Нататкі з краязнаўчага сшытка
Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
На самой гары культурны пласт, па якому можна было б устанавіць археалагічны аб'ект, не выявілі. Аднак, гарадзішча тут магло быць, калі дапусціць, што культурны слой знішчаны гаспадарчай дзейнасцю людзей. Дапушчэнне могуць пацвердзіць знойдзеныя намі два чарапкі керамікі прыкладна XVXVII стагоддзяў. Культурнага пласта магло зусім не быць, калі гара служыла свяцілішчам — культавым месцам, дзе нашы прашчуры маліліся язычніцкім багам. Аб жыцці на гэтым месцы людзей задоўга да нашай эры пацвярджае не толькі легенда, але і знойдзеная непадалёк каменная сякера з адтулінай, датаваная другім тысячагоддзем да нашай эры.
Зробленае намі адкрыццё дазваляе з упэўненасцю гаварыць пра наяўнасць у раёне сушанскіх азёраў і навакольных вёсак не аднаго археалагічнага помніка.
студзень 2004 г.
У не^е і на
/Аарговую экспедыцыю па выяўленню невядомых фактаў У Вялікай Айчыннай вайны скіраваліся ў Верабкі. Вырашылі даследаваць месцы падзення нямецкага і савецкага самалётаў летам 1944 года каля вёскі.
У небе над Верабкамі падчас вызвалення Беларусі ад фашыстаўадбыўся паветраны бой.Удуэлі пераможцаўнебыло. Тады, верныя кожны свайму абавязку, экіпажы пайшлі на таран. Жыхары Верабак бачылі, як нямецкі самалёт, пакідаючы за сабой шлейф густога чорнага дыму, зваліўся ў недалёкае балота. Моцна пашкоджаны савецкі самалёт лётчыкі былі вымушаны пасадзіць на парослае соснамі балота, непадалёк ад нямецкага. Вяскоўцы, якія хутка збегліся на месца катастрофы, убачылі, што нямецкі самалёт знік у вялікай варонцы — пры сутыкненні з зямлёй выбухнуў боекамплект. У некалькіх сотнях метраў ад рэшткаў варожай машыны, на дрыгве стаяў савецкі самалёт. Пасля стала вядома, што лётчыкі засталіся жывыя. Праз колькі дзён вайскоўцы знялі з самалёта зброю, разрадзілі і пакінулі боекамплект. Пасля верабчане з корпуса знялі дзюраль на гаспадарчыя патрэбы. Па Верабках да гэтага часу ходзяць чуткі, што ў кагосьці на гарышчы валяецца хвост самалёта з чырвонымі зоркамі.
Факт паветранага бою над Верабкамі пяць гадоў таму пацвердзілі краязнаўцы. Там, дзе выбухнуў нямецкі самалёт, адкапалі дробныя дэталі. Сярод іх — дзюралевая пласціна з нумарам, якая цяпер захоўваецца ў школе. He ўсё знялі людзі і з савецкага самалёта — засталіся рама і некаторыя дэталі. Правадніком у першай экспедыцыі быў ураджэнец Верабак Васіль Хацкевіч. Тады без цяжкасцей адшукалі месцы, дзе
Ля рэштак савецкага самалёта
ляжалі рэшткі самалётаў. На гэты раз без пабочнай дапамогі рашылі знайсці іх, за што і паплаціліся. Некалькі гадзін дарэмна круціліся па балоце. 3 Верабак накіраваліся ў бок вёскі Юшкі. Мінулым летам жыхар вёскі Уладзімір Юшко паказаў захаванне шасці нямецкіх салдат непадалёку ад вёскі. Ужо тады магіла была раскапана. Гэта справа мясцовых падлеткаў, якія з пакалення ў пакаленне шукаюць там нейкія скарбы. Вось і цяпер мы ўбачылі нядаўнія раскопы — вакол ямы валяліся фрагменты чалавечых касцей, кавалкі скураных рамянёў, алюмініевыя гузікі. Склаўшы ў адно месца знаходкі, прысыпалі іх зямлёй. У сляпой нянавісці мы забываем пра маральны бок сваіх вар'яцкіх паводзін. I знявагу да ворага пераносім на сябе. Прага нажывы штурхае капаць і магілу нямецкага салдата, і курган нашага далёкага прашчура. У Юшках сустрака-
ем маладога мужчыну, просім што-небудзь паведаміць пра наяўнасць ля вёскі ваенных захаванняў. Ен раіць звярнуцца да сямідзесяцігадовай суседкі Марыі Міхно. Жанчына распавядае пра адзіночнае захаванне палоннага чырвонаармейца на беразе Эсы. Хавалі яго мясцовыя ў 1941 ці 1942 годзе. Зрабіўшы пэўныя запісы ў інфармацыйны аркуш і адзначыўшы месца захавання, рушым далей. У Слабадзе вырашаем праверыць інфармацыю аб нямецкім захаванні ўзбоч дарогі Чарнаручча — Красналукі. Па крупінках збіраем сведчанні людзей па гэтым факце. Дапамагла былая настаўніца Ларыса Шабунёва. Найбольш поўнымі былі звесткі Ягора Белавусава, які ў час вайны быў хлапчуком.
