Нататкі з краязнаўчага сшытка  Валерый Тухта

Нататкі з краязнаўчага сшытка

Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
33.42 МБ
Візітнай карткай Слабады па праве можна лічыць ліпавую алею, якая была пасаджана больш за сто гадоў таму назад тагачаснымі ўладальнікамі вёскі Івановымі. Засталося каля трохсот велічных ліп, якія сваімі шатамі падпіраюць неба.
Адразу за Слабадой раўнінная мясцовасць рэзка мяняецца ўзгорыстымі краявідамі. Трэба прыкласці шмат намаганняў каб узабрацца на высокую гару, якую ў народзе называюць Міласніца. Цікавае паданне захавалася пра гэтую гару ў народзе.
Калі ў Слабадзе не было яшчэ сваёй царквы, святар з Валосавічаў прыехаў сюды па міласціну. На зваротным шляху багата нагружаныя вазы не змаглі адолець гару. Таму частку міласціны святар прыхаваў каля дарогі. Калі на наступны дзень вярнуўся за пакінутым дабром, яго на тым месцы ўжо не было.
3 Міласніцы адкрываюцца далягляды вёсак Гарадзянкі і Далікі. Збочыўшы крыху ўправа, можна патрапіць на журавінавае балота і пакаштаваць карыснай і смачнай ягады. А калі пашчасціць, то можна ўбачыць занесеную ў Чырвоную кнігу рэдкую птушку — скапу. Гэтае месца знаходзіцца пад аховай дзяржавы і мае назву заказнік «Клецішча».
Паміж вёскамі Вілы і Юшкі, недалёка ад дарогі, у гушчары маладога бору схаваліся ад чалавечага вока два невялікія лясныя азярцы — Вялікі і Малы Гогалі. Азёры атрымалі сваю назву дзякуючы птушцы Гогаль, што водзіцца ў гэтых мясцінах.
Недалёка ад Вялікага Гогаля, на пагорку заціснутым з аднаго боку забалочанай поймай ракі Палявежа, з другога тваннымі берагамі возера, знаходзіцца гарадзішча «Батарэя». Археолагі датуюць яго першым стагоддзем нашай эры. На гарадзішчы людзі не жылі пастаянна. Яно служыла ім схованкай на час ліхалеццяў. Пазней магло выкарыстоўвацца як язычніцкае капішча. Мясцовыя ж жыхары звязваюць назву гэтага помніка археалогіі з падзеямі вайны 1812 года. Нібыта на гары стаяла батарэя французскіх гармат, якая страляла па Лепелі.
Мінуўшы вёску Юшкі, у маляўнічым лясным куточку на ўзбярэжжы ракі Эса, можна крыху адпачыць і спатоліць смагу крынічнай вадой. Некалькі кіламетраў звілістай жвіроўкі, якую зусім нядаўна апранулі ў асфальт, прывядуць на бераг Верабскага канала, які з’яўляецца часткай Бярэзінскай воднай сістэмы і быў пабудаваны ў 1798-1803 гадах. Яшчэ і сёння можна пабачыць зрубы старых шлюзаў, насупраць якіх пабудавана «калавурка» — адміністрацыйны будынак канала.
Старым Барысаўскім шляхам, што некалькі стагоддзяў звязваў Лепельшчыну са старажытным горадам Барысавам
і далей трымаў свой накірунак на Мінск, можна патрапіць у вёску Велеўшчына. Сярод іншых паселішчаў сельсавета яе вылучае абрад «Жаніцьба Цярэшкі», што захаваўся да нашых дзён. Завітаўшы сюды каляднымі вечарамі, можна прыняць удзел у гэтым ігрышчы, пачаставацца самабытнымі стравамі мясцовай кухні.
Сярод гістарычных помнікаў, якіх таксама багата ў наваколлях Велеўшчыны, можна вылучыць камень Крэсла Напалеона. Памяць тутэйшых жыхароў данесла звесткі аб тым, што нібыта на гэтым камені адпачываў сам французскі імператар.
У вёсцы Аношкі, на беразе маляўнічага возера Оч, можна адпачыць у аграсядзібе «Аношкі». Значны каларыт культурнаму асяроддзю нашага рэгіёна надае фальклорны гурт «Аношкі», што аб’яднаў таленавітых жанчын, якія памятаюць і даносяць да сучаснікаў традыцыі дзядоў праз песні, абрады і звычаі.
люты 2012 г.
Фальклорны гурт «Аношкі»
Зацякляссе
Пёска Зацякляссе мае даволі даўнюю і багатую гісторыю.
