Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
рытэтная на сяле жанчына. Жнеі псравязвалі кісці правай рукі жгутом саломкі, што, згодна старажытнаму павср’ю, служыла абярэгам ад стомы і хваробы, надавала працаздольным жаночым рукам новыя сілы. Зжатае жыта звязвалі з дапамогай цурак (яны нярэдка ўпрыгожваліся арнамснтальнымі ўзорамі), ставілі ў бабкі, якія налічвалі 10 снапоў кожная; высушаныя ў бабках ці на азяродах снапы складалі у копы па 60 снапоў кожная, адзін вялікі сноп накладвалі зверху — і дажджавыя кроплі лёгка слізгалі ўніз, не закранаючы самога збожжа.
Першы зажынны сноп цырымонна неслі ў дом, ставілі на кут, з яго, як упаміналася, апасля выбіралі збожжа і змсшвалі з семянным зсрнем. Па заканчэнні жатвы на межах пакідалі некранутымі некалькі сцяблоў з каласамі, якія звязвалі ў пучок — "завівалі бараду". Адначасова рабілі дажыначны вянок, які надзявалі на галаву самай прыгожай жанчынс. Апошні сноп зжатага жыта ўпрыгожвалі кветкамі, убіралі ў спадніцу, завязвалі павсрх каласоў хусту і пад звонкія гукі дажынных песень урачыста неслі з поля дадому, захоўваючы яго па традыцыі на будучы ўраджай. 3 нагоды дажынак выпякалі вялікі каравай. У некаторых месцах дажынкі спраўлялі двойчы — па заканчэнні жніва азімых і жніва яравых. Дажынкі нсслі ў сабс асвечаны старажытнай традыцыяй багаты духоўны змест, звязаны з культам зямлі і ўрадлівасці, адначасова ўслаўлялі жанчыну і яе нялёгкую працу.
Яшчэ адзін цыкл аграрных абрадаў прыходзіўся на глыбокую восснь пасля заканчэння сяўбы азімых і ўборкі бульбы. 3 гэтай нагоды на Палессі білі пеўня, "каб усё было добра, каб усё спявала" (водгулле язычніцкіх ахвярапрынашэнняў). Гэтае свята спраўлялі вечарам, накрываючы шчодры стол; аднак сярод шматлікіх святочных страў не было гарэлкі: па словах мясцовых жыхароў (Столінскі р-н), "яе патрэбу тады не панімалі". На гэту пару прыпадаў і старажытны абрад "Жаніцьба коміна". Глыбокай восенню, пасля бабінага лета, калі дні станавіліся кароткімі, сяляне ўпершыню вечарам, "гледзячы на зіму", урачыста запальвалі вогнішча-светач, які ўяўляў сабой на Палессі конусавідную ўнізс трубу-комін, пад якой гарэлі смалістыя корчыкі, асвятляючы хату. Жанчыны і дзяўчаты вадзілі вакол коміна карагоды з псснямі і тэатраль-
нымі гульнямі, інтэрмедыямі, шчодра абсыпаючы комін семем і збожжам. He падлягас сумленню глыбокі выток гэтага святочнага абраду, звязанага з культам агню і хлеба.
Увасобіўшы ў сабе старажытныя светаўяўленні, абшчынныя нормы маралі, народныя веды і калектыўны вытворчы вопыт, земляробчыя звычаі і абрады адыгрывалі істотную ролю ў жыццядзейнасці народа-этнаса, аб’ядноўваючы люзей на базе агульных каштоўнасцей і інтарэсаў. Будучы неад’емнай часткай беларускай традыцыйнай культуры, яны выконвалі важныя функцыі фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, працоўнага і маральнага выхавання маладога пакалення, перадачы яму жыццёвага вопыту і добрых традыцый сваіх продкаў.
ЖЫВЁЛ АГАДОЎЛЯ
Жывёлагадоўля з’яўлялася адным з важнейшых заняткаў, які забяспсчваў сялянскую гаспадарку неабходнымі прадуктамі харчавання і тэхнічнай сыравінай для разнастайных промыслаў. Яна давала арганічныя ўгнаснні, без чаго былі немагчымы прагрэсіўныя сістэмы земляробства. Адначасова рабочая жывёла (коні і валы) была ў той час амаль адзінай цяглавай сілай у земляробчай гаспадарцы.
