• Газеты, часопісы і г.д.
  • Народная спадчына Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці Віктар Цітоў

    Народная спадчына

    Матэрыяльная культура ў лакальна-тыпалагічнай разнастайнасці
    Віктар Цітоў

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 300с.
    Мінск 1994
    94.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ВДУ, НБ, РА, ф. 34, спр. 306, л. 6, 8; спр. 299, л. 18, 25; Раманаў Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. С. 18; Шейн П. В. Матерналы для мзученмя быта н языка ... Т. 3. С. 3.
    жылых і гаспадарчых памяшканняў, якія будаваліся ў адзіным комплексе. У адным выпадку гаспадарчыя памяшканні будаваліся побач з жыллём пад высокай страхой-паветкай, край якой датыкаўся да страхі жылля, утвараючы крыты двор45. У другім выпадку хлявы прымыкалі да падоўжнага боку жылля, маючы з ім агульную сцяну. Агульным сувязным памяшканнсм для іх з’яўляліся сенцы, якія мслі выхад на ўсе чатыры бакі, у хату і стопку, на двор і ў хлявы46. Кампактнае размяшчэнне пабудоў уяўляла сабой аптымальны варыянт, які падказала народная практыка ў больш суровых кліматычных умовах. Наяўнасць агульнай сцяны ў пэўнай ступсні служыла захаванню цяпла ў жылых і гаспадарчых памяшканнях. Агульныя дзверы паміж сенцамі і хлявамі давалі магчымасць у зімовую сцюжу рабіць мноства спраў па дагляду жывёлы, не выходзячы з дому.
    Адзначаная кампактная забудова, па этнаграфічных матэрыялах XIX ст., вядома толькі на поўначы Беларусі, на мяжы з Прыбалтыкай. Можна дапусціць, што такая забудова ўзнікла ў выніку падзслу раней адзінай, функцыянальна нсразвітай пабудовы, што служыла адначасова і жыллём, і гаспадарчым памяшканнем. У глыбіні гэтай пабудовы быў уладкаваны невялікі навес, абмазаны глінай, пад ім — выкладзсны па перыферыі камянямі псршабытны адкрыты ачаг — вогнішча; побач — разнастайныя прадметы ўжытку, посуд, прылады працы. Каля бліжняй сцяны — нары для адпачынку і сну. У куце каля тарцовага ўваходу адгароджвалася мссца, дзе ў зімовы час знаходзіла сабе прыстанак (ад холаду і драпежнікаў) хатняя жывёла. Відавочна, такога тыпу пабудовы, спалучаўшыя ў сабе функцыі жылля і гаспадарчых памяшканняў, у старажытны псрыяд мслі больш шырокі арэал, што распаўсюджваўся на Панямонне і тэрыторыю Прыбалтыкі47. Археалагічныя матэрыялы і пісьмовыя звесткі дазволілі рэканструяваць іх знешнюю форму і пабуда-
    45	4
    Сергачев С. А. Деревянная архнтектура Белоруссмм XVI — XIX вв. С. 21.
    46 Ннкнфоровскнй II. Я. Очеркм простонародного жнтья—бытья ... С. 211; Харузнн А. Славянское жмлніце в Северо-Западном крае. Внльно, 1907. С. 80.
    47 Брянцев П. Д. Мсторйя Лнтовского государства с древнейшнх времен. Вмльна, 1889. С. 52; Кушнер П. Й. Этнмческпе тсррнторнм н этнмческне граннцы. С. 247—248.
    a — аднарадная забудова. в. Сіўцы Пастаўскага раёна; б — фрагмент аднараднай забудовы з двума жылымі комплексамі.
    в. Радасць Камянецкага раёна; в — двухрадная забудова. в. Цна Лунінецкага раёна
    ваць аналаг-копію, якая прадстаўлена сёння ў якасці архітэктурнага экспаната ў Музеі народнага побыту Літоўскай рэспублікі (г. Каўнас).
    He менш распаўсюджанай у вывучаемы перыяд была аднарадная (пагонная) сістэма забудовы. У Беларусі яна асабліва шырока распаўсюдзілася ва ўмовах падворнага землекарыстання і дамініравала ў Цэнтральнай Беларусі, Панямонні, Палессі. Пабудовы ў гэтым выпадку ўтвараюць адзіную аднарадную сувязь: следам за хатай і сенцамі размяшчаліся клець або варыўня, павець, хлявы, адрына. Часам адрына з сенам знаходзілася паміж хлявамі, з аднаго боку ад яе знаходзіліся хлявы для буйной рагатай жывёлы, з другога — для коней і авсц (канюшня і аўчарнік); гэта стварала пэўныя зручнасці пры стойлавым утрыманні і даглядзе жывёлы.
