Нататкі з краязнаўчага сшытка
Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
У выніку археалагічных даследаванняў каля Верабак археолагі атрымалі шмат новых матэрыялаў па старажытнай гісторыі Лепельшчыны, якія ў бліжэйшы час будуць уведзены ў навуковы абарот і дадуць магчымасць больш дэталёва вывучаць старажытную гісторыю краю сучасным даследчыкам.
травень 2011 г.
Дотык да сівой даўніны
Оось ужо які год запар не абыходзяць увагай Лепельс^шчыну археолагі Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Навук. He стаў выключэннем і сёлетні сезон раскопак, які звычайна пачынаецца ў канцы красавіка і цягнецца да глыбокай восені. На Лепельшчыну завіталі археолагі Максім Чарняўскі, Зоя Харытановіч (29-31 траўня) і Марат Клімаў. У папярэднія гады гэтыя навукоўцы ўжо даследавалі старажытныя паселішчы нашага раёна, якія адносяцца да розных па часе археалагічных культур.
Аб'ектам даследаванняў Марата Клімава стала гарадзішча і селішча ў наваколлях Кастрыцы. Менавіта на гэтах помніках у 1960-я гады праводзіў маштабныя раскопкі вядомы археолаг Георгій Штыхаў. Правёўшы дэталёвую разведку мясцовасці, Клімаў прыйшоў да высновы, што ў будучым варта працягнуць далейшае даследаванне дадзеных помнікаў.
Зоя Харытановіч у тандэме з Максімам Чарняўскім даследавалі наваколлі Верабак, дзе ў апошнія гады краязнаўцам Васілём Хацкевічам былі знойдзены ўнікальныя археалагічныя помнікі. Чарняўскага найбольш цікавілі берагі ракі Бярэшчы, якія, паводле яго гіпотызы і навуковага абгрунтавання, маглі быць кампактна заселены людзьмі прыкладна восем тысяч гадоў таму. Цяпер на Лепельшчыне вядомы помнікі, якія налічваюць не больш пяці тысяч гадоў. На працягу дня Чарняўскі разам з Васілём Хацкевічам, пераадольваючы шэраг прыродных перашкод — яшчэ не паспеўшыя высахнуць ад вясновай паводкі тванныя берагі Бярэшчы, парослыя хмызам і балотнай травой выспы ў пойме ракі — даследавалі навакольную мясцовасць. На адным з пясчаных пагоркаў, узараных кратамі, трапіўся невялікі выцягнуты плоскі каменьчык. Гэты прыродны матэрыял, старанна апрацаваны тысячы гадоў таму якімсьці нашым далёкім продкам, аказаўся наканечнікам стралы. На думку археолага, прадмет
налічвае каля сямі-васьмі тысяч гадоў і адносіцца да Кундскай культуры (8000 — 5000 гг. да н. э.). Археалагічная культура эпохі мезаліту на ўсходзе Прыбалтыкі і на поўначы Беларусі. Назва паходзіць ад паселішча каля г. Кунда (Kunda) у Эстоніі. Адметнай рысай культуры з'яўляецца шырокае выкарыстанне прылад працы і зброі з косці і рогу, а таксама пласціначных наканечнікаў стрэлаў. Асноўны занятак насельніцтва — паляванне і рыбалоўства. Сярод прылад працы і зброі — крамнёвыя сіметрычныя наканечнікі стрэл, скрабкі, каменныя сякеры, долаты і цёслы, касцяныя гладкія коп'і і наканечнікі стрэл, гарпуны, састаўныя рыбалоўныя кручкі, касцяныя кінжалы.
На тэрыторыі Беларусі вядома тры пасяленні Кундскай культуры, два ў Полацкім раёне і адно — у Верхнядзвінскім.
Знойдзены каля Бярэшчы наканечнік стралы наводзіць на думку, што і на Лепельшчыне магло існаваць паселішча дадзенай
Археолаг Зоя Харытановіч і вучні Слабадской школы на раскопках верабскага гарадзішча. Травень 2012 г.
археалагічнай культуры, і магчыма, не адно. Але пра гэта можна будзе гаварыць пасля правядзення археалагічных раскопак.
