Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ляробам, жывёлаводам, паляўнічым, рыбаловам. Яна прадаставіла яму ўсе магчымыя сродкі для пераадолення цяжкасцей, абумоўленых кліматычнымі варункамі. I сапраўды, у сферы гэтай дзейнасці ён дасягнуў магчымай дасканаласці... Пасяліце на берагах Прыпяці жыхара іншых краін, ён прападзе" .
Рыначны кошт зямлі на Палессі быў вышэйшым, чым у другіх раёнах, а мясцовыя жыхары лічыліся нават больш заможнымі параўнаўча з сялянамі Цэнтральнай Беларусі і Падняпроўя. Раскіданасць ворыўных участкаў сярод лясоў і балот удалечыні ад паселішчаў ускладняла іх апрацоўку. Менавіта гэта і вызначала шырокае бытаваннс ў земляробстве падсекі і лясной аблогі, якія захоўваліся тут да XX ст. Як паведамлялі мясцовыя карэспандэнты ў адказ на анкет\ РГТ, на Палессі, асабліва ва ўсходняй частцы, сянс нярэдка распрацоўвалі лясныя ўчасткі або навіну, часам быўшую рансй (гадоў 20—30 таму назад) у культурным абароце20. Звычайна лсс высякалі восснню, калі заканчваліся палявыя работы. Вялікія дрэвы ссякалі на нскаторай вышыні ад кораня (тоўстыя дрэвы выкарыстоўвалі і ў якасці будаўнічага матэрыялу), тонкія дрэвы і кустарнікі карчавалі. На наступны год вясной або летам падсохлыя павалсныя дрэвы і галлё сцягвалі ў кучы і спальвалі, поп,елам падкормлівалі зямлю, глебу апрацоўвалі сахой і сукаваткай (смыкам), побліз пнёў рыхлілі матыкай, а потым засявалі просам, грэчкай, ячменсм. Праз год падгніўшыя пні (ад вялікіх дрэў) карчавалі і ляда засявалі жытам. Пасля збору ўраджаю полю давалі адпачнуць на працягу 4—5 гадоў. За гэты перыяд тут зноў пачынала ўздымацца лясная флора, аднак яна не стварала значных перашкод пры апрацоўцы: карнявая сістэма маладых бярозак і асін не паспявала глыбока ўсталявацца ў пясчаную глебу і лёгка падразалася вострымі нарогамі палескай сахі. На ўзараным полі высявалі звычайна азімас жыта.
Такім чынам, падсека на Палессі спалучалася з лясной аблогай (ялавінай). Звяртае ўвагу "засцсра-
19
Жнвопмсная Россмя. Т. 3. С. 345.
20 ВДУ, НБ, РА, ф. 34, спр. 237, л. 2; спр. 181, л. 4; Бенеке. Хозяйственные очеркн Могнлевской, Мннской н Волынской губерннй // Ж.МГН. 1845. Ч. 17. С. 134.
гальны” рэжым апрацоўкі поля: палескі селянін выкарыстоўваў навіну толькі на працягу двух гадоў, а потым даваў ёй адпачнуць, што садзсйнічала хуткаму ўзнаўленню структуры пясчаных і супясчаных глеб, папярэджвала встравую эрозію. На суглінках вызваленыя з-пад лесу участкі засявалі некалькі год узапар, чаргуючы пасевы жыта і аўса (радзей проса, грэчкі), затым пасля яе знясілсння пакідалі на 5—8 гадоў "на міласць прыродзе"21. Нярэдка на такіх лядах першапачаткова ўладкоўвалі кашары — агароджаны участак, куды заганялі на ноч, а часам і ў поўдзень, статак жывёлы (гаўяды). Пасля шчодрага ўгнойвання гэты ўчастак аралі і засявалі збожжам яравых ці азімых і, такім чынам, уключалі яго ў лясную аблогу22.
Даючы характарыстыку падсскі, A. Л. Шапіра адзначаў яе бытаваннс ў тых раёнах, дзе было мала ў гаспадарках жывёлы, а значыць, і ўгнасння для глебы . Адзначаная заканамернасць, уласцівая для рускай Поўначы, як бачым, нс характэрна для Бсларускага Палссся. Тут якраз было шмат пагалоўя жывёлы і значныя памеры сенажацяў, тым не мснш падсека і лясная аблога, калі зыходзіць з этнаграфічных матэрыялаў XIX ст., сустракаліся шмат часцсй, чым у іншых рэгіёнах Беларусі. Пры абложнай сістэме ўся ворыўная зямля падзялялася звычайна на 4—6 палёў, два з іх засявалі азімымі і яравымі, астатнія адпачывалі на працягу некалькіх гадоў.
