• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нататкі з краязнаўчага сшытка  Валерый Тухта

    Нататкі з краязнаўчага сшытка

    Валерый Тухта

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 120с.
    Мінск 2013
    33.42 МБ
    ў самым канцы паселішча сустракаем дзядзьку, які паказвае нам далейшы шлях.
    Адразу за Весяловым пачынаецца вёска Стайск. Туды і кіруемся. Жывуць у Стайску 22 чалавекі, усе пенсіянеры. Пра гэта распавядае Іван Фаміч Славінскі. Ён жа расказвае гісторыю Стайска і Весялова, якая пачынаецца з 1913 года, калі валосавіцкі пан запрасіў жыць на свае землі палякаў. Бацькі Івана Фаміча нарадзіліся аж пад самай Варшавай. Чаму пан паклікаў менавіта палякаў, аднаму Богу цяпер вядома. Як бы там ні было, а першым тутэйшым пасяленцам давялося пачынаць з нуля. Адно добра, што пан зямлі выдзеліў уволю. Але зямля тая спрэс складалася з лясоў і няўдобіц.
    Можа б і не здолелі палякі вытрымаць тутэйшага ладу жыцця, каб не жылі разам, адной грамадой. He забываліся яны і адкуль прыйшлі. У Весялове была адкрыта польская школа, у якой дзеткам прывівалі любоў да роднай мовы і культуры. Усе гаспадарчыя клопаты вырашаліся ў сваім—польскім сельсавеце. Праўда, тая самастойнасць не падабалася тагачасным уладам. Спачатку быў скасаваны польскі сельсавет. У 1936 годзе зачынілі і польскую школу. Падзякаваўшы дзядзьку Івану за цікавы аповяд, працягваем сваё падарожжа. Вёска Іван-Бор прытулілася нешматлікімі пабудовамі да лесу. Жывуць цяпер у ёй два чалавекі. У астатніх некалькіх хацінах гуляе вецер. Іван-Бор, як і Рэўтполле з Красашчынай, атрымаў было іншую назву — Чырвоны Кастрычнік. Але не прыжылася і яна.
    Пройдзе некалькі гадоў і пакінуць гэты свет жыхары ўзгаданых вёсачак. Толькі парослыя быльнікам і кустоўем курганы ад хат будуць нагадваць, што калісьці ў гэтых мясцінах жылі людзі. Добра, што хоць застануцца ў памяці людзей старыя назвы невялічкіх паселішчаў. А гэта значыць, што ўспаміны аб іх будуць жыць доўга. He пра Калінаўку, Шчаслівае Жыццё, Чырвоны Кастрычнік, а пра Рэўтполле, Красашчыну (Карсашчыну), Іван-Бор...
    30 студзеня 2001 г.
    Пра танк і іншыя рнаходкі
    Лета — пара масавыхадпачынкаў і сезон падарожжаў. Вось / / і мы адправілся ў чарговую вандроўку-экспедыцыю, прымеркаваную да дня вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Даволі часта даводзілася чуць ад жыхароў вёскі розныя гісторыі, звязаныя з мінулай вайной. У старажылаў яшчэ ў памяці месцы партызанскіх пахаванняў, якіх даволі шмат было раскідана па лесе. Дзесьці ў 1960-70х гадах магілы былі знесены і ніякіх слядоў не засталося, толькі ўзялі крыху зямлі, каб насыпаць ля помніка ў Слабадзе. Грыбнікіягаднікі расказвалі пра партызанскія зямлянкі. A яшчэ, каб прыдаць сваім словам больш увагі, мясцовыя фантазёры паведамлялі пра танк. Нібыта гэтая шматтонная махіна і цяпер знаходзіцца ў адным з балот. Загадзя мушу расчараваць: гісторыя з танкам усяго толькі прыгожы міф, у які так хочацца верыць. Таму вырашылі самі пабачыць, дзе жылі і адкуль адпраўляліся на баявыя заданні народныя мсціўцы.
    Партызанская лазня. Урочышча Сываратка
    На веласіпедах едзем па добра накатанай лясной дарозе, якая праз два дзясяткі кіламетраў спатыкаецца аб змрочны непраходны гушчар ельніку. Менавіта ў гэтым месцы ў час Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся адзін з партызанскіх атрадаў. На месцы колішніх зямлянак засталіся толькі яміны, парослыя дрэвамі, у некаторых яшчэ захаваліся рэшткі печакбуржуек. У адной такой яміне знаходзім цікавае збудаванне — да металічных труб прымацаваны шырокі абруч, у якім высіцца груда камення. Верагодна, у гэтай зямлянцы была партызанская лазня, а збудаванне — не што іншае, як печ.
    Праз некалькі дзён працягваем даследаванні. Пешшу накіроўваемся ў Верабкі.
