Нататкі з краязнаўчага сшытка
Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
Першы ордэн Чырвонай Зоркі... Увечары прыйшоў загад вылецець на дальнюю кропку ў цясніну А-уну. Забраць двух параненых салдатаў і аднаго забітага. Вылецелі яны ўдвух з Жэнем, ён тады яшчэ быў жывы. Пакуль прыляцелі, ужо сцямнела. He паспелі загрузіць параненых і забітага, як пачаўся жорсткі абстрэл. Камандзір кропкі катэгарычна забараніў вылет, бо на ўзлёце верталёты могуць падбіць. Машына амаль безабаронная, пакуль не набярэ вышыню і хуткасць. Пётр аператыўна па радыё звязаўся з камандаваннем у Кабуле, тыя далі дабро на ўзлёт, які прайшоў удала. Узляталі верталётчыкі ў поўнай цемры, якая толькі зрэдку падсвечвалася ракетамі ды трасіруючымі кулямі. На развітанне авіятары шарахнулі ракетамі па гарах, дзе заселі баевікі.
Дзясяткі баявых вылетаў і кожны раз рызыкуеш жыццём, сваім і баявых паплечнікаў. Адзін з баявых эпізодаў Пётр Сілівеевіч узгадвае падчас нашай гутаркі. Ішла па гарах група дэсантнікаўужо не першы дзень. Незадоўга да гэтага быў бой,
з’явіліся параненыя і забітыя, але група нікога не пакінула, усіх неслі на сабе. Камандзір дэсантнай дывізіі асабіста звярнуўся да верталётчыкаў, каб эвакуіраваць падначаленых. Вызваўся нават сам ляцець. Пляцоўка для прызямлення знаходзілася на вышыні каля трох тысяч метраў над узроўнем мора (межавая для МІ-8), у цясніне, затуленай стомятровымі скаламі. Падляцелі, апрацавалі ракетамі бліжэйшыя горы, каб баевікі знянацку не накрылі ракетамі. Пётр сеў, а вядомы застаўся баражыраваць у паветры, прыкрываць. Загрузілі параненых і забітых, пачалі ўзлятаць. Ды мала таго, што машына загружаная і вышыня вялікая — яшчэ і рухавік у ёй на той час быў слабаваты, не хапала магутнасці. Яшчэ адзін верталётны нюанс — узлятаць лепей пры сустрэчным ветры, таму Пётр развярнуўся на вузенькім пятачку паміж скаламі і паціху павёў верталёт уперад, раз-пораз закранаючы пярэднімі коламі вялікія камяні. Вось так, пераскокваючы з каменя на камень, лавіруючы між скал, МІ-8 узляцеў. Як набралі вышыню метраў сто, Пётр перадаў кіраванне штурману Мікалаю, a сам папрасіў закурыць. Камандзір дэсантнай дывізіі працягвае цыгарэту, а пілот не можа яе ўзяць — рукі ад перажытага толькі што напружання калоцяцца. За гэту аперацыю Пятру Раманенку датэрмінова прысвоілі званне маёра.
***
Пётр Раманенка з баявымі сябрамі вярнуліся ў Саюз у лістападзе 1985 года. Грымнуўчорны красавік 1986-га, Чырнобыль. 3 першага мая маёр Раманенка са сваім звяном удзельнічаў у тушэнні аварыйнага рэактара. Лётаючы над ім скідвалі ў жэрала спецыяльную сумесь, якая тармазіла рэакцыю, змяншала выкіды. Колькі рэнтгенаў ён атрымаў у тыя дні, ні адзін прафесар медыцыны так дакладна і не сказаў — шмат. Зараз ужо многіх саслужыўцаў няма ў жывых. За Чарнобыль маёр Раманенка ўзнагароджаны другім ордэнам Чырвонай Зоркі.
Да звальнення ў запас даслужваў у Малдове. Калі пачалася грамадзянская вайнаў Прыднястроўі, Пётр быўужо пенсіянерам. Зараз жыве ў Ціраспалі, зрэдку прыязджае на малую радзіму.
студзень 2011 г.
