• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

    Народная спадчына

    Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
    Віктар Цітоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 300с.
    Мінск 1994
    94.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Гумны на значнай частцы Палесся былі адносна невялікіх памераў, што было звязана з удзельнай вагой земляробчай гаспадаркі і ўмовамі земляробства,
    1бДМЭ, РА, ф. 1, воп. 2, спр. 574, л. 16, 34—35.
    17 Беларускае народнае жыллё. С. 84—85.
    Гумно (ток). в. Пераброддзе Міёрскага раёна
    Гумно. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
    раскіданасцю зямельных участкаў сярод палескіх балот. Лакальная разнастайнасць і лепшая захаванасць традыцыйных гумнаў ва ўмовах Палесся дазваляе больш дэталёва вызначыць іх тыпалагічныя рысы і акрэсліць арэалы, вылучыўшы па суме прыкмет наступныя тыпы.
    1.	Гумны са страхой закотам (на лемягах, на сволаках) шырока сустракаліся яшчэ ў пачатку XX ст. у Прыпяцкім Палессі. Канструкцыя адпавядала іх невялікім памерам, часам яны мелі прыбудову ці дадат-
    ковую аднасхільную стрэшку пры ўваходзе (прыгуменнік, палоўнік), дзе складвалі неабмалочаныя снапы або адгароджвалі месца для мякіны (паловы)18. Стрэхі гэтых гумнаў часцей крылі дошкамі. Нярэдка самцовая канструкцыя ў адной пабудове спалучалася са слупавай.
    2.	Гумны са слупавай апорай у выглядзе некалькіх сох, пастаўленых у адзін рад па асявой лініі. Яны мелі
    
    Гумно шматграннае. Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
    Гумно. в. Масток Магілёўскага павета. 1912 г.
    18Лебедева Н. Я Жнлніце в хозяйственные постройкн Белорусской
    ССР. С. 46, 52—54.
    прамавугольную форму; чатырохі двухскатныя стрэхі крылі трыснягом і саломай . Такія гумны шырока бытавалі на тэрыторыі Усходняга Палесся.
    3.	Многавугольныя, або шматгранныя, гумны з адпаведнай (пірамідальнай) страхой "на ключах" слупавай канструкцыі. Мелі падоўжаны профіль і вызначаліся вялікімі памсрамі. Шырока бытавалі на лёсавых раўнінах Усходняга Палссся і Цэнтральнай Беларусі.
    4.	Многавугольныя гумны з пірамідальнай страхой зрубнай канструкцыі. Пірамідальная (стажковая, "чубам") страха ўзводзілася за кошт пакладзсных адзін на адзін тонкіх бярвён, якія паступова ўкарочваліся кверху, замыкаючы такім чынам страху . Уся канструкцыя звычайна ўтварала ў планс правільны шасцівугольнік. Такія гумны вызначаліся параўнаўча невялікімі памерамі і як рэлікты сустракаліся на значнай тэрыторыі Палесся яшчэ ў пачатку XX ст. На думку В. Мандальскага, такая канструкцыя стрэх у больш ранні час была характэрна і для жылых пабудоў. Такія ж стрэхі ў пачатку XX ст. былі вядомы ў гаспадарчых пабудовах суседніх Арлоўскай і Калужскай губерняў, тут яны атрымалі назву страхі "гаршком", ці "кастром" .
    5.	Гумны-клуні з высокай чатырохсхільнай страхой на кроквах. Былі распаўсюджаны ў заходняй частцы Палесся.
    6.	Да асобага тыпу мясцовых клунь можна аднесці каркасна-слупавыя пабудовы са страхой на кроквах і плятнёвымі сценамі, якія на зімовы перыяд абкладвалі кулямі трыснягу.
    Разгледжаныя тыпы гумен не вычэрпваюць багатай разнастайнасці канструктыўных і функцыянальна-планіровачных варыянтаў гэтых пабудоў. На Палессі яны нярэдка спалучалі ў сабе адрыну (дзе захоўвалі сена) і стайню для коней . Часам у куце, побач з токам, ад-
    '^АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 49, л. 18—20.
    211	Лебедева Н. й. Жмлшце н хозяйственные постройкн Белорусской ССР. С. 64; Moszyriski К. Kultura ludowa slowian. Cz. 1. s. 473; Mondalski W. Polesie. s. 212.
    21	Ганцкая O. A. Стромтельная технмка русскнх крестьян. С. 178.
    22	АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 49, л. 10, 18—20; Сербаў I. А. Вічынскія паляне. С. 24; Лебедева Н. й. Жчлшце н хозяйственные постройкм Белорусской ССР. С. 41, 52, 65—66.
