Нататкі з краязнаўчага сшытка  Валерый Тухта

Нататкі з краязнаўчага сшытка

Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
33.42 МБ
У Васіля не толькі ўсё жыццё звязана з граніцай, але і ўсю яго сям’ю можна назваць пагранічнай. Старэйшы сын Вадзім пайшоў па бацькавых слядах, ён афіцэр ФСБ Расіі, паспеў паваяваць у Чачні. Зяць Аляксандр тэрміновую таксама служыў у пагранічных войсках. У Мінскім сувораўскім вучылішчы вучыцца ўнук Канстанцін, які ўжо прымервае дзядулеў кіцель з баявымі ўзнагародамі.
студзень 2009 г.
5ТР успыхнуў, нійы факе/і...
ЛТраз гарніла афганскай вайны прайшло каля двух / / дзясяткаў хлопцаў з вёсак Слабадскога сельсавета. Пыць-
ко Аляксей быў першым, хто трапіў на тую вайну.
Нарадзіўся Пыцько Аляксей 12 лютага 1961 года ў Велеўшчыне. Бацька Міхаіл Якаўлевіч і маці Ніна Маркаўна працавалі ў калгасе «Радзіма». Акрамя Аляксея, у сям’і Пыцько гадавалася яшчэ двое сыноў — старэйшы Міхаіл і малод-
шы Васіль. Аляксей рос хлопцам кампанейскім, яго паважалі за адкрытасць і дабрыню.
У 1967 годзе Лёшка пайшоў вучыцца ў першы клас Велеўшчынскай васьмігадовай школы. У сярэдзіне 1970-х гадоў сям'я Пыцько пераязджае жыць у Гадзіўлю, невялікую вёску за тры кіламетры ад Велеўшчыны. У1976 годзе Аляксей працягвае вучобу ў Слабадской сярэдняй школе, пасля заканчэння якой у 1978 годзе паступае вучыцца ў Лепельскую аўташколу ДТСА-
АФ. 3 28 жніўня па 15 снежня	Аляксей Пыцько
1978 года ён навучаецца па праграме падрыхтоўкі вадзіцеляў транспартных сродкаў
катэгорыі «С».
11 красавіка 1979 года Аляксей быў прызваны Лепельскім райваенкаматам на тэрміновую службу ў шэрагі Савецкай Арміі. Яго накіравалі для праходжання службы ў Венгрыю, дзе ён удасканальваў навыкі сваёй грамадзянскай спецыяльнасці вадзіцеля. 3 Венгрыі бацькі атрымлівалі не частыя і скупыя на словы пасланні, і раптам хлопец перастаў дасылаць дадому аб сабе весткі. Толькі праз ваенкамат маці змагла даведацца,
дзе знаходзіцца яе сын і тое, што з ім усё добра. Лаканічны, казённы адказ ваенных начальнікаў не мог супакоіць бацькоў. На працягу ўсёй далейшай службы яны баяліся, каб з іх сынам не здарылася бяда.
У той самы час, калі бацькі губляліся ў здагадках і абівалі ганкі ваенкамата, Аляксей адпраўляўся з Венгрыі ў Афганістан. 2 лютага 1980 года ў складзе свайго падраздзялення ён апынуўся ў гэтай азіяцкай краіне, дзе ішла вайна і
гінулі нашы хлопцы. А ён, як і іншыя, не мог адразу паведаміць бацькам, дзе знаходзіцца.
У Афганістане Аляксей служыў вадзіцелем БТРа. Суправаджаў калоны з грузамі па горных дарогах. У час аднаго баявога задання бронетранспарцёр Аляксея падбілі, сам ён цудам застаўся жывы. Паспеў выхапіць з палаючай машыны аўтамат, а ваенны білет і іншыя дакументы згарэлі. Пасля гэтага выпадку хлопец лячыўся ў шпіталі — падчас бою быў кантужаны.
Год і пяць месяцаў быў на мяжы жыцця і смерці. Яму пашчасціла вярнуцца дадому жывым і здаровым. Пасля гэтага ў ваенным білеце Аляксея з'явіўся запіс наступнага зместу: «3 02.02.1980 г. па 06.07.1981 г. аказваў інтэрнацыянальную дапамогу народу ДРА.»
Пасля войска трэба было ўцягвацца ў мірнае жыццё, пастарацца забыць усе жахі, якія прыйшлося перажыць на вайне. Але ўсё ж вайна давала аб сабе ведаць. Аляксей, і так гарачы па сваёй натуры, станавіўся ў пэўныя хвіліны проста адчайным. He мог спакойна глядзець, як крыўдзілі слабейшага, лічыў сваім гонарам абараніць яго. Мог на злом галавы кінуцца ў бойку з некалькімі крыўдзіцелямі. Першым не лез, але ва ўсёй акрузе яго баяліся і паважалі.
