Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

Народная спадчына

Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
Віктар Цітоў
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 300с.
Мінск 1994
94.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
На афармленне покуці прыкметны ўплыў аказвала канфесійная прыналежнасць. Разам з тым назіраліся і лакальныя этнаграфічныя асаблівасці, звязаныя з мясцовымі народнымі традыцыямі ў сімволіцы і мастацка-дэкаратыўным афармленні жылля. У Падняпроўі звяртае ўвагу ўбранства покуці некалькімі абразамі, якія размяшчаліся па два бакі на суседніх сценах (у
63 АІМЭФ, ф. 6, воп. 13, спр. 1а, л. 6; воп. 11, спр. 685, л. 18.
цэнтры — часта абраз большых памераў), — усе яны былі пакрыты адным доўгім вышытым ручніком-набожнікам. Вельмі часта для абразоў рабілі спецыяльныя шафкі-бажніцы або невялікія іканастасы, што было асабліва характэрна для пражываўшых тут старавсраў. У Панямонні, як адзначалі многія аўтары XIX ст., покуць у хаце афармлялася больш проста і сціпла, a абразы на покуці часам адсутнічалі64. Відаць, гэта асаблівасць была звязана не толькі з практычнымі меркаваннямі (вынасам абразоў з курнай хаты ў сенцы), але і з пэўнай традыцыяй, менш прыкметнай роляй покуці ў паўсядзённых абрадах. Тут існаваў звычай упрыгожваць абразы не вышытымі ручнікамі, а кветкамі. У Заходнім Палессі абразы часцей всшалі не на самай покуці, а крыху збоку на пярэдняй (кутняй) сцяне каля вакна . У некаторых раёнах Усходняга Палесся кутні стол у будні дзень не быў пакрыты абрусам, яго пакідалі пустым без хлеба і солі .
Рэгіянальныя асаблівасці інтэр’ера выяўляліся таксама ў размяшчэнні палацей, палічак, у рэчах хатняга ўжытку, ганчарным і драўляным посудзе, мэблі, узорных тканінах, якія на тэрыторыі Беларусі адрозніваліся вялікай тыпалагічнай разнастайнасцю.
Пасля адмены прыгоннага права склаліся новыя ўмовы для хуткага развіцця вытворчых сіл; новыя якасныя змены глыбока закранулі народны побыт і культуру, што не магло не адбіцца і на арганізацыі сялянскага жылля. Кампазіцыйны малюнак і размяшчэнне прадметаў у сялянскай хаце парэформеннага перыяду яшчэ захоўвалі пераемныя традыцыйныя рысы, разам з тым яны ўзбагаціліся новым зместам і зазналі шэраг змен. Курныя печы адыходзілі ў нябыт, саступаючы месца "белым", што мелі дымаход (комін), а нярэдка і камінак, на якім па вечарах палілі асмол ці лучыну. Печы з камінкам былі найбольш уласцівы Заходняй і Цэнтральнай Беларусі. У канцы XIX ст. у сялянскім жыллі ўсё часцей сталі з’яўляцца цагляныя печы. Яны мелі шырокі прыпечак, дзе збоку каля
64
Шейн П. В. Матермалы для мзучення быта н языка... Т. 3. С. 65; Матерналы no этнографнм Гродненской губернпм. С. 19; Goigbiowski /t. Domy і dwory. Warszawa, 1830. S. 3.
65 Лебедева Н. М. Жнлніце н хозяйственные постройкм Белорусской ССР. С. 13; АІМЭФ, ф. 6, воп. 13, спр. 1а, л. 3.
66 Сербов М. А. Белорусы-сакуны. С. 13.
Шафа для адзення. Этнаграфічная выстава ў Мінску, 1979 г. сцяны была зроблена ямка-ніша, куды зграбалі пасля палення гарачыя вугалі (жар), пакрываючы іх слоем попелу. У гэтым стане вуголле захоўвалася круглыя суткі і выкарыстоўвалася ў якасці запалак. Калі вугалі гаслі, гэта лічылася нядобрай прыкметай. Такое павер’е існавала і ў суседніх славянскіх і балцкіх народаў. Нязгасны "вечны агонь" у хатнім ачагу быў для беларусаў сямейнай святыняй, сімвалам шчасця і дабрабыту. Старажытнае павер’е не раіла пазычаць яго ў суседзяў, асабліва ў святочныя дні.
