Адной з разнавіднасцсй вугла "ў чашку" быў так званы вугал "у ахряпку". Вуглавая чашка ў дадзсным выпадку высякалася па больш простай схеме — у формс трапецыі, а не паўкруга, у адпаведнасці з яе формай вянцы счэсваліся па канцах, якія набывалі ў папярэчным профілі форму шасцігранніка. Меркаванне М. П. Прыходзькі, што гэта, "відаць, спосаб дэкаратыўнай апрацоўкі вуглоў" , недастаткова псраканаўчае, бо такі спосаб з’яўляўся перш за ўсё рацыяналькым канструктыўным прыёмам, які быў уласцівы як для старажытнарускага жылля, так і жылля скандынаўскіх народаў. Паводле этнаграфічных палявых матэрыялаў, арэал гэтага вугла ў канцы XIX — пачатку XX ст. лакалізуецца на Усходнім Палессі, больш вузкай паласой прасочваецца ў басейне Бярэзіны і нярэдка сустракаецца на поўначы, у Падзвінні81. У заходніх раёнах Беларусі выяўляюцца некаторыя спецыфічныя рысы ў народнай архітэктуры, на што паказваюць не толькі этнаграфічныя, але і археа- 79 Штыхов Г. В. Города Полоцкой землн. С. 128—130; Алексеев Л. В. Полоцкая земля. С. 187; Мнльчнк М. М., Ушаков IO. С. Деревянная архнтектура русского Севера. С. 16. 80 Прнходько II. П. Некоторые вопросы мстормн жмлміца на Укранне II Древнее жнлніце народов Восточяой Европы. С. 250. 81 АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 49, л. 7, 11—12; воп. 11, спр. 685, л. 4. лагічныя крыніцы. Зрубныя пабудовы, выяўленыя пры раскопках старажытнай Гародні, мелі вянцы ў форме брусоў, злучаных па вуглах "у лапу", падоўжныя пазы па стыках размяшчаліся ў верхніх гарбах бярвёнаў82. У XIX — пачатку XX ст. у Панямонні ўжо нярэдка сустракаліся сялянскія пабудовы са счэсаных ці спіленых па баках бярвёнаў з вугламі "ў лапу" ў дзвюх разнавіднасцях — з астаткам і без астатка (чысты, гладкі, або "прускі", вугал)83. Падоўжныя пазы на стыках вянцоў на всрхнім rap66 бярвенняў як рудыментарная з"ява захаваліся да апошняга часу і былі зафіксаваны намі ў Старадарожскім і Слуцкім раёнах. Выказвалася думка, што пазы і чашкі ў верхняй частцы вянцоў, з"яўляючыся больш простым і лёгкім для выканання будаўнічым прыёмам, не гарантуюць зруб ад пранікнення вільгаці і скарачаюць тэрмін яго службы. Аднак, калі меркаваць па канкрэтных экземплярах (жылыя хаты Лосік Е. у вёсцы Макарычы, Мяцко А. у в. Языль Старадарожскага р-на і інш.), такія пабудовы, калі яны зрублены з улікам адпаведнай тэхналогіі, могуць Служыць больш за сто гадоў. На тэрыторыі Заходняга Палесся пры будаўніцтве жылля разам са счэсанымі ці апіленымі па баках бярвеннямі шырока ўжываліся і параўнаўча тонкія дылі. Адпаведна мянялася і канструкцыя вугла. Уласцівая для гэтага раёна форма вугла "ў каню" ўзнікла, відаць, як мадыфікацыя вугла "ў лапу" і ўяўляла сабой больш трывалую сувязь суседніх вянцоў. Шырыня дыляў нярэдка дасягала 40—50 см. У некаторых пабудовах стогадовай даўнасці, якія захаваліся да нашых часоў, зрубы складаюцца ўсяго з 4—6 вянцоў84. Самабытная тэхніка драўлянага дойлідства ў гэтым раёне склалася ў працэсе гістарычнай вытворчай практыкі і адлюстроўвала пошукі найбольш рацыянальных будаўнічых канструкцый ва ўмовах балоцістых і пясчаных грунтоў і больш мяккай зімы. Рацыяналізм народных дойлідаў заключаўся не толькі ў эканоміі лесу (яго прыходзілася часта дастаўляць здалёк па дрыг- S2 Вороннн Н. Н. Древнее Гродно. С. 164. 83 Беларускае народнае жыллё. С. 33. 