• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

    Народная спадчына

    Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
    Віктар Цітоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 300с.
    Мінск 1994
    94.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Жорны (пачатак XX ст.).
    1 — каменныя; 2 — драўляныя
    наяўнасць глінабітнай ці драўлянай падлогі, разнастайнасць мэблі і бытавога інвентару, варыянты мясцовых ступ, жорнаў, мясцовыя ўзоры адзення і дэкаратыўных тканін, шырока прадстаўленых у інтэр’еры, — усё гэта відавочна адлюстроўвала рэгіянальную разнастайнасць традыцыйнай культуры, якая яшчэ болей ускладнялася сямейнымі працоўнымі навыкамі і духоўнымі традыцыямі, сацыяльнай неаднароднасцю беларускага насельніцтва.
    НАРОДНАЕ ДОЙЛІДСТВА. БУДАЎНІЧАЯ ТЭХНІКА, ЗВЫЧАІ, АБРАДЫ
    Народнае дойлідства беларусаў мас глыбокія і трывалыя трыдыцыі, якія фарміраваліся ва ўласцівым Беларусі экалагічным і гісторыка-культурным асяроддзі. Увасобіўшы ў сабе шматвяковы вытворчы вопыт, яно выпрацавала свае стылявыя напрамкі, найбольш аптымальныя прыёмы і спосабы будаўніцтва з улікам функцыянальнага прызначэння памяшканняў, іх узаемадапа-
    савання ў агульным ансамблі, а таксама адносін да акаляючага асяроддзя і наяўных рэальных магчымасцей.
    Дойлідскае рамяство з’яўлялася адным з самых распаўсюджаных і прыярытэтных старажытных заняткаў. У вывучаемы перыяд яно шырока развівалася ў форме цяслярскага (саматужнага і адыходнага) промыслу. На палсскіх кірмашах у пачатку XX ст. можна было купіць усе "запчасткі", сабраць цэлую хату. Тут прадаваліся ў розніцу бэлькі, брусы, кроквы, вушакі, крукі, дошкі, гонта, дранка, аконныя рамы і інш. Мноства будаўнічых матэрыялаў па Дняпры, Прыпяці, Нёмане і Заходняй Дзвінс вывозілася за межы Беларусі. Па агульнай колькасці майстроў, для якіх саматужны промысел быў асноўнай крыніцай даходу, цесляры займалі адно з першых месцаў сярод іншых рамесных прафссій. У сельскай мясцовасці цяслярскі промысел цесна спалучаўся з зсмляробствам. У Паўночнай Беларусі цссляроў сярод сельскага нассльніцтва было значна больш, чым людзей якой-небудзь іншай рамеснай спецыяльнасці70. Цяслярства ў гэтым рэгіёне шырока развівалася ў форме адыходнага промыслу. Цесляры займалі першае мссца сярод сельскіх рамеснікаў і ў Магілёўскай губсрні71. Народныя цесляры-дойліды будавалі не толькі жыллё і гаспадарчыя памяшканні, але і абарончыя збудаванні, культавыя гмахі, палацы, разнастайныя прамысловыя аб’екты, млыны, дамбы, масты і інш.
    У звычайнай практыцы цяслярства арганічна спалучалася са сталярным рамяством, што вызначалася іх адзіным функцыянальным значэннем — арганізацыяй жылога асяроддзя і стварэннем адпаведных жыллёвабытавых умоў. Аднак спецыялізаваны характар працы, асаблівасці рамеснай тэхнікі і інструментаў абумовілі некаторыя адрозненні. Дойлід-цясляр, як правіла, меў справу з макраструктурай, з апрацоўкай буйных форм, стварэннем адпаведных будаўнічых канструкцый і выкарыстоўваў традыцыйныя ўніверсальныя інструмснты — сякеру, цясло, струг, долата, свердзел, шнур і інш72.
    70 Обзор Внтебской губернмн за 1901 г. Внтебск, 1902. С. 10; Тнтов В.
    С. Народные деревообрабатываюшне промыслы. С. 18—19.
    71 Статнстмческнй обзор Могялевской губерннм по 1914 год. Могялев, 1915. С. 18.
    72 Цітоў В. С. Дрэваапрацоўчыя рамёствы II Промыслы і рамёствы Беларусі. С. 112—116.
