• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нататкі з краязнаўчага сшытка  Валерый Тухта

    Нататкі з краязнаўчага сшытка

    Валерый Тухта

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 120с.
    Мінск 2013
    33.42 МБ
    Распавядаў тое Мікалай Міхайлавіч Жарнасек. Па яго словах, фронт паміж варагуючымі бакамі праходзіў па рэчцы Оканіца, якая выцякае з возера Окана і падзяляе аднайменную вёску на дзве часткі. Па ўсёй верагоднасці, польскія жаўнеры і чырвонаармейцы не вельмі праглі крыві, таму па вечарах ладзілі сумесныя вечарыны. Аднаго разу оканскую дзеўку Фрузыну аддавалі замуж. Палякі выдзелілі фурманку. Ва ўдзячнасць за тое мясцовыя жыхары наладзілі танцы і
    накрылі святочны стол, на які запрасілі і чырвонаармейцаў. Пасля сытнай вячэры захмялеўшыя жаўнеры і чырвонаармейцы вярталіся кожны на свае пазіцыі. Кемлівы Грыдзюшка ўцёрся ў давер да палякаў і рушыў да іхняй казармы. Як толькі п’яная кампанія пераступіла парог будыніны, спакойна дастаў з кішэняў прыпасеныя ручныя гранаты, і загадаў колішнім сябрам раззбройвацца. Сабраў у рэчмяшок затворы ад вінтовак, пастроіў палякаў у калону і павёў у бок сваіх пазіцый. He менш за палоненых палякаў, здзіўленым было камандаванне «чырвоных», калі ўбачыла ў сваім распалажэнні з вінтоўкамі за плячыма польскае падраздзяленне.
    Затой геройскіўчынак камандаванне 16-ай арміі прадставіла Грыдзюшку Цімафея Восіпавіча да ўзнагароджання. Загадам № 82 Рэўваенсавета СССР ад 12 чэрвеня 1923 года ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга РСФСР за № 8121. Для ўручэння ўзнагарода была пераслана ў Барысаўскі павятовы ваенкамат, дзе і знайшла свайго гаспадара.
    Паскітаўшыся па свеце, у 1930-х гадах Цімафей вярнуўся ў родныя мясціны з Украіны. Пабудаваў у Гадзіўлі хату. Уладкаваўся на працу аб’ездчыкам. Абзавёўся сям’ёй. 3 жонкай Сцепанеяй Лаўрэнцьеўнай нажылі чацвёра дзяцей.
    Ва ўсёй акрузе, мабыць, не было болыіі паважанага чалавека. Ардэнаносцаў у той час было не так многа. Яны карысталіся пэўнымі правамі і прывілеямі. He грэбаваў ільготамі і Цімафей. 3 гонарам насіў на лацкане піджака ордэн.
    Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Грыдзюшка падаўся ў партызаны. Але ў Нацыянальным архіве дакументаў, якія б падцвярджалі гэты факт, выяўлена не было. Па адной з версій, ён быў залічаны ў склад атрада «Баці», які дзейнічаў на Лепельшчыне з верасня 1941 года. Дакументы гэтага атрада захоўваюцца ў расійскіх архівах, і пакуль не даступны для даследавання. Тады становіцца зразумелым, чаму няма звестак пра Грыдзюшку ў нашым Нацыянальным архіве.
    Як склаўся далейшы лёс Цімафея Грыдзюшкі, не зусім зразумела. Нібыта ён адначасова служыў і немцам і партызанам.
    Ужо пасля вайны людзі ставілі пад сумненне той факт, што менавіта Цімафея Грыдзюшку ў свой час узнагародзілі ордэнам. Неяк не спалучаліся паводзіны гэтага чалавека з паводзінамі сапраўднага народнага героя. Таму і гаварылі, што ордэн Грыдзюшка атрымаў памылкова, замест нейкага аднафамільца са Свядзіцы. Але ж дакументы, што захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным ваенным архіве, ушчэнт разбіваюць людскія здагадкі. 3 архіўнай даведкі вынікае, што менавіта Грыдзюшка Цімафей Восіпавіч, 1893 года нараджэння, ураджэнец Велеўшчыны, быў удастоены высокай узнагароды. Гэта бясспрэчны факт.