    Над гэтай вёскай напрыканцы вайны адбылася паветраная дуэль паміж савецкім і нямецкім лётчыкамі. Той паветраны бой быў апошнім для нямецкага экіпажа. Вялізная варонка і аплаўленыя рэшткі металу ў балоце — гэта ўсё, што, засталося ад фашысцкага самалёта. Непадалёк рэшткі савецкай вінтакрылай машыны, якая па тэхнічных прычынах была вымушана сесці на дрыгву. Ваенныя так і не здолелі вызваліць машыну з багны, толькі абясшкодзілі боепрыпасы. Затое мясцовы люд даволі доўга карыстаўся гаспадарчымі вырабамі з таго самалёта, ад якога цяпер засталося некалькі абломкаў іржавага металу. Крыху паблукаўшы па балоце, знаходзім рэшткі лятальных апаратаў. Хлопцы, канечне, хацелі пабачыць сапраўдныя самалёты. Але што зробіш — час зрабіў сваю справу.
    Колькі яшчэ гісторый з далёкага і блізкага мінулага нашага краю перадаецца з вуснаў у вусны. I адна з іх — пра сапраўдны танк.
    жнівень 2001 г.
    / Ра^навы камень ja вёскай...
    АЛэжны раз, адпраўляючыся ў вандроўку, імкнешся як мага /\ болей даведацца цікавага аб мінулым свайго краю. У чар-
    говае падарожжа мы з дзецьмі Сяргеем і Дзімам Падабедамі, Дзімам Гацурам, адправіліся на веласіпедах.
    Раніцай, калі барвовы сонечны дыск толькі-толькі паказаўся на гарызонце, рушылі ў дарогу. Бойкая жвіроўка яшчэ была скавана невялікім начным марозікам. У хуткім часе стаялі з веласіпедамі ля мастка праз Эсу. Дзе-нідзе ў пойме ракі ззялі лужыны, асветленыя першымі промнямі сонца — сведкі нядаўняй паводкі.
    Паспяхова пераадолелі прыродныя перашкоды і выбраліся на лясную дарогу, якая прывяла ў Валатоўкі. Зусім нядаўна гэтую вёску пакінулі апошнія жыхаркі — дзве бабулі. Вырашылі прайсціся, паглядзець, як жылі і чым займаліся людзі ў гэтай лясной глушмені. Распятымі дзвярыма сустрэла нас самая старая, але яшчэ даволі моцная будыніна. Такія хаты будавалі яшчэ ў канцы XIX стагоддзя. Гэта так званае трохкамернае жытло: пасярэдзіне сенцы, па адзін бок — жылая палова, па другі — памяшканне для гаспадарчых патрэбаў ці варыўня.
    Будынак спіртзавода пач. XX ст.ув. Двор-Таронкавічы
    Усяго ў Валатоўках захавалася сем хацін і толькі адна была зачынена на замок. На астатніх запоры ўвогуле адсутнічалі ці былі па-варварску вырваны. У хатах усё перавернута, нібыта штосьці шукалі.
    Праз некалькі кіламетраў за Валатоўкамі перасякаем Байну, якая сваімі водамі сілкуе Эсу. Пакідаем убаку Рэўтполле і зноў хаваемся ў лясным гушчары.
    Спыняемся ў вёсцы Красналучка, хочам даведацца пра гісторыю паселішча. На жаль, памерлі старажылы Красналучкі, забраўшы з сабой звесткі аб мінулым паселішча.
    Далей праз Новыя Валосавічы накіроўваемся да Таронкавіч. Зневялікімідапаўненнямігэтуюназвуносяцьтрыпаселішчы— Малыя Таронкавічы, Двор-Таронка-вічы і Вялікія Таронкавічы. Скаціў-шыся на веласіпедах са стромкага схілу, аказваемся ў вёсцы Двор-Таронкавічы. Тут месціцца будынак канца XIX — пачатку XX стогоддзя — спіртзавод. Да нядаўняга часу ў гэтым помніку гісторыі знаходзіліся складскія памяшканні, таму добра захаваліся не толькі сцены, але і драўляныя перакрыцці даху. Падумалася, што пры пэўным укладанні грашовых сродкаў можна аднавіць будынак.
    Ля мясцовага магазіна пазнаёміліся з Яўгеніяй Рыгораўнай Сініца, жанчынай сталага веку, якая не застаецца абыякавай да мінулага. Родам яна з Каменя, але ведае гісторыю мясцін, куды закінуў лёс, не горш за мясцовых. Па яе словах, спіртзавод належаў Кашко ці Буевічу. Зачынілі прадпрыемства ў 1917 годзе, калі ўсталявалася савецкая ўлада, а гатовую прадукцыю вылілі ў размешчаную непадалёк сажалку. Дык мясцовы люд чэрпаў спірт з вадаёма вёдрамі.
