• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нататкі з краязнаўчага сшытка  Валерый Тухта

    Нататкі з краязнаўчага сшытка

    Валерый Тухта

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 120с.
    Мінск 2013
    33.42 МБ
    Увогуле, Павел Кенько застаўся задаволены вынікамі раскопак і мяркуе надалей вывучаць гэты археалагічны помнік.
    верасень 2006 г.
    Куріаны ля Велеўшчыны
    5пачатку восені і пакуль не выпадзе першы снег мы з вучнямі ходзім у краязнаўчыя экспедыцыі. He стаў выключэннем сёлетні палявы сезон.
    У мінулыя гады, займаючыся пошукам у наваколлях Велеўшчыны археалагічных помнікаў, знайшлі два могільнікі XIV-XIX стагоддзяў з каменнымі крыжамі. Аблазіўшы, як нам здавалася, усё наваколле, прыйшлі да высновы, што вакол вёскі археалагічных помнікаў быць не можа. Яно і лагічна,
    бо Велеўшчына размясцілася сярод непраходных лясных гушчароў, дзе наўкол няма ні рэчкі, ні возера, якія ў даўнія часы маглі б прывабіць у нашу мясцовасць людзей. Таму лічылася, што вёска заснавана позна — недзе ў стагоддзі пятнаццатым, ці шаснаццатым. Гэта версія і надалей мела б пад сабой трывалы грунт, каб не наша сёлетняе адкрыццё.
    Яшчэ ў пачатку вясны да нас звярнуўся мясцовы жыхар Іван Пшонка з прапановай паказаць «французскія магілы» непадалёк ад Велеўшчыны. Ён сцвярджаў, што на свае вочы бачыў некалькі насыпаў кіламетры за тры ад вёскі, у сосніку, аднак, было тое гадоў сорак таму, і цяперашняе існаванне курганоў Іван пацвердзіць не можа.
    He надта спадзеючыся на станоўчыя вынікі даследаванняў, «Нашчадкі» скіраваліся на пошукі курганоў. Якім жа было наша здзіўленне, калі ў паказаным месцы ўзбоч дарогі, што вядзе ў Цярэшкі, знайшлі курганы — старажытныя пахаванні нашых продкаў разышоўшыся па лесе, налічылі 17 штучных насыпаў напаўсферычнай формы. Невысокія (сантыметраў 30-50), яны ўзвышаліся над зямлёй сведкамі падзей далёкай мінуўшчыны, як бы даказваючы існаванне жыцця ў гэтых мясцінах у першыя стагоддзі нашай эры.
    Андрэй Вайцэховіч каля раскапанага кургана
    Адкуль тут узяліся курганы? Дзе магло існаваць старажытнае паселішча? Каб атрымаць адказ на гэтыя пытанні, адаслалі апісанне курганнага могільніка археолагу Андрэю Вайцэховічу ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі. Атрымалі тлумачэнні, што помнік археалогіі мог датавацца Х-ХІ стагоддзямі. Больш дакладны ўзрост помніка можна вызначыць толькі пры раскопках.
    Знаходка курганнага могільніка — сапраўдная сенсацыя для нашых мясцін. Яна дае падставы меркаваць пра больш старажытны ўзрост Велеўшчыны, ці іншага населенага паселішча, якое магло існаваць непадалёку.
    Р. S. У кастрычіку 2008 года археолаг Інстытута гісторыі Акадэміі Навук Андрэй Вайцэховіч даследаваў курганны могільнік. У ім налічваецца 17 круглых насыпаў дыяметрам 4-12 м, вышынёй 0,5-1,5 м. Адзін з насыпаў знаходзіцца з правага боку ад дарогі на адлегласці ад яе на 30 м. Было даследавана 3 курганы, якія пашкоджаны лесанарыхтоўкамі. У адным з курганоў быў знойдзены жалезны бранзалет, фрагменты керамікі. Hi ў адным з курганоў пахаванняў выяўлена не было. Датаваць помнік пакуль не маецца магчымым.
    студзень 2007 г.