    3 першых дзён вайны Грыдзюшка перайшоў на нелегальнае становішча. Пачаў дзейнічаць жорстка і напорыста ў адносінах да людзей. Даводзілася выжываць у складаных умовах акупацыі, калі паўсюль маглі быць варожыя шпіёны. Яму, як нікому, з боку немцаў пагражала вялікая небяспека. Вось і не стасаваліся ў свядомасці людзей такія паводзіны Грыдзюшкі, з паводзінамі чалавека, адданага савецкай уладзе. Але не будзем забываць, што ўсе мы людзі з пэўнымі слабасцямі і недахопамі. Hi іпто чалавечае не абыякава і тым, каго ўзвялі ў ранг нацыянальнага героя, зрабілі эталонам паводзінаў.
    Ярлык нямецкага здрадніка, які быў навешаны на Цімафея Грыдзюшку, не стасуецца з фактамі. Калі гэта так, чаму тады ён быў арыштаваны немцамі? Абставіны яго арышту так і засталіся нявысветленымі. Жыццёвы шлях Грыдзюшкі абрываецца ў Лепельскай турме. Ягоная смерць парадзіла яшчэ больш плётак і здагадак у асяродку людзей знаёмых з гэтым чалавекам...
    кастрычнік 2012 г.
    Бацькава навцка
    /7дным са старэйшых ра/7ботнікаў не толькі Слабадскога лясніцтва, але і Лепельскага лясгаса з’яўляецца Аляксандр Догавін. Трыццаць год ён аддана служыць у дзяржаўнай лясной ахове. A тады, у далёкім ужо 1982 годзе, нават не думаў што лес стане яго прызваннем. Марыў пасля службы ў войску вывучыцца на шафёра, але набор у аўташколу быў завершаны. Аляксандр уладкаваўся на працу ў Слабадское лясніцтва. Думаў, што часова: дачакаецца наступнага набору ў аўташколу і звольніцца. Ды няма нічога больш пастаяннага, чым часовае.
    Аляксандр Логавін
    У пачатку 1990-х гадоў з сям’ёй асталяваўся ў Велеўшчыне, уласнымі рукамі пабудаваў дыхтоўны дом. Жонка Таісія ўсё клікала жыць у горад. Але, не гарадскі Аляксандр чалавек. Нарадзіўся ў чашніцкай Адамаўцы, якую з усіх бакоў акаляюць вялікія лясныя гушчары. Змалку бацька прывучыў Сашку і яшчэ двух яго братоў да цягавітай сялянскай працы. 3 цягам часу самому карцела абзавесціся гаспадаркай. Таму па цяперашнім часе гаспадарка Логавінаў у вёсцы адна з самых вялікіх. Большасць аднавяскоўцаў адмовілася ад кароў, а Догавіны трымаюць. У хлеўчуку яшчэ свінні рохкаюць, а на двары куры кохкаюць. У прывесак да гэтага маюць добры надзел зямлі. На якім дапамагаюць упраўляцца бацькам, стаўшыя ўжо дарослымі сыны, Максім і Арцём.
    У вольны ад працы час Аляксандр зноў спяшаецца ў лес. На працягу многіх гадоў не змяняе свайму захапленню. Яшчэ ў дзяцінстве была ў хлопца запаветная мара стаць паляўнічым. He заўсёды вяртаецца з палявання з трафеямі. Аднак не здабыча галоўнае. Як і для кожнага чалавека, апантанага якімсьці захапленнем, яму цікавы сам працэс, калі можна сам-насам пабыць з прыродай, адчуць прыліў адрэналіну ў крыві, напаўшы на след звера, і, вядома, радасць ад упаляванай здабычы.
    На працы Аляксандр з адказнасцю падыходзіць да даручанай яму справы. У свой час гэтаму вучыў яго бацька — ва ўсім і заўсёды быць патрабавальным да сябе, і да таго, што трэба зрабіць. За гэтыя якасці яго і цэніць кіраўніцтва лясніцтва, давяраючы выконваць самыя адказныя работы.
    Прафесія лесавода адна з самых цяжкіх. Многія не вытрымліваюць напружанай фізічнай працы — звальняюцца. 3 пытаннем, ці не было жадання кінуць лес, з'ехаць у горад, знайсці лягчэйшую працу, звярнуўся да Аляксандра. He задумваючыся ён адказаў, што за ўвесь час, што працуе ў лесе ніводнага разу такога жадання не ўзнікала. Пры гэтым прызнаецца, што працаваць, калі гэта робіш па сапраўднаму, ніколі не было лёгка. Няважна якую працу выконваеш — садзіш лес, выразаеш дзялянку, ці робіш адводы.
    У апошнія гады ён адзначае, што дзякуючы тэхніцы, якая паступае ў лясніцтвы, значна аблягчаецца праца лесарубаў і леснікоў. Успамінае, як першыя гады даводзілася выразаць вялікія аб'ёмы прадукцыі «Дружбамі» і «Ураламі». Адзінае па чым мае настальгію — старая леснікоўская форма. Яна хоць і саступае па якасцям сучаснай, але больш па-душы. 3 гонарам успамінае старую фуражку, у якой нават перад дзеўкамі не грэх было пафарсіць.
