• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нататкі з краязнаўчага сшытка  Валерый Тухта

    Нататкі з краязнаўчага сшытка

    Валерый Тухта

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 120с.
    Мінск 2013
    33.42 МБ
    Дзякуючы археолагам, валосавіцкая зямля, так багатая помнікамі археалогіі, прыадкрыла яшчэ адну старонку свайго таямнічага мінулага.
    лістапад 2005 г.
    Каменныя помнікі
    / /а Лепельшчыне да нашага часу захаваліся пахаваль7» ныя помнікі XIV-XIX стагоддзяў. Яны як і курганы з’яўляюцца неад’емнай часткай матэрыяльнай і духоўнай культуры нашых продкаў. Вывучэнне гэтых помнікаў дазваляе разгледзіць шэраг гістарычных пытанняў, у тым ліку этнічныя і канфесійныя. Многія з магіл XIV-XIX стагоддзяў маюць знешнія прыкметы — камяні або каменныя крыжы.
    Каменны крыж каля в. Рэўтполле
    У навуковай літаратуры магілы XIV-XIX стагоддзяў, абкладзеныя камянямі, абазначаныя адным-двума валунамі, або каменнымі крыжамі, называюцца няйначай як жальнікі. Назва паходзіць ад беларускага слова жаль, альбо жальба. Але
    ў народзе, урочышчы, дзе знаходзяцца жальнікі, адзначаны сваімі, мясцовымі назвамі. На Лепельшчыне яны носяць назвы «Галодныя Магілы», «Галоднікі». Бытуе думка, што ў такіх магілах пахаваны людзі, якія памерлі ў часы вялікага голаду. Паданні такога кшталту распавядаюць бабулі сваім унукам у Велеўшчыне. Тут, на ўскрайку вёскі, ва ўрочышчы «Селіца», ёсць каменныя надмагіллі і каменны крыж. Мінулым летам, вайскоўцы пошукавага батальёна памылкова раскапалі ў гэтым урочышчы адно пахаванне. Побач з касцямі быў знойдзены срэбраны нацельны крыжык.
    Магчыма, такія павер’і ідуць з часоў XVI стагоддзя, калі Віцебшчына была спустошана падчас Лівонскай вайны (1558-1583 гг.).
    У некаторых месцах жальнікі суседнічаюць з цяперашнімі могілкамі. Так, валуны-надмагіллі і каменныя крыжы ёсць на могілках вёсак Гарадзец, Стары Лепель і іншых. Найбольш шырока выкарыстоўваўся камень для вырабу надмагілляў у XV—XVIII стагоддзях. Але і ў XIX стагоддзі яшчэ шмат дзе з KaMena рабілі крыжы, высякалі надпісы, абкладалі дробнымі камянямі надмагіллі. Напрыклад, у Велеўшчыне, Рудні, Аношках да нядаўняга часу захоўваўся звычай абкладаць магілы нябожчыкаў камянямі. На могілках вёскі Слабодка, што недалёка ад Старога Лядна, лепельскімі краязнаўцамі былі выяўлены камяні з датамі — на адным камені стаяла дата «1881 г.», а на другім — «1888». Да XIX стагоддзя адносяцца каменныя надмагільныя пліты з надпісамі на польскай мове (в. Гарадчэвічы) і на іўрыце (в. Слабодка, Лепель).
    Навуковую каштоўнасць уяўляюць не толькі самі валунынадмагіллі і каменныя крыжы, але і зробленыя на іх надпісы, малюнкі, крыжыкі, салярныя знакі. Па іх можна вызначыць не толькі дату пахавання, але і сказаць, да якой рэлігійнай канфесіі належыў нябожчык, да якога саслоўя адносіўся.
    На вялікі жаль, лёс некаторых пахавальных помнікаў XIVXIX стагоддзяў даволі трагічны. Многія з іх былі знішчаны ці часткова пашкоджаны ў другой палове XX стагоддзя. Напрыклад, так сталася са старымі польскімі могілкамі, што
    месціліся на ўскрайку Паддуб'я. У 1970-я гады каменныя пліты з надпісамі на польскай мове былі выкарыстаны пры будаўніцтве жвіроўкі Лепель — Валосавічы. На месцы могілак зрабілі кар'ер, пясок з якога разам з чалавечымі косткамі ішоў на будаўніцтва ўсё той жа дарогі. He адно дзесяцігоддзе праляжалі на ўскрайку леса каменныя крыжы і валуны ля в. Двор-Таронкавічы. Калісьці поле, дзе месціліся старыя могілкі, спатрэбілася мясцоваму калгасу пад пасяўныя плошчы. У адначассе быў знішчаны яшчэ адзін помнік духоўнай культуры нашых прашчураў. У 2003 годзе, дзякуючы намаганням краязнаўцы Васіля Шкіндзера і яго сяброў, могілкі ля Таронкавічаў былі адноўлены.
