Пад'язныя гаці да сядзіб. в. Шапчыцы Рагачоўскага павета. 1903 г. Гаць-грэбля. в. Чучэвічы Мазырскага павета. 1910 г. брамкі, ці веснічак, праз плот перакідваліся так званыя лазы (ці пералазы) і кладкі, што служылі запасным уваходам у час паводкі і бездарожжа. Восенню пасля збору ўраджаю сядзібныя агароджы нярэдка разбіралі да вясны для зручнасці зносін16. Узімку кожны, паводле акалічнасцей, пракладваў сцяжынкі 16 (Сержпутовскмй Л. К. Полеіпукн-белорусы: Постройкн, занятня н поверья крестьян Мозырского м Слуцкого уездов.) // ДМЭ, рукапісны аддз., ф. 1, воп. 2, спр. 574, л. 8. Масток (кладка) праз агарод. Давід-Гарадок Столінскага раёна наўпрост праз свой ці чужы агарод да ракі, студні, гумнішча, суседняй сядзібы. Навакольныя балоты ў зімовы час ператвараліся ў заснсжаную раўніну, даступную для ўсіх відаў сухапутнага псрамяшчэння і сродкаў транспарту. Аднак падарожжа па аднастайнай раўніне, скаванай ільдом, часта было небяспсчным, і вандроўнік, незнаёмы з мясцовасцю, мог збіцца з дарогі, завязнуць у “бяздонных” балотах-гаях. Адпраўляцца ў зімовую непагадзь па Пінскаму Зарэччу, пісаў Ю. Крашэўскі, мог толькі апантаны вандроўнік, купец або вар’ят17. Этнаграфічная мяжа Палесся адлюстроўвае змену культурных і прыродных ландшафтаў і сумяшчаецца на захадзе з масівам рэдка заселенай Белавежскай пушчы, затым па меры руху на ўсход перасякае вялікую луку Шчары ў яе вярхоўях, уключаючы ў свой арэал шырокі масіў Выганаўскіх балот. Тут на плошчы 1360 кв. вёрстаў у другой палове XIX ст. налічвалася ўсяго сем паселішчаў, размешчаных па краю балот, Аналагічны малюнак назіраўся і далсй на ўсход у межах Прыпяцкага Палесся. Так, на тэрыто- 17 Kraszewski J. Wspomnienia Polesia, Wolynia i Litwy. S. 149. рыі суседніх з Палессем раўнін Цэнтральнай Бсларусі па вярхоўях Лані на працягу 46 км да сяла Локтышы налічвалася 24 населеныя пункты (не прымаючы пад увагу паселішчаў, размсшчаных на адлегласці больш за кіламстр ад ракі); на поўдзень ад Локтышаў на працягу 96 км да ўпадзення Лані ў Прыпяць па берагах ракі размяшчалася ўсяго 5 паселішчаў, якія прыкметна адрозніваліся ад цэнтральнабеларускіх сваім архітэктурным абліччам і этнаграфічнымі рысамі18. Такі ж характар рассялення захаваўся тут і ў больш позні час. У сярэдзінс XX ст. на тэрыторыі СлуцкаКапыльскай раўніны на кожныя 100 кв. км у сярэднім прыходзілася 20—22 паселішчы, у той час як у суседніх раёнах Палесся — толькі 7—8 паселішчаў, размсшчаных пераважна па бсрагах рэк19. Характар рассялення паказвае ступснь гаспадарчай асвоенасці той ці іншай тэрыторыі. Ва ўмовах адносна слабага развіцця вытворчых сіл і натуральна-спажывецкай эканомікі чалавек быў больш цесна звязаны з экалагічным асяроддзем, якос арганічна ўваходзіла ў яго духоўныя ўяўленні і гаспадарчас жыццё, істотна ўплывала на характар рассялення, ступень асвоенасці таго ці іншага раёна, на структуру і тапаграфію сельскіх пасслішчаў, мазаіку культурных ландшафтаў. 1ХЗеленскмй М. Матермалы для географмм м статмстмкн Росснн. Ч. 1. С. 194, 195; Столпянскпй Н. Девять губерннй Занадно-Русского края. С. 70. 