Нататкі з краязнаўчага сшытка
Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
Валерый Tuyma
Нагйагпкі j края^найчага сшыпіка
Ва/іерый Туша
Нататкі j краяўнайчага сшыпіка
Мінск «Медысонт» 2013
УДК 908(476.5)
ББК 26.89(4Бен)
T91
Тухта В. Ул.
T91 Нататкі з краязнаўчага сшытка / Валерый Тухта. — Мінск : Медысонт, 2013. — 120 с.
ISBN 978-985-6982-73-9.
У кнігу ўвайшлі розныя па тэматыцы краязнаўчыя матэрыялы, напісаныя на аснове ўласных палявых даследаванняў, літаратурных і архіўных крыніц, а таксама ўспамінаў людзей, з якімі даводзілася сустракацца аўтару падчас вандровак.
Адрасуецца ўсім, каму неабыякава гісторыя свайго краю.
УДК 908(476.5)
ББК 26.89(4Бен)
ISBN 978-985-6982-73-9
© Тухта В. Ул., 2013
© Афармленне. ТАА «Медысонт», 2013
Дд аўтара
Шмат кіламетраў прайшоў па сцежках і дарогах роднага краю. Вывучаў, даследаваў навакольныя мясціны. Адкрываў для сябе, сяброў і вучняў, новыя, нязведаныя, а збольшага забытыя за даўнасцю часу, старонкі мінулага. А колькі было пазнавальных сустрэч з цікавымі людзьмі, носьбітамі народных традыцый і звычаяў знаўцамі гісторыі сваёй мясцовасці. Многія з іх, на жаль, адышлі ў лепшы свет, пакінуўшы аб сабе напамін радкамі занатаванымі ў маім краязнаўчым сшытку.
Сабраныя пад адной вокладкай розныя па тэматыцы краязнаўчыя матэрыялы былі напісаны на аснове ўспамінаў людзей з якімі даводзілася весці гутаркі, літаратурных і архіўных крыніц, уласных палявых даследаванняў. Зробленыя, дзе на скорую руку, дзе больш грунтоўна, тыя запісы ляглі ў аснову невялікіх нататкаў.
Разам са мной у дарогу па даследаванню мінуўшчыны неаднаразова выпраўляліся мае маленькія памочнікі, сябры краязнаўчага гуртка «Нашчадкі» Велеўшчынскай базавай і Слабадской сярэдняй школы. Менавіта дзякуючы ім, хлопчыкам і дзяўчынкам, якім падабаецца займацца вывучэннем гісторыі свайго краю, знаходжу сілы і натхненне на працягу больш дзесяці гадоў адкрываць для будучых пакаленняў невядомыя старонкі з гісторыі Лепельшчыны. Спадзяюся, што багатая гісторыя краю не будзе забыта нашчадкамі.
Вандроўкі па родным краі
Толькі раніцай сонейка ўстане, Зазбіраеммы рэчы свае.
Бо дарогаўжо нас чакае, Родны крайу падарожжа заве.
Сцежкамі прашчураў
J /арэшце мы дачакаліся цёплых дзянькоў калі можна без Т1 усялякіх перашкод павандраваць па знакамітых мясцінах нашага раёна. На гэты раз я і мае маленькія вандроўнікі вырашылі наведаць Лепельскае гарадзішча, дзе ў далёкія часы размяшчаўся старажытны Лепель, тагачасны цэнтр эканамічнага і палітычнага жыцця (XIV-XVI стагоддзі). У адзін з выхадных дзён з гарадскога аўтавакзала мы пешшу накіраваліся ў бок вёскі Стары Лепель, дзе па нашых дадзеных размяшчалася гарадзішча. He было вялікіх праблем пераадолець каля чатырох кіламетраў. Але, каб дабрацца да вострава, дзе размяшчаўся старажытны Лепель, давялося з добры кіламетр ісці па Старому Лепелю. I вось мы стаім перад востравам. Праўда, гэта ўжо паўвостраў. Бачна, нашыя пазнейшыя прадпрымальныя продкі засыпалі праліў, які аддзяляў востраў ад мацерыка, каб было зручней дабірацца туды і займацца гаспадарчымі справамі. Што мы бачым на месцы самага галоўнага помніка археалогіі нашага раёна? Большая палова яго чарнее свежай раллёй.