L3 Цяпер гэта невялікае паселішча з некалькіх дзясяткаў хат, якое з усіх бакоў акаляюць лясныя масівы і непраходныя балоты. Дзіўна, што нейкіх паўтара стагоддзя таму назад тут на ўсю моц віравала жыццё.
За пяць кіламетраў на поўнач ад Зацяклясся знаходзіцца возера Тэкліц, назва якога і лягла ў аснову назвы вёскі. Цікавае паданне пра гэта распавяла знаўца мясцовай гісторыі Таісія Іванаўна Казлоўская.
У даўнія часы ў Пышне жаў пан, у якога была адзіная дачка Тэкля. Закахалася дзяўчына ў прыгоннага хлопца. Але не доўга цешыліся сваімі пачуццямі маладыя. Пра тое каханне даведаўся бацька-пан, і каб пазбегнуць залішніх турбот, аддаў каханага сваёй дачкі ў царскае войска на дваццаць пяць гадоў. He думаў пан, што гэтым накліча бяду на сваю сям’ю. У адчаі ад няспраўджаных надзей Тэкля не знайшла нічога іншага, як суняць свой боль аб растанні з любым чалавекам, наклаўшы на сябе рукі. Нядоўга думаючы, дзяўчына рынулася ў возера. 3 тае пары і называюць вадаём Тэкліц. Яшчэ paHeft за возера, у непраходныя багны, пачалі ссяляць непакорных панскім парадкам сялян і тых, хто ўжо меў правіннасць за розныя парушэнні тагачасных законаў. Так узнікла паселішча, што з цягам часу і атрымала назву Зацякляссе, што азначае, паселішча за возерам Тэкліц.
Нягледзячы на неспрыяльныя для жыцця ўмовы, з цягам часу паселішча разраслося і мела больш за трыста двароў. Аднойчы ў адначассі вёску выкасіла малярыя. Засталіся некалькі сем'яў з прозвішчам Барадзёнкі. Яны перасяліліся ў больш спрыяльнае для жыцця месца, дзе цяпер стаіць вёска. Так гэта было ці не, можна толькі здагадвацца. Але з архіўных дакументаў вядома, што напачатаку XX стагоддзя ў вёсцы, разам з маёнткам налічвалася ўсяго сорак жыхароў. A
доказам таго, што Зацякляссе ў старажытнасці было вялікім паселішчам, з'яўляюцца значныя па плошчы вясковыя могілкі. Тут маецца вялікая колькасць каменных надмагілляў з высечанымі на іх крыжамі, а таксама рознага памеру каменныя крыжы, на адным з іх высечаны год «1882», на іншых нанесены надпісы на латыні.
Напачатку XIX стагоддзя, калі была збудавана Бярэзінская водная сістэма, навакольныя землі набылі Штромбергі.
Пахаванне Штромбергаўу в. Зацякляссе
Прадстаўнікі гэтага знатнага прозвішча належылі да старажытнага прыбалтыйскага роду і насілі баронскі тытул. Новаспечаных уладальнікаў Зацяклясся прываблівала наяўнасць у наваколлі вялікіх лясных масіваў і магчымасць сплаву дзелавой драўніны.
3 гістарычных крыніц вядома, што ўладальнікам Зацяклясся ў 1878 годзе з’яўляўся Апалінарый Штромберг, ва ўласнасці якога было 1095 дзесяцінаў зямлі. На вясковых могілках можна пабачыць родавае пахаванне колішніх уладальнікаў. Тут знайшлі свой вечны спачын пяць прадстаўнікоў знатнага дваранскага роду. Пра тое сведчаць зробленыя на польскай мове надпісы на надмагільных плітах. Апалінарый Штромберг спачыў у 1883 годзе, маючы за плячыма пяцьдзесят год.
Напачатку XX стагоддзя маёнтак Зацякляссе належыў Петуховым. У наяўнасці яны мелі двухпавярховы дом, збудаваны па праекце італьянскага архітэктара. Побач з домам была ліпавая алея, якая вяла да альтанкі, дзе гаспадары любілі частаваць гасцей чаем. Наўкола ўсё было засаджана кветкамі, разбіты вялікі сад, які вымерз зімой 1940 года. Пасля рэвалюцыі 1917 года ў панскім доме размяшчаліся школа і сельсавет. У 1943 годзе немцы мелі намер перавезці сядзібу сабе пад штаб у Гарадзец, але партызаны спалілі будыніну. Акрамя маёнтка сярод значных архітэктурных пабудоў можна вылучыць драўляную царкву Святых Апосталаў Пятра і Паўла, збудаваную ў 1896 годзе. Яна таксама не захавалася.