    Сялянскі дом (хата—кухня—сенцы— камора—хлявы). Пабудаваны ў 1901 г. в. Радунь Карэліцкага раёна
    У другой палове XIX ст. разам з ростам сацыяльнай дыферэнцыяцыі і абеззямеленнем часткі сялянства аднарадныя забудовы атрымалі больш шырокас бытаванне. Размешчаныя на даволі вузкіх сядзібных палосках, яны цясніліся адна каля адной, утвараючы вузкія выцягнутыя двары, што абмяжоўваліся з другога боку сцяною суседняга пагона.
    Былая курная хата на пярэднім плане склеп, Пабудавана ў 1-й палове XIX
    (хата—сенцы—камора);
    дзе раней было яшчэ жыллё.
    ст. в. Радасць Камянецкага раёна
    У Панямонні, а таксама ў заходніх раёнах Палесся сустракаўся своеасаблівы варыянт аднараднай забудовы з двума дваровымі комплексамі, што належалі розным гаспадарам і размяшчаліся на адным сядзібным участку, выцягнуўшыся ў адзін доўгі пагон48. Звычайна два жылыя комплексы (хата + сенцы + клець) ставіліся побач адзін за адным, а затым у глыбіні сядзібы размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы. У чыстым выглядзе такі тып планіроўкі захаваўся да нашага часу ў в. Моталь Іванаўскага раёна. Ен узнікаў як вынік аграрнай псранассленасці, малазямелля і сямейных падзелаў.
    У паўночна-заходніх раёнах Цэнтральнай Беларусі быў шырока распаўсюджаны двухрадны тып забудовы, які ўяўляў сабой прамежкавы варыянт паміж замкнутым і аднарадным тыпамі. У Падняпроўі і Усходнім Палессі нярэдка сустракалася і Г-падобная (сцяжковая) забудова, звычайна тут услед за жыллём ставілі клець, адрыну, хлявы.
    Як паказваюць матэрыялы этнаграфічных экспедыцый і апублікаваныя крыніцы канца XVIII — пачатку XX ст., на тэрыторыі Беларусі сустракаліся амаль усе асноўныя тыпы сядзібных забудоў, што былі ўласцівы шырокай зоне славянскага рассялення. Прычым кожны з гэтых тыпаў адрозніваўся прыватнымі асаблівасцямі і меў свае варыянты. У самой планіроўцы сядзібных забудоў не было строга вызначаных, цвёрдых канонаў. Кожны гаспадар улічваў функцыянальную мэтазгоднасць, узаемасувязь і лагічную завершанасць асобных пабудоў і ўсяго архітэктурнага ансамбля, узгадняючы іх з канкрэтнымі патрабаваннямі (эканомія рабочага часу, гігіенічнасць, зручнасць пад’езда, ахаванасць, супрацьпажарная бяспека і інш.) і з рэальнымі магчымасцямі, эканамічным узроўнем гаспадаркі. Разнастайнасць мясцовых традыцый дойлідства, арганізацыі жылога асяроддзя разам з тым адлюстроўвала геаграфічныя заканамернасці і вызначалася адпаведнымі экалагічнымі ўмовамі, асаблівасцямі палітычнай і сацыяльна-эканамічнай гісторыі, гаспадарчай спецыялізацыяй і гісторыка-культурнымі сувязямі з суседнімі рэгіёнамі.
    48 АІМЭФ, ф. 6, воп. 12, спр. 49 а, л. 14, 16—17.
    ІНТЭР’ЕР ЖЫЛЛЯ
    Вывучэнне інтэр’ера традыцыйнага жылля мае вельмі важнае значэнне для рэканструкцыі верагоднай карціны сялянскага побыту. Свет бытавых рэчаў, якія выступаюць як натуральныя аб’екты ў шматгранных сувязях і ўзаемаадносінах, раскрывае шырокую панараму народнага жыцця. Разнастайныя прадмсты паўсядзённага ўжытку, падручныя сродкі, прылады працы, падсобны інвентар, мэбля размяшчаліся ў сістэме дваровых пабудоў у пэўным парадку і паслядоўнасці, утвараючы паміж сабой функцыянальную і кампазіцыйную сувязь. Займаючы ў інтэр’еры сваё звыклае месца, яны адлюстроўвалі паўсядзённы гаспадарча-бытавы ўклад, канкрэтны характар жыццядзейнасці і ўласцівае кожнаму народу культурнае асяроддзе.