Найбольш абжытымі і развітымі аграрнымі раёнамі на Палессі былі лёсавыя раўніны ў бассйне Ніжняй Прыпяці, цэнтральны (Тураўскі) масіў, Загараддзе і Пабужжа (Падляшша). У гэтых раёнах на працягу многіх стагоддзяў панавала трохпольная сістэма. Сяляне разбівалі сваю ворыўную зямлю на тры роўныя палі (палеткі): адно з іх засявалася азімым жытам, другое — яравым (авёс, ячмень, пшаніца, грэчка, проса), трэцяе — заставалася пад папарам. На наступны год папар засявалі азімымі, другос поле, што
21 ВДУ, HG, 1’А, ф. 34, спр. 180, л. 5; Бенеке. Хозяйственные очеркн... С. 194.
22 Сержпутовскмй А. Белорусы. Л., 1926. С. 4; ВДУ, НБ, І’А, ф. 34, спр. 237, л. 8.
23
Шапмро А. Л. О подсечном земледелнм на Русн в XIV—XV вв. II ЕАНВЕ. 1963. С. 126.
было раней пад азімымі, засявалі яравымі, а ранейшае — яравое — пакідалі пад папарам. Пад азімыя ўносілі ўгнаенні — 60—100 вазоў на дзссяціну, прычым угнойвалі —14 частку поля, якая звычайна была бліжэй да сядзібы24. 3-за недахопу зямлі сяляне бралі яе ў арэнду ў зсмлсўладальнікаў за грашовую аплату або адробкі. Па статыстычных звестках сярэдзіны XIX ст., у палескіх паветах штогод засявалася крыху больш за 14 ворыўных зямель. Так, у Бабруйскім павсце з 213 тыс. дзесяцін ворыва засявалася 85 тыс., у Мазырскім з 174 — 70, Рэчыцкім з 272 — 109, Пінскім з 193 — 97 тыс. дзесяцін25.
Тыпы cox. 1 — саха аднаконная з перакладной паліцай;
2 — саха аднаконная з нерухомай паліцай; 3 — саха палеская для двухваловай запрэжкі; 4 — саха для аднаваловай (ці аднаконнай) запрэжкі; 5 — саха для двухваловай запрэжкі з шырокімі асіметрычнымі сашнікамі (без паліцы)
24 ВДУ, НБ, РА, ф. 34, спр. 26, л. 2; спр. 19, л. 1—2; спр. 180, л. 15; спр. 248. л. 1; спр. 250, л. 1.
25
Зеленскмй 14. Матермалы для географнн н статмстмкн Россмм. Ч. 2.
С. 19.
Земляробчая тэхніка беларусаў, увасобіўшы ў сабе шматвяковы вытворчы вопыт і характарызуючыся значнай варыятыўна-тыпалагічнай разнастайнасцю, была максімальна прыстасавана да асаблівасцей мясцовых грунтоў і гістарычна вызначаных умоў гаспадарання. Большасць вядомых канструктыўных форм земляробчых прылад была вынайдзена яшчэ ў старажытнасці; яны зазналі нязначную эвалюцыю на працягу стагоддзяў, захаваўшы сваю традыцыйную сярэдневяковую аснову да XX ст. На тэрыторыі Беларусі зыходзіліся арэалы важнейшых усходнееўрапейскіх тыпаў сох, якія былі характэрны і для суседніх этнічных тэрыторый. Па сваіх канструктыўна-тыпалагічных асаблівасцях вылучаюцца сохі: палеская (або літоўская, падляшская), віцебская (руская, перакладка) і падняпроўская (магілёўская, беларуская), якія ў сваю чаргу мелі мноства прыватных ці пераходных варыянтаў.
У паўднёва-заходняй частцы Беларусі была распаўсюджана палеская саха, якая складалася з корпуса (рагач), зробленага звычайна са ствала дрэва, выкапанага з корансм, і рабочай часткі (расоха, плаха, плахціна).
a — палеская саха (паводле A. К. Сержпутоўскага);
б — падняпроўская саха. в. Азярцы Талачынскага расна
Два карнявыя адросткі рагача ўтваралі ручкі, другі яго канец — доўгі дышаль (біла). Для зручнасці кіравання сахой у час ворыва дышаль злучаўся палкай (мыліца, муліца) з лсвай ручкай. Расоха мацавалася да рагача знізу ў адтуліне пад пэўным вуглом, ад якога залежала глыбіня ворыва. Яна рабілася часцсй за ўсё з бярозы і мсла раздвоены кансц, на які набіваліся жалезныя сашнікі. Адмстнай рысай палескай сахі была яс асімстрычнасць: розная форма і пастаноўка сашнікоў і адвальных дошак (паліцы). У рабочым стане левы перавідны сашнік (верхавы нарог, "апірач") падразаў пласт зямлі збоку, а правы сіметрычны (ральнік) падымаў яго знізу, адвальваючы пры дапамозс паліц на правы бок. Дзве паліцы розных памераў падбіваліся адпавсдна пад сашнікі: левая, больш кароткая (всрхняя, ці закрой), была пастаўлена больш крута параўнаўча з правай ("рылляная", "плахтына"), што стаяла ніжэй закроя26. Такая канструкцыя давала магчымасць акуратна пераварочваць ворыўны пласт і роўна араць па ўсяму полю. Параўнаўчая масіўнасць форм, устойлівасць і плаўнасць ходу адпавядалі нетаропкай хадзе рабочых валоў, што выкарыстоўваліся пры гэтым у ярэмнай запрэжцы. Выкарыстаннс сахі палескага тыпу вядома і ў суссдніх з Беларуссю этнічных
Панямонская саха. в. Цудзенішкі Ашмянскага раёна
26 ДМЭ, ф. 7085, адз. зах. 1; Ммхельсон В. Лнтовская coxa // ЖМГМ.