84 АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 496, л. 15—16; Сергачев С. А. Деревянная архнтектура Белорусснн. С. 4. вяністых шляхах), але і ў лёгкасці самой канструкцыі і яе трываласці: такое жыллё больш надзейна трымалася на пясчаных грунтах, што падвяргаліся ўздзеянню встравой эрозіі і талых вод. Разам з тым ва ўмовах больш кароткай і мяккай зімы таўшчыня сцен была дастатковай для захавання цяпла. Будаўніцтва жылля з расколатых ці распіленых бярвенняў (гладкім бокам унутр) сустракалася і на ўсходзе Палссся, дзе, аднак, яно нс было тыповай Хата з сасновых дыляў (пабудавана ў канцы XIX ст.). в. Белабярэзская Рудня Нараўлянскага раёпа, 1978 г. з’явай: тут прыкметна пераважалі хаты з круглых бярвенняў. Тыя ж дылі разам з тонкім лесам шырока ўжываліся ў будаўніцтве халодных памяшканняў — адрын, гумен, хлявоў амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Яны ўжываліся часцей у слупава-каркаснай (шульнай, закідной) канструкцыі сцен. Зруб хаты сваім ніжнім больш тоўстым вянцом— падрубай ставілі на падрыхтаваную пляцоўку: проста на зямлю ці падкладваючы дубовыя бярвёны-лігары. 3 гзтай мэтай выкарыстоўваліся (асабліва на поўначы) валунныя камяні, а таксама спецыяльныя дубовыя калоды — штандары (шкандары, падкопіны). На Палессі і ў Цэнтральнай Беларусі штандары без асобай апрацоўкі закопвалі ў зямлю пад вуглы хаты, пры гэтым на Палессі (асабліва ўсходняй частцы) прастору паміж штандарамі запаўнялі штэмпаламі — больш тонкімі і кароткімі дубовымі слупкамі, часта расколатымі папа- лам85. У Падняпроўі штандары ў надземнай частцы счэсвалі з чатырох бакоў, высякаючы ў іх пазы, куды ўстаўлялі дубовыя плашкі, утвараючы каркас фундамента. На Палессі на нізкіх пойменных участках жыллё і падсобныя пабудовы (свірны, клеці, сырнікі і інш.) нярэдка ставілі на палях. У Панямонні, як і ў Падзвінні, у зоне кансчна-марэнных град ужо ў другой палове XIX ст. сустракаўся каменны фундамснт — падмурак86. Аснову зруба ў большасці абкопвалі па псрыметры зямлёй, утвараючы прызбу. У Падняпроўі хаты абкопвалі на зіму "загувальняй", папярэдне расставіўшы па перыметры снапковую саломку. На Падляшшы хаты ўцяплялі звонку высокай (да ўзроўню вокан) загародкай, за якую засыпалі сухое лісце, мох, закладвалі салому87. У спосабах завяршэння жылля можна вылучыць нскалькі канструктыўных рашэнняў, цесна звязаных з апорнай асновай і формай страхі. На тэрыторыі Беларусі вядомы дзвс старажытныя канструкцыі стрэх — зрубная і каркасная, якія бытавалі на вялікай тэрыторыі славянскага рассялення88. Зрубная канструкцыя страхі, у сваю чаргу, падзяляецца на два раней упамянутыя варыянты — закотавую (закотам, "на лсмягах", "на сволаках", "на гадунах") і стажковую ("у рэж", "чубам", "гаршком"). Найбольш шырока ў Бсларусі была распаўсюджана закотавая страха, уласцівая як для жылых, так і гаспадарчых пабудоў. У жыллі ў пазначаны перыяд яна была найбольш распаўсюджанай ва Усходняй і Цэнтральнай Беларусі. Клеці з закотавай страхой вядомы амаль паўсюдна, што сведчыць аб больш шырокім бытаванні гэтай канструкцыі ў мінулым. У чыстым выглядзе закотавая страха ўяўляла сабой двухсхільны дах на гарызантальных тонкіх бярвёнах-сволаках, што абапіраліся сваімі 85 АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 49, л. 11, 23; Pietkiewicz Cz. Polesie Rzeczyckie. Krakow, 1928. S. 223. 86 Бобровскмй П. Матермалы для географмм н статмстмкм Россмн. Ч. 1. С. 212; Беларускае народнае жыллё. С. 34, 36; АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 496, л. 9, 13, 14, 17 і інш. 87 АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 496, л. 8. 