Падсілкаваўшыся, мы не сталі марна грэць бакі на сонцы, адразу ўзяліся даследаваць берагі вострава. Вельмі вялікім было здзіўленне, калі ў некалькіх кроках ад месца адпачынку ўбачылі крыж, абнесены драўлянай агароджай. Бачна, даўно ўжо ніхто не наведвае гэтую магілку, бо яна зарасла кустоўем. Побач яшчэ некалькі магільных насыпаў без крыжоў і агароджы. Сышоўшы са стромкага абрыва да возера, знайшлі шмат рэштак чалавечых костак, якія прысыпалі жвірам. Па ўсёй імавернасці, у час дажджу берагі вострава падмываюцца і разбураюцца, а разам з тым агаляюцца магілы нашых продкаў. Расцягнуўшыся ланцужком, рушылі ўглыб вострава па ўзаранаму полю, падбіраючы больш-менш цікавыя рэшткі керамікі. На паверхні іх тут шмат. Узялі з сабой невялікія фрагменты кафлі з карункамі. Знайшлі дзве прасліцы рознай формы. У цэнтры вострава знаходзяцца яшчэ адны могілкі. Па ўсім бачна — сучасныя. Апошняе пахаванне датуецца 1998 годам. Але ёсць там і каменны крыж X1V-XVI стагоддзяў, што дазваляе меркаваць аб старажытным паходжанні могілак. У самым канцы вострава, на ўзгорку правільнай акруглай формы — зноў могілкі, таксама сучасныя. Аблазіўшы ўсе кусты ўздоўж берага вострава і не знайшоўшы больш нічога цікавага, вырашаем пакінуць гістарычнае месца. Вяртаючыся дахаты, юныя краязнаўцы хваліліся адзін аднаму сваімі знаходкамі і марылі аб наступных даследчых падарожжах.
ліпень 2000 г.
Вандроука урройж во^ера Окана
/"Тразвінеў першы званок, і школы зноў запоўніліся гома/ / нам бесклапотнай малечы. Кожны імкнецца падзяліцца ўражаннямі, набытымі за час летніх канікулаў. Ёсць што расказаць і сябрам нашага краязнаўчага гуртка Дзіму і Вадзіму Гацурам, Сашу і Валодзю Котавым: незабыўныя ўспаміны засталіся ў хлопцаў пасля экспедыцыі, мэтай якой былі запіс і вывучэнне
легенд, паданняў аб паходжанні назваў вёсак, пошук помнікаў археалогіі. На гэты раз аб'ектам сваіх даследаванняў мы абралі вёскі Селішча і Окана. Маршрут наш ляжаў праз Гарадзец. Яшчэ на падыходзе да вёскі мы ўбачылі гарэльнік, на якім паміж абпаленых дрэў сіратліва чарнелі прыкапаныя камяні. Пры больш дасканалым аглядзе мясцовасці высветлілася, што гэта надмагільныя пліты з выбітымі на іх крыжыкамі. Дзе-нідзе былі і асобныя каменныя крыжы. Такія вось помнікі ставілі нашыя продкі на магілах нябожчыкаў у ХІ-ХШ стагоддзях. Падчас абеду дабраліся да Селішча. Першы, каго мы там сустрэлі, быў Павел Яфімавіч Жарнасек. Цікавімся, ці ёсць тут якія-небудзь пахаванні, пагоркі з цікавымі назвамі. Вось вам і пахаванне — валатоўка, — паказвае дзядзька на пагорак, дзе ляжалі нашы заплечнікі.
— Адкуль вы ведаеце, што гэта валатоўка? — пытаемся, — Яна ж зусім не падобная на курган. — Гэтую валатоўку я ведаў, калі быў яшчэ малы, — узгадвае селішчанін, — Тады, у вайну, немцы капалі траншэю на гэтым пагорку і дасталі два чарапы.
За метраў пяцьсот ад першага насыпу Павел Яфімавіч паказвае яшчэ адну валатоўку, пашкоджаную пракладзенай побач палявой дарогай.
Пра паходжанне назвы вёскі мясцовыя жыхары нічога не ведаюць. Але селішчамі раней называлі неўмацаваныя пасяленні сярэдзіны першага тысячагоддзя. Несумненна, што менавіта ад гэтага і пайшла назва вёскі.