1849. С. 143—145; Gloger Z. Enciklopedia staropolska. Т. 3. S. 259.
тэрыторыях — украінскім Палессі, польскім Падляшшы, летувіскай Аўкштайціі,
У Панямонні часта ўжывалася саха больш лёгкая за палсскую з дзвюма паліцамі і аднолькавымі сашнікамі. Замест дышля яна мела кароткі градыль, да якога прыстасоўваліся аглоблі для аднаконнай ці аднаваловай запрэжкі.
У Падзвінні ў сельскагаспадарчай практыцы шырока ўжывалася саха віцебскага тыпу з перакладной паліцай для аднаконнай запрэжкі. Яс рабочая частка (плаха) заціскалася паміж папярэчных брускоў (адзін з іх утвараў па канцах і ручкі), да якіх мацаваліся
Віцебская саха. в. Гарадок Лепельскага раёна
аглоблі (вобжы). Плаху нярэдка замянялі два паралельна пастаўленыя і звязаныя паміж сабой выгнутыя брускі, на канцы якіх набівалі аднолькавай формы (часцей трубчатыя) сашнікі. Адвальным прыстасаваннем служыла невялікая лапатападобная паліца, якая замацоўвалася на адным з сашнікоў з дапамогай пяньковых цягаў ("зямлянкі"), што злучалі накрыж аглоблі з ніжняй часткай плахі і надавалі трываласць усёй канструкцыі. Паліцу можна было перакладваць з аднаго сашніка на другі і адварочваць ворыўны пласт адпаведна направа ці налева, што прыкметна павышала манеўранасць віцебскай сахі на вузкіх доўгіх палетках і ва ўмовах цераспалосіцы. Разам з тым саха
арала на невялікую глыбіню, хутчэй адхінала, а не пераварочвала ворыўны пласт і экалагічна адпавядала характару мясцовых дзярнова-падзолістых, часта завалуненых глеб. Яна шырока бытавала і ў суседніх абласцях Расіі — Пскоўскай, Наўгародскай, Цверскай27.
На тэрыторыі Падняпроўя выкарыстоўвалася саха з больш доўгай і стацыянарнай паліцай, замацаванай пад лсвы сашнік. Такая канструкцыя рабочай часткі давала магчымасць больш грунтоўнай апрацоўкі поля. Кароткія аглоблі (вобжы) не выконвалі, як і ў віцебскай сасе, сваёй звычайнай функцыі: конь запрагаўся ў пастронкі, якія мацаваліся да канцоў аглабель. Даўжынёй пастронка рэгуляваліся цягавае супраціўлснне і глыбіня ворыва. Аналагічная канструкцыя сахі была распаўсюджана на тэрыторыі суседніх Смаленскай, Бранскай і Калужскай абласцей, a на захадзе абмяжоўвалася левабярэжжам Бярэзіны .
Нават у межах аднаго павета сохі маглі адрознівацца сваёй канструкцыяй, формай сашнікоў і расохі, пастаноўкай паліцы і інш. Так, на Палсссі побач з рансй апісанай ужывалася і саха без паліц: зямля адвальвалася тут пры дапамозе адпаведным чынам пастаўленых шырокіх сашнікоў (левы крыху вышэй і ззаду правага) і асіметрычнай расохі. У Цзнтральнай Беларусі побач з двухпаліцавай палескай вядома і саха з адной паліцай. Ужыванне таго ці іншага тыпу (або канструктыўнага варыянта) сахі залежала ад мясцовых глебавых умоў. Так, у Барысаўскім і Iгуменскім паветах на сугліністых глебах у XIX ст. ужывалася саха палескага тыпу ("паўзуха"), а на пясчаных завалунсных і лясных глебах — лёгкая саха колавага тыпу, так званая дрында29. Апошняя мела вузкія трубчатыя сашнікі і амаль вертыкальную пастаноўку расохі, што дазваляла ёй пружыніць пры сутыкненні з каранішчамі і валунамі. Такія сохі, відаць, былі больш пашыраны ў эпоху сярэдневякоўя, аб чым ускосна