Верабскае гарадзішча, якое ў народзе называюць Плоская гара, Зоя Харытановіч пачала даследаваць у мінулым годзе. Тады быў закладзены невялікі шурф. Сёлета, маючы добраахвотных памагатых — вучняў нашай школы, археолаг змагла правесці найбольш грунтоўныя даследаванні. 3 Зояй сябруем даўно. Дапамагалі ёй раскопваць гарадзішчы ў Валосавічах і Старым Лепелі. Вось і сёлета сумеснымі намаганнямі даследчыкі выявілі багаты навуковы матэрыял. На працягу двух дзён шчыравалі з рыдлёўкамі і скрабкамі дзеці пад кіраўніцтвам прафесійнага археолага. Старанна перабіраючы рукамі грунт выяўлялі артэфакты, якія праляжалі ў зямлі каля двух тысяч гадоў. Асноўнымі знаходкамі сталі фрагменты ляпной керамікі, а таксама жалезнае шыла і фрагмент прасліцы — грузіка, які выкарыстоўваўся ў ткацтве. Хлопчыкаў і дзяўчынак найболын уразіла тое, што на кавалках глінянага посуду да нашага часу захаваліся сляды чалавечых рук. Хто яго ведае, можа, нехта з іх дакрануўся, не проста да археалагічнай знаходкі, а адчуў дотык свайго далёкага продка. чэрвень 2012 г.
Аднавілі сгпарыя крыжы
/ /екалькі стагоддзяў таму нашыя продкі ў памяць аб сваіх / / памерлых сваяках ставілі на пахаваннях надмагіллі ў выглядзе каменных крыжоў ці пліт. Звычайна, на плітах высякалі хрысціянскія сімвалы, пазначалі год пахавання ці рабілі нейкі надпіс. 3 цягам часу пахаванні такога кшталту сталі не проста памінальнымі помнікамі прашчурам, але і перайшлі ў разрад матэрыяльнай культурнай спадчыны. У народзе могілкі з каменнымі крыжамі і плітамі называюць «галодныя магілы». Навукоўцы гэтыя помнікі датуюць XIII—XVIII стагоддзямі і называюць жальнікамі.
На Лепельшчыне такога кшталту пахаванні можна знайсці амаль у кожнай вёсцы. Адзін з такіх жальнічных могільнікаў
Ля паднятага крыжаў в. Велеўшчына
знаходзіцца на ўскайку вёскі Велеў-шчына. Старыя, парослыя дрэвамі і хмызам, могілкі мяжуюць з сучаснымі пахаваннямі. Сярод паўтара дзясятка каменных надмагілляў па форме можна вылучыць некалькі крыжоў, што, не вытрымаўшы выпрабаванне часам, паваліліся і паціху абрастаюць мохам.
Час ад часу старыя могілкі наведваем мы з вучнямі, абдзіраем з крыжоў мох, змятаем лісце. Але на большае ў дзяцей сілы не стае. I вось тут на дапамогу прыйшлі лепельскія краязнаўцы. Яны ўжо маюць вопыт аднаўлення могілак ў Таронкавічах, якія на сённяшні дзень з'яўляюцца сапраўднай турыстычнай «меккай» Лепельшчыны. Дайшла чарга аднавіць сярэднявечныя могілкі ў Велеўшчыне.
Першым было вырашана падняць самы вялікі не толькі па памерах, але і па вазе крыж. Пра гэты помнік сярэднявечча ад старажылаў Велеўшчыны дайшло некалькі паданняў. Па адной версіі ў крыж, у якога адбіта адно перакрыжжа і верхняя частка, было схавана золата. Адзін мясцовы жыхар і вырашыў гэта праверыць, пашкодзіўшы святыню. Золата ён так і не знайшоў. У другім паданні ідзе гаворка пра тое, што ў 1930-я гады крыж
ужо спрабавалі падняць некалькі мужыкоў. Але не здолелі гэта зрабіць, бо ўсе разам атрымалі разрыў сэрца.
He зважаючы на пачутыя гісторыі, краязнаўцы Васіль Шкіндзер і яго сын Ілья, Васіль Хацкевіч, Уладзімір Шушкевіч, Валерый Чарэцкі, Вольга Ганчар і яе дзеці Сяргей і Ганна дружна ўзяліся за справу. Сумненні былі толькі ў тым, што чацвёра дарослых мужчын, жанчына і некалькі падлеткаў змогуць падняць паўтонную глыбу. Але вырашылі паспрабаваць прымяніць у гэтай справе не толькі фізічную сілу, але і элементарнае веданне законаў фізікі. Пры дапамозе некалькіх рычагоў і вяроўкі краязнаўцы здолелі паспяхова паставіць крыж на тое месца, дзе ён да гэтага стаяў некалькі стагоддзяў.
Такім жа чынам краязнаўцы паставілі на месца яшчэ некалькі крыжоў і каменнае надмагілле пачатку дваццатага стагоддзя. Крыху прыйшлося павазіцца з плоскай каменнай плітой вышынёй з паўметра. Карані дрэва, аплёўшы з усіх бакоў камень, не давалі паставіць яго вертыкальна. Але і гэты помнік сярэднявечча прыняў свой першасны выгляд. Доўга яшчэ разглядалі шурпатую паверхню каменя, на якім стагоддзі таму нехта выбіў раннехрысціянскі сімвал крыжа, які па форме сваёй больш нагадвае якар.