3 старажытных часоў у насельніцтва Бсларусі, як і ўсіх славян, асноўнае месца ў жывёлагадоўлі займала буйная рагатая скаціна (гаўяда). У раскопках Гародні XI—XIII стст. сярод астэалагічных рэшткаў яна складала 30—34%, свінні — 29—34, дробная рагатая жывёла (у асноўным авечкі) — 19, коні — 17%. У наступнае стагоддзе значэнне буйной рагатай жывёлы некалькі павялічылася, у той жа час скарацілася ўдзельная вага авечак і коней46. Няўстойлівасць і хістанне ў пагалоўі хатняй жывёлы, асабліва коней, былі звязаны не толькі з эканамічнымі прадумовамі, але і з палітычнай сітуацыяй, рэквізіцыямі скаціны ў ваенныя ліхалецці.
Параўнаўча высокая ўдзельная вага жывёлагадоўлі ў структуры сельскай гаспадаркі захоўвалася ў Беларусі на працягу ўсяго сярэднявечча, як і пасля далучэння
46
Вороннн II. II. Древнее Гродно. С. 39, 56, 168.
яс да Расіі. У складзе Расійскай імперыі Бсларусь разам з Прыбалтыкай выступала як раён найбольш развітай свінагадоўлі ва ўсёй Нсчарназёмнай зоне. Буйной рагатай жывёлы ў разліку на душу насельніцтва тут было ў 1,5 раза болей, чым у сярэдняй паласе Расіі. У цэлым па Беларусі, калі зыходзіць з сярэдніх паказчыкаў 1914 г., на 100 чалавек прыходзілася 40—60 галоў прадукцыйнай жывёлы пры 32 — па еўрапейскай Расіі . У гэтай сувязі дзіўнымі ўяўляюцца "думкі" некаторых дарэвалюцыйных і сучасных аўтараў аб характары ежы беларусаў, для якіх скаромныя стравы былі рэдкасцю і сустракаліся на сталс бсларускага селяніна толькі па святах.
Роля жывёлагадоўлі ў эканамічным жыцці розных раёнаў Бсларусі была нсаднолькавай. У вывучаемы псрыяд, як і ў больш ранні час, яна адыгрывала асабліва прыкметную ролю ў жыхароў Палссся. Распаўсюджаная ў Беларусі так званая літоўская (літоўска-беларуская) парода кароў была больш рослай і пародзістай ("зубровая парода") у заходняй частцы, дзс яна выкарыстоўвалася не толькі ў якасці прадукцыйнай, але і цяглавай жывёлы. Яна патрабавала лепшага ўтрымання і больш сытных кармоў. На параўнаўча высокі ўзровснь жывёлагадоўлі і пародзістасць мясцовых кароў у канцы XVIII — пачатку XIX ст. звяртаў veary вядомы рускі вандроўнік і географ В. Севяргін . Літоўска-беларуская парода, што мае сваім продкам еўрапейскага тура, была прыстасавана да суровых умоў утрымання і нспераборлівая ў кармах, пры добрым даглядзе хутка прыбаўляла ў вазе і давала тлустае малако.
У Падзвінні і Падняпроўі была больш шырока развіта конегадоўля. Конь здаўна быў асноўнай цяглавай сілай. Мясцовая парода коней, патомкаў тарпанаў, вызначалася невялікім ростам (120—130 см), але была параўнаўча моцнай і вынослівай у рабоце. Звычайна селянін даглядаў свайго каня лепей, чым карову ("быдлу”), каню адводзілася больш утульнае і цёплае месца ў хлявах (стайня, канюшня), для яго нарыхтоўвалі і
47
Дробмжев В. 3. м др. Мстормческая географмя СССР. М., 1973. С. 218—219.
48 Севергмн В. Запмскн путешествмя по западным провмнцмям Росскйского государства. СПб., 1803; Сммльгевнч Н. Лнтовско-белорусскчй скот II Молочное жнвотноводство. 1902. № 3. С. 57—58.
больш якаснае, мурожнае сена, а таксама канюшыну, віку, авёс. У небагатай сялянскай гаспадарцы консй кармілі ячнай і аўсянай саломай, мешанкай "сечкі" з аўсом. Абсалютная большасць усіх коней належала сялянам, якія апрацоўвалі ўласным канём як сваю, так і панскую землі. Па статыстычных звестках канца XIX — пачатку XX ст., у Магілёўскай губерні памешчыкам налсжала толькі 12,3% усіх консй49. Колькасць коней у сялянскай гаспадарцы Паўночна-Усходняй Беларусі была паказчыкам маёмаснага цэнзу.