    3 вялікай ахвотай Яўгенія Рыгораўна згадзілася паказаць Рабінавы камень у лесе за вёскай. Гэта валун вышынёй каля трох метраў і даўжынёй каля пяці. Як сцвярджаюць вяскоўцы, у вайну камень намнога больш выступаў над зямлёй, што пад ім маглі схавацца трое запрэжаных у калёсы коней. Відаць, не абміналі ўвагай валун і нашы далёкія продкі ў дахрысціянскія
    часы. Сюды яны маглі прыходзіць маліцца і прыносіць ахвярапрынашэнні. Праз усю паверхню камня праходзіць равок. Што гэта, рукатворны жолаб, па якому сцякала кроў прынесенай у ахвяру жывёлы, ці проста своеасаблівая форма валуна, сцвярджаць не бяруся. Компас паказаў напрамак паглыблення — дакладна з поўначы на поўдзень.
    Падзякаваўшы Яўгеніі Рыгораўне за цікавую экскурсію, адпраўляемся ў зваротную дарогу. Наперадзе ў нас яшчэ два дзясяткі кіламетраў, але дарога дадому заўсёды здаецца не такой доўгай і далёкай.
    сакавік 2002 г.
    Авеяны леіендамі край
    Г7і двое маіх сяброў-краязнаўцаў — Васіль Шкіндзер і Алег /I Шушкевіч — вырашылі пазнаёміцца з краявідамі азёрнай Сушаншчыны, падумаўшы, што не магло таго быць, каб у далёкія часіны людзі не насялялі гэтыя прыдатныя для жыцця землі на берагах шматлікіх азёр. Ніякіх звестак пра наяўнасць там помнікаў далёкай мінуўшчыны ў навуковай і даведачнай літаратуры няма. Таму на Сушаншчыне яшчэ давядзецца плённа папрацаваць краязнаўцам і археолагам. Наш шлях ляжаў у Заслаўкі да маіх даўніх знаёмых Валянціны Аляксееўны і Генадзя Сцяпанавіча Шатыронкаў. Менавіта легенда, якую пачуў падчас тэлефоннай размовы ад дзядзькі Генадзя, і паклікала ў дарогу. He маглі абысці ўвагай Сушу, дзе калісьці былі абарончыя збудаванні паміж двух азёр, злучаных рукатворнымі каналамі. На штучным востраве ў 1567 годзе рускія войскі Івана Грознага ўзвялі крэпасць «Кап'ё». Праіснавала фартэцыя да 1579 года, калі была зруйнавана ваярамі Вялікага Княства Літоўскага. На тым месцы з цягам часу пачалі сяліцца людзі. Цяпер у падмурках некаторых хат знаходзяцца камяні з крэпасці. На агародах вяскоўцы да гэтай пары знаходзяць каменныя ядры. Быў выпадак, калі мясцовы жыхар, капаючы гліну, знайшоў касцяк чалавека з жалезнай пікай. Распавяда-
    юць людзі і пра баржу, якая перавозіла да крэпасці камяні і затанула ў адным з азёр. Завіталі ў невялікую вёску Загорцы, дзе пачулі паданне пра пана і яго скарб. Жыў гэты заможны чалавек у маёнтку Рагоўшчына. Пасля рэвалюцыі ён быў вымушаны прыхаваць багацці і пакінуць родныя мясціны. Тром жа сынам загадаў шукаць скарб на месцы, адкуль бачны пяць ці шэсць азёр. 3 тае пары не адзін мясцовы жыхар спрабаваў такім чынам разбагацець. Але ці краявіды змяніліся, ці пан няправільныя каардынаты даў схованку так і не знайшлі. А другой палове дня мы нарэшце трапілі ў Заслаўкі. Пасля гасціннага пачастунку цёткі Валі адпраўляемся на авеяную легендай гару. Правадніком узяўся быць Генадзь Сцяпанавіч. Даўні аповяд пра ўзвышша Гарадзішча дзядзька ведае ад мясцовага доўгажыхара.
    Калісьці па цэнтру гары стаяла царква ды правалілася пад зямлю. Засталося невялікае заглыбленне, Яно добра бачна да гэтага часу. Ля падножжа гары ў пажухлай восеньскай траве бачым вяршыні шэрых камянёў. Пры дэталёвым аглядзе плоскіх, апрацаваных чалавекам глыб, надпісаў не знаходзім — за іх Генадзь Сцяпанавіч прымаў няроўнасці на камянёвай паверхні. Аднак, выяўляем толькі адзін добра бачны шасціканцовы крыж. Камяні — не што іншае, як рэшткі сярэднявечнага могільніка. Іх у нашых краях называюць Галодныя Магілы.