жнівень 2012 г.
Вывучэнне Ленельшчыны у 1930-я гады
7/1920-30-я гады ў Беларусі адбываўся сапраўдны
-Украязнаўчы ўздым. Цікавасць да вывучэння мінулага свайго краю назіралася і на Лепельшчыне. Свае даследаванні праводзілі як аматары-краязнаўцы, так і прафесійныя навукоўцы. У 1929 годзе інспектар Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР Андрэй Шашалевіч на невялікім астраўку сярод Лепельскага возера, каля вёскі Стары Лепель, выявіў сляды селішча з ганчарнай, з хвалістым арнаментам пасудай Х-ХІІ стагоддзяў. Цікавы той факт, што з'яўляючыся ся-
Аляксандр Ляўданскі
брам літаратурнага аб’яднання «Узвышша», Шашалевіч пад псеўданімам Адрый Мрый друкаваў свае творы. Сярод яго літаратурнай творчасці значнае месца займае сатырычны раман «Запіскі Самсона Самасуя».
У 1931 годзе пад кіраўніцтвам Аляксандра Ляўданскага Беларускай Акадэміяй навук была наладжана комплексная экспедыцыя. 3 чэрвеня па жнівень удзельнікі экспедыцыі даследавалі раён Бярэзінскага канала і ракі Беразіна, пачынаючы ад Лепеля да Бабруйска. У экспедыцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута гісторыі секцыі археалогіі Васіль Дружчыц, Сяргей Дубінскі, Аляксандр Каваленя, секцыі этнаграфіі — М. Я. Грынблат і I. А. Сербаў. Інстытут мовазнаўства прадстаўлялі Баркоўскі і I. Сербаў.
Раён р. Бярэзіна быў абраны экспедыцыяй з прычыны колькасці інтарэсаў даследчыкаў розных галін у сувязі з пастаўленымі імі для распрацоўкі тэмамі. Этнографы паставілі сабе мэтай вывучэнне ранейшых галін гаспадаркі БССР. 3 гістарычна-археалагічнага боку басейн Бярэзіны, як слаба даследаваны да гэтага часу, з’яўляўся аб'ектам пошукаў помнікаў археалогіі. Тым больш, што р. Бярэзіна з’яўлялася часткай вялікага воднага шляху IX—XI стагоддзяў.
Асноўным транспартам удзельнікаў экспедыцыі былі плаўсродкі, якія па загадзе Лесбелу былі прадастаўлены ў часовае карыстанне Лепельскай сплаўной канторай.
Гісторыка-археалагічная частка экспедыцыі ставіла сабе за мэту раскопкі і вывучэнне помнікаў матэрыяльнай культуры. Экспедыцыярабілавыхадыўбокасноўнагамаршруту—ракііпунктаў прыпынку. Такім чынам у наваколлях Лепеля была даследавана мясцовасць радыўсам 15-20 кіламетраў. Знойдзеныя помнікі заносіліся на карту, рабіліся іх абмеры, замалёўка і фатаграфаванне. На некаторых з іх праводзіліся раскопкі. У час экспедыцыі
археолагі выявілі і даследавалі шэраг помнікаў мінуўшчыны. Недалёка ад Стай было знойдзена селішча з рэшткамі ганчарнага посуду. Даследаваны гарадзішчы каля вёсак Стары Лепель, Гарадок, Стараселле, пасёлка Аўгустова (цяпер в. Звязда).
He пакінулі без увагі і старажытныя пахаванні — курганы. Асабліва зацікавілі ўдзельнікаў экспедыцыі магілы, абкладзеныя камянямі. Мелі яны кругападобную або падоўжаную форму. Яшчэ і цяпер шмат у якіх паселішчах Лепельшчыны зафіксавана наяўнасць могілак з аналагічнымі пахаваннямі. Датуюць іх XII-XIV стагоддзямі.
Экспедыцыяй па ўсіх пастаўленых праблемах была зроблена вялікая колькасць фотаздымкаў, асабліва па аб'ектах звязаных з вывучэннем лесасплаву і рыбацтва. Былі сфатаграфаваны важнейшыя помнікі матэрыяльнай культуры. Для гэтых мэт экспедыцыя мела спецыяльна сканструяваную невялікую палявую камеру для праяўкі на месцы работы ў любы час пластынак і друкавання фотаздымкаў. Зроблены замалёўкі і замеры даследаваных аб'ектаў.