных, грамадскіх і сямейных звычаяў, абрадаў, тэатралізаваных відовішчаў з адпаведнымі песнямі, гульнямі, рытуальнымі дзействамі, святочнымі ўборамі і абрадавай ежай. На Палессі зажынкі адкрывала сталая, умудроная вопытам і аўта-