• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    Свайму тэлескопу ён больш не давяраў — пры адным успаміне пра тое, як старая выскалілася яму ў лінзу, і цяпер у яго валасы дыбіліся — і хоць ён усё яшчэ зазіраў у трубу, каб самому сабе даказаць сваю адвагу, адбывалася гэта толькі пасля таго, як ён моцна сціскаў свае бездакорна белыя ўстаўленыя зубы.
    Цэлымі днямі, як і раней, прыгода з акторам Зрцадлам складала аснову ягоных развагаў. Подумкі, каб яшчэ раз схадзіць і наведаць чалавека ў Новым Свеце, ён, зразумела, рашуча адкідаў.
    Аднаго разу ў «Спеху» ён завёў гаворку з фон Шырндынгам, акурат калі той жаваў свіное вуха з хрэнам, і даведаўся, што Канстанціна Эльзэнвангера пасля той ночы як падмянілі і ён больш не прымае ніякіх візітаў; ён жыве ў вечным страху, што нябачны дакумент, пакладзены ў шуфляду самнамбулічным акторам, можа як рыхтык жа і аказацца ўсё яшчэ сапраўдным і мецьме вынікам пазбаўленне спадчыны правамі памерлага брата Багуміла.
    — А чаму б і не? — сказаў Эдлен фон Шырндынг і незадаволена адарваўся ад таго свінога вуха. — Калі ўжо цуд адбыўся і людзі пад уплывам месяца трацяць вагу, дык чаму б не маглі і мёртвыя пазбаўляць спадчыны жывых? Барон мае паўнюткую рацыю, калі дапускае да шуфляды, не праверыўшы папярэдне, — лепш ужо быць дурным, аніж нешчаслівым.
    Герлейбмедык, хоць і згадзіўся зтакім поглядам, алетолькі з ветлівасці. Ён, у сваю чаргу, ні ў якім разе не хацеў забываць пра мазгавую шуфляду, у якой ляжала справа Зрцадлы, і шмат калі пры кожнай зручнай нагодзе ён капаўся ў ёй.
    Трэба неяк уначы заглянуць у «Зялёную жабу», можа, сустрэну хлопца там, рашьгў ён сабе, калі ўся справа зноў усплыла ў галаве. Лізэль — праклятая ведзьма, увесь час прыходзіцца думаць пра гэтую бабу! — такі ж бо сказала, каб ён пацягаўся па шынках.
    Яшчэ таго ж самага вечара, перш чым легчы і рашыўшы выканаць свой план, ён зноў моцна зашпіліў ужо папушчаныя падцяжкі, прывёў у парадак усё астатняе ў сваім туалеце і адправіўся, сцёршы з твару заклапочанасць (каб далёкія знаёмыя, якіх ён мог-такі сустрэць такою позняй нарою, не падумалі пра яго чаго благога), на Мальційскую плошчу, дзе, у атачэнні старашанобных палацаў і кляштараў вяла сваё прысвечанае Бахусу начное існаванне «Зялёная жаба».
    3 часу, як выбухнула вайна, ні ён сам, ні ягоныя сябры не наведвалі ўстанову, а тым не меней сярэдняе памяшканне стаяла пустое, рэзерваванае за панамі, быццам гаспадар, пахілага веку гер з залатымі акулярамі і зычлівым сур'ёзным тварам натарыуса, які ні пра што іншае не думае, яктолькі нястомна дбае пра захаванасць грошай па апецы, не рызыкаваў распарадзіцца інакш.
    — Эксэленцу заўгодна? -спытаўся «натарыус» з дружалюбнай іскрынкай у шэрых вачах, калі гер імператарскі лейбмедык сеў. — О, сённяпляшачку«Ме1пікег»,чырвонага? Разліву чатырнаццатага года?
    Са спрытам малпы «пікола», малодшы кельнер, паставіў на стол пляшку мельнікера 1914 года, якую ён яшчэ па папярэднім «натарыусавым» заказе «шэптам» прынёс і трымаў за спінай, пасля чаго абодва, глыбока пакланіўшыся, зніклі ўнутробіне «Зялёнай жабы».
    Памяшканне, у якім гер імператарскі лейбмедык заняў месца на чале накрытага белым абрусам стала, складалася з выцягнутага доўгага пакоя з»абапал занавешанымі парт'ерамі праходамі ў суседнія пакоі і вялікага люстра на
    дзвярах, у якім пры выпадку і патрэбе можна было бачыць, што робіцца ў суседзяў.
