• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нататкі з краязнаўчага сшытка  Валерый Тухта

    Нататкі з краязнаўчага сшытка

    Валерый Тухта

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 120с.
    Мінск 2013
    33.42 МБ
    На працягу работы экспедыцыі вялася і культурна-масавая работа, якая зводзілася да чытання лекцый на месцах стаянак. У Лепелі былі прачытаны лекцыі на наступныя тэмы: «Класавая барацьба ў літаратуры», «Нацыянальны-дэмакратызм і чарговыя задачы мовазнаўства»; у Домжарыцах — «Класавая сутнасць рэлігіі», «Купалле, як перажытак вясельнага святкавання». Акрамя таго былі зроблены даклады і праведзены шэраг гутарак на антырэлігійныя тэмы і тэмы культурна-гістарычнага характару ў сувязі з даследаваннем археалагічных помнікаў.
    Зробленыя ўдзельнікамі экспедыцыі адкрыцці далі штуршок у даследаванні нашага рэгіёна. Па сённяшні дзень на тагачасныя працы ў галіне археалогіі, этнаграфіі робяць спасылкі сучасныя даследчыкі. На жаль, многае з таго, што зафіксавалі і сабралі вучоныя ў 1930-я гады, было згублена ў вадавароце гістарычных пераўтварэнняў.
    кастрычнік 2012 г.
    Ад вёскі да вёскі
    Па сцежка — дарогах Роднага краю У кожную вёсачку Я завітаю.
    Сумнае вяселле
    \Л/ыве ў Аношках адна цікавая бабулька — Ганна Іванаўна //\Аношка. Шмат чаго пабачыла яна ў сваім жыцці, шмат чаго можа распавесці... У той вечар пачуў не адну гісторыю, але гэта ўразіла больш за іншыя сваім драматызмам. Шмат людзей і звязаных з іх лёсамі падзей адышло ў нябыт, іх ужо ніхто і не ўзгадае. А гэта паданне яшчэ доўгі час будуць пераказваць з вуснаўувусны бабулькі сваім унукам...
    Было тое даўным-даўно. Жыў у Слабадзе пан, была ў яго дачка-прыгажуня, далёка разносілася слава пра яе красу. Многія панічы заляцаліся да Вольгі, але нікому так і не ўдалося знайсці ключык да яе сэрца. Ці кахала ўжо каго, ці толькі чакала дзяўчына свайго суджанага, пра гэта мы ніколі не даведаемся. Як бы там не было, бацька лічыў галоўным аддаць дачку замуж. Ды не за абыкаго, а за багатага паніча. Такім чынам пан спадзяваўся выправіць сваё пахіснутае фінансавае становішча, дый дачка тады ні ў чым адмаўляць сабе не будзе. Словам, у грошах шчасце шукаў ёй і сабе бацька.
    З’явіўся ў бацькі-пана на прыкмеце жаніх для Вольгі недзе пад Мінскам, за якога можна было аддаваць дачку. Праўда, жаніх немалады быў. Нуі што? Непрыгожы? Таксама няважна. Як кажуць
    у народзе: сцерпіцца-злюбіцца. На тым і дамовіліся са сватамі. Бацька паехаў дахаты паведаміць дачцэ аб сваім рашэнні, a жаніх пачаў рыхтавацца да вяселля.
    Шмат бяссонных начэй правяла Вольга, усё ўгаворвала бацьку, каб дазволіў самой вырашаць свой лёс, але пан быў няўмольны. Мусіла дзяўчына ісці замуж за нялюбага ёй чалавека.
    Надышоў той дзень, калі Вольга пакідала родны дом, дзе прайшло дзяцінства, дзе марыла пра каханне. Ці думала яна, што так усё павернецца, у адзін момант перакрэсляцца мары і надзеі? He, яна ніколі не стане жонкай нялюбага ёй чалавека!..
    Праводзіць у далёкую дарогу прыгажуню сабралася шмат народу. Нехта зайздросціў, але больш спачувалі, быццам прадчувалі нешта нядобрае. Схавалася ў дарожным пыле чацвёрка вараных коней, якая далей і далей несла Вольгу ад родных мясцін насустрач невядомасці.
    Надышоў дзень вяселля. Усе былі па-святочнаму ўсхваляваныя і радасныя, адна Вольга заставалася задуменнай і сумнай. Яна зачынілася ў сваім пакоі прыбірацца. Гасцям не цярпелася пабачыць дзяўчыну ў вясельным убранні. А той усё не было. Ды жаніх загадаў ламаць дзверы ў пакой, дзе была нявеста. Карціна, якая паўстала перад вачыма сведкаў мабыць яшчэ доўга мроілася ім у снах. На ложку, у вясельным убранні ляжала з усмешкай на твары мёртвая Вольга.
