Нататкі з краязнаўчага сшытка  Валерый Тухта

Нататкі з краязнаўчага сшытка

Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
33.42 МБ
На пачатку дваццатага стагоддзя вёска Чэрцы ў такім выглядзе, як цяпер, не існавала. Быў толькі маёнтак з гаспадарчымі пабудовамі і некалькі хат, дзе жылі сяляне, якія працавалі ў пана. Адна з такіх хат захавалася да нашых дзён, у ёй нарадзіўся і жыве цяпер дзед Аляксей. Шмат ён пабачыў на сваім вяку за 92 гады жыцця.
У 1917 годзе, прыхапіўшы самае неабходнае, збеглі паны. Усталявалася савецкая ўлада, і сялянам сталі даваць ва ўласнасць зямлю. Вось тады і пачалі з'язджацца ў Чэрцы людзі з мясцін, дзе той зямлі не хапала. Так утварылася вёска. Але ва-
кол яшчэ працягвалі існаваць хутары, ад якіх цяпер засталіся толькі назвы — Казелькі, Лапэшчына... He паспелі людзі адчуць сябе паўнапраўнымі гаспадарамі, як у 1930-х пачалася калектывізацыя, зямлю давялося аддаць дзяржаве. Тых, хто не хацеў рабіць гэта добраахвотна, раскулачвалі і ссылалі ў Сібір. Так здарылася з вяскоўцамі, якія жылі ў Казельках. Яны яшчэ ў пана выкупілі надзел зямлі і таму развітвацца з ёй у іх не было ніякай ахвоты, за што і паплаціліся.
У Чэрцах быў створаны калгас «Новы шлях», куды Аляксей уступіў без усялякіх роздумаў і ваганняў, веручы, што калектыўна будзе жыць лепш. Так і працаваў бы ў калгасе малады хлопец, «будуючы светлую будучыню», аднак прыйшла позва ў войска. Служыць трапіў у артылерыю, дзе цягаў на конях гармату. За час праходжання службы давялося Аляксею крыху паваяваць: спачатку прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі ў 1939 годзе, потым, у 1940 годзе, будучы ўжо кулямётчыкам, ваяваў з фінамі. Да гэтага часу на правай шчацэ дзеда захаваўся шрам ад фінскага асколка, якім яму выбіла зубы. Такая вось насычаная баявымі паходамі была ў дзеда служба, з якой яму пашчасціла вярнуцца жывым у родную вёску. He паспеў былы салдат зноў прывыкнуць да плуга і касы, якіх не трымаў у руках некалькі гадоў як зноў прыйшлося брацца за зброю. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Гэтую страшную навіну Аляксей пачуў у лесе каля вёскі Гарадзец, дзе быў на вайсковых зборах. Тады, летам 1941 года, Чырвоная армія так хутка адступала, што дывізія, куды трапіў служыць радавы Банько, праз некалькі тыдняў вяла баі ўжо на подступах да Масквы, дзе і трапіла ў акружэнне. Невялікай групе акружэнцаў пашанцавала прарвацца да сваіх, астатнія трапілі ў палон, у тым ліку і Аляксей. 3-пад Масквы палонных накіравалі ў Віцебск, а адтуль — па лагерах: каго ў Оршу, каго ў Лепель. Так Банько апынуўся на радзіме. 3 Лепельскага канцлагера яго выкупілі родныя, і пакуль не прыйшлі рускія, даводзілася небараку хавацца ад немцаў, каб зноў не трапіць у
іхнія кіпцюры. Пасля вызвалення Беларусі яго зноў забіраюць у дзеючую армію, набытая раней практыка дапамагла Аляксею выжыць на той вайне. Перамогу ён сустрэў у Чэхаславакіі.
Вярнуўся Аляксей Банько дамоў толькі тады, калі стала зразумела, што вораг не пагражае не толькі з Захаду, але і з Усходу. Пасля дэмабілізацыі з войска падаўся працаваць у калгас. Адтуль і пайшоў на пенсію. Да апошняга часу дзед Аляксей са сваёй жонкай Еўфрасінняй, якой зараз 90 гадоў, трымаў гаспадарку. Але здароўе ўжо не тое, што было раней. Таму давялося адмовіцца ад каровы і каня. Але курыца ды кот радуюць старых.
Нягледзячы на ўзрост ды праблемы са здароўем, дзед дома не сядзіць. Часта бывае ён у ваенным гарадку Заслонава, што за 10 кіламетраў ад Чэрцаў. Ездзіць туды, каб набыць харчоў для сям'і, бо ў мясцовым магазіне выбар не надта багаты. Яшчэ некалькі гадоў таму дабіраўся ён туды на веласіпедзе. Словам, як і кожнага з нас, не абыходзяць старога бытавыя праблемы. I вырашаць іх стараецца самастойна.
