Нататкі з краязнаўчага сшытка
Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
Па ўсёй верагоднасці гідроніму Оч больш за тысячу гадоў. I ён мае балцкі корань. Насяляўшыя ў тыя часы наваколлі балцкія плямёны давалі рэкам і азёрам свае назвы. У нашым раёне гэта рэкі Ула і Эса. 3 прыходам славян назвы вадаёмаў і паселішчаў заставаліся ва ўжытку.
Озера Оч размяшчаецца ў арэоле пражывання старажытных балтаў. Да таго ж побач з Аношкамі цячэ Эса. Усё гэта дае падставы меркаваць, што менавіта папярэднікі славян далі вадаёму гэтую кароткую прыгожую назву — Оч.
студзень 2003 г.
Паданне пра Гогалі
J /едалёка ад вёскі Вілы ўзбоч дарогі ёсць два невялікія /7 возеры — Вялікі і Малы Гогалі. Ад чужога вока іх захінае сасновы лес. Нетутэйшы чалавек нават і не здагадаецца, што дзесьці паблізу знаходзяцца вадаёмы.
Праз прызму стагоддзяў данесла да нас людская памяць паданне пра ўтварэнне гэтых азёр. Дзе цяпер б'ецца аб берагі вада Гогаляў, было паселішча. Мясцовы люд і цяпер знаходзіць ля вадаёмаў старадаўнія прадметы побыту.
Здалёк прыехаў у паселішча чалавек са сваёй дружынай. У вёсцы яго назвалі Чарнявым. Неяк гэты Чарнявы запрыкмеціў мясцовую прыгажуню Бярозу. Тая ж нават не заўважыла хлопца, які стаў паўсюль падпільноўваць яе.
— Ідзі за мяне замуж, — угаворваў дзяўчыну Чарнявы. — У палацы жыць будзеш, як князёўна.
— He трэба мне твайго багацця, — адказвала Бяроза. — Кахаю я другога. За яго замуж пайду.
Чарнявы ж не сунімаўся. Аднойчы ўвечары заспеў ён прыгажуню адну ў капліцы на могілках, дзе тая малілася Богу. 3 усіх бакоў абступілі дзеўку хаўруснікі няўдалага жаніха, каб тая не здолела ўцячы.
— Бяроза, любая, — енчыў чужынец, — ідзі за мяне. He пойдзеш — сілай вазьму.
Цудам дзяўчына вырвалася з рук нягоднікаў і кінулася дахаты. У той самы момант капліца пачала правальвацца пад зямлю, заплываць балотнай тванню. Чарнявы і яго памагатыя так і не паспелі адтуль выбрацца. Вяскоўцы стаўшыя сведкамі здарэння вырашылі, што бяроза вядзьмарка, якую трэба забіць. Акружылі хату, дзе схавалася дзяўчына са сваім любым хлопцам і бацькамі, пачалі кідаць камяні, спрабавалі падпаліць будыніну але нічога не атрымалася.
Раніцай замест хаты людзі ўбачылі прыгожае возера з празрыстай вадой — сімвалам духоўнай чысціні Бярозы. На месцы капліцы таксама ўтварылася возера значна меншых памераў.
He пакінуў Бог без пакарання Чарнявага і яго памагатых, усяліў іх душы ў невялікія плывучыя астравы. Яны і цяпер, не знаходзячы пастаяннага прытулку, слізгаюць па воднай роўнядзі Малога Гогаля. Час ад часу збіраюцца разам, і тады скрозь шолах чароту прарываецца іх жалобны шэпт: «Бяроза, Бяроза!..»
красавік 2003 г.
Велеушчына
Оёска Велеўшчына раскінула свае сіметрычныя вуліцы паміж лясоў і балот на ўскрайку раёна. Адсюль да суседняй Чашніччыны рукой падаць. Недзе ў XIV-XV стагоддзях з'явіліся ў тутэйшых глухіх мясцінах першыя жыхары. Шукалі людзі паратунак ад розных павіннасцей. Зрэшты, паселішчы, насельніцтва якіх вызваляліся ад дзяржаўных і феадальных падаткаў і не ведала прыгону, называліся «слабоды» (паходзілі ад назоўніка «свабода»), Магчыма аналагам слабод былі назвы паселішчаў, утвораных ад слова «воля». Адсюль Волеўшчына з цягам часу трансфармавалася ў Велеўшчыну. Некаторыя старажылы ўзгадваюць нейкую старую карту. Нібыта на ёй нанесены населены пункт з назвай Волеўшчына. Але этнографы прытрымліваюцца іншай гепотэзы паходжання назвы вёскі. Так Аляксей Глушко схільны да таго, што назва Велеўшчына паходзіць ад імя язычніцкага бога Велеса, ці Волеса. Падобную версію агучыў у сваёй кнізе «Маўклівыя сведкі мінуўшчыны» Эрнст Ляўкоў.
