Нататкі з краязнаўчага сшытка  Валерый Тухта

Нататкі з краязнаўчага сшытка

Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
33.42 МБ
і цэх па апрацоўцы драўніны. Ствараюцца новыя рабочыя месцы. Масцовыя жыхары становяцца работнікамі запаведніка. Частка працуе ў лесе, займаецца нарыхтоўкай драўніны. Астатнія гэтую драўніну перапрацоўваюць. Дошкі з піларамы рэалізуюцца па ўсёй рэспубліцы. Прадукцыя ідзе на экспарт.
Колькасць насельніцтва ў вёсцы паступова змяншаецца, старэе. У 1998 годзе закрываецца Барсукоўская пачатковая школа. А праз два гады і дзіцячы сад. Гэтыя ўстановы становяцца неперспектыўнымі. Тыя ж вучні, што яшчэ засталіся, наведваюць Домжарыцкую СШ на базе якой адкрываецца экалагічны ліцэй. Для дастаўкі вучняў запаведнік выдзяляе аўтобус. 3 2006 года яго перадаюць у веданне аддзела адукацыі.
3	сацыяльных сфер у вёсцы застаюцца працаваць магазін, аддзяленне сувязі, ФАП, клуб і бібліятэка. Па меры магчымасці яны абслугоўваюць вясковых жыхароў.
Р. S. Матэрыял падрыхтаваны пры садзейнічаннібібліятэкара Барсукоўскай сельскай бібліятэкі Доўнар Зоі Аляксандраўны
2008 г.
Пасгпрэжжа
/Эёска Пастрэжжа ніколі не была вялікім населеным А^пунктам, таму знайсці звесткі ў літаратуры пра гэтае паселішча даволі складана. На вялікі жаль, людская памяць не данесла да сённяшніхдзён паданне пра паходжанне назвы вёскі. Аднак, існуе навуковая гіпотэза тлумачэння назвы паселішча. Спадзяванне толькі на этнографаў, якія з цягам часу разгадаюць сэнс паходжання назвы Пастрэжжа.
У сваім аповедзе пра гісторыю вёскі буду спасылацца на скупыя факты, якія ўдалося сабраць.
3	пісьмовых крыніц вядома, што населены пункт Пастрэжжа існаваў ужо ў 1889 годзе як маёнтак Бярэзінскай воласці Барысаўскага павета. Уладальніцай гэтага маёнтка была Брынк Усціна Вільгельмаўна, дваранка па паходжанні, лютэранскага веравызнання. У яе ўласнасці мелася 300 дзесяцін зямлі.
На карце «трохвёрстцы» 1913 года вёска пазначана як фальварак Подстрежье. Уваходзіла ў склад Бярэзінскай воласці Барысаўскага павета.
У 1924 годзе маёнтак Пастрэжжа ў складзе Домжарыцкага сельсавета Барысаўскай акругі. На гэты часу вёсцы налічвалася 5 гаспадарак і 24 жыхары.
У пачатку 1930-х гадоў у вёсцы арганізаваны калгас «1-га мая». Першым старшынёй абраны Іван Блажэвіч.
На карце 1933 года вёска пазначана пад назвай Пастрэжцэ. У вёсцы налічвалася 14 двароў.
He абмінула вёску і Вялікая Айчынная вайна. Размешчаная ў самым цэнтры Бярэзінскага запаведніка сярод непраходных балот і лясоў, вёска была прывабным месцам для партызан. У дакладной запісцы сакратара мінскага абкама КП (б) Б I. Ф. Клімава сакратару ЦК КП (б) Б П. К. Панамарэнка «Аб рабоце Мінскага абкама КП (б) Б» ад 15 верасня 1942 года вёска ўзгадваецца як база партызанскага атрада Рамана Дзякава.
Пазней у навакольных лясах дзейнічалі партызанскія брыгады «Жалязняка», «Дзядзькі Колі», імя Кірава. За што вёска і паплацілася ў ліпені 1943 года. У час карнай аперацыі супраць партызан «Котбус» вёска была спалена і 60 яе жыхароў загублены. 3 вайны не вярнулася дзевяць жыхароў Пастрэжжа.
Пасля вайны ў вёсцы нанава адбудавана 18 хат. У выніку пасляваенных адміністратыўна-тэрытарыяльных пераўтварэнняў Пастрэжжа ў складзе Домжарыцкага сельсавета ўвайшло ў склад Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Узімку 1963 года землі мясцовага калгаса былі перададзены Бярэзінскаму дзяржзапаведніку.
Людзі пакрысе сталі перасяляцца ў іншыя мясціны. Працы на той час хапала, а вось дзецям даводзілася дабірацца ў школу ў Пераходцы і Домжарыцы, што стварала вялікія нязручнасці.