...Летам 1944 года, калі фашыстаў прагналі, у лесе працягвалі хавацца разрозненыя групы нямецкіх салдат. Адна такая група абстраляла на дарозе савецкую ваенную машыну. Па трывозе быў падняты запасны полк, які стаяў у Слабадзе. Большую частку немцаў злавілі, многія засталіся ляжаць забітымі пры дарозе. Цэлы дзень пякліся на сонцы нябожчыкі. I толькі пасля таго, як ад іх пайшоў смурод, узяліся за рыдлёўкі слабадскія мужыкі. Пахавалі не ў адной магіле. Побач з забітым выкопвалі неглыбокую ямку, скочвалі яго туды і прысыпалі зямлёй.
Ларыса Шабунёва пазнаёміла з ваенным пенсіянерам Леанідам Хадуном. На яго агародзе ў вайну месціўся нямецкі вайсковы склад. Да гэтага часу там трапляюцца знаходкі. Гаспадар «падарыў» нам корпус колішняй мінамётнай міны. A некалькі год таму выкапаў цэлую міну, абясшкоджваць якую потым прыязджалі сапёры.
ліпень 2005 г.
НевяЭомыя гшаванні
/Эосенню 2005 года падчас экспедыцыі да невядомых дУваенных пахаванняў мы апытвалі старажылаў вёскі
Юшкі. Дапамаглі дзеці вайны Марыя Міхно і Уладзімір Юшко. Яны памяталі, як у 1941 годзе на паўднёва-заходняй ускраіне
Юшак хавалі чырвонаармейца, і нават згадзіліся паказаць, дзе была калісьці магіла. Але ніводзін з іх дакладнага месца не памятаў бо лес вырас, змяніўшы ландшафт, і адшукаць магілу стала немагчыма.
За пошукі ўзяліся «Нашчадкі». Дэталёва праверылі ўсе пагоркі і яміны ля дрэў. На адным ствале згледзелі даволі выразны крыжык (на здымку паказаны стрэлкай), выдрапаны некалі на кары. Праз ваенкамат паведамілі ў 52-гі спецыялізаваны пошукавы бата-
льён аб няўлічаным ваенным пахаванні ля Юшак.
Раскопкі вяліся пад кіраўніцтвам намесніка камандзіра 2-й спецыялізаванай роты лейтэнанта Максіма Бухалы і старшага інструктара Сяргея Лушэчкіна. За пошукамі сачылі вучні Слабадской сярэдняй школы Антон Садоўскі, Арцём Логавін і Аляксандр Пыцько. Эксгумавалі парэшткі аднаго чалавека без асабістых рэчаў. Імя ўстанавіць не ўдалося.
Затым вайскоўцы 52-га пошукавага батальёна працавалі ў Чарнаруччы, знайшлі парэшткі чырвонаармейца. На могілках у Мацюшынай Сцяне паднялі на паверхню яшчэ дваццаць двух абаронцаў Айчыны.
Імёны пахаваных засталіся невядомымі. Аднак, адметна ўжо тое, што 24 салдаты будуць пахаваныя з воінскіміўшанаваннямі. Яны заслужылі права на памяць нашчадкаў.
чэрвень 2006 г.
Гарадушча і Цар-ду^
£/асам адпраўляемся ў далёкую дарогу за сотні кіламетраў / ад роднага дому, у той час, як самае цікавае і новае можа знаходзіцца зусім побач. У адзін з суботніх дзён вучні восьмага-
дзявятага класаў пад кіраўніцтвам намесніка па выхаваўчай рабоце Вольгі Бабаед і педагога-арганізатара Таццяны Дзёмка на школьным аўтобусе скіраваліся пазнаваць наваколлі Лепельшчыны, адкрываць для сябе нязведаныя старонкі краю. Разам з дарослымі накіраваліся ў падарожжа і вучні пачатковых класаў. Трэцякласнік Сяргей Нядбайла, пачуўшы ад старэйшага брата Рамана, што той збіраецца кудысьці ехаць таксама напрасіўся ў дарогу, а каб весялей было, прыхапіў з сабой аднакласніка Мікіту Сівакова.