Куфар. в. Крэмна Лунінецкага раёна
Калыска. в. Незабоцічы Свіслацкага раёна
Сялянскія хаты канца XIX — пачатку XX ст. нярэдка (незалежна ад характару мясцовых грунтоў) мелі драўляныя падлогі. Часам падлогу масцілі на адной палавіне хаты — ад кутняй сцяны да печы, a прастора паміж печчу і падоўжанай сцяной (дзе размяшчаўся "бабін кут") мела глінабітны ток. Жылыя памяшканні сталі больш прасторнымі і светлымі. Павялічыліся праёмы вокнаў з зашклёнымі рамамі. Для эканоміі цяпла іх у зімовы час на ноч закрывалі звонку саламянымі матамі — гэты звычай асабліва быў характэрны для Паўночнай Бсларусі і Падняпроўя67. Сцены хат у Заходняй і Цэнтральнай Беларусі нярэдка склюдавалі знутры, што давала магчымасць больш поўна выявіць натуральную фактуру дрэва і яго дэкаратыўныя ўласцівасці, у Панямонні і Пабужжы нярэдка бялілі, часам толькі столь і верхнюю частку сцен, а асноўная плошча захоўвала натуральны выгляд68, эстэтычнае і практычнае спалучалася тут у розных варыянтах. У Падняпроўі і Паўночнай Беларусі хаты па-ранейшаму будавалі з круглых бярвён, якія на стыках уздоўж пазоў замазвалі глінай або тынкавалі па ўсёй плошчы.
Скляпсністая столь канчаткова ўступіла месца гарызантальнай. Апошняя ўяўляла часцей за ўсё двайны насціл колатых (а з канца XIX ст. і распілаваных) дошак, што напускаліся адна на другую сваімі краямі ("уразьбежку"), абапіраючыся на 2—3 папярочныя бэлькі (маціцы) і пакладзены ніжэй падоўжны брус — трам. У Падняпроўі і Паазер’і бэлькі звычайна ўпускаліся ў верхнія вянцы, не выходзячы канцамі звонку. У канцы XIX — пачатку XX ст. тут распаўсюдзіўся спосаб аднараднай укладкі дошак столі (яны ўстаўляліся сваімі канцамі ў пазы бэлек).
ПрыКіМетна мянялася мэбліроўка сялянскіх хат. no634 з лавамі, услонамі, зэдлікамі (часта на плоскай аснове) у канцы XIX — пачатку XX ст. у сялянскім побыце ўсё часцей ужываліся канапы, сучасныя табурэты, крэслы. Замест спальнага пола (ці разам з ім) выкарыстоўвалі драўляныя ложкі, паступова зніклі па-
67 Някмфоровскмй Н. Я. Очеркм простонародного жнтья-бытья... С.
221; Опыт опмсання Могялевской губернмн. Кн. 2. С. 474; ВДУ, НБ, РА, ф. 34, спр. 299, л. 18—19.
б8ВДУ, ІІБ, РА, ф. 34, спр. 32, л. 13.
Калыска. в. Харомск Столінскага раёна
Ступы: a — в. Заазернае Маларыцкага раёна; б — в. Лысуха Бярэзінскага раёна
Ступы: a — Мазырскі павет (паводле A. К. Сержпутоўскага); б — в. Студзёнка Барысаўскага раёна
Ступы: a — в. Іжа Вілейскага раёна;
б — хутар Востраў Алыпанскага сельсавета Столінскага раёна; в — в. Альпень Столінскага раёна
Ступы (канец XIX—пачатак XX ст.).
1,2 — ручныя: звычайная; чашападобная; 3 — нажная лаці. Ля кутняй сцяны ставілі куфар (скрыню, сундук), які замяніў сабой традыцыйны кубел для тканін і адзення. На тэрыторыі Беларусі куфры адрозніваліся значнай разнастайнасцю канструктыўнай формы, наяўнасцю прыкладных элементаў і дэкаратыўнага афармлення69. Рэгіянальныя асаблівасці мелі калыскі. На большай тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці на ўсходзе і ў цэнтральнай частцы, іх рабілі з тонкіх абчэсаных дошак, на поўначы — часцей з лубу, у Панямонні яна мела плецены каркас. У Заходнім Палессі калыску рабілі ў выглядзе гамака: адрэзак палатна нацягвалі на драўляную раму. Такую калыску было зручна браць з сабой у поле, дзе яе падвешвалі на трынозе, абгарнуўшы паверх абрусам ці посцілкай. У канцы XIX — пачатку XX ст. спачатку ў мяшчанскім, затым у сялянскім асяроддзі з’яўляюцца калыскі на
69
Сахута Е. М. Народное мскусство м художественные промыслы Белорусснн. Мн., 1982. С. 66—67; Тнтов В. С. Нсторпко—этнографмческое районнрованне матернальной культуры. С. 57—58.