    Разбурэнне могільнікаў, старажытных і не вельмі, заўсёды лічылася святатацтвам. Таму ад цяперашняга пакалення дарослых людзей будзе залежыць, як будуць зберагаць спадчыну дзядоў нашы дзеці. Для гэтага мы, перш за ўсё сваімі ўчынкамі, павінны паказаць ім шлях да духоўнага паразумення. Гэта можна зрабіць, зберагаючы магілы дзядоў і прадзедаў.
    снежань 2005 г.
    «
    Францу^скія» / «рускія» магілы каяя Замошша
    Гыло тое ўвосень 1997 года. Я тады вучыўся на першым
    /^курсе гістфака ў Магілёўскім педінстытуце. Ад свайго выкладчыка археалогіі, вядомага ў навуковых колах Вячаслава Капыціна, атрымаў заданне: знайсці і апісаць археалагічны помнік. Ад людзей пачуў пра наяўнасць «французскіх» магіл ля вёскі Замошша Чашніцкага раёна. Гэта кіламетраў сем-восем ад Велеўшчыны. Сумненняў не было, гаворка ішла пра курганы. Засталося толькі іх знайсці. He стаў адкладваць надоўга і ў адзін з цёплых восеньскіх дней адправіўся на пошукі.
    Замошша. 3 роспытамі, як знайсці курганы, звярнуўся да першага сустрэчнага мужыка. Але той толькі чухаў патыліцу. Праз некалькі хвілін каля нас сабралася купка вяскоўцаў мужчын і жанчын сталага ўзросту. Усім было цікава паглядзець на чужака, які не так часта забрыдае ў глухую вёску на ўскрайку раёна. А гэты яшчэ гаворыць па-беларуску. Урэшце-рэшт мы знайшлі агульную мову з замашанамі, толькі кабеты зазначылі: « Слухай хлапец, гавары па-нашаму, a то цябе зусім на разумеем». Прыйшлося ўважыць вяскоўцаў і для «больш цеснага кантакту», перайсці на «трасянку». Хутка ўжо ведаў у якім накірунку трэба рухацца, каб знайсці курганы.
    Па словах вяскоўцаў курганоў у тутэйшых мясцінах многа. Распавялі паданне, што насыпы з’явіліся пасля вайны з Напалеонам. На гэтым беразе (левым) ракі Эса пахаваны францу-
    Курганны могільнік каля в. Замошша Чашніцкага раёна
    зы, а на супрацьлеглым, ля Валатовак, рускія салдаты. А яшчэ недзе ў Эсе ляжыць карэта з нарабаваным французамі дабром. He стаў пераконваць замашан у адваротным, бо яны ўсё роўна будуць прытрымлівацца сваёй думкі, якая трывала замацавалася ў свядомасці людзей на працягу двух апошніх стагоддзяў.
    У той дзень мне пашчасціла знайсці курганны могільнік, які налічваў дваццаць тры насыпы вышынёй ад 50 см да 1,5 м. У «Зборы помнікаў Віцебскай вобласці» згадак пра яго няма. Гэта значыла, што адкрыў невядомы для навукі помнік археалогіі. У будучым неаднаразова бываў на гэтым могільніку са сваімі вучнямі з Велеўшчынскай базавай школы, знайшлі яшчэ некалькі новых курганоў. У выніку атрымалася, што могільнік налічвае больш за трыццаць насыпаў.
    Восенню 2002 года зрабіў для сябе яшчэ адну нечаканую знаходку. Вяртаючыся з чарговай вандроўкі, са сваімі хлапцамі з гуртка «Нашчадкі», вырашылі пад’ехаць да Эсы, каб адпачыць. Я застаўся каля веласіпедаў, а хлопцы разбрыліся па ляску ў пошуках сухога галля для вогнішча. Раптам нехта з іх прыбягае і радасным голасам паведамляе, што знайшоў курганы. Я быў здзіўлены — адкуль тут могуць узяцца курганы? Кожны раз спыняемся ў гэтым месцы адпачыць і нічога не знаходзілі, а тут вам, калі ласка. Падалося, што хлопцы маглі памыліцца. Увайшлі ў лес. Сапраўды, прама ля дарогі знаходзяцца два высокія насыпы, а далей яшчэ некалькі курганоў. Усяго налічылі каля дваццаці насыпаў вышынёй ад 1 да 2,5 м. На працягу некалькіх гадоў хаваў ад нас яловы гушчар старажытныя пахаванні. He адзін з вышэй узгаданых помнікаў археалогіі не значыцца ў спісах зарэгістраваных.