    гароджвалася летняе паўжылое памяшканне (адзначана на Палессі і Панямонні). Свае прыватныя асаблівасці назіраліся таксама ў размяшчэнні тока, застаронкаў (дзе захоўвалі неабмалочанае збожжа), наяўнасці дадатковых прыбудоў і інш.
    Істотнай прыкмстай пры рэгіянальна-тыпалагічнай характарыстыцы гумсннага комплексу з’яўлялася наяўнасць агнявой сушні (асець, восець, еўня, ёўня, рыга). У адных выпадках сушню будавалі ў гумне, у другіх — побач з гумном. Сушні былі распаўсюджаны на ўсходзе і паўночным усходзе Бсларусі і ўключалі ў свой арэал частку Павілейшчыны, басейн Бярэзіны і ўсходнюю ўскраіну Палесся23. Пры гэтым далёка не кожны селянін будаваў пры гумне сушню.
    У той жа час хлсб сушылі і ў натуральных умовах, у полі, паставіўшы снапы ў бабкі, а таксама ў спецыяльных прыстасаваннях — азяродах. Азяроды (пераплот, пярэплат) былі шырока распаўсюджаны на тэрыторыі Усходняга Палесся. Тут яны выкарыстоўваліся не толькі для сушкі хлеба, але і для яго часовага захавання. Зжатае і павязанае ў снапы жыта заклад-
    Азярод. в. Сакаўшчына Лагойскага раёна
    23
    Беларускае народнае жыдлё. С. 85—86; ДАБМ. Карта № 233; Опыт опнсанмя Могнлевской губернмя. Кн. 2. С. 475; Жнлтце м хозяйственные постройкм Белорусской ССР. С. 46—56; Анммеле Н. Быт белорусскмх крестьян. С. 124.
    Лзярод. в. Вязынка Маладзечанскага раёна
    валі паміж жэрдак азярода і ў такім станс, правісаючы кодасам уніз, снапы, як вобразна пісаў у сярэдзіне XIX ст. I. Эрэміч, "вісяць сабе "да запатрабавання" і сушацца, і зсрне не баіцца ні мышэй, ні молі, ні сырасці. Кроплі дажджу слізгаюць па калоссях, амаль нс дакранаючыся да зерня; для птушак няма ўседу, цыркуляцыя свсжага павстра падтрым-
    Азярод (кастрама). в. Трайгі Астравецкага раёна
    Лрэалы азяродаў (лакальныя варыянты).
    1 — азярод; 2 — пераплот; 3 — друкі; 4 — астроўкі;
    5 — жэгі, жэгіны; 6 — кастрама
    лівае свежасць зерня, не дазваляючы яму ні празмерна псрасохнуць, ні ўвільгатнець. He будзь гэты спосаб некалькі грувасткім, ён быў бы лепшым спосабам захавання хлеба"24.
    У Паўночнай Беларусі разам са звычайнымі азяродамі былі распаўсюджаны і так званыя астроўкі (астраўё), што ўяўлялі забітыя ў зямлю ствалы дрэў (часцей хвоі) з абрубкамі сукоў, на якія маглі класці і папярэчныя жэрдкі . Тут жа, як і ў Цэнтральнай Беларусі, нярэдка сустракаліся і азяроды пірамідальнай формы. Яны выкарыстоўваліся не толькі для сушкі збожжа ў снапах, але і для сена, кармавой саломы, вікі, бульбоўніка і інш. У Панямонні мясцовы варыянт азярода (кастрама) часцсй
    24 Эреммч Н. Очеркм Белорусского Полесья // ВЗР. 1967. Кн. 7. Т. 3.
    С. 114.
    25 ДАБМ. Карта № 234.
    за ўсё рабіўся з жэрдак, пастаўленых па кругу з нахілам да цэнтра, утвараючы конусападобны шацёр.
    У гуменны комплекс уваходзілі і адрыны для ссна (адрыні, пуні, сянніцы). Прастора паміж гумном і адрынамі агароджвалася плятнём або плотам і называлася гумнішча, або "гумно" (само гумно на поўначы і часткова ў ІДэнтральнай Беларусі называлася "токам")26.
    На большай частцы Палесся скошанас на забалочаных лугах сена высушвалі і складвалі на месцы ў нсвялікія стажкі на спецыяльным памосце — адонку. Сена вывозілася адсюль па патрэбс ў зімовы час, калі ўсталёўваўся трывалы санны шлях. Спецыяльныя памяшканні для захоўвання сена тут былі нс паўсюдна. У раёнах, багатых сенажацямі, для захоўвання ссна ўладкоўвалі і абарогі (стажарні, балясоўкі). Яны шырока прадстаўлены ў Заходнім Палсссі і Паўночнай Беларусі.