    Ha Sepaiax старажытнаіа во^ера
    ГТрыкладна пяць тысяч гадоў таму, калі ўзровень вады / / быў значна вышэйшы, азёры Окана і Бярэшча былі злучаны паміж сабой і ўтваралі адзіны вадаём, водная гладзь якога ляжала наўкол на многія кіламетры. Берагавая лінія таго старажытнага возера добра бачна ля Верабак, дзе высокі пясчаны бераг на захад ад вёскі рэзка паніжаецца і пераходзіць у забалочаную нізіну — дно колішняга вадаёма. Менавіта ў гэты час берагі і астравы возера пачалі засяляць плямёны паляўнічых і збіральнікаў, у гаспадарчай дзейнасці якіх ужо праяўляцца зачаткі земляробства і жывёлагадоўлі. Да такой высновы прыйшоў археолаг Інстытута гісторыі Акадэміі Навук Максім Чарняўскі на падставе археалагічных раскопак на адной са стаянак (паселішча людзей каменнага і бронзавага вякоў), якая знаходзіцца на невялікай выспе сярод тарфянога балота недалёка ад возера Бярэшча. Пяць тысяч год таму
    гэта быў невялікі ўчастак сушы з усіх бакоў акружаны вадой. Па словах археолага, па берагах старажытнага возера і на аналагічных астравах таксама жылі прадстаўнікі нейкага аднаго племя. Па свайму этнічнаму паходжанню гэта былі прыбалты са слядамі ўплыву з боку фіна-ўграў — плямёнаў, якія засялялі басейны Волгі, Акі і Камы.
    На працягу тыдня Максімам Чарняўскім і яго памагатымі з Мінска, вучнямі Слабадской сярэдняй школы, краязнаўцамі,
    супрацоўнікамі музея, якія паслядоўна змянялі адзін аднаго падчас раскопак, было даследавана дзесяць квадратных метраў
    плошчы паселішча. Па знойдзеных прадметах можна датаваць
    стаянку IV — першай паловай I тысячагоддзя да н. э.
    На раскопках старажытнай стаянкі
    Унікальным з’яўляецца тое, што добра захаваліся прадметы, зробленыя з косці, якія ў асноўным захоўваюцца на тарфяніках — абламаны наканечнік стралы ці гарпуна, наканечнік дзіды, па якому можна меркаваць аб прыналежнасці стаянкі да больш ранняга часу — каля V тысячагоддзя да н. э. У вызначаны час асноўным ма-
    тэрыялам, з якога рабілі прылады працы, з’яўляўся крэмень, было знойдзена два крамянёвых наканечнікі стралы, скрабкі,
    адбойнік, асобныя часткі крэменю. Крамянёвыя знаходкі сведчаць не толькі аб умелым выкарыстанні гэтага каменя ў гаспадарцы людзьмі бронзавага века, тэхніка апрацоўкі якога дасягнула сваіх вяршынь у параўнанні з мінулымі эпохамі, але і аб трывалых эканамічных сувязях з рэгіёнамі, адкуль дастаўляўся крэмень. Было знойдзена зашмат керамікі з разнастайнымі ўзорамі, а гэта значыць, што на працягу ўсяго існавання стаянкі адна археалагічная культура паслядоўна змяняла другую: нарвенская — IV тысячагоддзе да н. э, усвяцкая — пач. 111 — дру-
    гая палова Ш тысячагоддзя да н. э., канец III тысячагоддзя да н. э. — культура грабенчата-ямачнай керамікі (фіна-ўгры), апошняя чвэрць III — сярэдзіна II тысячагоддзя да н. э. — паўночнабеларуская культура.
    Добрыя прыродныя ўмовы, наяўнасць у вадаёме рыбы і вадаплаўнай птушкі спрыялі таму, што чалавек стала выкарыстоўваў дадзенае месца для пражывання на працягу некалькіх тысячагоддзяў, і толькі калі земляробства стала пануючым заняткам, людзі пакідаюць гэтыя мясціны.
    ліпень 2007 г.
    Помнікі археалогіі каля Вера^ак
    5а смугою тысячагоддзяў хаваецца далёкая гісторыя роднага краю. Што адбывалася ў нашых мясцінах шмат гадоў таму, можна толькі здагадвацца. Часткова даць адказ на гэтае пытанне можа такая навука як археалогія. У апошняе дзесяцігоддзе Лепельшчына стала больш пільна, чым у папярэднія гады, прыцягваць увагу прафесійных археолагаў з Інстытута гісторыі Акадэміі Навук. He стаў выключэннем і сёлетні год. На працягу некалькіх дзён у наваколлях вёскі Верабкі праводзілі археалагічную разведку навукоўцы з Інстытута гісторыі Акадэміі Навук Зоя Харытановіч і Максім Чарняўскі.
