+ *—. У гэтым выпадку невялікіх памераў ва- с с н ц ы рыўня ўладкоўвалася (адгароджвалася) у сенцах, прымыкаючы да хаты, з якой яна мела агульную сцяну. У правабярэжжы Прыпяці і ў басейне Бярэзіны варыўня будавалася часцей асобна ад жылля. Варыўня. Бытаванне варыўні было цесна звязана з экалагічнымі ўмовамі — мясцовым рэльефам, цыркуляцыяй грунтавых вод, забалочанасцю мясцовасці. Як спецыяльнае памяшканне для захавання караняплодаў, гародніны і інш. яна найболыв шырока бытавала на поўначы Беларусі і Палессі. Сувязным “мастом” паміж поўднем і поўначчу з’яўляўся басейн Бярэзіны, дзе гэта памяшканне нярэдка сустракалася ў сістэме сядзібных пабудоў. Мясцовыя назвы варыўні адрозніваліся значнай стракатасцю. Другая вельмі распаўсюджаная назва “стопка” (яе фанетычныя варыянты: сцёбка, сцёпка) была пашырана паралельна з варыўняй або пераважала (басейны Віліі, Нёмана і Бярэзіны). У Паўночнай Бсларусі былі вядомы назвы “прыізбіца”, “стахоўка”, “істобка”, “ісцёпка”7. Лакальныя адрозненні выяўляліся і ў семантыцы, калі Пограб. в. Масток Магілёўскага павета. 1912 г. Аннмеле II. Быт белорусскмх крестьян. С. 122; Нмкнфоровскмй II. Я. Очеркн простонародного жнтья-бытья... С. 211. адны і тыя ж тэрміны нс суадносіліся з функцыянальным прызначэннем пабудовы. У Панямонні і Пабужжы пад “стопкай” нярэдка разумслі адгароджаную ў сенцах камору (часам яна мела ў падземнай частцы яму), а па сярэдняму цячэнню Бярэзіны “варыўнёй” называлі сушню8. Функцыянальна блізкія варыўні паграбы (скляпы) шырока бытавалі ў сярэдняй паласе Беларусі, Заходнім і Мазырскім Палессі. Яны прыкметна адрозніваліся канструктыўнымі асаблівасцямі, уладкаваннем падземнай і назсмнай частак, аб’ёмнымі прапорцыямі, месцам сярод сядзібных пабудоў. Гэтыя асаблівасці выступалі, з аднаго боку, як лакальныя, з другога — як паралельныя варыянты ў адной і той жа мясцовасці9’ Пограб. в. Лешня Капыльскага раёна Найбольш шырока бытавалі паграбы з наземным збудаваннсм — паграбнёй, што размяшчаліся ў сістэме сядзібнай забудовы. У адным выпадку паграбня ўяўляла сабой двухсхільную стрэшку на сохах, у другім — больш грунтоўную зрубную пабудову. Апошні варыянт паграбоў шырока сустракаўся на поўдні Беларусі, у 8 Матермалы no этнографнн Гродненской губернмм. Вып. 1. С. 19, 21; ДМЭ, РА, ф. 1, воп. 2, спр. 574, л. 35; АІМЭФ, ф. 6, воп. 11, спр. 685, л. 2. 9 Ужо ў раскопках старажытнага Турава (XII—XIII стст.) былі выяўлены рэшткі паграбоў двух відаў: са зрубнымі і каркаснымі сценамі (Лысенко П. Ф. Города Туровской землн. С. 50). прыватнасці ў Мазырскім Палессі10. A. К. Сержпутоўскі паведамляў, што ў гэтым раёне склеп нярэдка ўладкоўвалі ў “варыўні”. Апошняя мела драўляную падлогу і, відаць, уяўляла сабой не што іншае, як тую ж зрубную паграбню. На тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі, у Панямонні і на Падляссі сустракаліся скляпы, уладкаваныя ў сенцах, Дарэчы, назвы “пограб” і “склеп” не заўсёды выяўляюць поўную ідэнтычнасць. Назва “пограб” шырока распаўсюджана ва ўсходняй частцы Беларусі і звычайна ўяўляе менш грунтоўнае ямнае збудаванне, у той час як склеп, або лёх, рабіўся часцей у сістэме жылля (сенцах, каморы) і меў мураваныя сцены. На канструктыўныя асаблівасці скляпоў прыкметна ўплывалі мясцовы рэльеф і характар грунту. На пясчаных схілах прырэчных тэрас, у падножжа дзюн і бугроў яны рабіліся без паграбні і мелі бакавы ўваход. Асабліва шырока яны бытавалі ў басейне Бярэзіны