Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
Густаў Майрынк
Ноч
Вальпургіі


Белы дамініканец

Г 1

ItvAC
Littera scripta
Густаў Майрынк
Ноч Вальпургіі
Белы дамініканец
Gustav Meyrink
Walpurgisnacht
Der weiBe Dominikaner
Romane
Leipzig Wien Kurt Wolff Verlag Rikola 1917 1921
Littera scripta
Густаў Майрынк
Ноч Вальпургіі
Белы дамініканец
Раманы
Пераклад з нямецкай
Мінск
Выдавец
Зміцер Колас
УДК 821.112.2-31
ББК 84(4Авс)-44
M14
Серыя заснаваная ў 2009 годзе.
Пераклад з нямецкай мовы Васіля Сёмухі.
Пераклад зроблены з выданняў:
Gustav Meyrink. Walpurgisnacht. Roman-Zeitung Nr. 454.
Verlag Volk und Welt, Berlin, 1988.
Gustav Meyrink. Der weifie Dominikaner.
http://frank, deutschesprache.ru/
Майрынк, Г.
M14 Ноч Вальпургіі. Белыдамініканец:раманы/ГустаўМайрынк; пер. з ням. мовы Васіля Сёмухі. — Мінск: Зміцер Колас, 2014. — 320 с. — (Littera scripts).
ISBN 978-985-6992-48-6
Густаў Майрынк (Gustav Meyrink, 1868 — 1932) — аўстрыйскі пісьменнік з выразнай схільнасцю да містычнага і гратэскава-сатырычнага светапогляду. У кнігу ўвайшлі яго гістарычна-фантастычны раман «Ноч Вальпургіі» і не менш фантастычны раман, прысвечаны блукапням чалавечага «Я», «Белы дамініканец».
Адрасуецца шырокай чытацкай аўдыторыі.
УДК 821.112.2-31
ББК 84(4Авс)-44
ISBN 978-985-6992-48-6	© Сёмуха В. С., пераклад на беларускую
мову, 2014.
© Афармленне. Выдавец Зміцер Колас, 2014.
ноч ВАЛЬПУРГІІ
Першы раздзел
АКТОР зрцадла
Забрахаў сабака.
Раз. Другі раз.
Пасля поўная цішыня, быццам жывёла ўслухоўвалася ў ноч, — якая там яшчэ прыгода нахапілася.
— Мне здаецца, забрахаў Брок, — сказаў стары барон Канстанцін Эльзэнвангер, — мусіць, ідзе пан раднік.
— Гэта, душа мая, яшчэ не прычына, каббрахаць, — строга кінула графіня Заградка, старая жанчына з сівымі снежна-белымі локанамі, вострым арліным носам і кушчастымі брывамі над вялікімі, чорнымі, крыху шалёнымі вачыма, быццам угневаўшыся на такое непатрэбства, і стасавала калоду картаў на віст хутчэй, чым гэта рабіла ўжо добрых паўгадзіны.
— I што ён там такога робіць цалюткі дзень напралёт? — спытаўся імператарскі лейбмедык Тадэвуш Флюгбайль, які, з круглым, гладка выгаленым, маршчыністым тварам на старомодным карункавым жабо, як дух продка, сядзеў у крэсле насупраць графіні, падабраўшы ледзь не пад самы падбародак неверагодна доўгія, сухія ногі.
Студэнты на Градчанах звалі яго «Пінгвінам» і заўсёды смяяліся яму ўслед, калі ён роўна а дванаццатай каля замка сядаўу дрожкі, уякіх верх кожнага разутрэба было адкідаць назад, перш чым яго амаль двухметровая цялесіна займала ў іх месца. Гэтакі ж сама складаны быў і працэс высадкі, калі экіпаж праз некалькі сотняў крокаў спыняўся каля гасцініцы
«Каму спех», дзе гер імператарскі лейбмедык, нагінаючыся над талеркай і па-птушынамудзюбаючы відэльцам, меў звычай спажываць сняданак.
— Каго ты маеш на ўвазе, — спытаў барон Эльзэнвангер, — Брока ці пана радніка?
— Пана радніка, вядома. Бо і пгго ён толькі робіць цалюткі дзень?
— Але ж бо. Гуляе з дзецьмі ў парку Хотэк.
— 3 «дзецямі», — паправіў Пінгвін.
— Ён бавіцца з тымі дзецьмі, — умяшалася графіня, падкрэсліваючы кожнае слова націскам.
Абодва старцы пасаромлена прымоўклі.
Зноў у парку забрахаў сабака. Гэтым разам глуха, амаль з падвывам.
