Нататкі з краязнаўчага сшытка
Валерый Тухта
Выдавец: Медысонт
Памер: 120с.
Мінск 2013
студзень 2010 г.
Курганныу в. Свядзіца
Лыжны паход Эа партьданскай сасны
1/?лр,ы Вялікай Айчыннай вай_У ны,з 1942 па 1944гады,улесе за вёскай Стайск базіраваліся розныя партызанскія фарміраванні. Надзейна хаваў пад сваімі шатамі векавы бор народных мсціўцаў. Верагодней за ўсё, ужо пасля вайны нехта з партызан на адной з соснаў пакінуў надпіс «Памяць вайны 1943 — 44 гг.». Менавіта да гэтай, можна сказаць, жывой сведкі вайны, скіраваліся ў чарговы паход. Як толькі адступілі лютыя маразы, юныя краязнаўцы на лыжах рушылі ў дарогу. Пераадолеўшы адлегласць у сем кіламетраў ад Велеўшчыны, слабадскія следапыты дасягнулі сваёй мэты. Што
адбывалася амаль семдзесят гадоў таму назад у партызанскім лесе і хто мог пакінуць на дрэве аўтограф, сёння можна толькі здагадвацца. Толькі незвычайны помнік, як напамін аб апошняй вайне, яшчэ не адно дзесяцігоддзе будзе вабіць да сябе даследчыкаў тых падзей.
Надпіс на сасне
люты 2012 г. «Наійчадкі» ля партызанскай сасны
Дотык да сівой даўніны
Нас цягне кудысьціў нязведанае, Завуць да сябе валуны.
I сілы даюць нам прадзеды, Каб подых адчуць даўніны.
Знаходкі на валосавіцкай
/7пошняя археалагічная экспедыцыя на тэрыторыі нашаП га раёна працавала ў 1991 годзе. Тады Людмілай Дучыц былі даследаваны старажытныя пахаванні ля вёсак Занькі і Заазер'е. Пасля дзесяцігадовага перапынку на Лепельшчыне зноў аднавіліся археалагічныя работы. Год таму маладым археолагам Андрэем Вайцэховічам былі раскапаны і вывучаны курганы ля вёскі Звязда Пышнянскага сельсавета. Гэтым летам, у другой палове ліпеня, Андрэй прадоўжыў пачатую работу па даследаванні старажытных пахаванняў, на гэты раз ужо ля Валосавіч. Дзейсную дапамогу навукоўцу аказала яго жонка Анюта, якая разам з мужам накіравалася ў экспедыцыю. Непасрэдны ўдзел у раскопках ўзялі неабыякавыя да мінулага свайго краю лепельскія краязнаўцы. Сярод іх Васіль Хацкевіч, Васіль Шкіндзер. Аўтару гэтых радкоў таксама давялося папрацаваць рыдлёўкай.
У першы дзень раскопак для даследавання абралі адзін з земляных насыпаў абкладзеных камянямі, што знаходзяцца ў саміх Новых Валосавічах. Але нашыя намаганні былі марнымі. У раскапанай магіле нічога не знайшлі, акрамя попелу ад вогнішча,
якое палілі на месцы будучага пахавання. Па ўсёй верагоднасці, косці спарахнелі, што і знаку не засталося. А можа, гэта было тады даволі часта, родзічы насыпалі курган у памяць нябожчыка, склаўшага галаву далёка ад роднай зямлі.
У далейшым было вырашана працягваць даследаванні на курганным могільніку ў лесе за вёскай. Там археолагам на знаходкі шанцавала больш. На другі дзень было раскапана мужчынскае пахаванне XI стагоддзя, знойдзена бронзавая спражка ад папругі і жалезны нож з драўлянай ручкай, якая даволі добра захавалася.
Зрабілі шурфоўку пашкоджаных насыпаў, у адным з якіх знайшлі рэшткі касцяной ручкі з прыгожым арнаментам тонкай ручной работы.
Нягледзячы на даволі каштоўныя знаходкі, Андрэй марыў раскапаць жаночае пахаванне, бо ў такіх насыпах сустракаецца шмат рыштунку, па якому можна з большай верагоднасцю датаваць час вырабу знаходкі і племянную прыналежнасць нябожчыка. У наступным раскапаным кургане якраз і знаходзілася жаночая магіла. На жаль, ад касцей мала чаго засталося, а вось рыштунак захаваўся добра. Гэта рэшткі рытуальнага гаршэчка, які ставілі ў галаве нябожчыка, брон-
ЗаВЫЯ скроневыя КОЛЬЦЫ, пярсцёнкі, а Касцяная ручка «Галава таксама прадметы побыту, зробленыя з барана»
жалеза: шыла, серп і невялікі ножык.