19 Кршцановнч В. Я. Географня населення н населенных пунктов южных районов Мйнской областн // Фмзнческая н экономмческая географмя. Мн., 1960. С. 141, 145. ЛАКАЛЬНА-ТЫПАЛАГІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ НАРОДНАГА ЖЫЛЛЯ СЯДЗІБНЫЯ (ДВАРОВЫЯ) ЗАБУДОВЫ Жыллё, з’яўляючыся важнейшым кампанснтам матэрыяльнай культуры, арганічна звязана з гаспадарчабытавым укладам, умовай матэрыяльнага і духоўнага жыцця, з вытворчымі традыцыямі народа. На нізкім узроўні вытворчых сіл яно вызначалася слабай функцыянальнай размежаванасцю ўнутранай прасторы (калі не лічыць вычлянення асобых ідэйна-значымых зон), немудрагелістасцю будаўнічых прыёмаў, а сядзібны комплекс — абмсжаванай колькасцю пабудоў. Аднак, няглсдзячы на невысокі ўзровень эканамічнага развіцця і параўнаўчую аднастайнасць культурнага ландшафту, на Бсларусі можна прасачыць пэўныя этнагеаграфічныя асаблівасці, аб чым сведчаць матэрыялы археалагічных раскопак старажытных пабудоў. Па далёка няпоўных археалагічных даных, тэрыторыя Беларусі ў I тысячагоддзі падзялялася на дзве часткі — паўночную і паўднёвую, што адрозніваліся паміж сабой будаўнічай тэхнікай і вонкавым выглядам жыллёвых пабудоў1. Накоплены ў больш позні час матэрыял раннефсадальнага перыяду дазволіў зафіксаваць некаторыя прыватныя рысы ў жыллі на захадзс і ўсходзе Беларусі. Так, на захад ад Дняпра дамінавалі паўзямлянкі слупавай канструкцыі2. У паўночнай частцы яны саступалі месца наземнаму жыллю. Некаторыя рэгіянальныя асаблівасці назіраліся таксама ва ўнутранай 1 Седов В. В. Славяне Верхнего Поднепровья н Подвннья. С. 14, 20; Мельнмковская О. М. Племена южной Белоруссмм в раннем железном веке. М., 1967. С. 131; Мнтрофанов А. Г. К нстормн населенмя средней Белорусснн в эноху раннего железа: Автореф. дмс. ... канд. нст. наук. Л., 1955. С. 14 — 15. 2 Раппопорт ГІ. А. Древнерусское жмлніце // Древнее жнлніце народов Восточной Европы. М., 1975. С. 118—119, 122. планіроўцы і ўладкаванні ачага. Пры ацэнцы этнаграфічных характарыстык жылля некаторыя даследчыкі схільны лічыць унутраную планіроўку больш істотным паказчыкам, параўнаўча з канструкцыяй і матэрыяламі, якія ў большай ступені адлюстроўваюць фізікагсаграфічныя ўмовы мясцовасці3. Эвалюцыя жылля, што адбывалася на працягу другога тысячагоддзя, адлюстроўвала істотныя зрухі ў тэхналогіі будаўніцтва і сацыяльна-эканамічным жыцці; яна ішла па шляху ўскладнення ўнутраных форм і канструкцый з улікам функцыянальнага значэння пабудоў і абапіралася на разнастайныя традыцыі і шматвяковы працоўны вопыт мясцовага насельніцтва. Пры вывучэнні этнагеаграфічных асаблівасцей народнай архітэктуры даволі важнымі тыпалагічнымі прыкметамі з’яўляюцца планіроўка, узаемная сувязь і паслядоўнасць у размяшчэнні розных пабудоў і іх функцыянальнас прызначэнне. У тыповым варыянцс сядзібны комплекс беларускага селяніна ў вывучаемы час складаўся з двухці трохкамсрнага жылля, варыўні (стопкі) або функцыянальна блізкага пограба (склепа), клеці, хлявоў, адрыны для сена, павецей, гумна, сушні (еўні, асеці), лазні. Аднак наяўнасць усіх пералічаных пабудоў у сядзібным комплсксе была неабавязковай і адлюстроўвала, з аднаго боку, сацыяльнас расслаенне, якое асабліва ўзмацнілася пасля рэформы 1861 г., з другога — мясцовыя народныя традыцыі. Асноўнай архітэктурнай часткай сядзібных забудоў было жыллё. Усе іншыя сядзібныя памяшканні размяшчаліся у адносінах да яго з улікам іх функцыянальнага прызначэння, утвараючы той ці іншы кампазіцыйна-архітэктурны стасунак. Па этнаграфічных матэрыялах вывучаемага псрыяду, на тэрыторыі Беларусі найбольш часта сустракалася двухкамсрнае жыллё тыпу хата + сснцы. Такая планіроўка, вядомая з часоў Старажытнай Русі, асабліва шырока бытавала ў сярэдняй паласе Беларусі і Усходнім Палессі. У сваю чаргу двухкамернае жыллё мела свас рэгіянальныя асаблівасці. На Палессі сенцы ("ляцён") служылі не толькі ў якасці падсобнага, але і жылога памяшкання. Поруч з рэчамі хатняга ўжытку і посудам тут ставілі 3 Рабнновнч М. Г. Древнмй ландшафт н жмлміце II СЭ. 1969. № 2. С. 23. Вясковая хата. Рэчыцкі павет. 