88 Алексеев Л. В. Полоцкая земля. С. 187—188; Вороннн Н. Н. Древнее Гродно. С. 164; Громыка М. М. Трудовые традмцнч русскмх крестьян Смбмрм. С. 236. канцамі на лемягі зрубнага франтона-закота. У залежнасці ад даўжыні сволакі маглі мсць у сярэдняй частцы дадатковую апору ў выглядзе звычайных крокваў. Спалучэнне закотавай і кроквеннай канструкцый у XIX — пачатку XX ст. зафіксавана ў шэрагу выпадкаў на тэрыторыі Усходняга Палесся і Цэнтральнай Беларусі . Канструктыўнай асновай другога варыянта зрубнай — стажковай — страхі з’яўляліся тонкія і паступова ўкарочаныя бярвёны, якія, нібы вянцы зруба, клалі адзін на адзін (з прамежкамі ў 20—40 см), утвараючы пірамідальнае завяршэнне. У сялянскіх пабудовах, асабліва ў гумнах, на тэрыторыі Палесся такая канструкцыя дажыла да пачатку XX ст. He менш уласцівымі для беларускага народнага дойлідства былі каркасныя дахавыя канструкцыі. Сярод іх можна вылучыць тры асноўныя варыянты: сошную, паўсошную (дзядковую) і кроквенную. Сошная, або слупавая, канструкцыя з’яўлялася найбольш старажытнай і даўжэй за ўсё захоўвалася ў гаспадарчых пабудовах тыпу гумнаў і адрын. Па этнаграфічных матэрыялах, у Цэнтральнай Беларусі і Панямонні яна нярэдка сустракалася і ў хлявах, сенцах, а часам і ў жыллі, аб чым сведчаць унікальныя знаходкі сялянскіх 90 хат . Паўсошная канструкцыя ("на дзядках", "на стаяках", "на казлах", "на крыжах") выкарыстоўвалася амаль ва ўсіх тыпах сялянскіх пабудоў. У перыяд позняга феадалізму яна шырока бытавала амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У наш час канструкцыя лепш за ўсё захавалася ў хлявах Паўночна-Усходняй і Цэнтральнай Беларусі. У найбольш тыповым варыянце апорныя стойкі (дзядкі) ці два скрыжаваныя брускі (козлы) ставіліся на папярэчныя бэлькі і падтрымлівалі вільчыкавае бервяно (правіла, даўжнік), за якое з двух бакоў чапляліся крукаватыя жардзіны (кручча, ключы), што складаюць аснову схілаў страхі. Нярэдка крайнія апорныя стойкі ставілі не на бэлькі, а на тарцовыя вянцы зруба. Яны мелі з двух бакоў пазы, куды па чарзе запускаліся паступова ўкаро- 89 Лебедева Н. Н. Жмлмше м хозяйственные постройкм Белорусской ССР. С. 7—8, 19, 46; ВДУ, „Б, РА, ф. 34, спр. 233, л. 47. 90 Сергачоў С. А. Хата "на сохах” II ПГКБ. 1979. № 4. С. 36—37. чаныя круглыя адрэзкі ці плашкі, што ўтваралі франтон. Такая канструкцыя з’яўлялася лагічным завяршэннем накоплснага ў народным дойлідстве гістарычнага вопыту і сінтэзавала ў сабе розныя па характару і гістарычнаму паходжанню прыёмы і стылі. Відаць, у народным дойлідстве яна ўзнікла ў параўнаўча позні час і была псранессна на сялянскія пабудовы з больш буйных архітэктурных форм. У пабудовах вялікіх памсраў традыцыйны зрубны франтон-закот няпроста было зрабіць з доўгіх роўных бярвенняў, і яго, "каб лсс не бунтаваўся", сталі дзяліць на сскцыі всртыкальнымі стойкамі з бакавымі пазамі, куды ўстаўлялі бярвенні франтона. У Налібоцкай пушчы да апошняга часу эпізадычна захаваліся вялікія традыцыйныя гумны з двухсхільнай страхой і зрубным франтонам, падзеленым на 2—4 часткі прамежкавымі вертыкальнымі стойкамі91. Кроквенная канструкцыя стрэх з"яўлясцца больш позняй з’явай, якая распаўсюдзілася ў сялянскім жыллі толькі ў XIX ст., асабліва пасля адмсны прыгоннага права, прычым гэты працэс назіраўся некалькі раней у заходніх раёнах Бсларусі. Варта ўвагі выяўленая намі ў Старадарожскім раёнс (в. Прусы) своеасаблівая форма крокваў, што мслі на ніжнім канцы развілку, якой яны абапіраюцца на всрхні вянок зруба92. Сама пабудова і яе састаўныя элсменты (франтон-закот, вароты на драўляным хадуне, вуглы "ў чашку", адсечаныя па канцах сякерай) звяртаюць увагу архаікай форм і канструктыўных прыёмаў будаўніцтва. Своеасаблівая форма крокваў у дадзеным выпадку дазваляс меркаваць аб адным з магчымых зыходных шляхоў эвалюцыі сучаснай кроквеннай канструкцыі. У гэтай сувязі было б паспешным лічыць казловую апору адзіным прататыпам звычайных крокваў.