    Самаадданая праца вопытнага лесавода не застаецца незаўважанай. Неаднаразова Аляксандр Цімафеевіч узнагароджваўся ганаровымі граматамі Лепельскага райвыканкама, Віцебскага аблвыканкама. У 1995 годзе за высокія
    паказчыкі ў выкананні вытворчых планаў адзначаны ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі. У 2005 годзе занесены на раённую Дошку гонару.
    У верасні бягучага года загадам Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Логавін быў узнагароджаны нагрудным знакам адзнакі «30 год бездакорнай службы ў дзяржаўнай лясной ахове Рэспублікі Беларусь».
    Аляксандр задаволены, што закладзеная калісьці бацькам дынастыя лесаводаў, на ім не перарвецца. Прадаўжальнікам дзедавай і бацькавай прафесіі стаў малодшы сын Арцём. Хлопец пасля заканчэння Полацкага ляснога каледжа працуе памочніка ляснічага на Лёзненшчыне.
    лістапад 2012 г.
    Працоўная ніва Вікгпара Багдановіча
    5а плячыма Віктара Багдановіча з Велеўшчыны трыццаць дзевяць гадоў працоўнага стажу. Гэта толькі тых, што зафіксаваны ў адпаведных дакументах, і за якія атрымлівае пенсію. Колькі сябе памятае, усё жыццё працуе, з самага малалецтва. Спачатку дапамагаў па гаспадарцы бацькам, а калі набраўся жыццёвай моцы, стаў наймацца на працу да больш заможных гаспадароў. Некалькі сезонаў запар пасвіў скаціну на хутары Мар’янова, недалёка ад Валовай Гары. За тое гаспадар, ляснік Іван Гардзіёнак, расплачваўся зернем і бульбай. Гэта было добрай дапамогай для вялікай сям’і Багдановічаў. Бацькі — Захар і Таццяна, гадавалі адзінаццаць дзяцей. Старэйшыя ўжо пайшлі на свой хлеб. А малодшыя, у тым ліку Віктар, які быў восьмым дзяцём у сям’і, павінны былі клапаціцца нароўні з дарослымі пра хлеб надзённы.
    У школу Віктар пайшоў у шэсць гадоў, акурат увосень сорак чацвёртага. Але пра вучобу ўспамінаў толькі бліжэй да
    зімы. Больш даймалі гаспадарчыя клопаты, Сяк-так адолеў пяць класаў. Больш вучыцца не стаў, тое было вялікай раскошай для хлопца. Карцела хутчэй узбіцца на свой хлеб, каб не адчуваць больш нястачы, паўгалоднага існавання першых пасляваенных гадоў. 3 такімі думкамі ўладкаваўся ў мясцовы калгас прыцэпшчыкам. Можа б і надалей, не маючы за плячыма ніякай спецыяльнасці, працаваў «куды пашлюць». Але як кажуць не было б шчасця, ды няшчасце
    ДЭПамаГЛО. У ЧЭС СеЛЬ-	Віктар Багдановіч
    гасработ Віктар атрымаў
    цяжкую траўму. Пяць месяцаў з паламанай нагой праваляўся па бальніцах. Пасля чаго, мабыць, адчуваючы за сабой віну за калецтва работніка, калгаснае кіраўніцтва накіравала вучыцца на трактарыста.
    Трапіў у «цалінную» групу. Так называлі тых, каго пасля вучобы адпраўлялі механізатарамі на Цаліну. Вытворчую практыку «цаліннікі» праходзілі там, дзе ў будучым належала працаваць — на Цаліне. На працягу чатырох месяцаў Віктар удасканальваў тэарэтычныя веды ў якасці камбайнера.
    Прайшоўшы курс навучання «цаліннікі» не атрымалі на рукі доўгачаканыя «корачкі» механізатараў. Яны былі вымушаны пэўны час адпрацаваць на цалінных землях Казахстана. Віктар Захаравіч успамінае, што ўмовы для пражывання былі невынос-
    ныя нават для яго, вясковага хлопца. Узімку кватаравалі па хатах. Астатні перыяд жылі ў вагончыках. У якіх пад раніцу спаць было вельмі холадна. 3-за недахопу дроў вагончыкі атапліваліся вугалем. Пасля чаго закладваць юшку ў печках-буржуйках было велычі небяспечна — можна было ўчадзець. Таму хаваліся з галавой ад холаду пад коўдрай.