і Панямонні. Пограб. в. Радунь Карэліцкага раёна Да скляпоў функцыянальна блізкія ямы-сховішчы. Іх капалі звычайна воддаль ад сядзібы або ў лесе. Аб іх паведамляў у свой час Гваніні (1538—1614), што служыў ротмістрам Віцебскага замка. "Беларусы, усе маскавіцяне і літоўцы, — пісаў ён, — жнуць і малоцяць хлеб і захоўваюць яго ў свірнах, некаторыя ж маюць звычай захоўваць хлеб у выкапаных у глухім лесе падзямеллях, старанна выкладзеных знутры ка- 10АІМЭФ, ф. 6, воп. 13, спр. 1а, л. 3; воп. 12, спр. 49, л. 4. рой дрэў (звычайна бяростай. — В. Ц.). Туды ж беднякі зносяць усе харчы, сала і іншыя жыццёвыя прыпасы, а таксама адзенне і лепшае хатняе начынне, асабліва ў час вайны, для захавання як ад ворагаў, так і сваіх салдат"11. Такія спосабы захавання харчовых прадуктаў і каштоўнай маёмасці практыкаваліся і апасля — у XVIII—XIX стст., калі беларускае насельніцтва зазнала страшэнныя ліхалецці і вымушана было прыстасоўваць свой лад жыцця да ўмоў ваеннага часу. Частку харчовых прыпасаў і нсабходных рэчаў хавалі ў лесе ў дуплах векавых дрэў. Сталыя жыхары Падняпроўя паведамлялі аб выпадках захавання прадуктаў у тоўстых полых пнях, пакрытых плашкамі і карой. Аб такіх сховішчах, уладкаваных у дубовых пнях ці кадаўбах, закапаных ніжняй часткай у зямлю, сведчаць і археалагічныя крыніцы; як паказваюць знаходкі, яны мелі больш шырокі арэал бытавання12. Прататыпам паграбоў аднолькава маглі служыць як звычайныя, уладкаваныя ямы, так і старажытныя жытлы-зямлянкі. У той жа час жылая паўзямлянка магла паслужыць правобразам варыўні. Заслуговаўвае ўвагі тая акалічнасць, што пасля Айчыннай вайны ў даследаваных намі вёсках Крупскага і Барысаўскага раёнаў Свіронак на палях. в. Чучэвічы Мазырскага павета. 1910 г. 11 Полоцко-Внтебская стармна. 1911. Кн. 3. С. 328—329. 12 Рабнновчч М. Г. Русское жнлшце в XIII—XVII вв. // Древнее жялміце народов Восточной Европы. С. 169, 207—208; Очеркн русской культуры XIII—XV вв. С. 268. Свіран. в. Чучэвічы Мазырскага павета. 1910 г. побач з варыўнямі распаўсюдзіліся і паграбы; пад апошнія ў большасці сваёй былі прыстасаваны зямлянкі, якіх было даволі шмат у гэтым партызанскім краі13. Неабходнай і паўсюдна вядомай у шырокай зоне славянскага рассялення была клець (камора). Яе месца сярод сядзібных памяшканняў залежала ад традыцыйнай сувязі з жыллём, тыпу забудовы, структуры сям’і і яе заможнасці. Пры аднараднай (пагоннай) за- Свіран заможнага селяніна (пабудаваны ў пачатку XX ст.). в. Каменполле Міёрскага раёна 13 АІМЭФ, ф. 6, воп. 11, спр. 685, л. 9. будове яна часцей ставілася ў комплексе з жыллём (праз сенцы), хаця гэта і не выключае іншых варыянтаў планіроўкі. Жылы комплекс хата + сснцы + клець больш характэрны для сярэдняй паласы Беларусі. Як асобная пабудова клець часцей сустракалася ў Паазер"і, Палессі, а таксама ў Панямонні14. Заслугоўвае ўвагі семантыка слоў "клсць" і "свіран", што выступалі нярэдка як ідэнтычныя паняцці. Ідэнтычнасць была абумоўлена функцыянальным падабенствам і ўзаемазамяняльнасцю гэтых памяшканняў, асабліва ў небагатых гаспадарках. У больш заможных сялян у дваровым комплексе мы знаходзім адначасова клець (кладоўка, спіжарня) і функцыянальна блізкі свіран (паўклець, інбар, шпіхлер). Свіран служыў для захавання адборнага зерня і будаваўся, як правіла, асобна. Ён прыкмстна адрозніваўся ў Бсларусі канструктыўнымі рысамі і знешняй формай. Часцей за ўсё свіран уяўляў сабой невялікую зрубную