Чэрцы. Гісторыя гэтага паселішча пачынаецца задоўга да XX стагоддзя. I назва яго паходзіць не ад чарцей, а ад старажытнай славянскай земляробчай прылады — чартал. У 1857 годзе каля Чэрцаў праводзіў археалагічныя раскопкі Міхаіл Кусцінскі. 1м было знойдзена адно са старажытных пахаванняў, дзе выяўлены рэшткі чалавечых касцей і некаторыя рэчы. Наяўнасць гэтых фактаў дае падставы сцвярджаць аб старажытным паходжанні нашай вёскі. Тое гаворыць і дзед Аляксей.
сакавік 2001 г.
Бы/іа. Ёсць. Budje...
7/школе мы праводзім лепшыя гады жыцця. Пераступіўшы .Уаднойчы парог школьнага будынка наіўнай малечай, пакідаем сцены школы ўжо пасталеўшымі юнакамі і дзяўчатамі. I яшчэ доўга ўзгадваем любімых настаўнікаў, школьных сяброў, першае каханне. Так было, ёсць і будзе, па-
куль існуе школа. Але ці задумваліся мы, што школа, як і чалавек, мае свой лёс, сваю гісторыю.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі трэба было ствараць новую — савецкую сістэму адукацыі. У Беларусі гэта адбывалася на падставе «Палажэння аб адзінай працоўнай школе РСФСР» ад 16 кастрычніка 1918 года. I ўжо з 1 лістапада навучальныя ўстановы пачалі работу. Па ўсёй верагоднасці, тады і была адчынена школа непадалёк ад Чэрцаў, якая стала папярэдніцай цяперашняй Чэрскай базавай школы. Тады яна насіла назву «Гушчанская», атрымаўшы яе ад панскага маёнтка. Дзед Аляксей Банько з Чэрцаў узгадаў, што іх, хлопчыкаў і дзяўчынак вучыў настаўнік з Гарадчэвіч. Але нядоўга радаваліся вяскоўцы магчымасці вучыць дзяцей. Вясной 1919 года пачалася польская акупацыя, школу зачынілі. Заняткі аднавіліся толькі ўвосень, калі прагналі палякаў. У 1922 годзе Гушчанская школа была рэфармавана ў сямігодку. У Чэрцах, у былым панскім маёнтку, таксама былі пачатковыя класы.
Калектыў Гушчынскай сямігодкі. Фота 1939 г.
На жаль, ніхто ўжо не ўзгадаў імён настаўнікаў якія працавалі ў 1920-я гады. Але менавіта на іх долю выпалі самыя цяжкія гады станаўлення школы. У 1930-х гадах школа працягвала работу па навучанню і выхаванню маленькіх грамадзян Савецкай дзяржавы. У той час дырэктарам быў Лука Калінкавіч Шыцько. Яго жонка, Аляксандра Пухава, таксама настаўнічала, выкладала біялогію. Жылі яны ў школе. Астатнія настаўнікі кватаравалі ў Юндзілаўцы. Алена Іванаўна Трубека, якая тады вучылася ў Гушчыне, узгадала прозвішчы некаторых з іх. Беларускую мову выкладала Вераб'ёва, геаграфію — Антуневіч, працавалі таксама Батракоў, Мечыслаў Кулевіч, Марыя Бецэнка, Міхаіл Пліско, Ганна Ліндарэнка, Зоя Насавец.
Нехта з настаўнікаў быў незадаволены працай дырэктара, і ў 1939 годзе Шыцько знялі з пасады. Замест яго прызначылі выпускніка Віцебскага педагагічнага інстытута Анатоля Якаўлевіча Завадскага. У той не вельмі спакойны час, радзіме патрабаваліся адукаваныя абаронцы. Таму пачалі забіраць на тэрміновую службу настаўнікаў. Так ў 1940 годзе большая частка настаўнікаў мужчын Лепельскага раёна была прызвана ў Чырвоную Армію. Гэткі лёс напаткаў і дырэктара Гушчынскай сямігодкі Анатоля Завадскага. Ніхто з былых вучняў далёкіх саракавых так і не ўзгадаў прозвішча таго, хто быў наступным дырэктарам. А ў хуткім часе пачалася Вялікая Айчынная вайна. Школа згарэла. Невядома, ці то немцы такім чынам выкаранялі савецкія пачаткі, ці партызаны не хацелі пакідаць ворагу народныя здабыткі.
