Нататкі з краязнаўчага сшытка
Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
нага і працавітага вучня. Аднакласніца Аня Дзёмка ўзгадвае, што ён вылучаўся з асяроддзя равеснікаў самастойнасцю і мэтанакіраванасцю. He па гадах Валодзя быў дарослы. Пасля заканчэння школы У. Садоўскі вучыўся ў Лепельскім гідрамеліярацыйным тэхнікуме. Затым некаторы час працаваў па спецыяльнасці.
У лістападзе 1984 года прыйшла позва з ваенкамата. Кожны тыдзень маці дасылала сыну ў войска лісты. Наколькі хапала часу, Валодзя стараўся на іх адказваць. У адным са сваіх пасланняў дадому ён дзякаваў родным за пасылку і коратка паведамляў, што едзе ў камандзіроўку. Чытаючы тое пісьмо, бацькі нават не здагадваліся, куды едзе іх сын. Валодзя ў той самы час у складзе свайго падраздзялення быў накіраваны ў Сярэднюю Азію. Прайшоўшы кароткую падрыхтоўку і атрымаўшы вайсковую спецыяльнасць снайпера, радавы Садоўскі апынуўся ў Афганістане. Выконваючы першае заданне ў складзе спецгрупы, «Садзік», так саслужыўцы называлі Валодзю, падарваўся на міне. Дваццаць першага сакавіка 1985 года ад атрыманых ран ён памёр. Ішла дваццатая вясна жыцця, і ўсяго паўгода не дажыў хлопец да свайго юбілею. Пахавалі Уладзіміра Садоўскага на вясковых могілках у Велеўшчыне. Воіна-афганца пасмяротна ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі. Праз шэсць гадоў пасля гібелі сына памёр бацька. He вытрымала сэрца перажытай трагедыі. Засталася Рэгіна Рыгораўна адна са сваёй бядой. Нядаўна перасялілася ў Велеўшчыну з выміраючых Цярэшак. Цяпер туліцца ў невялікай хаціне, якую прадаставіў сельсавет. Увесь час жанчына задаецца пытаннем: «За што загінуў яе Валодзя? Каму патрэбна была тая вайна?!» Няхай душэўныя пакуты застануцца тым, хто пасылаў нашых салдат на тую вайну. А Уладзімір Садоўскі і яшчэ семсот семдзесят беларускіх хлопцаў, заплаціўшы сваімі жыццямі, да канца выканалі інтэрнацыянальны абавязак.
сакавік 2004 г.
Песенніца
Соф'я Кузьміч
5Соф'яй Пятроўнай Кузьміч пазнаёміўся сем гадоў таму ў Велеўшчынскім клубе падчас абраду «Жаніцьба Цярэшкі». 3 тае пары і доўжыцца наша сяброўства. Кожны раз пры сустрэчы асаблівыя пачуцці выклікаюць песні, якія гучаць у выкананні Соф'і Пятроўны і яе сябровак з фальклорнага гурта. Прасякнуты яны самабытнасцю тутэйшых мясцін. Нездарма пачутыя калісьці ад старэйшых жанчын народныя матывы, праспяваныя Соф’яй Кузьміч і іншымі жыхарамі Сталюг і Аношак, увайшлі ў кнігу 3. А. Мажэйка «Песні белару-
скага Паазер'я». Нарадзілася Соня Дзёмка ў 1934 годзе на хутары Краснаўка непадалёку ад Сталюг. 3 дзяцінства самым моцным уражаннем засталася вайна. На ўсё жыццё запалі ў памяць успаміны аб тых жахлівых днях. Пасля вайны дзяўчына закончыла сямігодку ў Замошшы, восьмы клас у Слабадзе. Затым у 1953-54 гадах набывала веды ў мястэчку Волма Маладзечанскай вобласці ў сельскагаспадарчай школе па спецыяльнасці тэхнік-палявод. На гэтым вучоба скончылася. Рабочыя рукі патрэбны былі ў калгасе, ды і замуж ісці наспеў час. Дома чакаў жаніх — Сяргей Кузьміч, за якога выйшла замуж у 1955 годзе. Збудавалі ў Сталюгах хату. Нарадзілі і выправілі ў свет чаты-
рох дачок і аднаго сына. Да пенсіі працавалі Кузьмічы ў мясцовым калгасе — ён шафёрам, яна паляводам у брыгадзе.