    Этнаграфічныя матэрыялы дазваляюць выявіць шэраг тыпалагічных варыянтаў тых ці іншых цяслярскіх прылад, якія свсдчаць аб рознабаковай спсцыялізацыі і прыстасаванасці іх для розных відаў работ. Так, pasaw са звычайнай цяслярскай сякерай у дойлідстве шырока ўжываліся такія яе віды, як калун і склюд (шклют). Роля калуна ў будаўніцтвс становіцца больш зразумелай, калі прыняць пад увагу, што да сярэдзіны XIX ст. дошкі (цёс) у большасці выраблялі старажытным спосабам — расколваннем бярвёнаў на плашкі. У гэтай справс беларускія майстры "набілі руку" і дасягнулі высокай дасканаласці і адчування матэрыялу (заўважым, што тым жа спосабам атрымлівалі будаўнічыя дылі, бандарную клёпку, гонту і многас іншае). Апрача калуна і струга тут выкарыстоўвалі і драўляныя (часцей дубовыя і кляновыя) кліны. Другая разнавіднасць сякеры — склюд, выкарыстоўваўся для счэсвання бярвёнаў зруба і надання ім брусковай формы. У народнай практыцы гэты інструмент з’явіўся ў больш позні час на стадыі значнага развіцця дойлідства і асабліва шырока ўжываўся ў Заходняй і ІДэнтральнай Беларусі.
    Цяслярская піла ў вытворчай практыцы стала шырока ўжывацца ў другой паловс XIX ст., прычым некалькі раней — у заходняй частцы Беларусі. У старых сялянскіх пабудовах, што захаваліся да апошняга часу на Усходнім Палессі, вянцы зрубаў па канцах нярэдка нясуць сляды іх апрацоўкі сякерай73. Меркаванне, што яны зачышчаліся сякерай па паверхні распілу (з мэтай закупоркі капілярных ходаў), пазбаўлсна сур’ёзных падстаў: у гэтым выпадку паверхню распілу дастаткова было прыплюснуць, пастукаўшы злёгку абушком. Вывучэнне рэшткаў будоўляў мінулых стагоддзяў і сведчанні старых майстроўінфарматараў пераканаўча паказваюць, што бярвенні перасякалі, як правіла, сякерай там, дзс ў больш позні час (2-я палова XIX ст.) сталі ўжываць пілу.
    У канцы XIX ст. разам са звычайнай цяслярскай усё часцей ужывалася падоўжная піла, што служыла для распілоўкі бярвёнаў на дошкі і брусы. Яна асабліва шырока ўжывалася ў будаўнічай практыцы Заходняга Палесся, дзе зрубы па традыцыі рабіліся з
    73 АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 49, л. 2—5; спр. 60, л. 3.
    драўляных плах — дыляў. Распілоўка дошак вылучалася ў самастойны саматужны занятак і існавала ў форме адыходнага промыслу.
    У той час як народнае дойлідства нярэдка абыходзілася бсз адзінага цвіка і жалезных прыкладных дэталяў, асобае значэнне набывалі такія інструменты, як долата і свердзел. Псршае адносіцца да найбольш старажытных дрэваапрацоўчых інструмснтаў; у археалагічных знаходках яно звычайна ўяўляла жалезны штыр без драўлянай ручкі. Больш тыповыя долаты — з прамым, радзей авальным профілсм рабочага ляза.
    Нягледзячы на варыятыўна-тыпалагічныя асаблівасці, цяслярскія інструменты выяўляюць значнае падабенства ў беларусаў і іншых еўрапейскіх народаў, што пражываюць у лясной зоне74. Аднак іх выкарыстанне ў канкрэтнай рабоце, спецыялізацыя на тых ці
    Фрагмент акна. в. Маканавічы Рэчыцкага раёна
    іншых аперацыях, іх практычнае спалучэнне, працоўныя навыкі і будаўнічыя канструкцыі мелі свае лакальныя прыкметы. Цяслярскае рамяство спалучала ў сабе мноства тэхнічных прыёмаў — счэсванне, струганне, расколванне, распілоўка, выдзёўбванне, свідраванне, вымярэнне, дакладнае валоданне якімі і іх
    4 Мнльчнк М. Н., Ушаков Ю. С. Деревянная архнтектура русского Севера. Л., 1980. С. 44—45; Громыко М. М. Трудовые траднцмп русскнх крестьян Снбмрн (XVIII — первая половмна XIX в.). Новоснбнрск, 1975. С. 235.
    Ліштвы разныя. в. Кабылянка Клічаўскага раёна
    вар’іраванне ў канкрэтнай рабоце з улікам функцыянальных асаблівасцей і тэхналагічных якасцей драўніны адлюстроўвалі не толькі ўзровень, алс і мясцовы стыль ці нават школу народнага дойлідства.