На начлег спыніліся ля Окана, на беразе возера з аднайменнай назвай. Набіраючы са студні ваду, пачулі ад вяскоўцаў паданне пра назву возера. Даўным-даўно было гэта, калі першыя людзі пачалі засяляць прасторы Беларусі. У тыя старажытныя часы яна была ўся пакрыта непраходнымі лясамі і балотамі, дзе вадзілася шмат драпежных жывёл, што было вельмі небяспечна для першапраходцаў. Бачна, не ад добрага жыцця яны шукалі сабе новую радзіму, рызыкуючы сабой і сваімі сем'ямі. Адно такое племя, пераадольваючы ўсялякія перашкоды, з’явілася
ў нашых лясістых мясцінах. Частка людзей рассялілася ўздоўж рэк і вакол азёр. Астатнія вандроўнікі рушылі далей у пошуках лепшых зямель. Дзень і ноч прабіраліся яны скрозь непраходныя пушчы. I чым далей, тым непраходней рабіліся лясы, а пад нагамі мацней гайдалася багна, гатовая раскрыць сваю пашчу прама пад нагамі перасяленцаў. Далей ісці было небяспечна, а вяртацца назад не хапала моцы. Так і засталіся людзі жыць у непраходным гушчары лясоў і сярод тванных балот. Неяк прывыклі да гнілых мясцін, але чарговае пахаладанне на Зямлі вымусіла навасёлаў пакінуць свае паселішчы.
Прайшло шмат часу. I ўжо тым шляхам ішлі нашчадкі тых далёкіх прашчураў. Цяпер не галеча штурхала людзей у балоты, а кліч продкаў. Як птушка вяртаецца ў сваё гняздо, так і чалавек не забываецца пра радзіму.
Стомленыя шматдзённай хадой, абарваныя і галодныя, стаялі людзі на ўскрайку непраходнага балота, пасярэдзіне якога сінела акно. Далей ісці не было куды — гэта была іх радзіма. Уладкаваліся тут хадакі на начлег. Калі абудзіліся пасля працяглага сну, мясцовасць не пазналі. Там, дзе было балотнае акно, разлілося прыгожае возера, вакол якога раскінуліся ўрадлівыя землі.
Такім чынам Бог аддзячыў людзям за павагу да памяці продкаў! 3 тае пары возера носіць назву Окана! Назвалі людзі так і сваё паселішча. Вёска Окана — даволі стары населены пункт. Вядома, што першыя людзі тут сяліліся ўжо ў 1II-II стагоддзях да новай эры.
3 першымі промнямі сонца пачынаем збірацца ў дарогу: наступіў другі дзень нашай экспедыцыі. Пераходзім праз Верабскі канал, які з'яўляецца часткай Бярэзінскай воднай сістэмы. Месцамі з вады выступаюць рэшткі зрубаў XVIII стагоддзя, якімі былі абкладзены берагі. Бадзёра пераадольваем апошнія кіламетры маршруту, быццам і не было за плячамі двух дзён, праведзеных у дарозе.
кастрычнік 2000 г.
Складаем тагшнімічны с/іоунік краю
Оосень сёлета выдалася даволі цёплай. Але цяплынь гэ£хтая падманлівая. У хуткім часе з неба замест цёплага дожджыка, магчыма, пойдзе снег. I дабрацца да аддаленых маленькіх вёсачак будзе даволі складана. Таму вырашыў цяпер, пакуль дарогі не заснежаны, наведаць некалькі такіх населеных пунктаў. Каб не было сумна, узяў у спадарожнікі Дзімку і Вадзімку — двух малых, якія вельмі любяць павандраваць. Давялося крыху паблукаць па лесе, пакуль выйшлі да нейкай вёскі. На карце гэта Калінаўка, але людзі карыстаюцца іншай назвай.
Жыў тут некалі пан па прозвішчу Рэўт, трымаў гаспадарку. Наўкола цягнуліся непраходныя лясы, сяліба ж размяшчалася на полі. Вось і называлі людзі гэтае месца Рэўтполлем, гэта значыць, поле Рэўта. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Рэўтполле перайменавалі ў Калінаўку. Але новая назва не прыжылася.
Бачна, у той час было занадта модна надаваць новыя найменні вёскам. Красаўшчына (у пасведчаннях аб нараджэнні жыхароў гэтай вёскі значылася Красашчына і Карсашчына) стала Шчаслівым Жыццём. Цяпер тут няма ніводнага жыхара: старыя памерлі, забраўшы з сабой у магілу гісторыю вёскі, маладыя раз'ехаліся па свеце шукаць сапраўднае шчаслівае жыццё. He падабалася ім перспектыва цяжкой працы на родных палетках, у глушмені. Але гэта цяпер вакол глухія мясціны. Раней жа вёскі туліліся адна да другой. Побач з Рэўтполлем было Вобалачча, паміж Красашчынай і Красналучкай—Доўгая Дужа. Ідзём баравым лесам. Справа застаюцца Валатоўкі. Іх шмат. Гэта яшчэ адзін доказ таго, што ў старыя часіны тут кіпела жыццё. Неўзабаве дарога выбягае з лесу, і перад вачыма паўстаюць гаспадарчыя пабудовы Весялова. Вёска нібыта спіць: ніводнай душы на вуліцы. Толькі