Нататкі з краязнаўчага сшытка
Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
ся нарадзіцца. У 1930-я гады бацька быў рэпрэсіраваны, неўзабаве пачалася Другая сусветная вайна. У віхуры вайны бацька заўчасна згінуў. Затым было паўгалоднае пасляваеннае існаванне, калі маці адной даводзілася падымаць на ногі пяцярых сыноў.
Сваё дзяцінства і юначыя гады Стась правёў сярод дрымучых бароў і багністых балот запаведніка, мабыць таму і далейшы яго лёс быў звязаны з лесам. У 1952 годзе падаўся ў здымшчыкі жывіцы. Але рамантычнаму хлоп-
Станіслаў Блажэвіч
цу не падабалася яго прафесія. Ён прагнуў ахоўваць лес, а не
нішчыць яго. Добра памятаў пачутае яшчэ ў дзяцінстве ад да-
рослых, што лес на працягу доўгіх стагоддзяў даваў людзям надзейную ахову, быў іх кармільцам. Таму праз чатыры гады падаўся лесніком у Вялікарэцкае лясніцтва Бягомальскага
лясгаса. У 1959 годзе Бярэзінскі запаведнік быў адноўлены і Вялікарэцкае лясніцтва ўвайшло ў яго склад. Станіслава
Блажэвіча прызначылі лесатэхнікам. Адначасова завочна вучыўся ў Полацкім лясным тэхнікуме. Сотні, а мо і тысячы кіламетраў прайшоў ён запаведнымі сцежкамі. Пасля закан-
чэння тэхнікума працаваў ляснічым Вялікарэцкага, Пастрэжскага, Цярэшкінскага лясніцтва.
Толькі ў 1976 годзе Блажэвіч разам з сям'ёй асталяваўся ў Домжарыцах. Узначаліў доследна-вытворчаю гаспадарку. Яна ўключала ў сябе былыя землі калгасаў, што ўвайшлі ў склад запаведніка. Акрамя гэтага, у падпарадкаванні былі дрэваапрацоўчы цэх, прарабскі ўчастак. Кіраваў сельгасработамі, рамонтам тэхнікі, будаўніцтвам пасёлка Домжарыцы, вырабам з дрэва тавараў народнага ўжытку.
Тагачасны першы сакратар Депельскага райкама партыі Міхаіл Петрачэнка прапанаваў узначаліць на выбар саўгас «Сушанскі», калгас «Пражэктар», ці імя Жданава. Аднак на той час Станіслаў Іванавіч ужо хварэў, таму адмовіўся.
Па стану здароўя ён пераходзіць, здавалася б, на больш спакойную пасаду — узначальвае прафсаюзны камітэт. Але лягчэй не стала. Даводзілася вырашаць бытавыя праблемы работнікаў запаведніка. Менавіта працуючы старшынёй прафкама Блажэвіч цесна сышоўся з людзьмі. He пакідалі яго абыякавымі іх лёсы, стараўся вырашаць усе іх праблемы. Людзі плацілі яму спагадай. Пра многіх, з кім працаваў, пра ўдзельнікаў вайны, пісаў артыкулы на старонках раённай газеты «Лепельскі край».
Асабліва ганарыўся тым, што яшчэ ў 1984 годзе пераадолеў мноства бюракратычных перашкод, каб змяніць надпіс на помніку загінуўшым землякам, устаноўленым у Кветчы. На мемарыяльнай пліце было пазначана, што тут загінулі жыхары вёскі Кветча. Станіслаў Іванавіч дакладна ведаў, што на тым месцы ў пуні немцы спалілі 66 жыхароў Пастрэжжа. Ездзіў у Мінск, даказваў памылковасць, дапушчаную ў надпісе на помніку. Прыводзіў канкрэтныя прозвішчы і ўзрост загінуўшых аднавяскоўцаў. Вялікімі намаганнямі, але свайго дамогся. Памылка была выпраўлена.
Грамадская праца забірала многа фізічных і маральных сіл. Больш часу даводзілася праводзіць на працы, а не дома з сям'ёй. Увогуле, матэрыяльны дабрабыт сям’і быў на другім месцы. Для людзей ён мог зрабіць многае, звярнуць горы.
Сілы не бязмежныя. Пачало падводзіць здароўе. Пакрысе арганізм здаваў. Доўгі час Станіслаў Іванавіч змагаўся з цяжкай хваробай. Здавалася, перамог сваю немач дзякуючы ўласным методыкам. Але вердыкт урачоў быў адназначны — другая група інваліднасці.