пабудову з грунтоўна ўладкаванай (на закотавых бярвёнах) страхой, што ўтварала карніз-напуск над фасаднай сцяной. Зруб свірна ставіўся на высокіх штандарах, падлогу масцілі тоўстымі дошкамі ці плахамі. На Палессі нярэдка свірны будавалі на палях на 1 —1,5 м над зямлёй . У Паўночна-Заходняй Беларусі нароўні са звычайнымі будавалі і двухпавярховыя свірны (лямусы). Яны былі асабліва шырока распаўсюджаны ў фальварках і засценках. Прыкметна вылучаліся сваімі памерамі і аб’ёмнымі формамі грамадскія свірны, куды сяляне восенню ўсёй грамадой звозілі частку свайго хлеба і маглі атрымаць яго ў канцы зімы ці вясной у выпадку нястачы ці для сяўбы. Клець некалькі адрознівалася ад свірна па свайму прызначэнню і інтэр’еру, што будзе разгледжана ніжэй у адпаведным раздзеле. Заўважым толькі, што яе функцыі не абмяжоўваліся захаваннем хлеба на надзённыя патрэбы. Яна служыла паўжылым (летнім) памяшканнем. Відаць, у больш ранні перыяд клець, як і варыўня, ідэнтыфікавалася з жыллём. Прычым, як паказваюць этнаграфічныя матэрыялы, варыўня, функ- 14 АІМЭФ, ф. 6, воп.12, спр. 49, л. 7, 11; Сербаў I. А. Вічынскія паляне. С. 9—10; Шейн П. В. Матерналы для мзученмя быта н языка... Т. 3. С. 7, 65, 502, 511. 15 Фотатэка ДМЭ, № 2249, зд. 99—105; Mondalski W. Polesie. s. 211; Moszyriski K. Kultura ludowa slowian. s. 504—505. Канструкцыйныя тыпы гумнаў (канец XIX—пачатак XX ст.). 1 — на парных сохах; 2 — на сохах у адзін рад; 3 — са страхой на кроквах; 4 — са страхой закотам; 5 — стажковая страха цыянальна прыбліжаная да жылля, была больш характэрнай для Паўночнай Беларусі, у той час як жылая клець — для Палесся. Заслугоўвае ўвагі назіраннс A. К. Сержпутоўскага ў час этнаграфічнай экспедыцыі ў Мазырскі і Слуцкі паветы. Дарослыя маладыя людзі, пісаў ён, жывуць у клеці, для іх лічыцца непрыстойным спаць у хаце, нават у час моцных маразоў (якія, дарэчы, тут бываюць рэдка). Клецей у гаспадарцы мясцовага селяніна бывае некалькі — па колькасці жанатых сыноў. Загадзя, напярэдадні вяселля, жаніх і яго бацька рупяцца аб уладкаванні асобнай клеці для будучых маладажонаў . Асобая роля клеці вызначалася тут у многім устойлівасцю традыцыйных форм побыту, існаваннем вялікай патрылакальнай сям’і, якая выступала як адзіны працоўны калектыў з агульнымі інтарэсамі. Некалькі ўбаку ад дваровага комплексу ў межах сядзібы будаваліся гумны, сушні, лазні, пуні для сена. Ва ўпамянутых раней "устаўных" сёлах гумны і пуні размяшчаліся па другі бок вуліцы. Гумно (клуня, стадола, ток, рыга). На тэрыторыі Беларусі гумны адрозніваліся значнай тыпалагічнай разнастайнасцю, што адлюстроўвала ўзровснь земляробчай гаспадаркі і яе спецыялізацыю, мясцовую вытворчую культуру, структуру сям’і і яе заможнасць. У залежнасці ад тых ці іншых тыпалагічных рыс гумны можна падзяліць на зрубныя і каркасна-слупавыя ("на сохах"), чатырохі шматвугольныя, з сушняй і без яе; сярод гэтых тыпаў, у сваю чаргу, можна вылучыць шэраг прыватных варыянтаў, якія прыкметна адрозніваліся паміж сабой памерамі, унутранымі прапорцыямі, колькасцю варот, формай страхі, асаблівасцямі апорнай канструкцыі, будаўнічымі матэрыяламі і інш. Ва Усходняй і Цэнтральнай Беларусі былі распаўсюджаны гумны з двух— або чатырохсхільнай страхой на апорных слупах — звычайна 2—4 парах сох17. Гумны на поўначы Беларусі мелі паўвальмавую страху, якая дамінавала над усёй канструкцыяй, і бакавымі схіламі нізка спускалася да долу на сцены зруба.