• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    Добрых паўгадзіны імператарскі лейбмедык не пачуў у сабе ніякіх іншых духоўньгх азарэнняў: кампанія занадта ўгрызлася ў спажыванне ўсіх магчымых смакаў і прысмакаў; ён глядзеў на піколу, які ў суправаджэнні «натарыуса» пасоўваў невялічкі нікеляваны на калёсіках столік, на якім на каласніку над полымем спіртоўкі смажыўся барановы сцягняк, і заўважыў, як спрытна і па-мастацку разбіраў той выдыгант з маноклем смажаніну і буркліва запэўніваў застольнікаў, што яны жалю вартыя абываталі, якія толькі таму сядзяць штыўна, а не ракам, як сабакі, толькі таму, бачыце, што пры поўным асвятленні ім на іншае не стае адвагі.
    Малады панок наогул, здавалася, задаваў тону ва ўсім, што да мастацтва спажывання лагодкаў; ён заказваў самыя вар'яцкія смакошчы, якія толькі можна было прыдумаць —
    падсмажаныя на свіным лоі долькі ананаса, падсоленыя суніцы, гуркі ў мёдзе, — у дзікіх спалучэннях, як гэта яму заварочвала ў галаву сказаць, і нядбалая з гаркавінай Manepa гаварыць, якая не дапускала ніякага пярэчання, з якою ёч рабіў выбар і абгрунтоўваў яго з глыбокім дыктатарскім сур'ёзам — «рроўна ў адзінаццаць чалавек гонарру павінен есці яйкі», альбо «самы смачны свіны шмалец агррымлівае чалавечая бррыжэйка жывою» — была такая гратэскавакамічная, што імператарскі лейбмедык момантамі не мог стрымаць ухмылкі.
    Традыцыйная аўстрыйская з забойчай фанабэрыяй непераймальная самасабоюзразумеласць, аяіпчэ і здольнасць успрымаць так званы жыццёвы сур'ёз па-кавалерску як школьнае майстэрства, усё гэта было ў яго перад вачыма і прычаравала ў памяць эпізоды з маладосці.
    Калі сам ён ніколі не тачьгўся ў такія гасціны, дык усётакі адчуваў, піто тут, насуперак усяму, выяўлялася ў самай глыбокай сутнасці нешта агульнае з тым, што жыло і ў ім: жлукціць піва і пры гэтым заставаццада апошняй драбіначкі аўстрыйскім арыстакратам — мець веды і ўмеласць, але лепей хаваць гэта за блізірам блазенства, быццам япо ўсё ў неадпаведным месцы выстаўлялася б нязграбна, як «вечны» гімназіст, які нраз дрэннае школьнае выхаванне ваўсіхсваіх якасцях зрабіўся безгустоўным чалавекам.
    Паступова гасціна набывала характар дзіўнай, проста зверх меры камічнай агульнай папойкі.
    Ніхто болып не зважаў на суседа — кожны жыў, так бы мовіць, толькі ў свой нахрап.
    Княскі генеральны дырэктар цэнтральных памесцяў д-р Гіяцынт Браўншыльд (такім жыццярадасны пахілага веку панок, не дужа падпіты, прадстаўлены быў піколам) падняўся на крэсла і адтуль, сярод безлічы следзяў, сказаў складзеную з адных «бэ-э» апалогію «вашай светласці, вашым найміласірвейшым патронам і хлебадаўцам», прычым пасля кожнага доўгага сказу даўгавязы «выдыгант» з маноклем выхукваў на грудзі колца цыгарэтнага дыму — ордэн, так бы мовіць.
    Тым, што пан княскі генеральны дырэктар пры такіх нагодах не падаў з крэсла ад страты раўнавагі, ён павінен заўдзячацьабачлівасці«натарыуса»,які — як святы Зігфрыд шапкай-невідзімкай у караля Гунтара — стаяў за ім і сачыў, каб сіла прыцягнення зямлі не паганьбавала яго высокасці.
    Другі пан сядзеў на падлозе, па-турэцку склаўшы ногі, як факір, з застылым на носе позіркам і балансуючы на цемені коркам ад шампанскага і, мабыць, уяўляў сябе індыйскім закліначом, тымчасамякдругі — папярэднесуседпастале, -намыліўшы падбародак крэмам з торта, намагаўся, гледзячыся ў кішэннае люстэрка, пагаліцца нажом на гародніну.
    Трэці выставіў перад сабою цэлы строй чарак з рознакаляровымі лікёрамі і рабіў, як усім бажыўся, кабалістычныя вылічэнні — у якой паслядоўнасці меўся іх піць.
    А там яшчэ адзін стаяў, а зусім жа таго не заўважаючы, што левай нагой у лакіраваным чаравіку ўступіў у вядзерца з лёдам для ахалоды шампанскага, жангліраваўталерачкаміпарцалянкамі, ловячы іх з незвычайнай жвавасцю і спрытам, і, калі чарапкі апошняй разляцеліся па падлозе, скрыпучым голасам зацягнуў старую студэнцкуто песеньку:
    Цаглі-начы-ка
    так рэдка адна,
    бо служыць грамадскай карысці, калі ж бо адна, дык, пэўна ж, яна ляжыць забытая кімсьці.
    I тады ўсе мусілі, пікола таксама, — ну, павінны былі, прынамсі, падцягваць прыпеў:
    Дурасць, дурасць, шы мая ўцеха! Дурасць, дурасць, ты мой гумор!
    I як толькі яно так склалася, што рыхтык сярод усяго гэтага п'янага вэрхалу перад імі як з зямлі вырас актор Зрцадда, засталося імператарскаму лейбмедыку поўнай загадкай.