Афіцыйна вёска Пастрэжжа перастала існаваць у 1975 годзе.
жнівень 2011 г.
Вострава
/"Таселішчы з назвай Востраў, Вострава, Астравы ў Беларусі / / сустракаюцца паўсюдна. Усе гэтыя назвы вытворныя аднаго слова «востраў». He выключэнне і назва лепельскай вёскі Вострава. Яе можна патлумачыць наступным чынам — участак сушы, акружаны вадой ці балотам, участак сушы не заняты лесам, ці поле паміж лесу.
Пра паходжанне Вострава існуе паданне. Даўным-даўно прабіраўся праз дрымучыя лясы і тванныя балоты нейкі рыцар са сваёй дружынай. Выйшлі людзі на сухое месца, менавіта туды, дзе да нядаўняга часу існавала Вострава, і засталіся жыць. А паселішча сваё так і назвалі — Вострава.
Дакументальных крыніц, якія б сведчылі аб часе ўзнікнення паселішча, няма, а, можа, пакуль яшчэ не знайшлі дапытлівыя краязнаўцы. Вядома толькі, што на пачатку XX стагоддзя вёска ўжо існавала, дакладней, не вёска, а два засценкі. Так некалі называлі невялікія паселішчы, якія знаходзіліся недалёка адзін ад другога, з аднолькавай назвай. Першы і другі называліся Вострава. У адным засценку налічвалася восем двароў, у другім — чатыры. Знаходзіліся паселішчы ў складзе Барысаўскага павета Мінскай губерні.
У 1930-я гады Вострава існавала як тры асобныя паселішчы: Востраў — 1-10 двароў, Востраў-2 — 2 двары і Востраў-3 — 9 двароў. Тады ж вёскі перададзены ў склад Яепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Нягледзячы на тое, што асобныя часткі вёскі знаходзіліся на значнай адлегласці адна ад другой, усё ж такі жыхары кожнага Вострава адчувалі сябе аднавяскоўцамі, жыхарамі аднаго населенага пункта.
Так было да таго часу, пакуль Вострава не пакінуў апошні жыхар на пачатку XXI стагоддзя.
жнівень 2011 г.
Пунты
/”7авел Піліпавіч, мясцовы доўгажыхар, нарадзіўся і ўсё / / сваё жыццё правёў у Лазовіках, ад якіх да Пунтаў рукой падаць. Таму ён добра ведаў колішніх жыхароў гэтай вёскі, з многімі працаваў у адным калгасе «Парыжская камуна». Жыхары двух суседніх вёсачак заўсёды былі ў курсе таго, што адбывалася ў суседзяў. Аліна Еўдакімаўна нарадзілася ў Пунтах у 1934 годзе. Жанчына добра памятае падзеі якія адбываліся ў вёсцы ў 1940-50-я гады, да таго часу, пакуль не з'ехала ў свет шукаць лепшую долю.
Годам раней у маім краязнаўчым нататніку ўжо быў зроблены падрабязны запіс пра Пунты і яе жыхароў. Аліна Еўдакімаўна і дзед Пашка ўзгадалі яшчэ шмат цікавых фактаў.
Паводле пісьмовых крыніц паселішча ўзгадваецца ў 1906 годзе як вёска Горкі-Пунты ў складзе Гарадчэвіцкай воласці Лепельскага павета, у якой налічвалася 12 двароў і 100 жыхароў.
Дзед Пашка распавёў паданне аб паходжанні назвы вёскі. Раней навакольныя з Пунтамі землі належалі пану. Да панскага маёнтка, які знаходзіўся за некалькі кіламетраў у Азерцах, дабірацца па балоцістай няўдобіцы было дрэнна. Таму пабудавалі гаспадарчыя панскія пабудовы на ўскрайку ўрадлівага поля. Тут знаходзілася пуня, у якой складалі сена, абмалочвалі снапы. Адным словам, быў гаспадарчы пункт. 3 цягам часу там дазволілі сяліцца і работнікам. Так узнікла невялікая вёсачка, жыхары якой працавалі на панскіх палетках. За аснову назвы новага паселішча ўзялі слова «пункт». Жыхары навакольных паселішчаў утвораную вёску так і называлі — Пункт, а яе насельнікаў пунктаўцамі. Магчыма аднойчы ў афіцыйных дакументах пісар, знарок ці па няўважлівасці, прапусціў пры напісанні назвы літару «к». 3 таго часу вёску і завуць Пунты.
Перад Вялікай Айчыннай вайной колькасць двароў амаль не змянілася, затое жыхароў значна паболела. У кожнай хаце
былонеменшчым па пяцьдуш. У сям'і Еўдакіма Філімонавіча і Марыі Фядосаўны Шайтараў, бацькоў Аліны Яско, было пяцёра дзяцей. Ды і ў іншых не меней.