Крыху акрыяўшы, адчуваючы ў сабе сілы працаваць, Станіслаў Іванавіч просіцца на працу. Кіраўніцтва запаведніка
было не супраць. Але перашкаджала медыцынскае заключэнне. Каб быць бліжэй да лесу, давялося адмовіцца ад інваліднасці. Пачаў працаваць помочнікам ляснічага Домжарыцкага лясніцтва, адначасова займаўся грамадскай дзейнасцю. Узначаліў створанае пры школе лясніцтва, у арганізацыі якога браў непасрэдны ўдзел. Склаў метадычны дапаможнік. Праграму для навучання ў лясной школе распрацавалі спецыялісты Полацкага ляснога тэхнікума.
Да заняткаў у школьным лясніцтве рыхтаваўся па начах. Узначальваў яго і выкладаў на грамадскіх пачатках.
У 1993 годзе надышоў час выходзіць на пенсію. Кіраўніцтва запаведніка прапаноўвала застацца на працы. Але захапіўся грамадскай справай. He мог уявіць свайго існавання без лясной школы, у якую ўклаў душу. Атрыманыя падчас працы веды імкнуўся перадаць дзецям. Для яго галоўным было навучыць не толькі лясной справе, але прывіць любоў да выбранай прафесіі, да лесу. Навучэнцы школы часта ездзілі ў рэйды па выяўленню фактаў браканьерства на возеры Бярэшча, рацэ Беразіна. Праводзілі лесаўпарадкаванне на пэўнай тэрыторыі, стварылі майстэрскі ўчастак. Дзеці пісалі навуковыя работы, праводзілі доследы. Многія былыя вучні лясной школы пайшлі шляхам свайго настаўніка, за што вельмі яму ўдзячныя.
У 1998 годзе Станіслаў Іванавіч пайшоў на заслужаны адпачынак. Стала больш вольнага часу, каб прысвяціць сябе сям’і. Але ўсё жыццё займаючы актыўную грамадскую пазіцыю, ён не мог доўгі час заставацца без справы. Заняўся краязнаўствам. Пачаў збіраць звесткі з гісторыі вёсак, аб вядомых земляках. Каб людзі памяталі пра мінулае сваіх паселішчаў, адкуль яны разляцеліся па свеце, вырашыў арганізоўваць святы ўжо неіснуючых запаведных вёсак. Ва ўсе куткі Беларусі і краіны былога Савецкага Саюза паляцелі пісьмы і тэлефонныя званкі з просьбай адгукнуцца і ўзяць удзел у сустрэчы жыхароў вёсак Цярэшкі, Пастрэжжа, Стайск, Вострава, Саўскі Бор, Сівы Камень, 1-я і 2-я Сцюдзёнка, Уцеха.
Так у 2007 годзе аднымі з першых на просьбу Станіслава Іванавіча адгукнуліся жыхары Цярэшак. Здалёк і зблізку з'ехаліся амаль усе былыя цярэшанцы. Станіслаў Іванавіч быў вельмі задаволены. Гэта надало сілы. Прайшлі святы вёсак у Стайску, Забаенні, Пастрэжжы.
У ходзе правядзення святузнікла ідэя ўвекавечыць існаванне колішніх вёсак. Паставіць ім своеасаблівы помнік. Сваімі думкамі падзяліўся з блізкімі, сябрамі і знаёмымі, кіраўніцтвам Бярэзінскага запаведніка. Хто скептычна, хто з інтузіязмам успрынялі ідэю краязнаўцы.
Станіслаў Іванавіч не на жарт загарэўся новай ідэяй. На вялікім аркушы ватману намаляваў чарцёж будучага памятнага знака. Сіметрычны ромб павінен сімвалізаваць прыгажосць прыроды,знакабвышэйшайадукацыі,даякойпавіннаімкнуцца маладое пакаленне. Меншы ромб усярэдзіне вялікага азначае знак лясной аховы. Куты азначаюць дні летняга і зімовага сонцастаяння, вясновага і восеньскага раўнадзенства. Унутры знаходзіцца высаджаны глогам кут, што сімвалізуе сонца, якое нараджае жывое — цяпло, святло, ваду, расліны, жывёлу. Такія ромбы Станіслаў Іванавіч марыў закласці ў кожнай апусцелай запаведнай вёсцы. А яшчэ ля кожнай ацалелай, ці знесенай хаты, дзе жылі жанчыны, якія нарадзілі па пяць і болей дзяцей, марыў закласці пяцікутнікі, што будуць сімвалізаваць шматдзетнасць. Некаторыя з намечаных планаў краязнаўцы пачалі пакрысе здзяйсняцца.