    Традыцыйныя элемснты інтэр’сра ў асобных выпадках захаваліся да апошняга часу і ўяўляюць вельмі каштоўны музейна-экспазіцыйны, а для гістарычнай і этналагічнай навук — важны крыніцазнаўчы матэрыял. Базіруючыся на даных этнаграфічных экспедыцый, пісьмовых крыніцах дарэвалюцыйнага часу і архіўных матэрыялах, можна атрымаць цэласнае і навукова верагоднае ўяўленне аб сялянскім жыллі і хатнім побыцс, разглсдзсўшы пры гэтым два тыповыя варыянты — традыцыйную курную і больш познюю "чыстую", ці "бслую", хаты.
    Курная хата (курніца) шырока бытавала да 60— 70-х гадоў XIX ст., у дзяржаўных сялян знікла не-
    Курная хата в. Кашын Нараўлянскага раёна (Музей народнай архітэктуры і побыту Украіны)
    калькі раней, чым у прыватнаўласніцкіх (панскіх). Яна мела два-тры невялікія валакавыя вакенцы, што высякаліся ў двух суседніх вянцах і знутры зачыняліся на ноч (ці ў непагадзь) засаўкай. Хата мела высокі парог і нізкія дзверы (у сярэднім 100 * 145 см), што спрыяла захаванню цяпла ў зімовы час. Дзвсры рабіліся з тоўстых колатых і абчэсаных стругам дошак і паварочваліся ў драўляных гнёздах — на бегунах. Падлога ўяўляла сабой глінабітны, радзей земляны ток, на які ў святочныя дні слалі аер. Справа, радзей злева ад уваходу размяшчалася глінабітная печ без коміна, звернутая вусцем да падоўжнай (светлай)сцяны. Столь мела спецыяльную адтуліну для дыму (верхнік, вяршак), якая закрывалася зверху накрыўкам ці мешкавінам з сенам . У куце каля печы знаходзіўся качарыжнік (качарэжнік, камешнік) — месца, дзе стаялі вілкі (ухваты, рагач), драўляная качарга (кавеня), чапяла (чаплайка, ёмка), памяло, мяцёлка і інш. Над вусцем печы, пад столлю, замацоўвалася жэрдка (перасоўка), на якой сушылі адзенне, тканіну.
    Інтэр’ер курнай хаты:
    1 — глінабітная печ; 2 — спальны пол; 2а — полаг; 3 — палаці; 4 — грады; 5 — лавы;
    6 — стол; 7 — покуць; 8 — услон; 9 — лава для кухоннага начыння; 10 — кухонная паліца; 11 — кадка для вады;
    12 — светач (лучнік); 13 — верхнік (душнік); 14 — прыпечны слуп (конь); 15 — качарыжнік; 16 — дзверы ў сенцы
    Супраць печы каля ўваходу размяшчаўся гаспадарчы вугал ("бабін кут", мыцельнік), дзе каля дзвярэй стаяла кадушка для вады (вадзянка) з падвешанай тут конаўкай, далей на лаве — драўляныя вёдры, даёнка, карцы, сальніца, бельчык і інш. Над лавай на сцяне вісела кухонная паліца з посудам, побач — лыжачнік (драўляная планка з гнёздамі для лыжак). Каля самых дзвярэй на
    49
    Зеленскнй Н. Матермалы для географнн н статмстмкм Росснн. Ч. 2.
    С. 668; Матермалы по этнографмм Гродненской губерннн. С. 18;
    Kolberg О. Biatorus — Polesie. S. 69.
    кругу вісела паўсядзённая верхняя вопратка (світа, бурнос, кажух, курта).
    Каля вугла печы, звернутага ўнутр памяшкання, знаходзіўся канёвы стоўб (конь), што служыў апорай для спальнага памосту. Частку памяшкання ад тарцовай (кутняй) сцяны займаў спальны памост — пол, тут ляжалі напханы сенам ці саломай сяннік, падушкі, посцілкі, часам памост падзяляўся на дзве часткі ўзорным тканым полагам. Вышэй на ўзроўні лежака печы быў уладкаваны больш вузкі (а часта і больш кароткі) пол, або палаці50. Пад столлю ўздоўж сцсн мацавалі па дзве паралсльныя жэрдкі — грады, на якіх сушылі лучыну, тут жа ляжалі прылады ткацтва, кудзелі льну, маткі нітак, лыка для лапцей, аўчыны і інш. Месца пад спальным памостам (падполле) часам перагароджвалі на два адсекі: у адным захоўвалася гародніна, у другім — розныя рэчы хатняга ўжытку.
    Ручнік (набожнік). Рэчыцкі краязнаўчы музей