...У 1914 годзе многіх пунтаўскіх мужчын забралі на Першую сусветную вайну. Пайшоў біць немца Алінін бацька Еўдакім і яго старэйшы брат Мікалай. Мікалай склаў сваю галаву дзесьці пад Рыгай. Еўдакіму пашчасціла болей, ён застаўся жывы, але трапіў у нямецкі палон, у якім прабыў амаль чатыры гады. У палоне выжыў дзякуючы таму, што ведаў кравецкую справу. Шыў фуражкі ў фірме аўстрыйскага прадпрымальніка. Пасля ў
Еўдакім Шайтар у нямецкім палоне
сям'і Шайтараў доўга захоўваўся цэлы стос паштовак, дасланых Еўдакімам з далёкай Нямеччыны. Толькі некаторыя словы ў тых допісах нямецкі цэнзар замазаў чарніламі.

Пасля вяртання з палону Еўдакім працягваў займацца кравецкай справай, дзякуючы чаму сям’я Шайтараў мела добры па тым часе дастатак. Працы дадалося, калі на 116-м кіламетры ў другой палове 1930-х гадоў размясціліся вайсковыя часткі. He адзін дзясятак шынялёў перашыў ваенным Алінін бацька.
У пачатку 1930-х гадоў не мінула калектывізацыя і Пунты. Разам з Лазовікамі і Міхаловам яны ўтварылі калгас імя
Войкава. У такім складзе ён праіснаваў некалькі месяцаў. Узначальваўяго мой прадзед Піліп Маляўка. Пазней да калгаса былі далучаны Горкі. 3 такой назвай гаспадарка праіснавала некаторы час і пасля вайны, а затым увайшла ў склад калгаса «Парыжская камуна». У новай гаспадарцы прадзед заняў пасаду брыгадзіра.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, многія пунтаўскія мужчыны зноў вымушаны былі ўзяцца за зброю. Жыхары, што засталіся ў Пунтах, працягвалі займацца звыклай сялянскай працай. Вечарамі моладзь збіралася на танцы. Быў нават свой ансамбль. Алініна старэйшая сястра Тася іграла на балалайцы, дзядзька Іван — на скрыпцы, Карбовіч — на цымбалах, Савосцін — на гітары, прышлы прыпіснік-чужак — на гармоніку. У доўгія калядныя вечары, як і да вайны, жанілі «Цярэшку». За «бацьку» і «маці» заўсёды былі Еўдакім і Ма-
рыя Шайтары.
Іван Шайтар. Фота 1930-х гг.
Час ад часу ў вёску наязджалі то немцы, то народнікі. Але ніхто з вяскоўцаў ад іх не пацярпеў. 3 вайны ў Пунты не вярнуліся трое мужчын. Сярод загінуўшых значыцца і родны дзядзька Аліны Еўдакімаўны Іван. Па волі лёсу ён таксама, як і дзядзька Мікалай у Першую сусветную, загінуў пад Рыгай у верасні 1944 года.
Бедна жылося пасля вайны ў вёсках, таму моладзь пасталеўшы раз'язджалася па свеце. Так было і ў Пунтах. Пад канец XX стагоддзя з’ехаў адтуль апошні жыхар.
У пачатку 1950-х гадоў, скончыўшы школу, пакінула Пунты і Аліна. Праз пэўны час вярнулася на радзіму. Выйшла замуж у Лазовікі, дзе цяпер дажывае свой век. ІПчымліва становіцца ў жанчыны на душы ўвосень, калі з лазовых кустоў асыпаецца долу лісце і адкрываецца краявід на старыя пунтаўскія ліпы, пад якімі калісьці стаяла бацькоўская хата, у якой прайшло яе дзяцінства.
снежань 2011 г.
Ад С/іа^ады да Аношак
Оёска Слабада Слабадскога сельсавета — адно з самых £хстаражытных паселішчаў Лепельшчыны. Раней яна мела іншую назву — Свяда. Упершыню гэтая назва ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1563 годзе.
Захаваліся падмуркі драўлянай царквы названай у гонар святых бяссрэбранікаў і цудатворцаў Касьмы і Даміяна. Можна меркаваць, што царква існавала ўжо ў XVI стагоддзі. Але ў 1943 годзе драўляны будынак згарэў у полымі вайны. Сёння мы можам пабачыць на гэтым месцы толькі падмуркі. У пачатку XXI стагоддзя намаганнямі вернікаў пачалася работа па аднаўленні Слабадскога прыхода. Храм знаходзіцца ў драўляным будынку, які быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя. Яго таксама можна лічыць адным з помнікаў драўлянай архітэктуры, што захаваліся.