...He none перайсці
7/народзе кажуць:»Жыццё пражыць, не поле перайсці, уд_У вая лягчэй удвух па ім ісці». Вось ужо шэсцьдзесят пяць год крочаць па жыцці разам Пётр Ягоравіч і Адзіяда Іванаўна Марцінкевічы з Домжарыцаў. Можна сказаць, што Пётар і Адзіяда ведаюць адзін аднаго ўсё сваё свядомае жыццё. Спачатку хадзілі ў адзін клас Ляхавіцкай школы, якую скончылі перад самай Вялікай Айчыннай вайной. 3 першых месяцаў вайны Пётр стаў падпольшчыкам — выконваў розныя даручэнні партызанскага кіраўніцтва брыгады «Дубава». Затым быў прызначаны камандзірам аддзялення чатырнацатага атрада гэтай брыгады. He заставалася ў баку і Адзіяда, разам з сяброўкамі сабрала і перадала партызанам чатырнаццаць вінтовак, выконвала абавязкі партызанскай сувязной. У хаце Адзіядзіных бацькоў у Ляхавічах працяглы час размяшчаўся штаб брыгады «Дубава». У студзені 1944 года дзяўчына была залічана ў гаспадарчы ўзвод — шыла і мыла адзенне, працавала на кухні, выконвала шэраг гаспадарчых работ.
Менавіта ў гады вайны маладыя людзі зразумелі, што не могуць жыць адзін без аднога. Але напоўненае штодзённай рызыкай жыццё не давала праявіцца пачуццям у поўнай меры. Неаднаразова за гады партызанства Пётр быў на валасок ад смерці, але нейкая звышнатуральная сіла ратавала яго ад немінучай гібелі. Толькі ўлетку 1944 года зранены, але жывы вярнуўся хлопец у родную вёску Каранеўку, што была недалёка ад Дяхавічаў, і адразу падаўся да любай дзяўчыны, якая чакала яго. Пажаніліся маладыя ў 1946 годзе. Каб ужо
больш ніколі не расставацца ў гэтым жыцці. Разам працавалі ў Ляхавіцкай школе, яна ў пачатковых класах, ён — настаўнікам хіміі і біялогіі, затым завучам і дырэктарам гэтай школы. У 1975 годзе Пётр Ягоравіч узначаліў калектыў Домжарыцкай сярэдняй школы, і зноў побач з ім яго дарагая сяброўка Адзіяда Іванаўна.
Пётр і Адзіяда Марцінкевічы
Марцінкевічы пражылі доўгае і шчаслівае жыццё, маюць двух сыноў. У летнія месяцы іхняя хата напаўняецца гоманам унукаў і праўнукаў. Нельга сказаць, што ўсё ў жыцці Марцінкевічам давалася лёгка, але ўдвая лягчэй па жыцці ісці разам. Разам яны ўжо сёмы дзясятак.
верасень 2011 г.
Шяяу да Зоркі Героя
/ /екалькі гадоў таму свята
/ / адзначаліжыхары неіснуючай цяпер вёскі Забаенне Домжарыцкага сельсавета. Нават вяліся спрэчкі, а ці была ўвогуле такая вёска ў Лепельскім раёне. Была. На Депельшчыне і цяпер нямногія ведаюць, што ў гэтай невялікай вёсачцы ў нетрах Бярэзінскага запаведніка ў 1924 годзе нарадзіўся наш славуты зямляк — Герой Сацыялістычнай Працы Янкоўскі Іван Дзмітрыевіч. Цярністы і звілісты шлях прайшоў ён да сваёй Зоркі Героя.
Прырода шчодра надзяліла
Іван Янкоўскі
Івана розумам і ведамі. Яму не
склала ніякіх цяжкасцяў у 1939 годзе скончыць Слабадскую няпоўную сярэднюю школу. Пасля была вучоба ў фабрычназавадскім вучылішчы ў Мінску на бетоншчыка, праца ў Лідзе на будаўніцтве ваеннага аэрадрома, мара вучыцца далей. Але ўсе планы парушыла вайна. Іван вымушаны быў вярнуцца ў родную вёску. Пасля таго, як у навакольных лясах з'явіліся партызаны, хлопец добраахвотна, прыхапіўшы з сабой вінтоўку, падаўся ў лес, у брыгаду «Жалязняк». У баях з фашыстамі ў 1943 годзе быў цяжка паранены і кантужаны. Але малады арганізм прагнуў жыцця. Падняўшыся на ногі, працягваў змагацца з ворагам. За смеласць і рашучасць у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў тыле быў узнагароджаны медалямі «За адвагу» і «Партызану Айчыннай вайны» II ступені.
Пасля вызвалення Беларусі Іван Янкоўскі скончыў шэраг курсаў пры ЦК КПБ і СНК БССР і быў накіраваны на працу па
партыйнай лініі ў Брэсцкую вобласць. У 1947 годзе на непрацяглы час вяртаецца на Лепельшчыну, дзе працуе на пасадзе старшыні Домжарыцкага сяльпо.