Некалькі гадоў таму пакінуў гэты свет Сяргей Васільевіч. Дзеці, хоць і наведваюць маці даволі часта, але больш часу тая бавіць адна. Нядаўна дачка прывезла з Мінска гарэзлівага коціка Цішку, які радуе старую рознымі выбрыкамі і разганяе самоту. Па жыцці Соф'я Пятроўна аптыміст, засумаваць сабе не дае. Падтрымлівае сувязі са сваімі сяброўкамі, што жывуць у Аношках і Чорнай Дазе. Збіраюцца раз-пораз, спяваюць песні, вядуць гутаркі аб жыцці-быцці. Асаблівай нагодай для такіх вячорак з'яўляюцца народныя святы, у час якіх можна ўдосталь павесяліцца. У раёне, мабыць, няма роўных Пятроўне па выкананню частушак, якія можа спяваць не адну гадзіну. Аднойчы на конкурсе ў Віцебску без перапынку праспявала сто трыццаць сем частушак, якія сама і склала. Піша і вершы.
Куплеты пачала складаць, калі засталася адна, раней не да таго было. Піша свае вершы Соф'я Пятроўна ноччу, калі асабліва адчуваецца адзінота, і сон няйдзе. Увесь час трымае пад падушкай сшытак, каб адразу запісаць думкі, што ў галаву прыйшлі.
Я люблю деревеньку свою// Под названьем Сталюгй.// Здесь берёзкй так стройно стоят//Н бушуют зймнйе вьюгй.// Здесь проходйт дорога домой, // По которой мы в детстве ходйлй,// По которой отцов, сыновей// На войну проводйлй.
Гэтыя радкі з верша «Деревенька», прасякнутага любоўю да сваёй вёскі і нейкім сумам па даўно пройдзеных днях. Ёсць яшчэ некалькі вершаў, прысвечаных дзецям. Але лепш за ўсё атрымліваецца пісаць частушкі — тры вучнёўскія сшыткі імі спісала. Сюжэты бярэ са штодзённага жыцця. Цяпер Соф'я Пятроўна з нецярплівасцю чакае надыходу лета. Тады да яе на пабыўку з'едуцца ўнукі, і забудуцца на пэўны час бяссонныя ночы, праведзеныя ў адзіноце.
Ліквідатар
/'’яргей Пшонка быў адным
СхЗ першых, хто прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У маі 1985 года хлопца ў дзевятнаццацігадовым узросце прызвалі ў шэрагі Савецкай Арміі. Ён радаваўся, што служыць будзе недалёка ад родных Сталюг — у Барысаве, у 80-м асобным батальёне хімічнай аховы. За год службы юнак прызвычаіўся да частых вучэбных пад’ёмаў па трывозе. Таму, калі пад раніцу 30 красавіка 1986 года іх падраздзяленне паднялі па трывозе, мала хто здзівіўся. Пра аварыю
Сяргей Пшонка
на ЧАЭС, якая здарылася 26 красавіка, тады мала хто ведаў. Хімбат тэрмінова пагрузілі ў цягнік і павезлі ў невядомым накірунку. Пра аварыю Сяргей даведаўся ад тэхніка роты, калі цягнік спыніўся на станцыі ў Мар’інай Горцы.
Палатачны лагер «хімікаў» разгарнуўся за дваццаць кіламетраўад эпіцэнтру аварыі. Саслужыўцы Сяргея працавалі непасрэдна на самім рэактары — ачышчалі яго ад абломкаў. Потым праводзілі дэзактывацыю і дэгазацыю мясцовасці. Сяргей быў вадзіцелем, увесь тэрмін камандзіроўкі на МАЗе вазіў з Барысава патрэбныя для работы на месцы аварыі рыштунак і правіянт, таму меў невялікую магчымасць дыхаць
свежым паветрам.
У кожнага салдата тэрміновай службы заўсёды быў з сабой кішэнны дазіметр, але мала тады хто звяртаў увагу, колькі радыяцыі «падхапіў». Тое, што яму пашчасціла болей, чым астатнім, Сяргей зразумеў значна пазней, калі вярнуўся са
службы, а газеты ў поўны голас загаварылі пра небяспеку, якую можа таіць чарнобыльская радыяцыя.
На пастаяннае месца дыслакацыі хімбат вярнуўся ў лістападзе 1986 года, і болей ужо салдат тэрміновай службы ў Чарнобыль не пасылалі, а набіралі мужчын з запасу, якія мелі дзяцей і дасягнулі пэўнага ўзросту.