Усяго за восем дзён археалагічнай экспедыцыі было раскапана і вывучана пяць курганоў, сабраны даволі багаты матэрыял, які патрабуе далейшай навуковай апрацоўкі. Але ўжо
цяпер, на падставе знаходак, можна гаварыць, што могільнік належыў крывічам і датуецца Х-ХІ стагоддзямі.
жнівень 2002 г.
Даследаванне курганоу
7/другой палове жніўня закончыўся чарговы палявы се_Узон, на працягу якога Андрэй Вайцэховіч прадоўжыў распачатую два гады таму працу па даследаванні абраду пахавання ў X—XIII стагоддзях. Для гэтай мэты ён абраў курганныя могільнікі каля вёсак Валосавічы і Звязда, дзе ў папярэднія гады праводзіў даследаванні і знайшоў унікальныя рэчы.
У Валосавічах за некалькі дзён работ былі даследаваны тры курганы, у якіх выяўлены жаночыя пахаванні. Асноўную масу прадметаў складаюць упрыгожанні з бронзы: вітыя бранзалеты і пярсцёнкі, бразготкі (пустацелыя шарыкі з кавалачкамі металу, якія засцерагалі ад нячысцікаў), а таксама шкляныя і пацягнутыя пазалотай пацеркі. Знаходкі датуюцца XI стагоддзем і з'яўляюцца этнавызначальнай рысай крывічаў. Асаблівую навуковую цікавасць уяўляў трэці раскапаны курган, дзе было парнае пахаванне мужчыны і жанчыны. Побач з мужчынскім касцяком былі знойдзены тры каваныя жалезныя цвікі з рэшткамі драўніны, што дае падставы гаварыць пра існаванне ў той час дамавін. Цела жанчыны пры пахаванні было загорнута ў тканіну, адбіткі якой захаваліся на знешнім баку бранзалета.
Увогуле валосавіцкая зямля хавае ў сабе шмат неразгаданых таямніц сівой мінуўшчыны. Сама назва вёскі паходзіць ад імя язычніцкага бога Вялеса, ці Волеса, які быў апекуном жывёлагадоўлі і галоўным бажаством вясковага насельніцтва.
На Звяздоўскім могільніку было раскапана шэсць насыпаў, і ні ў адным пахавальны інвентар не паўтараўся. Напрыклад: у адным з курганоў было пахаванне жанчыны з крывіцкімі ўпрыгожаннямі; у другім знойдзены бронзавы змеегаловы бранзалет, больш характэрны для балцкага насельніцтва. Розніўся і абрад пахавання: у неглыбокіх ямах, у іншых курганах нябожчыкі ляжалі на грунце ці невялікай падсыпцы з
белага рачнога пяску. Паўсюдна пры раскопках траплляліся кавалкі жалеза са шлакам. Мабыць, побач з могілкамі выплаўлялі жалеза.
Кім жа было насельніцтва Звязды па сваёй этнічнай прыналежнасці — балтамі ці славянамі? На жаль, адназначнага адказу і цяпер няма. Землі вакол паселішча маглі быць памежнымі між арэолам рассялення славян і балтаў, якіх усё далей на паўночны захад адцяснялі крывічы-палачане. Нельга выключаць і верагоднасці таго, што адно з балцкіх плямёнаў, якое здаўна жыло тут, не закранула хваля перасялення. Яны мірна суіснавалі з прыйшоўшымі сюды славянамі, аказваючы значны ўплыў на іх культуру і побыт.
кастрычнік 2003 г.
Нясяраўджаныя на^еі археолсшў
/ /а працягу трох жнівеньскіх дзён 2004 года археолаг Ан71 дрэй Вайцэховіч праводзіў раскопкі каля вёскі Новыя Валосавічы. Было даследавана некалькі пахаванняў на двух курганных могільніках. Знаходак адкапалі няшмат. Гэта расчаравала Андрэя, яго добраахвотных памагатых з Мінска і лепельскіх краязнаўцаў, што бралі ўдзел у даследаваннях.
У першы дзень раскапалі адну валатоўку канца IX — пачатку X стагоддзяў на курганным могільніку-2, які налічвае 25 насыпаў. Адразу пад дзірваном знайшлі абпаленыя косткі і рэшткі рытуальнай пасудзіны. Далейшыя даследаванні пакажуць каму належаць косткі — чалавеку, ці жывёліне.