    Трэба адзначыць, што ў 2006 і 2007 гадах Максім Чарняўскі, дзякуючы мясцоваму краязнаўцу Васілю Хацкевічу, выявіў і даследаваў паселішча, якое было заснавана нашымі далёкімі продкамі прыкладна V-VI тысяч гадоў таму на ўзбярэжжы ракі Бярэшча, ва ўрочышчы Дубавец у адным кіламетры на паўднёвы захад ад Верабак. Гэты перыяд у гісторыі называецца неалітам, ці новакаменным векам. У той час чалавек выбіраў для паселішчаў зручныя пясчаныя выспы недалёка ад вады — на пяску было сушэй і цяплей, здаравей для жыцця. У прыдатных для існавання месцах размяшчаліся цэлыя групы
    паселішчаў. Па меркаванню археолагаў, тагачасныя паселішчы былі адносна невялікіх памераў — усяго некалькі жылых будынін і гаспадарчыя пабудовы.
    У гэты самы час з’яўляюцца новыя віды гаспадарчай дзейнасці — земляробства і жывёлагадоўля, што прымушае людзей весці аселы лад жыцця, больш грунтоўна абсталёўваць месца пражывання. Дамінуючымі ў занятках застаюцца рыбалоўства і паляванне на дзічыну, якой заставалася шмат у навакольных лясах.
    У выніку сёлетніх даследаванняў Чарняўскаму пры дапамозе Хацкевіча ўдалося выявіць яшчэ адно старажытнае паселішча, усяго ў паўкіламетры ад Дубаўца. Атрыманыя ў выніку шурфоўкі мясцовасці матэрыялы даюць падставы гаварыць пра тое, што людзі жылі ў гэтым месцы пяць тысяч гадоў таму, якраз у той самы час, як і на Дубаўцы, і з’яўляліся калі не кроўнымі родзічамі, то адназначна належалі да аднаго рода, ці племя.
    Прааналізаваўшы ўсе наяўныя матэрыялы археалагічных даследаванняў Чарняўскі вылучыў гіпотызу, што, магчыма, на захад ад Верабак больш за 6 тысяч гадоў таму існавала сістэма азёр. На выскокіх, пясчаных берагах якіх і маглі быць не адно і не два паселішчы. Калі ўважліва паглядзець на сучасную карту, то можна пабачыць, як з захаду, поўдня і ўсходу наваколлі Верабак акружаюць балоты, якія ў ранейшыя часы былі ні чым іншым, як вадаёмамі. Ад іх на сёння засталіся толькі невялікія часткі ў выглядзе азёр Бярэшча і Окана. На берагах гэтых азёр археолагамі зафіксаваны прыкметы жыццядзейнасці старажытных людзей. Гэта можа служыць яшчэ адным доказам правільнасці вылучанай археолагам Чарняўскім навуковай гіпотэзы. А яшчэ сведчыць пра тое, што наш край быў ужо добра заселены VI тысяч гадоў таму.
    Як жа склаўся лёс насельнікаў прыазёрных стаянакпаселішчаў у пазнейшы час? На гэтае пытанне даюць частковы
    адказ знойдзеныя на раскопках артэфакты, а таксама навуковыя разважанні.
    У сярэдзіне бронзавага веку, які прыходзіць на змену неаліту, адбываюцца значныя кліматычныя змены — паветра становіцца больш халодным і вільготным, падымаецца ўзровень вады ў вадаёмах. Ранейшыя, зручныя для жыцця берагі вадаёмаў забалочваюцца і людзі сыходзяць у іншую мясцовасць, больш прыдатную для вядзення земляробства і жывёлагадоўлі. Такімі месцамі з поўнай доляй верагоднасці маглі стаць сучасныя вёскі Окана, Селішча і Верабкі. Абжытыя мясціны людзі пакінулі дзесьці чатыры тысячы гадоў таму.
    У той самы час, калі Максім Чарняўскі шукаў прыкметы існавання людзей у пойме ракі Бярэшча, Зоя Харытановіч займалася даследаваннем умацаванага паселішча — гарадзішча за некалькі соцен метраў на ўсход ад Верабак. Упершыню верабскае гарадзішча было абследавана археолагам Ляўданскім у 1930м годзе. У 1970-80-я гады на гарадзішчы пабывалі археолагі Мітрафанаўі Заяц. Сучасныя даследаванні гарадзішчаў Лепельскага раёна, у тым ліку і каля Верабак, даюць магчымасць археолагам удакладніць этнакультурную прыналежнасць помнікаў.
    На верабскім гарадзішчы людзі жылі ў жалезным веку, у І-Ш стагоддзях нашай эры. Знойдзеныя ў раскопе фрагменты ляпнога посуду адносяцца да днепра-дзвінскай культуры. Так умоўна ў археалогіі прынята называць этнічныя супольнасці людзей, якія ў сваёй матэрыяльнай культуры мелі агульныя рысы.