1891 г. ложак (ці ўладкоўвалі адпавсдны памост), дзе лстам спалі. У сенцах была ўтрамбавана зсмляная падлога, а столь адсутнічала, што давала магчымасць больш актыўнага выкарыстання ўнутранай прасторы, а для курных і паўкурных хат — адвядзення дыму. У якасці летняга жылога памяшкання сенцы выкарыстоўваліся і ў паўднёвых раёнах Цэнтральнай Беларусі (Слуцкі, Капыльскі, Нясвіжскі раёны) і часткова ў Падняпроўі. Набываючы пераходныя рысы жылога памяшкання, яны нярэдка з’яўляліся зыходнай асновай развіцця шматкамернага жылля. У адных выпадках сенцы абсталёўваліся як жылое памяшканне (яны мелі печ і столь), у другіх — у іх адгароджвалася камора. Апошняя з цягам часу ператваралася ў самастойнае памяшканне трохкамернага жылля тыпу хата + сенцы + клець ці хата + сенцы + хата. Больш распаўсюджаным у сярэднявеччы варыянтам была планіроўка тыпу хата + сснцы + клець. Сенцы ў гэтым варыянце маглі ўзнікаць і як другарадная з’ява, сувязная стрэшка паміж ужо збудаванымі аднакамерным жыллём і клеццю (аб чым сведчыць і этымалогія назвы “сенцы”, “сені”). Гэты варыянт трохкамернага жылля шырока бытаваў у сярэдняй паласе Бсларусі4. 4 Шейн П. В. Матерналы для мзучеішя быта н языка... Т. 3. С. 61, 499; Шпнлевскнй II. ІІутешествне по Полесью н Белорусскому краю // Современннк. 1853. № 8. С. 92; Романов Е. Р. Белорусскмй сборннк. Вып. 8. С. 5, 10, 17 —18. У заходняй частцы такая планіроўка нярэдка ўскладнялася вылучэннем асобага памяшкання — святліцфі, ці прысценка, і вонкавай галерэі — падссней (яшчэ: падчэні)5, тую ж ролю выконвалі і ганкі. Такое жыллё часцей сустракалася ў заможнага сялянства, аднадворцаў, дробнай шляхты. У Заходнім Палессі побач з трохкамсрным жыллём хата + сенцы + камора нярэдка сустракалася плані- Сялянскі дом. в. Маканавічы Рэчыцкага раёна Хата (хата—сенцы—закутак). в. Заазернае Маларыцкага раёна Кнркор А. Этнографмческкй взгляд на Вмленскую губернню // ЭС. 1858. Вып. 3. С. 135; АГТ, ф. 11, воп. 1, спр. 4, л. 31; АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 16, л. 5. 3. Зак. 825 65 роўка хата + . Яна была больш позняй з’явай, сенцы што развілася на базе двухкамернага жылля пасля адмены прыгоннага стану разам з адыходам у нябыт курных хат. У той жа час на Усходнім Палессі развіццё структурнай планіроўкі жылля ішло па шляху расчлянсння хаты грунтоўнай перагародкай з бярвснняў на чыстую хату і кухню6. Бярвенні перагародкі звычайна замацоўваліся сваімі канцамі ў пазах супрацьлсглых сцен, не выступаючы звонку. Паграбы (скляпы) і варыўні (стопкі). 1 — паграбы; 2, 3 — варыўні: у комнлексе з жыллём; асобнай пабудовай У паўночных раёнах Беларусі больш тыповай была планіроўка жылля хата + сенцы + варыўня. Такая ж структура жылля сустракалася на Усходнім (Прыпяцкім) Палессі і ў верхнім басейне Нёмана. Звычайна хата, сенцы і варыўня размяшчаліся ў адзін рад, 6 АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 49, л. 9—11, 14, 24; воп. 13, спр. 1а, л. 3; Чмжмкова Л. Н. Жнлмше // Этнографня восточных славян. С. 237. утвараючы паслядоўную сувязь, пры гэтым адны дзверы з сснцаў вялі ў хату, другія — у варыўню. Разам з тым сустракалася і некалькі іншае ўзасмаразмяшчэнне гэтых памяшканняў, у прыватнасці хата + , варыўня ,, . .