    На тэрыторыі Беларусі здаўна былі вядомы дзве асноўныя будаўнічыя канструкцыі — слупавая і зрубная, якія мелі шэраг тыпалагічных варыянтаў і пераходных форм і часта спалучаліся ў адной і той жа
    Хлеўчык ("чок") для свіней. в. Паросцы Пінскага раёна
    пабудове. У больш архаічным варыянце сцены слупавых пабудоў уяўлялі сабой каркас з жэрдак, які заплятаўся гнуткімі галінамі лазы, уцяпляўся саломай, трыснягом, чаротам. Часам плецены каркас абмазвалі глінай. Звычайна такая канструкцыя ўжывалася ў будаўніцтве гаспадарчых і падсобных памяшканняў: павецей, адрын, хлявоў, сенцаў75. У вывучасмы перыяд пабудовы з плятнёвымі сценамі часцей за ўсё сустракаліся на тэрыторыі Палссся. Можна дапусціць, што такая тэхніка будаўніцтва больш шырока бытавала ў мінулым. Аднак як археалагічныя помнікі падобныя пабудовы амаль не захаваліся, Магчыма, гэтым і тлумачыцца той факт, што на сотні археалагічных знаходак рэшткаў сярэднявечных жытлаў прыходзяцца лічаныя адзінкі хлявоў для жывёлы.
    У паўночнай Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст. сустракалася канструкцыя, калі каркас сцен у прамежках паміж апорнымі слупамі запаўнялі вертыкальна замацаванымі ўшчыльную адна да адной плашкамі ці тонкімі бярвёнамі. Аналагічная канструкцыя вядома і ў суседняй Латвіі. Яна выкарыстоўвалася ў гаспадарчых пабудовах. Часам каркас сцен адрын, павсцей, паграбоў рабілі ў выглядзе лёгкай агароджы (загарадка, леска, паркан)76.
    Пераходным варыянтам ад каркасна-слупавай да зрубнай тэхнікі драўлянага дойлідства з’яўлялася зрубна-слупавая канструкцыя, якую яшчэ называюць закладной, ці "ў закідку". Слупы ў выглядзе прамежкавых шулаў былі неабходным элементам доўгіх сцен зруба. Амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі шульную канструкцыю выкарыстоўвалі ў будаўніцтве гумсн, хлявоў, сенцаў. Яна шырока бытавала ў сярэдняй паласе Расіі і на Украіне77. Часцей за ўсё зруб сенцаў забіраўся ў шула з боку хаты, радзей шулы з’яўляліся асновай вуглоў. Зрэдку шулы як канструктыўны элемент сустракаліся ў жыллі Падляшша. Зрубная тэхніка была
    75 АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 49, л. 18—19; Koberg О. Bialorus — Polesie. S. 70; Moszyriski K. Polesie Wschodnie. S. 108.
    76 АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, cnp. 49a, л. 4; Фотатэка ДМЭ, к. 2711, № 25; к. 776, № 18; Сергневскнй П. Сведенмя о белорусскнх крестьянскмх постройках. С. 146.
    77 Чмжмкова Л. Н. Жнлніце. С. 225—226; Александров В. А. Русское населенпе Снбпрм XVII — начала XVIII в. М., 1964. С. 167.
    78 АІМЭФ. ф. 6, воп. 12, спр. 496, л. 9; Henzel W. Slowiariszczyzna wczesnosredniowieczna. Zarys kultury materialnej. Warszawa, 1956. S. 367.
    Вугал хаты, пабудаванай у 1-й палове XIX ст. з асінавага дрэва. Хутар каля в. Харомск Столінскага раёна
    Зруб сенцаў з вакенцам на калаўроце. в. Мельнікі Кобрынскага раёна
    найбольш распаўсюджанай і выкарыстоўвалася ў будаўніцтве як жылых, так і гаспадарчых памяшканняў. Са старажытных часоў на тэрыторыі Беларусі жытлы рабіліся з цэлых круглых (папярэдне акораных) бярвёнаў — кругляка. У сялянскіх пабудовах гэта тэхніка лепш за ўсё захавалася ва ўсходняй палавіне рэспублікі. Масіўнасць бярвёнаў і працаёмкасць узвядзення зруба вызначалі і адпаведныя прыёмы будаўніцтва. Зруб рубілі па частках, нярэдка ў лссс, дзе нарыхтоўвалі будаўнічы матэрыял, а затым псравозілі на выбранае месца, дзе ставілі жылую хату. Вянцы пры ўкладцы падганялі адзін да аднаго падоўжным пазам, які высякалі ў ніжняй частцы (гарбе) бярвёнаў, і злучалі паміж сабой у просты вугал з астаткам ("у чашку", "сабачы вугал"). Такая тэхніка будаўніцтва, як паказваюць археалагічныя знаходкі XI—XIII стст., бытавала ў старажытнасці на шырокай тэрыторыі славянскага рассялення79.