    На стале стаяў куфель, з якога дзяўчына выпіла атруту. Яна палічыла за лепшае павянчацца са смерцю, чым з нялюбым чалавекам.
    Чатыры вараных кані, запрэжаныя ў чорную карэту, імчалі дзень і ноч. Гэты «вясельны» картэж вёз цела Вольгі ў Слабаду.
    Бацька зрабіў дачцэ шыкоўнае пахаванне. Кожнаму, хто прыходзіў да панскага маёнтка, давалі чвэртку гарэлкі, булку і селядзец, каб памянуць нябожчыцу-нявесту.
    Калі будзеце ў Слабадзе, то абавязкова пачуеце аповяд пра тое сумнае вяселле.
    снежань 2000 г.
    4je пяюць саяаўі, у кустоўях яа^ы
    //этых мясцінах заўсёды стаіць цішыня. Толькі двойчы _Уна дзень, у абед і ўвечары, дае аб сабе ведаць цягнік, бо чыгунка побач. Ды якая-небудзь машына праедзе. I ўсё зноў патанае ў цішыні, як быццам наўкол няма ніводнай жывой істоты. Але так здаецца толькі на першы погляд, бо не адразу разгледзіш за кустамі лазы невялічкую вёсачку Лазовікі. Менавіта ад тых лазовых кустоў і атрымала яна назву. Першыя насельнікі з’явіліся там даўным-даўно, прыйшоўшы з навакольных вёсак. Нельга сказаць, што вабіла перасяленцаў урадлівая зямля. Усю лепшую прыбралі да рук паны, таму і даводзілася людзям асвойваць цаліну і абжывацца на ёй.
    Лазовікі ніколі не былі вялікай вёскай. Калі я быў малы, там стаяла восем хат. Цяпер засталося шэсць. Жылыя тры. Жыхары астатніх ці памёрлі, ці паехалі дажываць свой век да дзяцей. Падобных на Лазовікі песелішчаў па раёне раскідана шмат. Аднак, гэтая вёска мне дарагая па-свойму, бо жывуць у ёй мае дзядуля Пашка і бабуля Вольга Маляўкі. У Лазовіках прайшлі мае дзіцячыя гады, там знаёмыя кожны кусток, кожны пагорак.
    Бывала, выганім з дзедам кароў у поле і да вечара, пакуль гнаць жывёлу дахаты, слухаю яго аповяды пра тое, як калісьці жылі людзі, адкуль паходзіць назва той ці іншай мясцовасці.
    Асабліва прыгожа ў Лазовіках вясной, калі ўсё навокал ажывае — дрэвы апра-
    Дзед Пашка і бабуля Вольга Маляўкі	НЭЮЦЦЭ ў ЗЯЛёнае
    ўбранне, распускаюцца першыя кветкі, а салаўі спяваюць песні, схаваўшыся ў лазе. Усё жыццё пражылі ў Лазовіках мае дзяды. Дзядуля пасвіў калгасную жывёлу, бабуля больш завіхалася каля хаты — гадавала дзяцей, а потым унукаў. Цяпер яны на пенсіі, але клопатаў меней не стала. Трэба дагледзіць гаспадарку, а яна не малая.
    Колькі казалі старым, каб пажылі крыху дзеля сябе, адпачылі на старасці гадоў, дык слухаць не хочуць. Разважаюць: хто яшчэ паклапоціцца аб дзецях і ўнуках, як не бацькі. А выгадавалі і паставілі на ногі Павел з Вольгай шасцёра дзяцей. Цяжка было, але паразуменне і павага адзін да другога дапамагалі ў складаныя часіны. Цяпер яны маюць трынаццаць унукаў і двух праўнукаў. Усе дзеці жывуць непадалёку ад бацькоў, не раз’ехаліся па свеце, таму і цесна бывае ў хаце ў выхадныя і святочныя дні, калі збіраецца амаль уся вялікая сям'я, і гэта дзядам толькі ў радасць.
    Месцяцца Лазовікі непадалёку ад Лепеля, і дабрацца туды нескладана. Аднак, гэта цяпер, раней было па-іншаму. Памятаю, як бацька кідаў матацыкл далёка за вёскай, а сам нёс мяне на плячах праз лужыны, якія здаваліся тады невялічкімі азёрамі. Калі зрабілі дарогу, пачаў хадзіць аўтобус у суседнюю вёску Горкі. Стала зручней туды ў магазін дабірацца з Лазовікаў. He дае ператварыцца ў глушмень гэтым мясцінам чыгунка. Каб не яна, даўно разбеглася б моладзь з тых самых Горак. Радуе і тое, што дачнікі пакуль сюды не дабраліся. Карысці ад іх мясцоваму люду як з казла малака, а клопату вышэй галавы.