На пачатку года ў вёсцы налічвалася 136 двароў з насельніцтвам 380 чалавек. У населеным пункце ёсць школа, сельскі Дом культуры, магазін, паштовае аддзяленне. У недалёкім мінулым размяшчалася тут і кантора праўлення калгаса «Радзіма». У сакавіку бягучага года, паводле адной з мадэляў рэфармавання, гаспадарку далучылі да калгаса «Пражэктар». Тыя вяскоўцы, што засталіся працаваць у аб'яднаным сельгаспрадпрыемстве, пачалі зведваць пэўныя нязручнасці.
Кожную раніцу даводзіцца дабірацца на працу за 10 кіламетраў на цэнтральную сядзібу — у вёску Слабада, вяртацца прыцемкам, таму не застаецца часу на ўласнае падвор'е.
У мясцовай майстэрні з тэхнікі засталося тры камбайны на захоўванні і некалькі трактароў на ферме. Астатнія сельгасмашыны быліперагнаныўСлабаду.Яшчэ годтамузнайсці трактар, каб апрацаваць агарод ці прывезці дроў, праблем не было. Цяпер жа галоўным памочнікам вяскоўцаў зноў стаў не механізатар, з якім прывыклі разлічвацца «паўлітрам», а ўладальнік каня. Балазе, не ўсіх збылі ў час суцэльнай механізацыі. Нягледзячы на цяжкасці з тэхнікай, праўленне «Пражэктара» здолела выдзеліць людзям камбайны, каб зжаць сялянскія надзелы.
У розных галінах сельскай гаспадаркі, як ні дзіўна, занята толькітрэцяячасткапрацаздольнаганасельніцтваВелеўшчыны. Невялікі працэнт складае вясковая інтэлігенцыя — настаўнікі і работнікі культуры. Астатнія — гэта працаўнікі лесу: хто рупіцца ў Цярэшкінскім лясніцтве запаведніка, хто ў лясгасе. Дарэчы, большасць леснікоў — былыя калгаснікі «Радзімы».
У асабліва цяжкім становішчы апынулася мясцовая базавая школа-сад, дзе вучацца 67 вучняў. Апошнія год-два не было ніякай дапамогі ад базавай гаспадаркі. Бульбу і тую дзецям даводзілася прыносіць з дому. Цяперашняму кіраўніцтву і ўвогуле няма ніякай справы да праблем навучальнай установы. He звыкліся з тым, што не толькі Слабадская школа з'яўляецца падшэфнай, але і Велеўшчынская. Ды і чым дапаможаш з пустой кішэняй? Неяк летам «забыліся» забраць з раённых спаборніцтваў дзяцей, і тыя да самага вечара чакалі калгасны аўтобус. Маўляў, не нашы, не слабадскія, хай купляюць бензін, тады паедзем. Толькі дзякуючы дапамозе бацькоў і прыватнага прадпрымальніка Канстанціна Баравіка калектыў школы зрабіў касметычны рамонт у старым будынку, сваімі сіламі давёў да ладу памяшканні новай пачатковай школы. Заклапочаны настаўнікі і зніжэннем колькасці дзяцей. Справа не толькі ў тым, што нараджаць перасталі. Даўно залічылі жы-
хары Велеўшчыны сваё паселішча ў разрад неперспектыўных. Пасля вучобы моладзь стараецца ўладкавацца на працу дзесьці ў горадзе. Акрамя гэтага, пачалі пакідаць вёску тыя, хто паспеў абзавесціся гаспадаркай, нарадзіць дзяцей. За апошнія пяць год з Велеўшчыны з’ехалі адзінаццаць сем'яў, а школа не далічылася пятнаццаці вучняў. Пужае маладых вяскоўцаў перспектыва закрыцця школы. Як вядома, школа ды клуб заўсёды з'яўляліся паказчыкамі цывілізаванасці і культуры вёскі. 1 калі здарыцца так, што навучальную ўстанову ў бліжэйшы час зачыняць, то не вытрымае нават самы стойкі. Сабраўшы хатулі і дзяцей, з'едзе вясковец у свет шукаць лепшай долі. А пакуль кожны раз перад заканчэннем навучальнага года дырэктар і завуч падлічваюць, колькі вучняў прыйдзе ў школу першага верасня.
кастрычнік 2003 г.