У памяці старажылаў засталіся добрыя ўспаміны пра апошніх уладальнікаў Зацяклясся. Асабліва паважалі вяскоўцы гаспадыню. Яна была жанчынай строгай, але справядлівай. Заўсёды дапамагала тым, у каго здаралася бяда. Дзівацтвам пані лічылі тое, што яна сама збірала грыбы, потым сама іх варыла. А грыбы брала чарвівыя. Казала: калі чарвякі не точаць грыбы, то і людзям іх нельга браць. Яшчэ больш дзіўным вяскоўцы лічылі панскага сына. Той кожную раніцу летам і зімой бегаў, рабіў зарадку ў чым маці нарадзіла.
Назаўсёды пакінулі абжытае месца зацякляскія паны напачатку 1920-х гадоў — сышлі разам з адступаючым польскім войскам. А скарбы схавалі дзесьці ў наваколлі. Ужо некалькі дзесяцігоддзяў запар пераказваюць зацяклясцы гісторыю пра тое, што, пакідаючы маёнтак, закапалі паны каштоўнасці пад адным з надмагільных камянёў Штромбергаў. Ужо ў наш час аднаго разу нехта бачыў, як ля могілак стаяў таямнічы памаранчавы аўтамабіль. Пасля чаго вяскоўцы выявілі адно з панскіх пахаванняў раскапаным. Меркавалі, нібыта гэта сын апошніх уладальнікаў вярнуўся па спадчыну бацькоў. Шукалі скарбы і мясцовыя жыхары, але безвынікова.
У першай палове XX стагоддзя вёска апынулася ў віхуры гістарычных падзей. У кастрычніку 1919 года ля Зацяклясся вялі жорсткія баі з палякамі часткі Чырвонай Арміі. Найбольш пацярпела паселішча ў гады апошняй вайны. У 1943 годзе ў наваколлях базіраваліся фарміраванні 1-й Смаленскай брыгады. За гэта немцы хацелі расстраляць усіх жыхароў вёскі, але перадумалі. Затое папалілі ўсе хаты. Год людзі жылі на астравах сярод балота. Напамінам аб тых падзеях служыць помнік і брацкая магіла ў цэнтры вёскі, дзе спачываюць некалькі дзясяткаў партызанаў і чырвонаармейцаў.
Трэба адзначыць, што родам з Зацяклясся былі бацькі вядомага тэнара Вялікага тэатра, любімага спевака Сталіна, Героя Сацыялістычнай Працы Казлоўскага Івана Сямёнавіча. Яго бацькі з'ехалі ва Украіну, пад Кіеў, дзе і нарадзіўся будучы вядомы спявак савецкай эпохі.
Пасля вайны вёска адрадзілася, да 1960 года з’яўлялася цэнтрам сельсавета, дзейнічаў калгас «Чырвоная перамога». Мелася школа-васьмігодка. 3 цягам часу пацягнуўся мясцовы люд бліжэй да цывілізацыі. Сведкамі былой значнасці і велічы вёскі засталіся адзінкавыя ліпы ад колішняй панскай алеі ды каменныя крыжы і пліты на могілках, што захоўваюць памяць пра тых, хто тварыў гісторыю вёскі стагоддзі таму назад.
На жыццёвых перакрыжаваннях
Прайсці па жытнёваму полю, Па чорнай, урадлівай раллі.
Пражыць сваю цяжкую долю
I шчасце нарэшце знайсці...
Дваццаць вёснау жыцця
/'’пакойна слухаць аповяд гэтай жанчыны немагчыма — зацінае дыханне ком, падступіўшы да горла. Дзевятнаццаць гадоў таму Рэгіна Рыгораўна Садоўская не дачакалася з
Уладзімір Садоўскі
афганскай вайны сына Уладзіміра. Ад успамінаў на вачах у маці выступаюць слёзы. У сям'і Івана і Рэгіны Садоўскіх, якія жылі ў Цярэшках, адзінаццатага верасня 1965 года нарадзіўся сын Уладзімір. У яго былі яшчэ дзве сястры — старэйшая Валя і малодшая Оля. Вучыцца хлопчык пайшоў у пачатковую школу, што была ў Востраве, а затым у Велеўшчынскую васьмігодку. Былыя Валодзевы настаўніцы Надзея Антонаўна Лосева і Людміла Васільеўна Шайтар успамінаюць пра хлопчыка як пра даволі прыклад-