Заклалі шурфы і на крукавай гары, якая ўяўляе марэнавы ўзгорак з левага боку ад лясной дарогі, што вядзе з Валосавічаў у Рэўтполле. Вяршыня гары — роўная пляцоўка, абнесеная невялікім валам. Мясцовыя людзі распавядаюць пра існаванне тут паселішча Крукава.
У шурфах добра прасочваўся 30-40 сантыметровы культурны пласт чорнай зямлі, насычанай арганічнымі рэчывамі, што
сведчыць аб наяўнасці ўмацаванага паселішча. Знойдзеная кераміка дазваляе аднесці гарадзішча да апошніх стагоддзяў да нашай — першыхстагоддзяўнашайэры.Упазнейшычасяномагло выкарыстоўвацца як нейкая культавая пляцоўка — капішча ці свяцілішча. Але для таго, каб Крукава гара падзялілася сваімі таямніцамі, трэба правесці раскопкі.
На другі дзень археолагі перамясціліся на курганны могільнік-1, які налічвае сорак насыпаў. У раскапаным кургане на глыбіні 70 сантыметраў пад слоем попелу знайшлі абпаленыя косткі, кавалкі аплаўленай бронзы, чарапкі ад посуду з арнаментам, жалезны прадмет накшталт пінцэта.
На трэці дзень раскопак нічога значнага не знайшлі. У даследаваным насыпе X стагоддзя таксама знаходзіліся крэміраваныя косткі з абпаленымі жаночымі ўпрыгожваннямі і невялікі жалезны ножык.
У першым і другім выпадках спальванне нябожчыкаў праводзілася на месцы. Пасля чаго насыпаўся курган.
Суцяшалі сябе даследчыкі тым, што даследаванне курганоў з крэмацыяй мае не меншае значэнне для навукі, чым іншых археалагічных аб'ектаў.
верасень 2004 г.
Раргадка КрукаваіІ гары
5вычайна з надыходам зімы завяршаецца палявы сезон археалагічных даследаванняў. На вялікі жаль, у гэтым годзе археалагічныя раскопкі на тэрыторыі нашага раёна не праводзіліся.
Археолаг Андрэй Вайцэховіч, які не адзін палявы сезон даследваў на Лепельшчыне пахаванні Х-ХІП стагоддзяў, быў заняты раскопкамі курганоў у Докшыцкім раёне. Але напрыканцы кастрычніка Андрэй усё ж такі не прамінуў магчымасці наведацца на Лепельшчыну, для таго каб перадаць у краязнаўчы музей матэрыялы раскопак мінулага года, а таксама правесці
разведку па выяўленню новых помнікаў археалогіі. Разам з Вайцэховічам прыехаў Павел Кенько, аспірант інстытута гісторыі Акадэміі Навук Беларусі, які займаецца вывучэннем помнікаў археалогіі жалезнага веку.
Асабліва цікавіла археолагаў Крукава гара, якая была выяўлена лепельскімі краязнаўцамі мінулым летам недалёка ад Валосавічаў, куды яны і накіраваліся. Па сваёй форме гара авальная з плоскім верхам, з усіх бакоў абкапаная ровам, размяшчаецца на марэнным узгорку, парослым лесам. У мясцовых паданнях узгадваецца месца, дзе калісьці стаяла царква ды правалілася пад зямлю, па іншай версіі месціўся тут горад да якога ад падножжа ўзвышша вялі каменныя прыступкі.
У закладзеных па краю Крукавай гары шурфах быў выяўлены тоўсты пласт культурнага слою, што дае падставы гаварыць аб даволі доўгім існаванні на гэтым месцы ўмацаванага паселішча — гарадзішча. Культурны слой у месцах шурфоўкі быў багаты на знаходкі керамікі і крыцы, якая засталася ад выплаўкі жалеза.
Па тэхніцы лепкі керамікі была зроблена прыблізная даціроўка гарадзішча і вызначана этнічная прыналежнасць яго насельніцтва. Такім чынам, было ўстаноўлена, што Крукава гара — гэта ўмацаванае паселішча I—IV стст. н. э., на якім жылі прадстаўнікі плямёнаў штрыхаванай керамікі, якія адносяцца да старажытных балтаў. Пасля штрыхавікоў гарадзішча насялялі прадстаўнікі банцараўскай культуры (V-VI стст.) — належалі па этнічных рысах да славян. На думку Паўла Кенько, у пазнейшы час Крукава гара магла выкарыстоўвацца навакольным насельніцтвам як месца пакланення язычніцкім багам.