На Палессі, у Панямонні і на большай частцы Цэнтральнай Беларусі асноўнай цяглавай сілай у сялянскай гаспадарцы былі валы. Яны выкарыстоўваліся як на ворыве, так і ў якасці транспартных жывёл. Іх запрагалі таксама ў прывады механічных млыноў, малатарняў, сукнавальняў, лесапілак. Аднак пры баранаванні поля, перавозцы больш лёгкіх грузаў і пасажырскай яздзе часцей за ўсё выкарыстоўвалі консй.
Утрыманне ў сялянскай гаспадарцы консй або валоў адлюстроўвала рэгіянальную спецыялізацыю, геаграфічныя асаблівасці ў структуры жывёлагадоўлі. Гэтыя асаблівасці добра прасачыць па статыстычных паказчыках за 1846—1860 гг. на тэрыторыі Мінскай губсрні, дзе назіралася шмат этнакультурных варыяцый, што адлюстроўвалі спецыфіку розных беларускіх зямель. У розных паветах губерні на адзін сялянскі двор у сярэднім прыходзілася: у Барысаўскім павеце — 1,9 каня і 3,6 буйной рагатай жывёлы, Ігуменскім — адпаведна 1,1 і 3,8, Бабруйскім — 0,9 і 4,8, Мінскім — 0,9 і 3,2, Слуцкім — 0,9 і 3,5, Навагрудскім — 0,8 і 5,3, Пінскім — 0,6 і 5,2, Мазырскім — 0,5 і 4,3, Рэчыцкім — 0,4 і 2,6 .
Звяртае ўвагу значная колькасць коней (у сярэднім па два на кожны сялянскі двор) у Барысаўскім павеце. Далей на ўсход, на тэрыторыі Падняпроўя гэты паказчык яшчэ болей павялічваўся. Асабліва шырока гэта галіна была развіта ў Быхаўскім і Рагачоўскім паветах, дзе на кожную сялянскую гаспадарку прыходзілася, па звестках на 1882 г., у сярэднім 3,3—3,4
Крестьянское коневодство в Могнлевской губерннм. Могнлев, 1895. С. 1; Г. Б. О коневодстве в Ммнской губернмн II ЗСОРГО. 1910. Кн. 1. С. 250.
50 Зеленскнй й. Матерналы для географмм н статнстмкм Росснн. 4. 2. С. 162—163.
каня51. Разам з тым на Палессі большасць сялянскіх двароў зусім не мела коней, аднаконны і бясконны двары зусім нс былі тут паказчыкамі бядняцкай гаспадаркі, як гэта адназначна сцвярджаецца ў нскаторых гістарычных працах. Параўнаўча мала коней утрымлівалася і ў сялянскіх гаспадарках Панямоння. Звычайна сяляне мелі тут аднаго, радзсй двух коней, якія выкарыстоўваліся ў асноўным для транспарту. Разам з тым палеткі апрацоўвалі псраважна валамі. Гэты звычай існаваў з глыбокай старажытнасці і быў уласцівы нс толькі славянскаму нассльніцтву Паўднёва-Заходняй Русі, алс і прусам, і жэмайтам, што псрасяляліся ў Панямоннс пад націскам тэўтонскай агрэсіі. На думку А. Війрэса, старажытныя прусы выкарыстоўвалі на ворывс і валоў, і консй52.
Выкарыстанне ў паўночна-ўсходняй частцы Беларусі ў якасці асноўных цяглавых жывёл коней, a паўднёва-заходняй валоў, такім чынам, выступала як пэўная этнакультурная традыцыя, якая накладвала свой адбітак на паўсядзённы побыт і гаспадарчую дзейнасць, на спосабы і прыёмы апрацоўкі глебы, на канструктыўна-тыпалагічныя асаблівасці традыцыйных зсмляробчых прылад і транспартных сродкаў.
Свінагадоўля была шырока развіта па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Найбольш значнае пагалоўе ў канцы 50 — пачатку 60-х гг. XIX ст. налічвалася ў Рагачоўскім, Бабруйскім, Гомельскім, Лідскім паветах (ад 46 тыс. да 40 тыс.)53 Разам з тым крыніцы XIX ст. адзначаюць больш высокую прадукцыйнасць свінагадоўлі ў Гродзенскай і Мінскай губернях54. Свіней адкормлівалі зялёнымі сакавітымі кармамі, караняплодамі, жалудамі; убой рабілі звычайна ў пачатку зімы з мэтай лепшага захавання сала і мясных прадуктаў. Дзснь разбірання забітай жывёліны па традыцыі адзначаўся ў сям’і; на