    Ля Валатовак таксама ёсць могільнік, ён налічвае дзевяць насыпаў. Узгадваецца ў « Зборы помнікаў Віцебскай вобласці». У канцы 1990-х гадоў нехта раскапаў некалькі курганоў. Ля аднаго, пазней, «Нашчадкамі»былі знойдзены два чалавечых чэрапы, адзін з іх належыў жанчыне, а другі мужчыну.
    студзень 2006 года.
    Старажытнае гарадрішча
    Л/інулай восенню археолагі Інстытута гісторыі Акадэміі /г/навук Андрэй Вайцэховіч і Павел Кенько праводзілі археалагічную разведку ў наваколлях Валосавічаў. Тады пры дапамозе лепельскіх краязнаўцаў удалося ўстанавіць месцазнаходжанне ўмацаванага паселішча — гарадзішча, у лесе за вёскай. Хто жыў на гарадзішчы і ў які час? На гэтае пытанне маглі даць адказ толькі археалагічныя раскопкі.
    За разгадку таямніц гарадзішча, пра якое ў наваколлях ходзяць паданні, нібыта там стаяла царква і правалілася пад зямлю, узяўся Павел Кенько. 3 15 па 17 жніўня ён праводзіў на гарадзішчы археалагічныя даследаванні. На паўднёва-усходнім ускрайку помніка быў закладзены шурф плошчай чатыры квадратныя метры. У першы дзень раскопак былі знойдзены гліняныя прасліцы, своеасаблівыя грузікі, якія адзяваліся на верацяно, некаторыя з іх былі пакрыты арнаментам. Самымі галоўнымі знаходкамі можна лічыць рэшткі посуду, па якому і вызначаюць прыналежнасць насельніцтва археалагічнага помніка да той ці іншай этнічнай супольнасці. У раскопе Павел і яго памагатыя знайшлі многа рэштак посуду з моцна заштрыхаванымі паверхнямі. На другі дзень, акрамя прасліц і керамікі, археолагам пашчасціла знайсці жалезныя вырабы — наканечнік стралы, кіяпадобныя шпількі, кавалак сякеры, а таксама косткі жывёл. Займалася насельніцтва гарадзішча і выплаўкай жалеза з балотнай руды, пра гэта сведчаць шматлікія кавалкі шлаку, што паўсюдна трапляўся ў культурным слоі падчас раскопак. Культурны пласт — слой зямлі са слядамі дзейнасці людзей, у раскопе дасягаў у вышыню больш аднаго метра, па меркаваннях Паўла, людзі жылі на гарадзішчы не адно стагоддзе.
    На жаль, надвор’е перашкодзіла далейшым даследаванням гарадзішча, але і здабытых у час раскопак знаходак матэрыяльнай культуры нашых продкаў хопіць для таго, каб адказаць на пытанне, у які час людзі жылі на гарадзішчы, чым займаліся.
    Ужо цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што на гарадзішчы жылі прадстаўнікі культуры штрыхаванай керамікі, якія з самага пачатку жалезнага веку (VIII—VII стст.) і да сярэдзіны першага тысячагоддзя н. э. засялілі прасторы Лепельшчыны. Прадстаўнікоў гэтай археалагічнай культуры большасць даследчыкаў прылічвае да старажытных балтаў, што насялялі Беларусь задоўга да прыходу славян.
    На працягу ўсяго, больш чым тысячагадовага перыяду, існавання сваёй супольнасці штрыхавікі, за некаторым выключэннем, жылі ў гарадзішчах. Гэтыя ўмацаваныя паселішчы яны будавалі на берагах азёр і рэчак, а таксама на ўзгорках. Так і гарадзішча, якое даследавалі ля Валосавіч, знаходзіцца на марэнным пагорку, з усіх бакоў абкапаным ровам, недалёка ад лясной рачулкі. Ужо ў першыя стагоддзі да н. э. яго насялялі людзі жалезнага веку, дакладную даціроўку існавання на гарадзішчы жыццядзейнасці дасць радыёвугляродны аналіз знойдзеных у культурным слоі абгарэлых бярвенняў. У пазнейшы час гарадзішча магло функцыяніраваць як культавы аб’ект язычнікаў-славян у раннім і высокім сярэдневякоўі, чые пахавальныя помнікі знаходзяцца недалёка ад старажытнага паселішча штрыхавікоў.