    Незлічонасць на сценах алейных карцін з выявамі высокіх чыноў усіх часоў і класаў без ніякага сумнення сведчыла пра высокую лаяльную настраёвасць гаспадара, пана Вэнцаля Бздынка — з павышэннем тону на «Бзд» — і адначасова развейвала бессаромныя божбы пэўных паклё.пнікаў што да гаспадара, які замаладзь нібыта быў піратам.
    У «Зялёнай жабы» было свайго роду гістарычнае мінулае, бо менавіта ў ёй, у «Жабе», павядалася, у 1848 годзе якраз і выбухнула рэвалюцыя — ці тое яно з прычыны пракіслага віна, якое падаваў тадыташні гаспадар, ці тое з іншых прычын, і гэта вечар у вечар было тэмай дыскусій за рознымі сталамі.
    Тым вышэй трэба было паставіць у заслугу геру Вэнцалю Бздынку, які не толькі сваімі выдатнымі напоямі, але і пачэснай учты вартай выглядам і высокай маральнай сур'ёзнасцю, якою ён навату познія начныя гадзіны ніколі не папускаўся, умеў так грунтоўна адвесці ад сваёй установьг благую славу, інто нават замужнія жанчыны — натуральна з мужамі — надзіліся там павячэраць. Прынамсі, у пярэдніх пакоях.
    Гер імператарскілейбмедык, заглыбленыўроздум, сядзеў за пляшкай мельнікера, у чэраве якое гарэла рубінавачырвоная іскра ад святла лямпы на стале.
    Кожнага разу, падымаючы вочы, ён бачыў у люстры на дзвярах другога імператарскага лейбмедыка, і за кожным разам, як ён рабіў гэта, яму прыходзіла да галавы, як яно, зрэшты, усё-такі ў вышэйшай ступені цудоўна, што ягоны брат у люсіры піўлевай рукою, тым часам як сам ён, асабіста, паслужаўся правай, і што той двайнік, намерся ён кінуць яму срэбраны пярсцёнак-пячатку, мог бы насіць яго толькі на правым, замест каб на левым безыменным пальцы.
    Адбываецца пры гэтым нейкае дзіўнае пераварачэнне, сказаў сабе гер лейбмедык, якое, шчыра кажучы, мае рабіць на нас застрашальнае ўражанне, калі б мы з маладых сваіх гадоў не прывыклі бачыць у гэтым нешта самасабоюяснае... Гм. Дзе, у якім месцы памяшкання мела адбывацца гэтае
    пераварачэнне?.. Ну так, канечне: у адным і толькі адным матэматычным пункце, дакладна сказаўшы... Даволі дзіўна, што ў такім малюпасенечкім пункце магло адбывацца так пачварна шмат усяго ўсялякага, нават болып, чым у ёмістай прасторы!
    Нейкае неазначальнае адчуванне вусцішнасці пры думцы, што калі ён даследуе прэцэдэнт глыбей і пашырыць закон, які ў ім праяўлены, на іншыя з 'явы, дык прыйдзе да жахлівай высновы, што чалавек увогуле няздольны непгга там распачаць паводле сваёй усвядомленай волі — будучы, бадай, толькі недарэчнай машынай нейкага загадкавага пункта ў сваім нутры, — змушалаяготрымаццадалейадтакіхвыкрутаўглузду.
    Але каб наноў не спакусіцца, ён рашуча ўкруціў кнот у лямпе і гэтым самым зрабіў аддюстраванне раз і назаўсёды нябачным.
    I адразу на рэфлектуючай паверхні з'явіліся часткі суседніх пакояў — то правыя, то левыя, гледзячы ў які бок паварочваўся гер імператарскі лейбмедык.
    Абодва бакі былі пустыя.
    У адным стаяў багата накрыты стол з крэсламі вакол, у другім, ушыкаваным і дагляданым у барочным стылі пакойчыку, нічога, апрача канапы з плюшавай абіўкай ілёгкім, як бы паветраным, столікам перад ёю.
    Несамавітая журбота агарнула гера імператарскага лейбмедыка, калі ён угледзеў усё гэта: перад ім зноў з усімі падрабязнымі далікатнасцямі паўстала салодкая пастаральная сцэнка, якою ён шмат, шмат гадоўтаму назад цешыў неспатольныя вочы і якую з бегам часу зусім быў забыў.
    Ен успомніў, што занатаваў гэтую прыгоду ў сваім дзённіку, але як яно сталася магчымым, што гэта далося зрабіць у скупых сухіх словах?.. Няўжо сапраўды я быў тады такі цвярозы чалавек, скрушліва пытаўся ён у сябе, альбо ж, можа, мы тым болып набліжаемся да сваёй душы, чым бліжэй падыходзім да магілы?