Вярнуўся з войска Сяргей у родныя Сталюгі ў маі 1987 года. За ўдзел у ліквідацыі аварыі быў узнагароджаны медалём «Удзельніку ліквідацыі наступстваўаварыі на ЧАЭС». Ільготамі, якія прадугледжваліся ліквідатарам, ніколі не карыстаўся — не лічыў патрэбным. А напамінам аб тым, што калісьці прымаў удзел у ліквідацыі адной з самых страшных аварый сучаснасці, сведчыць адпаведны запіс у ваенным білеце і адзіны здымак у «дэмбельскім» альбоме, на якім адлюстраваны чацвёрты рэактар АЭС, пашкоджаны ў час аварыі.
красавік 2008 г.
Пагранічнік-інтэрнаіряяналісгп
Л 7ожнасказаць,штоўсёжыццёўраджэнцаВерабакВасіля (V/ Азаронка звязана з граніцай. Яшчэ ў гады Вялікай Айчыннай вайны Васілёў бацька Яўген Мікалаевіч ваяваў у партызанскай брыгадзе «Чэкіст» пад кіраўніцтвам афіцэрапагранічніка Герасіма Кірпіча. He пакінулі абыякавымі аповеды Герасіма Кірпіча пра мужнасць герояў-пагранічнікаў у гады вайны вясковага юнака. Ён цвёрда вырашыў стаць пагранічнікам. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 2 г. Лепеля Васіль быў прызваны на тэрміновую службу ў пагранічныя войскі, служыў на савецка-кітайскай мяжы. У 1967 годзе пасля вучобы ў школе малодшых лейтэнантаў быў накіраваны намеснікам начальніка заставы ў Амурскую вобласць. Затым скончыў Далёкаўсходняе вышэйшае каманднае вучылішча — прызначылі начальнікам заставы. 3 1974 па 1977 гады кур’ер
спецаховы пасольства СССР у Турцыі, за што быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пасля вяртання з-за мяжы зноў служыў начальнікам заставы на Далёкім Усходзе.
Першы раз у Афганістане Васілю Азаронку давялося пабываць у 1984 годзе, тады яго камандзіроўка цягнулася ўсяго сорак пяць дзён. Манеўровая група, начальнікам якой быў Васіль, выконвала баявую задачу па ахове газаправоду. Чарговы раз трапіў у Афганістан у 1986 годзе, тады камандзіроўка зацягнулася на дзесяць месяцаў. У Афганістане
Васіль Азаронак
пагранічнікі выконвалі свае звыклыя функцыі — прыкрывалі дзяржаўную мяжу СССР ад прарыву банд, а таксама трымалі пад кантролем караванны шлях, па якому маджахеды перапраўлялі з Ірана ў Афганістан зброю. Мотаманеўровую групу, у якой Васіль быў начальнікам штаба, выкінулі высока ў гарах. Да-
вялося абжывацца па суседству з «духамі», колькасць якіх, па
дадзеных разведкі, даходзіла да двух тысяч, а падраздзяленне пагранічнікаў налічвала ўсяго восемдзесят чалавек. Спачатку маджахеды вельмі інтэнсіўна абстрэльвалі пазіцыі пагранічнікаў, тыя адказвалі рэдкімі стрэламі з аўтаматычнай зброі і мінамётаў — адчуваўся недахоп боепрыпасаў, якія дастаўлялі верталётамі. У хуткім часе сітуацыя памянялася на карысць пагранічнікаў, была добра наладжана дастаўка боепрыпасаў, правільна выбраная пазіцыя дазваляла трымаць сітуацыю пад кантролем. Цяпер «духі» турбавалі савецкіх воінаўтолькі ноччу, але іхнія абстрэлы шкоды наносілі мала, бо пазіцыі «зялёных фуражак» размяшчаліся на васемсот метраў
вышэй у гарах. Васіль успамінае адзін выпадак, калі «духі» ў іхнім раёне вырашылі пераправіць вялікі караван са зброяй, але пагранічнікі заміналі ім гэта зрабіць. Ноччу маджахеды пайшлі на штурм пагранічных пазіцый, але ў апошніх было ўсё гатова для сустрэчы «гасцей». На поўную моц запрацавала батарэя мінамётаў, паляцелі ў ворага ручныя гранаты — нападзенне было адбіта, ніводзін пагранічнік у баі не загінуў і нават не быў паранены. Дарэчы, за ўсе дзесяць месяцаў знаходжання ў гарах ніводзін салдат з мотаманеўровай групы не загінуў.
За выкананне інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане Васіль Азаронак быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы СССР». У адстаўку выйшаў у званні маёра ў 1991 годзе, некалькі гадоў таму вярнуўся на пастаяннае месца жыхарства з Расіі ў Беларусь. Зараз жыве ў горадзе Жодзіна, але не забывае сваёй малой радзімы — у Верабках бывае на працягу года не адзін раз.