3 1948 па 1955 год працаваў на розных партыйных і гаспадар-чых пасадах у Давыд-Гарадоцкім раёне Брэсцкай вобласці. У той час адстаючай галіной эканомікі заставалася сельская гаспадарка. Тут адчуваўся не толькі недахоп матэрыяльных сродкаў але і маладых ініцыятыўных кадраў, здольных узваліць на сябе цяжар адказнасці на самым складаным участку. Таму ў красавіку 1955 года маладога, ініцыятыўнага камуніста Івана Янкоўскага, які з дзяцінства ведаў кошт цяжкай сялянскай працы, у складзе «трыццацітысячнікаў» накіроўваюць старшынёй калгаса «17-га верасня». У 1958 годзе за высокія паказчыкі ў вытворчасці сельгаспрадукцыі ён быў узнагароджаны ордэнам Леніна і прэміраваны аўтамабілем «Победа». A калгас з адстаючага выйшаў на лідзіруючыя ролі не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Перадавы вопыт маладога старшыні калгаса і яго падначаленых шырока асвятляўся ў той час у перыядычным друку, на радыё і тэлебачанні.
Першыя ўдалыя поспехі на пасадзе кіраўніка калгаса не ўскружылі галаву Івану Дзмітрыевічу. He той быў час, не тая была эпоха. 3 яшчэ большым імпэтам узяўся ён за справу, калі ў 1959 годзе даверылі кіраўніцтва адным з самых адстаючых калгасаў Столінскага раёна «40 год Кастрычніка». У «спадчыну» дасталася запазычанасць дзяржаве і калгаснікам паўтара мільёна рублёў нізкія ўраджаі ўсіх культур, недахоп тэхнікі. Трыццаць чатыры гады жыцця аддаў гэтаму калгасу Іван Дзмітрыевіч. Як і папярэдні калгас, вывеў у шэраг перадавых. Імя Янкоўскага зноў загучала на ўсю Беларусь. 3 цягам часу гаспадарка стала перадавой школай вопыту па ўсіх паказчыках. Вялікая роля ў гэтым, на думку Івана Дзмітрыевіча, належала кадрам, якія ён старанна падбіраў. Ва ўсе сферы вытворчасці ўкараняўся самы перадавы вопыт гаспадарання. Вынік не прымусіў сябе доўга чакаць. За высокія
паказчыкі ў вытворчасці бульбы, агародніны і садавіны Указам Прэзідыўма Вярхоўнага савета СССР ад 30 красавіка 1966 года Івану Дзмітрыевічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы.
На працягуўсяго свайго гаспадарання Іван Дзмітрыевіч дбаў не толькі аб высокіх вытворчых паказчыках, але і клапаціўся аб тых, хто працаваў на зямлі. Яшчэ напачатку сваёй працоўнай дзейнасці ў якасці старшыні калгаса ён зразумеў што толькі стварыўшы адпаведныя бытавыя ўмовы можна затрымаць на зямлі селяніна. На сродкі калгаса ў вёсцы Альшаны была ўзведзена школа больш чым на тысячу месцаў дзіцячы садок на сто месцаў Дом культуры, лазня, амбулаторыя, шэраг іншых гаспадарчых пабудоў.
Яшчэ не аднойчы, на працягу працоўнай дзейнасці Іван Дзмітрыевіч быў адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі, сярод якіх ордэны Кастрычніцкай рэвалюцыі, Знак Пашаны.
Хочацца спадзяваца на тое, што імя Івана Дмітрыевіча Янкоўскага будзе належным чынам ушанавана на Лепельшчыне і зойме пачэснае месца ў шэрагу нашых знакамітых землякоў.
студзень 2012 г.
Станіслай Б/іажэвіч
/“Трысвяціўшы ўсё жыццё лесу, ён не забываўся пра гісторыю
/ / свайгокраю.Якумеўданосіўдасучаснікаўпадзеімінулага. Маючы ад прыроды добрую памяць, мог гадзінамі падрабязна распавядаць, што адбывалася раней. Ён быў даволі апантаным чалавекам. Сваёй жыццёвай энергіяй, ідэямі зараджаў навакольных настолькі, што тыя з ахвотай браліся за выкананне задуманага Станіславам Іванавічам. He пабаюся сказаць гэтага слова, ён быў Краязнаўцам з вялікай літары.
Станіслаў Іванавіч Блажэвіч нарадзіўся ў 1933 годзе ў вёсцы Пастрэжжа, што ў самых нетрах Бярэзінскага запаведніка. Ён зведаў на сабе ўсе цяжкасці гістарычнай эпохі, у якой давяло-