Першым аб’ектам, які наведалі быў Цар-дуб, што ўжо больш за чатырыста гадоў расце ў вёсцы Тадуліна. Гэта дрэва-волат з'яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння і нанесена на карту «Помнікі прыроды Беларусі». Веліччу дрэва былі ўражаны не толькі вучні, але і настаўнікі. Яно настолькі тоўстае, што абхапіць яго змаглі толькі шэсць хлопцаў старэйшых класаў узяўшыся за рукі.
Цар-дубу в. Тадуліна
Далей маршрут экскурсіі пралягаў да вёскі Азерцы, дзе паміж двух азёр на высокім стромым пагорку з плоскай паверхняй знаходзіцца помнік археалогіі — гарадзішча днепрадзвінскай культуры першых стагоддзяў нашай эры. Жылі на ім людзі і ў пазнейшыя часы. Пра тое, што гэта помнік археалогіі, які ахоўваецца дзяржавай, сведчыла адпаведная шыльда, устаноўленая ля падножжа гарадзішча. Незадоўга да таго невялікія археалагічныя даследаванні помніка праводзіла аспірантка Інстытута гісторыі Акадэміі Навук Беларусі Зоя Харытановіч. Яна падцвердзіла знаходжанне на гэтым гарадзішчы паселішча балтаў у пачатку нашай эры.
Вяртаючыся дахаты, завіталі ў Вялікі Поўсвіж да краязнаўца Васіля Шкіндзера, падворак сялібы якога нагадвае музей пад адкрытым небам. Васіль рупіцца аб захаванні спадчыны нашых продкаў — сялянскіх прылад побыту, якімі яшчэ паўстагоддзя таму карысталіся людзі. Асабліва зацікавіла сцяна гаспадарчай будыніны, якая па-мастацку з вясковым каларытам выкладзена са старых колаў ад конскіх вазоў, а таксама кампазіцыя з прыроднага каменя, якая нагадвае нейкую фантастычную істоту з беларускай міфалогіі.
Знаёмства з чароўнай прыгажосцю роднага краю не пакінула абыякавым нікога. Да гэтага часу многія з іх не ведалі, што на Лепельшчыне ёсць свае цуды.
сакавік 2008 г.
Аднабілі помнік гісгпорыі
/“7а-рознаму бавяць час дзеці ў летніках. 3 усіх мерапрыем/ / стваў вучням найбольш падабаюцца вандроўкі па навакольных мясцінах. У адну з чарговых яны наведаліся на могілкі ў Рудні, дзе яшчэ раней быў знойдзены каменны крыж, які ледзьве паказваўся з зямлі. 3 сабой прыхапілі некалькі рыдлёвак, каб адкапаць і паставіць яго на месца. Калі крыж дасталі
з зямлі і пачысціл, то на адным з яго бакоў здолелі прачытаць высечаныя па вертыкалі лічбы «1859».
Укапаўшы крыж вертыкальна ў зямлю і акуль-турыўшы ля яго тэрыторыю,дзеціадправілісяўзваротнуюдарогу,упэў-неныяўтым, што зрабілі карысную справу — аднавілі не проста надмагільны камень, а помнік нашай гісторыі.
ліпень 2009 г.
Каменны крыжу в. Рудня
Свядуцкія куріаны
//йёсцы Свядзіца Слабадскога сельсавета на сучасных
_У могілках да сённяшняга дня захавалася больш за дваццаць курганоў — старажытных пахаванняў. У адзін з выхадных дзён мы з вучнямі праводзілі ў гэтым населеным пункце археалагічную разведку. Спачатку распытвалі жыхароў
Свядзіцы. Надзея Міхееўна Шамшур, старэйшая жыхарка вёскі, распавяла пра тое, што курганы засталіся пасля нейкай даўняй вайны. Аднак, гэта толькі прыгожае паданне, насамрэч у курганах да ХШ, а месцамі і да XV стагоддзяў хавалі нашых продкаў.
Раней курганоў было нашмат больш. Іх плошча магла даходзіць да аднаго гектара. Некалькі насыпаў, якія не былі знішчаны, і знаходзіліся па-за межамі цяперашніх могілак, прадпрымальныя вяскоўцы прыстасавалі пад свае гаспадарчыя патрэбы. Прама ў курганах зрабілі сховішчы для сельскагаспадарчай прадукцыі. Частка курганоў, дзе потым размяшчаўся калгасны сад, была знішчана ў выніку гаспадарчай дзейнасці мясцовага калгаса.