He мог ён забыцца на тую праклятую вайну, ды яшчэ сябры лезлі з роспытамі. Мог нешта расказаць, але каб выхваляцца перад хлопцамі, такога не было.
Вярнуўшыся з Афганістана Аляксей адразу ўладкаваўся на працуўЛепельскі лясгасвадзіцелям.Празпэўнычаскіраўніцтва калгаса «Радзіма» перацягнула хлопца да сябе. У калгасе былому воіну-афганцу далі новы ГАЗ-53.
...Позняй восенню 1989 года Аляксейтрапіўуаўтамабільную аварыю. Недалёка ад Велеўшчыны не справіўся з кіраваннем свайго «ГАЗона», машына звалілася ў кювет. Ад атрыманых траўм Аляксей памёр на месцы дарожнага здарэння.
люты 2010 г.
Адданасць нрафесіі
7/дзяцінстве Аня Шапавалава
_Унават і не задумвалася, што стане медыкам, ды не проста медыкам, а ветэрынарным урачом. Пасля заканчэння ў 1973 годзе Слабадской сярэдняй школы спрабавала паступаць на агранома, нават экзамены здала на выдатна. Але лёс распарадзіўся інакш. Параілі добрыя людзі дзяўчыне паступаць на ветурача, тая згадзілася. Тры гады вучобы ў Лужаснянскім сельгастэхнікуме праляцелі хутка. Аня з лёгкасцю авалодала выбранай прафесіяй — вучы-
Ганна Падабед
лася з ахвотай, старанна асвойвала тэарэтычныя і практычныя веды «звярынай медыцыны». Атрымаўшы дыплом ветэрынарнага фельчара, стала працаваць у калгасе «Радзіма», які
знаходзіўся непадалёк ад роднай Слабады. Спачатку на працу дабіралася на аўтобусе, потым жыла на кватэры. У хуткім часе дзяўчыну запрыкмеціў мясцовы хлопец Алесь Падабед. Маладыя людзі стварылі сям’ю — пабудавалі ўласны дом, выгадавалі трох сыноў.
Неаднаразова Ганне Пятроўне прапаноўвалі пасаду ветурача ў лепельскай лячэбніцы, але кінуць наладжаны быт і любімую, хоць і цяжкую працу неяк не рашалася. Гарадскія даброты не надта прываблівалі жанчыну, хацелася адчуваць сябе сапраўднай гаспадыняй на ўласным падворку. Нават трохпакаёвую кватэру з усімі зручнасцямі, што выдзеліў маладой сям’і
калгас, змянілі на ўласны дом.
У 1988 годзе жанчына заняла ў калгасе «Радзіма» пасаду галоўнага ветурача. Абслугоўваць даводзілася ста-
так у паўтары тысячы кароў на чатырох фермах, якія былі раскінуты па навакольных вёсках. Зімой, калі дарогу замятала снегам, да аддаленых фермаў у Аношках і Востраве даводзілася дабірацца на кані.
3 2003 года, калі калгас «Радзіма» аб'ядналі з «Пражэктарам» працы прыбавілася. На сённяшні дзень Ганна Пятроўна сочыць за здароўем рагатых пацыентаў на чатырох фермах сельгаспрадпрыемства «Пражэктар» — у Велеўшчыне, Даліках, Свядзіцы і Слабадзе. Адным словам, працы хапае, асабліва са студзеня па сакавік, калі пачынаюцца масавыя ацёлы кароў. Звяртаюцца са сваімі клопатамі да ветурача таксама і вяскоўцы, якія трымаюць на сваіх падворках жывёлу. Нікому не адмаўляе ў дапамозе Ганна Пятроўна.
3 любоўю і павагай ставіцца жанчына да сваёй працы. I днём і ноччу, калі трэба, спяшаецца да каровак, шчыра радуецца, калі хворыя жывёлы ідуць на папраўку, ці з’яўляюцца на свет здаровенькія цяляткі. За трыццаць чатыры гады працы ветурачом Ганна Пятроўна ні на хвіліну не пашкадавала аб тым, што калісьці маладой дзяўчынкай выбрала гэтую клопатную прафесію.
люты 2010 г.
У шэрагу першых
/ /ямала нашых землякоў адзначана дзяржаўнымі
77 ўзнагародамі. Аляксандр Падабед быў у шэрагу першых, чые працоўныя заслугі дастойна ацаніла маладая беларуская дзяржава. 3 мая 1999 года ён атрымаў з рук Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі медаль «За працоўныя заслугі», да яго такой узнагароды ўдастойваліся ўсяго дваццаць сем чалавек.