I 'гут жа адчыніліся цёмныя, размаляваныя пастаральнымі сцэнкамі махагонавыя дзверы, і ўвайшоў гер прыдворны раднік Каспар Эддер фон Шырндынг — як заўсёды, калі прыходзіў на партыю віста, у вузкіх чорных штанах, крыху круглявы жываток, упакаваны ў бідэрмаераўскі прагулачны сурдут са светлай казлінай ірхі, замшы то б та, з цудоўна мяккім шалікам. Жвава, як ласіца, не кажучы ні слова, ён падбег да крэсла графіні, паклаў свой цыліндр на канапу побач і, цырымонна вітаючы графіню, пацалаваў ёй у руку.
— Чагоёнусёяшчэбрэшаібрэша?! — задумліва буркнуў Пінгвін.
— Цяпер ён мае на ўвазе Брока, — патлумачыла графіня Заградка, рассеяна зірнуўшы на барона Эльзэнвангера.
— Гер раднік такія спацелыя. Каб жа толькі не застудзіліся! — заклапочана ўсклікнуў барон, зрабіў паўзу і пасля раптам каркнуў з арыёзным узлётам у цёмны суседні пакой, які пасля яго слоў, як на ўзмах чарадзейнай палачкі, асвятліўся: — Бажэна, Бажэна, Ба-ажэна-а-а, прашувас, прынясіце, просім, супчык!
Кампанія выправілася ў банкетную залу і расселася вакол вялікага стала.
Толькі Пінгвін ганарыста пахаджаўуздоўж сцен, з подзівам разглядаючы на габеленах, быццам сёння ўпершыню, сцэны
змагання Давіда з Галіяфам і пагладжваючы рукамі знаўцы цудоўную мэблю ў стылі Марыі-Тэрэзіі.
— Я быў унізе! У свеце! — бухнуў раптам навіну раднік Эдлен фон Шырндынг і прамакнуў лоб вялікай, чырвонажоўта-стракатай хустачкай. — I заадно падстрыгся, — ён сунуў палец за каўнер, быццам яму часалася шыя.
Падобны камэнтар да цяжка стрымліванага росту валасоў, ён рабіў чатыры разы на год у бязглуздым разліку на тое, што ніхто не ведае, што ён носіць парыкі, — калі з доўгімі локанамі, калі зноў коратка стрыжаныя, — і кожнага разу ёя чуў здзіўленае мармытанне. Але сёння гэтага не было: спадарства кампанія было шакіравана, пачуўшы, дзе ён бьгў.
— Што? Унізе? У свеце? У Празе? Вы? — імператарскі лейбмедык Флюгбайль аж забегаў ад здзіўлення. — Вы?
Два астатнія толькі раззявіліся:
— Усвеце! Унізе! У Празе!
— Але ж, але ж вам трэба было перайсці мост! — заікаючыся, прамовіла нарэшце графіня. — А што, калі б Вы зваліліся?!
— Зваліўся!! Ну, сэрвус! — крэкнуў барон Эльзэнвангер і збялеў. — Каб не сурочыць! — увесь удрыжыках, ён падышоў да каміннай нішы, каля якое яшчэ з зімы ляжаў бярэмак дроў, узяў адно палена, папляваўнаяго тройчы і ўкінуў у халодны камін, — каб не сурочыць!
Бажэна, служанка, у падраным халаце, хустачцы і босая, як гзта практыкавалася ў старастыльных пражскіх арыстакратычных гасгюдах, унесла раскошную місу з цяжкага чарнёнага срэбра.
— Ага! Суп з сасіскамі! — буркнула графіня і задаволеная аггусцілаларнетку. Яна прыняла, за сасіскі пальцы дзяўчыны, якія ўвялікіх не па мерцы белых пальчатках-глясэўсунуліся ўсуп.
— Я ехаў... трамваем, — выціснуў з сябе гер раднік, усё яшчэ ўзбуджана паглыблены ва ўспаміны пра перажытую авантуру.
Усе пераглянуліся: яны паняверыліся ў праўдзівасці яго слоў. Толькі ў лейбмедыка заставаўся каменны твар.
— Апошняга разу я быў у Празе трыццаць гадоў таму назад! — прастагнаў барон Эльзэнвангер і, пакручваючы галавой, заправіў за каўнер сурвэтку; абодва канцы яе тырчалі з-за вушэй і надавалі яму падабенства з вялікім спалоханым зайцам. — Калі майго няшчаснага брата адпявалі ў Тайнінскім саборы.
— А я наогул, колькі жыву, не была ў Празе, — здрыгануўшыся, заявіла графіня Заградка. — Толькі гэтага мне бракавала! Там, на Старамескай, яны забілі маіх продкаў!