Пра гіюдчыцы і унікшую царкбу
Z/дзяцінстве неаднойчы быў у акаляючых родныя Чэрцы 2/ населеных пунктах. Але даведацца пра іх мінулае ніяк не выпадала. I толькі цяпер, выбраўшы вольную хвіліну, спецыяльна рушыў па знаёмых мясцінах. За пяць кіламетраў ад Чэрцаў месціцца вёска Людчыцы. Завітаў да былой загадчыцы Чэрскай сельскай бібліятэкі Ніны Кашаваравай, каб даведацца, дзе жывуць мясцовыя старажылы. 3 ёй пайшлі да 84-гадовай Зінаіды Вячэрскай, якая распавяла пра паходжанне назвы вёскі, аб чым чула ад маці, а тая — ад бабулі.
Пры прыгонным праве ў ваколіцах пасяліўся пан. Меў ён шмат дачок. Дзяўчаты любілі гуляць у зялёных лугах, адкуль вярталіся з букетамі люцікаў. Гэтых кветак шмат расло на панскіх палях, таму і маёнтак назвалі — Люцікі, пазней — Людчыцы.
Ці кветкі дапамаглі сфарміравацца назве вёскі, пытанне спрэчнае. Дакладна ж вядома, што багаты чалавек сапраўды жыў у гэтых мясцінах. Захаваліся падмуркі ад панскай сядзібы
ў вёсцы Двор-Людчыцы, што побач з Людчыцамі. Апошняга пана забілі злодзеі ў 1917 годзе, але і ім не пашчасціла. Злавілі ліхадзеяў людчыцкія мужыкі і таксама забілі. Магіла аднаго з забойцаў пана да гэтага часу зарастае хмызняком недзе на мясцовых могілках. Нейкі час людзі нават баяліся хаваць нябожчыкаў побач з тым месцам.
Мікалай Карага ахвотна распавёў паданне пра знікшую царкву. Стаяла яна на высокім пагорку, злева ад дарогі, што вядзе да могілак, ды потым раптоўна знікла. Прайграў культавую будыніну ў карты non, а раніцай ад яе і падмурка не засталося. На тым царкавішчы, адкуль адкрываюцца прыгожыя краявіды, ладкуе цяпер моладзь Купалле. Паданняў пра знікшую ці затануўшую царкву даволі шмат ходзіць не толькі на Лепельшчыне. Атаясамліваюць іх з культавымі месцамі нашых продкаў-язычнікаў. На полі, за Людчыцкімі могілкамі, яшчэ ў 70-х гадах праглядваўся шэраг курганоў. У выніку гаспадарчай дзейнасці насыпы былі знішчаны. Цяпер на тым месцы — палеткі сортавыпрабавальнай станцыі. Напрыканцы 80-х гадоў зраўнялі з зямлёй тры вялікія курганы на прымыканні да Аршанскай шашы палявой дарогі, што вядзе ў Двор-Людчыцы.
Знішчаныя помнікі археалогіі даюць падставу меркаваць, што сучаснае паселішча мае старажытнае паходжанне, якое сягае каранямі ў X — ХШ стагоддзі.
снежань 2004 г.
Барсукі
Оёска Барсукі мае даволі цікавую гісторыю свайго /Уўзнікнення. Калісьці на гэтым месцы стаялі асобныя хутары. У 1930-я гады з хутароў стварылі калгас. Першымі ў калгас уступілі Кунчэўскі Фёдар, Кунчэўскі Гаўрыла, Прывада Фёдар, Прывада Сямён, Урбан Гаўрыла, Кунчэўскі Елісей, Кунчэўскі Пракоп, Мацкевіч Сяргей, Мацкевіч Леанід, Цяліца
Юльян, Цяліца Восіп, Цяліца Кірыл. Ва ўрочышчы «Зеркала», паміж хутарамі Багдановічаў, Мацкевічаў, Кубараў, пабудавалі гаспадарчыя памяшканні. Сюды сагналі ўсю жывёлу, звезлі сельскагаспадарчую тэхніку. У асабістым карыстанні кожнага засталася адна карова і надзел зямлі з разлікам 5 сотак на душу. Першым старшынёй на непрацяглы час абралі Урбана Гаўрылу. Потым старшынямі былі Кунчэўскі Гаўрыла, Кубар Арцём, Мацкевіч Сяргей і іншыя. Справа гэта была складаная, невядомая, і старшыні мяняліся амаль кожны год.
Ва ўрочышчы «Гарадок», на беразе Бярэзінскага канала, знаходзілася Бярэзінская пачатковая школа воднікаў, у якую хадзілі дзеці з навакольных хутароў. Пасля ўтварэння калгаса школу таксама перавезлі ва ўрочышча «Зеркала».