    Аб рэгіянальных этнаграфічных асаблівасцях сведчаць і арэалы такіх пабудоў, як лазні (бані). Па сваіх канструктыўных асаблівасцях у Беларусі былі вядомы лазні двух тыпаў — зрубныя і зямлянкі. Звычайна яны бытавалі паралельна ў адной і той жа мясцовасці, разам з тым лазні-зямлянкі часцей сустракаліся ў прырзчных вёсках, цягацелі да яроў, балак, пясчаных схілаў пагоркаў, дзе прыдатна было іх будаваць,
    Лазня. в. Шапчыцы Рагачоўскага павета. 1903 г.
    26ДАБМ. Карта № 235; Анммеле II. Быт белорусскнх крестьян. С.
    124—125; Сергмевскмй П. Сведенмя о белорусскмх постройках // ВВ. 1907. Кн. 2. С. 138.
    заглыбляючы ў грунт. Яны, як і зрубныя, мелі печкаменку і добра "трымалі" дух (цяпло), аднак горшая цыркуляцыя паветра пры недаглядзе таіла пагрозу атраўлення ўгарнымі парамі27. У другой палове XIX ст. сяляне часцей аддавалі перавагу зрубнай лазні.
    Лазні прыкмстна адрозніваліся паміж сабой знешнім выглядам, уладкаваннем ачага, наяўнасцю прымыльніка. Часам зруб не меў страхі — у гэтым выпадку столь рабілася з бярвён ці плах, а зверху яе насыпалі тоўсты слой зямлі, які з цягам часу зарастаў травой і задзярноўваўся. Для Падняпроўя даволі тыповымі былі лазні з падоўжанай страхой, якая з аднаго боку апіралася на зруб, з другога — на два слупы, утвараючы перад уваходам вялікі напуск-стрэшку. Такія лазні шырока выкарыстоўваліся для сушкі ільну, высушаны лён тут жа пад стрэшкай мялі, трапалі, вычосвалі, скручвалі ў гатовыя кудзелі. У лазнях нярэдка распарвалі дрэва, з якога апасля гнулі дугі, абады, санныя палазы. Часам сельская грамада будавала адну агульную ("кагальную") лазню. X. Гснер, што апісваў сялянскія пабудовы Пасожжа ў канцы XVIII ст., адзначаў вялікую цягу мясцовых жыхароў да лазні, якая лічылася амаль што панацэяй ад усіх хвароб .
    У Паазер’і лазні нярэдка выносілі за межы сядзібы, іх ставілі па адной ці невялікімі групамі на берагах азёр і рэк. У некаторых выпадках яны размяшчаліся ў сістэме дваровых пабудоў побач з варыўнёй або клеццю. Такое нязвыклае (і ў пажарных адносінах непрыдатнае) месца лазні ў сістэме сядзібнай забудовы было ўласціва для новых паселішчаў, што ўзнікалі на лясных лядах. Этнаграфічнымі экспедыцыямі 70 — пачатку 80-х гг. гэтая з’ява больш шырока адзначана ў басейне Бярэзіны29. Арэал бытавання лазняў абмяжоўваецца на захадзе міжрэччам Бярэзіны і Пцічы, а на паўночным захадзе — басейнам Віліі. У заходняй частцы Беларусі, як і ў суседніх раёнах Украіны, парыліся ў хатніх печах, мыліся ў вялікіх балеях, а ўлетку — у рэках ды азёрах. На Усходнім Палессі замест лазняў часам выкарыстоўвалі стопкі30, а ў Падняпроўі — еўні.
    27
    АІМЭФ, ф. 6, воп. 11, спр. 685, л. 15; Аннмеле Н. Быт белорусскнх крестьян. С. 125.
    28
    Генер X. Прммечання о худом строенмм крестьянскнх нзб п о случаючнхся от того болезнях II ТВЭО. 1793. С. 194—195.
    29 АІМЭФ, ф. 6, воп. 11, спр. 685, л. 4, 16.
    30 Там жа, воп. 12, спр. 49, л. 10, 13.
    Студні. Важнае значэнне ў сялянскай гаспадарцы мела забсспячэнне яе чыстай вадой. У розных раёнах Беларусі забяспечанасць пітной вадой была нсаднолькавай. На поўначы, у Паазер’і, здабыванне вады для паўсядзённых патрэб не прычыняла многа клопату: ваду бралі тут з прыродных вадаёмаў і крыніц, а таму студні не былі тут абавязковай рэаліяй. Нават калі вадаём знаходзіўся на некаторай адлегласці ад паселішча, ваду прывозілі на двухколцы ў спсцыяльнай бочцы (у маладворных паселішчах яс хапала на дзень для ўсіх гаспадароў) .