    Там, на канапе, юная Лізэль з вялікімі палкімі, як у газелі, вачыма ўпершыню стала ягонай каханкай.
    Ён міжволі зірнуў на прыцененае люстра, ці не было там
    яшчэ і яе... Але не, цяпер ён трымаў гэтае ліостра, у якім захоўваецца яе вобраз, у сабе; тое, каля дзвярэй што, было толькі несуцяшальнае шкло, якое нічога не памятала.
    У яе за паяском быўбукецікчайных ружаў — тады... Раптам ён пачуў водар кветак, быццам яны былі гіерад ім.
    Ёсць нештадухавіднае ваколуспамінаў, калі яны зноўажываюць! Яны выплываюць, быццам з малюсенькай кропачкі, расцягваюцца, раптампаўстаюцьупакоі — яшчэ прыгажэйшыя і сучаснейшыя, чым калі былі сабою.
    Дзе цяпер тая карункавая хусцінка, якую яна, каб не закрычаць пад жарам ягоных абдымкаў, так апантана кусала! «Л. К.» — яе манаграма — было на ёй — Лізэль Кошут; яна была з таго тузіна хусцінак, якія ён падарьгў ёй; раптам ён успомніў нават, дзе іх купіў і аддаў вышыць спецыяльна для яе, — крамка сама паўстала перад вачыма.
    Чаму я не папрасіў перападарыць яе мне? Цяпер вось нестае толькі ўспаміну — альбо — ён жахнуўся — можа, закінула ў свае лахманы як падранае рыззё. А я... я сяджу тут у цемры... адзін са сваім мінулым. Ён зірнуўубок, каб ужо болып не бачыць канапы. Якое ж такі жахлівае люстра гэтая наша зямля — яна спакваля, памалу брыдзіць і лядашчыць вобразы, якія сама ж і стварае, перш чым яны знікаюць.
    Паявіўся багата засланы стол.
    « Натарыус » бясшумна 11 ахаджаў ад аднаго крэсла да другога, каб, як робіць гэта мастак, у розных ракурсах зафіксаваць, ці дастатковае для карціны агульнае ўражанне, і падаваў піколу маўклівыя знакі, куды паставіць ахаладжальнікі пад шампанскае.
    Звонку пачуліся галасы і смех, у пакой уваліўся цэлы гурт нейкага панства, большасць у смокінгах, з гваздзікамі ў пяцельках. Амаль ці не ўсе — людзі маладыя, па нейкіх црычынах невайсковаабавязаныя альбо запаснікі, — толькі адзін, відаць, завадатар, дародны жыццярадасны з выгляду мужчыніска, гадоў пад шэсцьдзесят з мяккім вострым чараўцом, у канцылярскай камізэлі, з гадзіннікам на залатым ланцужку, у непрасаваных штанах, астатнія — так званыя харты.
    Пікола пабраўкапелюшы, лёскі і плашчы, аж схаваўся пад усім гэтым, як уючыны мул.
    Адзін мужчына напаследак нахлабучыў яму на галаву цыліндр.
    Пасля ўсё гэта нейкі час у поўным маўчанні пасядзела над вывучэннем меню.
    «Натарыус» з абавязальнай мінай на твары пацёр рукі, быццам умінаючы ўсярэдзіну шарыка сваю запабеглівасць.
    — Ах, чарапахавы суп «Моктуртле», — згаркавіў адзін, апускаючы манокль, — «мок» — гэта панцыр, а «туртле» — жаба. Чаму не напішуць проста — суп з панцырных жаб? Божа, пакарай Англію! Мне падсоўваюць сапраўдны чарапахавы суп.
    — Вальтэрскот... э-э, мнетаксама, — уставіўдругі, астатнія зарагаталі.
    — Панове, панове, бэ-э, — залепятаў вясёлы пажылы чалавек, устаў, заплюшчыў вочы і ўжо быў хацеў, склаўшы губы ў трубачку, пачаць спіч, пры гэтым замест уступу ён выцягнуў з рукавоў зашпіленыя манжэты. — Панове, бэ-э... бэ-э, — але не выдабыўшы з-пад гэтага «бэ-э» нічога людскага, ён нарэшце асеў, так і не справіўшы сваёй місіі, але з усімі азнакамі задавальнення з таго, што, прынамсі, хоць такі пачатак яму ўдаўся.