Нарадзіўся Аляксандр у в. Велеўшчына ў 1961 годзе. Скончыўшы Велеўшчынскую васьмігодку, Слабадскую сярэднюю школу, хлопец рана вылецеў з бацькоўскага гнязда. Вучыўся на чыгуначніка, служыўу войску. Набытыя веды сталі трывалым падмуркам будучай прафесіі маладога чалавека,
дапамаглі правільна выбраць свой працоўны шлях. Вось ужо дваццаць восем гадоў Аляксандр працуе ў Мінску на прадпрыемстве «Белкамунмаш» слесарам-электрыкам па наладцы і запуску тралейбусаў.
На пачатку дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя белкамунмашаўцы стаялі ля вытокаў стварэння ўласнага тралейбуса. Немалы ўнёсак у агульную справу зрабіў і наш зямляк, за што і быў узнагароджаны медалём. Зараз наш тралейбус нічым не саступае
Аляксандр Падабед сусветным аналагам вядучых
вытворцаў гэтага эканамічнага і экалагічна чыстага віду транспарту. Францыя, Германія, Аўстрыя, краіны СНД і Балтыі — тут часта бывае ў працоўных камандзіроўках Аляксандр Падабед,
даводзіць да ладу электронную тэхніку.
Нягледзячы на занятасць, Аляксандр часта наведвае ў Депелі сваіх бацькоў, якія па праву ганарацца сваім сынам. He сорамна за сына бацьку Мікалаю Восіпавічу. У 1969 годзе ён за высокія паказчыкі па вырошчванні бульбы быў узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». А цяпер і сын адзначаны высокай дзяржаўнай узнагародай — таксама за працоўныя заслугі.
жнівень 2010 г.
У іарачым не^е Афіаніспіана / Чарно^шя
J /е забываецца на родныя мясціны кавелер двух ордэнаў /7 Чырвонай Зоркі Пётар Раманенка. He вельмі часта, але наведваецца ў Далікі, дзе прайшлі дзіцячыя гады, адкуль з
Пётр Раманенка
бацькоўскага гнязда вылецеў у вялікі свет.
Дарогу ў дарослае жыццё хлопцу дала Свядская сярэдняя школа. У час вучобы будаваў планы на будучыню. Але ні як не мог і падумаць, што далейшы лёс будзе звязаны з войскам. Тым больш, не думаў, што будзе лётчыкам.
Пасля заканчэння вучылішча ў ваенкамаце прапанавалі вывучыцца на верталётчыка. Адмаўляцца не стаў. He гожа было яму, вясковаму хлопцу, пасаваць перад цяжкасцямі.
Верталётнай справе вучыўся ў віцебскім аэраклубе, які ў савецкія часы лічыўся, бадай, галоўнай кузняй верталётных кадраў. У Пясчанцы, галоўнай вучэбнай базе віцебскага аэраклуба, Пётр налятаў 60 гадзін. Яшчэ 30 гадзін на курсах у Актарску Саратаўскай вобласці, дзе давалі яшчэ дадатковыя навыкі па ваеннай спецыяльнасці.
У 1971 годзе лейтэнант Раманенка прыступіў да службы. Восем гадоў малады афіцэр адточваў вайсковыя навыкі на Далёкім Усходзе. Потым службовы лёс закінуў яго ў Венгрыю, дзе служыў яшчэ тры гады.
Увесну 1984 года ў частку прыйшоў загад падрыхтаваць эскадрыллю верталётчыкаў для адпраўкі ў Афганістан. У складзе эскадрыллі было і звяно, якім камандаваў капітан Раманенка.
Спачатку пілотаў перавялі ў Адэсскую ваенную акругу, на аэрадром Булык. Потым — на тры месяцы, на практыку ў Каган, што пад Ташкентам. Пасля падрыхтоўкі на кароткі час вярнулі ў Адэскую акругу, і ў жніўні 1984 года эскадрыллю перакінулі ў Афганістан.
***
Верталётная часць размяшчалася ў горадзе Кундуз на поўначы Афганістана. Непадалёк ад савецка-афганскай мяжы, Пасля першых баявых вылетаў, шоку ад першых абстрэлаў, пачаліся цяжкія, суровыя баявыя будні. Лёталі верталётчыкі на машынах МІ-8.
Ва ўмовах горнага Афганістана, калі асноўныя баявыя дзеянні вяліся на вышыні і поспех іх залежыў ад своечасовай падтрымкі з паветра, наяўнасць верталётаў, іх неацэнныя якасці станавіліся гарантыяй перамогі. Душманы за верталётамі натуральна палявалі, бо за кожную збітую вінтакрылую машыну плацілі немалыя грошы. He абышлося без стратаў і ў звяне Пятра Раманенкі, «Сцінгерам» быў падбітыяговядомы,толькі паспеўпачуцьунавушніках:»Жэню падбілі! Ён гарыць!» На схіле гары знайшлі толькі абломкі ды некалькі абвугленых целаў.