— Ну, гэта калі тое было, у Трыццацігадовую вайну, міладайнаявымая; — паспрабаваў суцешыць яе Пінгвін. — Гэта ж калі яно тое было!
— Ах, што вы, ддя мяне гэта — як сёння. Увогуле, праклятыяпрусакі! — Графіняадсутнаўтаропіласяўсваюталерку, здзіўленая, што ніякіх сасісак там не аказалася; пасля яна зіркнула ў ларнетку праз стол, ці часам паны застольнікі не выхапілі.
Нейкае імгненне яна была глыбока зазанураная самаў сабе і мармытала пад нос:
— Кроў. Кроў. Як яна пырскае, калі чалавеку сцінаюць галаву... А вы не баяліся, пане раднік?! Што, калі б Вы там унізе, у Празе, нахапіліся ўлапы прусакам? — сказала яна, павярнуўшыся да Эддена фон Шырндынга.
— Прусакам?.. Мы ж цяпер рука ў руку з прусакамі!
— Вось куды яно? Дык, нарэшце-такі, вайна закончылася! Ну так, значыцца, славяне вам зноўкрыві пусцілі.
— He, шаноўная, мы з прусакамі, — далажыў Пінгвін, — хачу сказаць: з «тымі» прусакамі... ужо тры гады як у саюзе супроць рускіх. I...
— Уса-ю-зе! — пацвердзіў барон Эльзэнвангер.
— ...і поплеч змагаемся супроць іх. Гэта... — Ён ветліва замоўк, заўважыўшы іранічную, недаверлівую ўсмешку графіні.
Размова спынілася, і цэлых паўгадзіны чулася толькі звяканне нажоў і відэльцаў альбо ціхае шлёпанне, калі босая Бажэна абносіла стол новымі стравамі.
Барон Эльзэнвангер выцер рот.
— Спадарства! Ці не пяройдземце да вісту!..
Глухая працяглая скугла з начнога саду перапыніла яго.
— Езус, Марыя, — гэта знак! У доме смерць!
— Брок! Скаціна праклятая. Кусі яго! — пачуўся прыцішаны голас слугі ўнізе ў парку, калі Пінгвін рассунуў атласную штору і адчыніў шкляныя дзверы на веранду.
Паток месячнага святла лінуў у пакой, і ад халоднага павеву акацыевага водару ў шкляной люстры затрапяталі полымцы свечак.
Па вузкім карнізе высокай паркавай мураванай агароджы, з-за якое знізу з-па-за Влтавы, дзе драмала Прага і падымалася ўтору да зорак мора чырванаватага туману, павольна ступаў мужчына, выцягнуўшы, як сляпы, рукі, стутіаў, як нейкі прывід, мігатліва ўзнікаючы з ценяў-сілуэтаў дрэў і сучча, аж здавалася, быццам ён то выплываў з яркага месячнага святла, то пасля зноў, інфернальна азораны, свабодна лунаў над туманам.
Імператарскі лейбмедык Флюгбайль вачам сваім не паверыў: нейкае імгненне ён думаў, што ўсё гэта яму сніцца, але з гэтага здранцвеыня яго вывеў раптоўны шалёны сабачы брэх, — ён пачуў пранозлівы крык, убачыў, як постаць на карнізе, як, нібы змахнутая рэзкім штуршком нячутнага ветру, знікла.
Трэск галля і кустоўя падказалі яму, што чалавек упаўу сад.
— Забойца, збродзень! Трэбаклікнуцьахову! — залямантаваў Эдлен фон Шырндынг, які з графіняй ускочыў на крык і кінуўся да дзвярэй.
Канстанцін Эльзэнвангер, заенчыўі грымнуўся на калені, утуліў твар у мяккую абшыўку крэсла і мармытаў пацеры, заціснуўшы ў кулаку недаедзеную смажаную курынуто полачку.
На віск гера імператарскага лейбмедыка, які, быццам велізарная начная птушка з бяспёрымі куксамі-крыламі, жэстыкуляваў з веранды ў цемру, у парк збеглася з дамка парцье абслута і з ветравымі ліхтарамі абшукала, голасна пераклікаючыся, увесь цёмны паркавы боскет.
Сабака, здаецца, выявіў збродня, моцна забрахаў, перастаючы і заліваючыся зноў з роўнымі інтэрваламі.
— Ну, што там, злавілі нарэшце прускіх казакоў? — гневалася ў адчыненае акно графіня, якая на пачатку не аказала ані следу хоць бы якога там хвалявання ці страху.
— Святая мацер Божая, ён скруціў сабе вязы! — віскнула служанка Бажэна; пасля дворня вынесла з-пад мура безжыццёвае цела чалавека на святло, якое лілося з пакоя на газон.