    На жаль, цяпер не стае часу, каб выбрацца да дзядоў і адпачыць ад будзённай мітусні. Але як толькі з'яўляецца вольная хвіліна, абавязкова наведваюся ў Лазовікі, каб праведаць старых, як калісьці раней, паслухаць іх аповеды, парады і павучэнні, прагуляцца па Бабінаму саду, дзе стаяла хата прадзедаў, атрымаць асалоду ад цішыні, набрацца жыццёвай сілы і... зноў вярнуцца да штодзённых клопатаў.
    У дзядоў я бываў амаль кожны тыдзень. Балазе, веска Чэрцы, дзе да свайго сталення мы жылі з маці і айчымам, знаходзіцца за пяць кіламетраў ад Лазовік. Тамудля мяне не было вялікай цяжкасцю на веласіпедзе з ветрам пракаціцца да дзядоў. Асабліва было весела на дзядоўскай сялібе ў святы. Мне найбольш падабалася Радаўніца. Памятаю, як упершыню дзядуля з бабуляй узялі мяне на могілкі, дзе пахаваныя ўсе нашыя родзічы. 3 тае пары мне хацелася ведаць значна больш, чым толькі месца пахавання прашчураў.
    У 1883 годзе ў сялянскай сям’і Іллі і Домны Аксяновічаў з вёскі Зорніца нарадзіўся сын Даніла. Лёс хлопца быў такі, як і яго бацькоў — гнуць спіну на сваім надзеле. Ажаніўся. Але нядоўга цешыліся маладыя: пачалася Першая сусветная вайна, і Данілу забралі ў царскае войска. Ваюючы на фронце трапіў ён у нямецкі палон, у якім прабыў шэсць з паловай гадоў. За гэты час родныя аплакалі Данілу як нябожчыка. Можна ўявіць, з якім здзіўленнем і радасцю сустрэлі бацькі сына жывым і здаровым. Акрамя радасці сустрэчы, перанёс Даніла і горыч страты. Ганна, яго жонка, згубіўшы ўсялякую надзею дачакацца мужа, выйшла замуж за іншага. Але трэба было ўчарашняму палоннаму неяк жыць. 3 Малога Жэжліна ўзяў сабе жонкай Альшбету Крачкоўскую, якая нарадзіла яму Вольгу і Аляксея. Потым маладая сям’я пераехала ў Лазовікі. У гэтай вёсцы і пражылі жыццё прадзеды. Памёрла баба Альшбета ў верасні1945 года. Здавалася, смерць жонкі, з якой пражыў у горы і радасці доўгія гады, павінна была зламаць Данілу. Але дзед аказаўся мацнейшым за абставіны жыцця, пражыў 84 гады і памёр у 1967 годзе. Знайшлі вечны спакой прадзеды на могілках у Зорніцы, на маляўнічым беразе ракі Ула...
    Як ужо казаў жыве ў Дазовіках толькі тры сям’і, але назваць вёску выміраючай язык не паварочваецца. Ёсць там яшчэ малыя лазоўцы — Насця ды Іван. А калі ёсць дзеці ў вёсцы, то будзе ў яе і будучыня.
    травень 2001 г.
    Дуд Аляксея і яго вёска
    £/эрцы. Той, хто праязджае праз гэтую вёску, / жартуе «У Лепелі жывуць лепяльчане, а ў
    Чэрцах — чэрці?» Ды і самую вёску часам так і называюць — Чэрці. Хто яго ведае, можа і жылі даўным-даўно ў гэтых мясцінах чэрці і надалі такую назву свайму паселішчу. Але я, тутэйшы жыхар, чарцей ніводнага разу не сустракаў, за выключэннем тых, якія падобныя да нас з вамі і робяць вяскоўцам розную шкоду. Цяперашнія
    Аляксей Банько
    ■ Л
    
    жыхары Чэрцаў зусім не ведаюць гісторыю свайго паселішча, ды яна іх мала клапоціць. Але жыве тут адзін чалавек, які можа распавесці шмат цікавага пра нашу вёску. Дзед Аляксей — асоба неардынарная, тыя ці іншыя падзеі, якія адбываліся амаль на працягу ўсяго дваццатага стагоддзя не толькі ў Чэрцах, звязаны з яго лёсам. Аляксей Апанасавіч Банько нарадзіўся ў 1909 годзе ў маёнтку Чэрцы. Бацька яго працаваў у тутэйшага пана Стэндэля. Калі Аляксей падрос, стаў дапамагаць бацьку і старэйшым братам упраўляцца на панскай гаспадарцы. Пасвіў жывёлу, выконваў іншую працу, што па сіле маленькаму хлопчыку. Жылося сям'і Банько нядрэнна, дзеці мелі магчымасць наведваць школу, што была ў Гарадчэвічах. Сюды ж, у Гарадчэвічы, па выхадных і святах ездзілі ў царкву і на кірмаш.