Нататкі з краязнаўчага сшытка
Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
Цэлы год доўжылася «цалінная» эпапея Віктара Багдановіча. Ужо ўцягнуўся ў працу, звыкся з бытавымі нязручнасцямі. A вось арганізм так і не здолеў выпрацаваць імунітэт да сухога стэпавага клімату. Скулы запаланілі ўсё цела. Дзякуючы хваробе, хлопец здолеў вярнуцца на радзіму. 1962 год, калі гэта адбылося, запомніў на ўсё жыццё.
Родная Велеўшчына — адзінае месца, куды марыў вярнуцца, будучы за тысячы кіламетраў ад дому. У калгасе «Радзіма» прыязна сустрэлі маладога механізатара. Пасадзілі на гусянічны трактар. А праз тры месяцы далі новы
МТЗ-2. 3 тога часу больш за трыццаць год айчынны трактар «Беларус» стаў нязменным спадарожнікам Віктара Захаравіча. He адзін з'ездзіў па калгасных палях з плугамі, баронамі, ды сеялкамі. У час жніва перасаджваўся на камбайн. I так да самай пенсіі. Сярод механізатараўу калгасе Багдановічу не было роўных. Нават у сталым узросце ён працягваў трымаць планку лідэра. He кожны малады трактарыст мог вытрымаць такога напружанага тэмпу работы. Былі выпадкі, калі даводзілася працаваць на ворыве ўначы. Вынікі такой плённай працы не вымушалі сябе чакаць — першыя месцы ў сацыялістычных спаборніцтвах, заахвочванне ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі. У 1971 годзе перадавога механізатара ўзнагародзілі ордэнам «Знак Пашаны».
За свой працоўны стаж Віктар Захаравіч ніводнага разу нават у водпуску па-людску нябыў. Увесь час адклікалі на тэрміновыя сельгасработы. Дзіву даешся, калі ён толькі паспеў збудаваць хату, разам з жонкай Надзеяй выгадаваць траіх дзяцей, а яшчэ трымаць вялікую гаспадарку.
Апошнія некалькі год да пенсіі заслужанаму механізатару прадаставілі больш спакойную працу — на трактары абслугоўваць ферму. На ферме не трэба было, як у маладыя гады, у спёку і ў холад, трасціся не вылазячы з трактара з ранку да вечара. За дзесяцігоддзі бездакорнай і самаадданай працы ў сельскай гаспадарцы Віктар Захаравіч спаўна ўзараў сваю працоўную ніву.
лістапад 2012 г.
Пасляслоуе
Цікавы і захапляльны працэс адкрыцця таямніц мясцовай гісторыі працягваецца надалей. Цягам часу адкрыюцца новыя факты мінуўшчыны. Але ўжо і сёння можна з вялікай упэўненасцю казаць пра тое, што наш рэгіён мае даволі багатую спадчыну, якая сваімі каранямі сягае ў сівую даўніну.
Жыццё бяжыць няўмольна. Адыходзяць у лепшы свет старажылы. Разам з імі сыходзіць у нябыт гісторыя іх малой радзімы.
Таму сёння так важна дайсці з роспытамі да сучаснікаў, што сваімі ўчынкамі робяць будучыню, бо ўжо заўтра гэта будзе гісторыяй...
Змест
Ад аўтара 3
Вандроўкі па родным краі 4
Сцежкамі прашчураў 4
Вандроўка ўздоўж возера Окана 5
Складаем тапанімічны слоўнік краю 8
Пра танк і іншыя знаходкі 10
1 Рабінавы камень за вёскай 11
Авеяны легендамі край 14
У небе і на зямлі 16
Невядомыя пахаванні 18
Гарадзішча і Цар-дуб 19
Аднавілі помнік гісторыі 21
Свядзіцкія курганы 22
Аыжны паход да партызанскай сасны 24
Дотык да сівой даўніны 25
Знаходкі на валосавіцкай зямлі 25
Даследаванне курганоў 27
Няспраўджаныя надзеі археолагаў 28
Разгадка Крукавай гары 29
Каменныя помнікі 31
«Французскія» і «рускія» магілы каля Замошша 33
Старажытнае гарадзішча 36
Курганы ля Велеўшчыны 37
На берагах старажытнага возера 39
Помнікі археалогіі каля Верабак 41
Дотык да сівой даўніны 44
Аднавілі старыя крыжы 46
Вывучэнне Лепельшчыны ў 1930-я гады 48
Ад вёскі да вёскі 51
Сумнае вяселле 51
Дзе пяюць салаўі, у кустоўях лазы 53
Дзед Аляксей і яго вёска 56
Была. Ёсць. Будзе 58
Аношкаўскае ці Оч? 62
Паданне пра Гогалі 63
Велеўшчына 64
Пра Людчыцы і знікшую царкву 66
Барсукі 67
Пастрэжжа 74
Вострава 76
Пунты 77
Ад Слабады да Аношак 80
Зацякляссе 83
На жыццёвых перакрыжаваннях 87
Дваццаць вёснаўжыцця 87
Песенніца 89
Діквідатар 91
Пагранічнік-інтэрнацыяналіст 92
БТРуспыхнуў, нібы факел 94
Адданасць прафесіі 97
У шэрагу першых 98
У гарачым небе
Афганістана і Чарнобыля 99
...He поле перайсці 103
Шлях да Зоркі Героя 105
Станіслаў Блажэвіч 107
Чырвонасцяжны ордэнаносец 112
Бацькава навука 116
Працоўная ніва Віктара Багдановіча 118
Пасляслоўе 122
Для нататкаў
Для нататкаў
Літараурна-мастацкае выданне
ТУХТА Валерый Уладзіміравіч
НАТАТКІ 3 КРАЯЗНАЎЧАГА СШЫТКА
Аўтар вершаў Таццяна Тухта Малюнак на вокладцы Веранікі Маляўка Камп’ютарны дызайн, вёрстка Кеўра Юяія
Падпісана да друку 26.03.2013
Фармат 60x84 !/16Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. аркушаў 4,9. Ул.-выд. аркушаў 7,5.
Наклад 150 ас. Замова 2316.
Выдавец і паліграфічнае выкананне: таварыства з абмежаванай адказнасцю «Медысонт». ЛВ № 02330/413 от 09.07.2009.
ЛП № 02330/0552782 от 01.10.2010.
Вул. Ціміразева, 9, 220004, Мінск.ЛП № 02330/0552782 от 01.10.2010.
Вул. Ціміразева, 9, 220004, Мінск.
Тўхта Валерый Уладзіміравіч нарадзіўся ў г. Лепель (1976), краязнаўца.
Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова (2003). Настаўнік гісторыі і геаграфіі Велеўшчынскай базавай школы Лепельскага раёна (1996-2007), настаўнік гісторыі Слабадской
сярэдняй школы Лепельскага раёна (з 2007).
Кіраўнік краязнаўчага гуртка «Нашчадкі».
Даследуе помнікі археалогіі, падзеі Першай і Другой сусветных войнаў на тэрыторыі Лепельскага раёна. Займаецца зборам легенд і паданняў роднага краю. Правёў разведкі болып за 20 археалагічных помнікаў на тэрыторыі раёна, 8 з іх упершыню ўведзены ў навуковы зварот.
Mae больш за 100 артыкулаў на краязнаўчую тэматыку ў раённай газеце «Лепельскі край», абласных і рэспубліканскіх выданнях.
Пераможца рэспубліканскага конкурсу «Беларускі настаўнік года — 2008».