1944 год. На Захад адкацілася кананада вайны. Трэба было пачынаць усё з нуля. Нягледзячы на розныя цяжкасці, восенню дзеці селі за парты. На жаль, будынак Гушчынскай сямігодкі не аднавілі з-за недахопу сродкаў. Але ў Чэрцах зноў пачала працаваць пачатковая школа. Удалося звязацца з Таісіяй Арцёмаўнай Шарлаевай, якая працавала тады ў школе дырэктарам, а цяпер жыве ў вёсцы Гогалеўка Чашніцкага раёна. Яна паведаміла, што з ёй у той час працавалі бежанцы з-пад Віцебска Галіна
Паўлаўна Петухова, жыхарка вёскі Новая Зара Чашніцкага раёна Валянціна Якаўлеўна Старухіна, Клаўдзія Фёдараўна Яско (па мужу Марцынкевіч). Працавалася цяжка. Нехапала падручнікаў ручак. Сшыткі сшывалі з мішэняў, якія засталіся ад вайскоўцаў. Чарніла рабілі з крушыны, карыстацца ім можна было некалькі дзён, пакуль не скісала.
У 1946 годзе ў Чэрцы прыехалі працаваць Пучкоўскія — Клаўдзія Іванаўна і яе муж.
Чэрская пачатковая школа лічылася школай узрастання. Пасля заканчэння пачатковых класаў дзеці заставаліся вучыцца далей на месцы. Так школа «дарасла» да сямі класаў. У 1948 годзе па накіраваннях пачалі прыязджаць настаўнікі старэйшых класаў. Дырэктарам прызначылі М. М. Вінаградскага. А ўжо ў снежні яго замяніў Анатоль Казіміравіч Завадскі — аднавясковец і цёзка даваеннага дырэктара. Пры новым кіраўніку пад школьныя класы былі прыстасаваныя яшчэ некалькі драўляных пабудоў. Будаўніцтва новай школы пачалося ў 1958 годзе. He паспелі яе ўзвесці, як згарэў адзін з будынкаў старой. Вучыцца пачалі ў дзве змены, адначасова на грамадскіх пачатках працуючы на завяршэнні будаўніцтва.
Былая настаўніца рускай мовы і літаратуры Ягенія Іванаўна Сільвановіч распавядае пра сваю працоўную дзейнасць у школе і зусім не скардзіцца на тагачасныя ўмовы працы, калі даводзілася дома правяраць цэлыя торбы сшыткаў выдаваць баявыя лісткі на ферме, па вечарах праводзіць палітзаняткі з механізатарамі, удзельнічаць у мастацкай самадзейнасці і выконваць хатнія справы.
1960-80-я гады былі «залатымі» для Чэрскай школы. Яе наведвалі вучні з чатырнаццаці вёсак. Аддана працавалі настаўнікі Андрэй Васільевіч і Яўгенія Іванаўна Сільвановічы, Адам Адамавіч і Алена Уладзіміраўна Ясюкевічы, Мікалай Іванавіч і Кацярына Антонаўна Машары, Паліна Андрэеўна Міхно, мая першая настаўніца Зінаіда Іванаўна Міхасенка і многія іншыя. Яны давалі сваім выхаванцам трывалыя веды.
21 год нязменным дырэктарам быў Анатоль Завадскі. Шмат чым яму абавязаны жыхары Чэрцаў. У 1969 годзе стары дырэктар саступіў месца новаму, Дзмітрыю Іванавічу Юшко, а сам узяўся выкладаць гісторыю. Пасля дырэктарам быў Сцяпан Кірылавіч Аляксандровіч.
На жаль, цяпер школа перажывае не самыя лепшыя гады свайго жыцця. Нехапае сродкаў для рамонту будынку, скарачаецца колькасць вучняў, заядаюць іншыя будзённыя праблемы. Нягледзячы на тое, настаўнікі і вучні восенню збіраюцца адзначаць восемдзесят тры гады сваёй школы. Хочацца верыць, што яна адзначыць стогадовы юбілей.
кастрычнік 2001 г.
Дношкаўскае ці Оч?
Туіпякотныя летнія дні да невялікага азярка, што плёска_У ецца хвалямі ля вёскі Аношкі, з’язджаюцца дзясяткі адпачываючых з бліжэйшых вёсак. Але мала хто ведае сапраўдную назву вадаёма. Спакон вякоў тубыльцы называюць возера Оч, яны і цяпер карыстаюцца ёй. Жыхары наваколляў ведаюць яго як Аношаўскае, такую назву падаюці і даведнікі. Вядома, так прасцей. Адкуль жа тады ўзялося слова Оч? На жаль, на гэта пытанне нават старажылы не ведаюць адказу.