Плеценая мэбля. Музей народнай творчасці г. п. Шаркаўшчына
ножках (зыбкі), прыдатныя для больш сучаснай драўлянай падлогі.
Каля проціпячнога вакна ставілася кухонная шафка (ці суднік), спачатку яе рабілі ў выглядзе кадаўба з бакавымі дзверцамі, затым — у выглядзе больш сучаснай тумбы ці скрыні. Часам падвесная кухонная шафка ў форме трохкутніка ўладкоўвалася ў самым куце на сумежных сценах. Побач, бліжэй да ўваходу, стаяў шырокі ўслон, дзе знаходзіліся вёдры з вадой, даёнка, барылка, маслабойка, пыланкі і інш. Часам тут стаялі ступа або жорны. I тыя і другія мелі свае прыватныя асаблівасці ў тым ці іншым рэгіёне. Значную ролю ў мастацкім афармленні інтэр’ера жылля адыгрывалі прадметы ўзорнага ткацтва — посцілкі, дываны, абрусы, ручнікі, што адлюстроўвалі багатую самабытную творчасць мясцовых майстроў.
Мэбліроўка і размяшчэнне разнастайных прадметаў ужытку ў хаце ў многім залежалі ад памераў і структуры жылля, а таксама яго суадносін з падсобнымі памяшканнямі — сенцамі, каморай, клеццю, стопкай.
Крэсла. в. Шалціны Міёрскага раёна
Крэсла. в. Пятровічы Пастаўскага раёна

У пяцісценцы (тыпу хата + сенцы) печ і гаспадарчы вугал аддзялялі ад гасціннага памяшкання, дзе заставаліся традыцыйная покуць, шафа або куфар з чыстым адзеннем і бялізнай, стаялі ложкі, услоны, крэслы саматужнай работы. Арганізацыя інтэр’ера ў трохкамерным жыллі тыпу хата + сенцы + хата ішла як па шляху функцыянальнага размежавання на больш чыстае і звычайнае будзённае памяшканні, так і ў выніку сямейных падзелаў, калі побач праз сенцы ў прыкладна аднолькавых умовах самастойна жылі дзве сям’і. У першым выпадку хаты, злучаныя праз сенцы, нібы дапаўнялі адна другую. Адна з іх мела печ з дымаходам, драўляную падлогу і служыла для адпачынку і прыёму гасцей; тут стаяла больш сучасная мэбля, захоўваліся святочнае адзенне, тканіны, каштоўныя рэчы. Другая хата — курная — служыла адначасова жылым і паўгаспадарчым памяшканнем; тут знаходзіліся гаспадарчы інвентар, драўляны і ганчарны посуд, рабочае адзенне. Калі ж у сумежных хатах
Карзіна. в. Зачэпічы Дзятлаўскага раёна
Кораб саламяны. Хутар каля в. Здзітава Еярозаўскага раёна
жылі дзвс сям’і, інтэр’ер кожнай з іх атрымліваў функцыянальную самастойнасць і падабснства. Ва ўсіх выпадках інтэр’ер у значнай ступені адлюстроўваў сацыяльнас становішча гаспадараў, іх сямейныя традыцыі і індывідуальныя густы.
Уяўлснні аб аднароднасці і аднастайнасці інтэр’ера традыцыйнай беларускай хаты, што нярэдка сустракаліся ў дарэвалюцыйнай рускай і былі пануючымі да нядаўняга часу ў савецкай этнаграфічнай літаратуры, адлюстроўвалі не толькі ўзровень ведаў, але і ідэалагічныя ўстаноўкі, адносіны ўлад да народных традыцый і нацыянальнай спадчыны беларусаў. Разам з агульнымі беларускімі (і ўсходнеславянскімі) рысамі — тыповай планіроўкай хаты з рускай печчу ў бліжнім ад увахода вугле, прысценнымі лавамі, покуццю, якая размяшчалася па дыяганалі ад печы — у інтэр’еры традыцыйных хат на Беларусі прасочваюцца лакальныя асаблівасці. Апошнія выяўляліся як у структурнай арганізацыі ўнутранай прасторы, функцыянальнай узаемасувязі і паслядоўнасці асобных частак, так і ў канкрэтным (рэчавым) напаўненні, прадметным змесце, тыпалагічнай характарыстыцы састаўных элементаў, прадмстаў побыту, разнастайнага начыння і прылад працы. Аб’ёмныя прапорцыі, размяшчэнне і канструктыўныя асаблівасці печы, розныя спосабы асвятлення, убранства покуці,