Пазнаёміліся мы з дзядзькам Стасем, так я часта называў новага знаёмага, у 2007 годзе. Ён звярнуўся з просьбай дапамагчы сабраць гістарычны матэрыял пра вёску Цярэшкі, свята якой мусіла неўзабаве адбыцца. Так мы пачалі сябраваць. Сутракаліся не часта — болып тэлефанаваліся, але гэта нам ніколькі не перашкаджала разумець адзін аднога.
Нас аб’ядналі агульныя інтарэсы. У асобе Станіслава Іванавіча знайшоў надзейнага памочніка, старэйшага таварыша ў краязнаўчых пошуках. 3 цягам часу зразумеў, што
мінавіта такога чалавека, які знітаваў бы мяне з мінулым, не хапала доўгі час. У любы момант я мог звярнуцца з канкрэтным пытаннем, ці просьбай да дзядзькі Стася, ведаючы, што абавязкова атрымаю адказ.
Паступова нашы сустрэчы і размовы па тэлефоне сталі больш частымі. Я разумеў: чым больш пачую ад гэтага чалавека, тым болын нязведаных старонак мінулага змагу адкрыць для сябе і грамадскасці, а потым перадаць атрыманыя веды наступным пакаленням даследчыкаў мінуўшчыны. Так, дзякуючы свайму старэйшаму сябру, многа цікавага даведаўся пра населеныя пункты запаведніка — вёскі, хутары, засценкі, што пэўны час існавалі на яго тэрыторыі. Разам заняліся вывучэннем партызанскага руху, знаёміліся з лёсамі ўдзельнікаў вайны. Некаторыя вынікі нашых краязнаўчых даследаванняў былі змешчаны ў газеце «Лепельскі край».
Пераадольваючы нясцерпны боль ад даймаючых яго хвароб дзядька Стась да апошняга працягваў даследаваць, цікавіцца гісторыяй свайго краю, лёсамі людзей, з якімі поруч пражыў доўгія гады. Нават прыкаваны да ложка ў апошнія дні свайго жыцця, дбаў пра здзяйсненне задуманага. Дбаў не пра сябе, не пра задавальненне сваіх амбіцый, якіх у яго проста не было, a пра тое, каб багатая гісторыя краю не была забытая нашчадкамі.
Прыгожым вераснёўскім днём гэтага году на васьмідзясятым годзе жыцця Станіслаў Іванавіч адышоў у лепшы свет. Пасля сябе ён пакінуў шырока адкрытымі дзверы ў мінулае, якое непарыўна звязана з сучаснасцю.
кастрычнік 2012 г.
Чырвонасцяжны ордэнаносец
1 /і лютага 1919 года адбылася першая ўзброеная су-
/ / тычка палякаў з часткамі Чырвонай Арміі. Пачалася вайна паміж савецкай Расіяй і Польшчай. Чырвоная Армія адыходзіла на ўсход. 3 верасня 1919 па ліпень 1920 года за-
ходняя частка тагачаснага Лепельскага павета была акупавана палякамі. Баявыя дзеянні насілі пазіцыйны характар. Час ад часу паміж варагуючымі бакамі адбываліся жорсткія сутычкі мясцовага маштабу.
У адным з такіх баёў, у ноч з 19 на 20 студзеня 1920 года, на поўнач ад Лепеля ля вёскі Заазер'е, вызначыўся стралок пятай роты 150 стралковага палка 17-й дывізіі ўраджэнец вёскі Велеўшчына Цімафей Грыдзюшка. Разам са Сцяпанам Чарновым і Аляксеем Данілавым, праслізнуўшы праз зону агню белапалякаў, якія стралялі з кулямётаў і аўтаматычнай зброі, перабраліся праз раку. Грыдзюшка першым уварваўся на пазіцыі варожай батарэі, закідаў яе ручнымі гранатамі. Са сваімі таварышамі захапіў польскую гармату. Польскія жаўнеры былі ўзяты ў палон адважнымі чырвонаармейцамі. Так скупыя радкі архіўнага дакумента падаюць учынак, здзейснены Цімафеем Грыдзюшкам і яго саслужыўцамі.
Напэўна, падзея мела вялікі розгалас у наваколлях Лепельшчыны. Пра гэта ўскосна сведчыць той факт, што зусім нядаўна ў Валовай Гары былі занатаваны ўспаміны пра геройскі ўчынак здзейснены Грыдзюшкам больш за дзевяноста гадоў назад. Дзесяцігоддзямі з вуснаў у вусны людзі пераказвалі падрабязнасці тых падзей. Цяпер ужо складана вылучыць праўду ад выдумкі. Але народная версія тога баявога эпізоду часоў савецка-польскай вайны мае права на жыццё. Таму мэтазгодна агучыць і яе. Прынамсі, яна дзесьці дапоўніць радкі архіўнага дакумента.