    «Натарыус» таксама спачатку не змеціўяго прысутнасці, а таму ягоныя грубыя і рэзкія знакі, што вось ён можа тутжа з ходу сысці, дайшлі загюзна альбо, можа, проста засталіся незаўважаныя, а выводзіць чалавека сілком здавалася рызыкоўна, бо ўтакім разе генеральны дырэктар цэнтральных памесцяў напэўна ж грымнуўся б са свайго цыркавога крэсла і скруціў бы сабе карак яшчэ да аіілаты рахунка.
    Першы сярод гасцей, хто згледзеў дзіўнага прыходзьку, быў «факір».
    Ён у жудасці ўскочыў і ўтаропіўся на таго, жалезна перакананы, што ў выніку ягоных медытацый перад ім зматэрыялізавалася астральная постаць з таго свету з намерам скруціць яму вязы.
    Выгляд актора і праўда ж меўу сабе нешта агідна-стрхотлівае; гэтым разам ён быў без грыму, так што яго жоўтая пергаментная скура гіраступала яшчэ больш рэльефна, а запалыя вочы пазіралі з яе, як завялыя чорныя вішні.
    Большасць кампаніі ўжо досыць многа перабрала, каб вось так проста згопалу ўразумець дзіўііасць здарэння, і асабліва пану гетіеральнаму дырэктару цэнтральных памесцяў адняло ўсякую здольнасць здзіўляцца, таму ён толькі дабрадушліва выскаляўся і, думаючы, тто гэта нехта з яго новых сяброў явіўся, каб сваёй прысутнасцю аздобіць застольнасць, злез з крэсла прывітаць прывіднага прыхадня братэрскім цалункам.
    Зрцадла, не змаргнуўшы, падпусціў яго да сябе.
    Здавалася, як і тады ў палацы барона Эльзэнвангера, ён быў у глыбокім сне.
    I толькі калі гер дырэктар нахіліўся да яго вельмі блізка і, мармычучы сваё вечнае «бэ-э, бэ-э», развёў рукі, каб прыняць яго на свае грудзі, ён рэзка ўскінуў галаву і паглядзеў на яго варожа.
    Што разыгралася адразу пасля гэтага, адбылося так маланкава і так ашаламіла, што імператарскі лейбмедык Флюгбайль першым момантам падумаў, што вобраз у люстры падмануў яго.
    П'яны гер дырэктар усё яшчэ не расплюшчваў вачэй — толькі ледзь-ледзь раза... (за некалькі крокаў ад актора)
    ...мкнуў, як твар актора таксама ператварыўся ў мёртвую маску, такі стаўжудасны сваім выразам, што гер імператарскі лейбмедык ў сваім зацененым пакоі міжволі ўскочыў і ўтаропіўся ў люстра.
    Выгляд трупна скажонага аблічча ўразіў дырэктара, як удар паміж буркалаў.
    Увесь хмель як рукой зняло, імгненна, але тое, што вымалявалася ў ягоных рысах, здалося нечым большым, чым просты страх. Ноздры ягоныя адразу абвастрыліся, расцягнуліся, быццам у чалавека, які знячэўку ўдыхнуў атупляльнага эфіру — ніжняя сківіца расслаблена адвісла, знатужаная верхняя губа пабялела, паднялася, агаліўшы зубы, а шчокі, попельна шэрыя і як бы ўцягненыя, усмактаныя, пабеглі круглымі сіне-чырвонымі плямамі; нават рука, якую ён выцягнуў, нібы баронячыся, выразна паказвала пульсаванне крыві і пабялела як снег.
    Некалькі разоў ён дзіка абмахнуўся рукамі вакол сябе, пасля ў горле ў яго як бы заклекатала, і ён упаў.
    Гер імператарскі лейбмедык адразу ўсёк, што тут ужо ніякая ўспамога не патрэбна, тым не меней ён ахвотна падскочыў бы да няшчаснага, калі б яму не перашкодзіў агульны кавардак.
    Праз некалькі хвілін мёртвага пад лямант сяброў і гаспадара вынеслі; стол і крэслы ляжалі перавернутыя, з разбітых бутэлек лужынамі расцякалася па падлозе чырвонае віно і шумнае шампанскае.
    Нейкае імгненне суцэльнай нерашучасці, што ж рабіць, аглушаны здарэннем, якое ўжахлівай сваёй рэальнасці і ўсё ж схематычнае і нерэальнае, бо ўбачанае толькі ў люстры, разыгралася перад ім, першай яго подумкай было: а дзе ж Зрцадла?
    Ён увамкнуў электрычнае святло і адхіснуўся.
    Актор стаяў проста перад ім — як кавалачак пакінутай цемры ў сваімчорнымталары, нерухома, здавалася, зноўжа ў самым глыбокім сне, як перад тым, калі на яго рушыўп'яны.
    Імператарскі лейбмедык чэпка трымаў яго на воку, кожны момант цвяроза і з халоднай крывёю гатовы да любой новай
    жахлівай дзіўнаты -але не здарылася нічога: чалавек не варушыўся — як пастаўлены на ногі іруп.
    — Чаговытутшукаеце? — спытаўся ён коратка загадным тонам і з напружанай увагай паглядзеў на жылы на шыі ў актора; але кабхоцьлёгкі намёк напульсацыю. — Хтовытакі?
    Ніякагаадказу.
    — Як вас завуць?
    Ніякага адказу.
    Імператарскі лейбмедык задумаўся; пасля чыркнуў запалку і пасвяціў лунатыку ў вочы.
    Зрэнкі, ледзь адметныя ад глыбокага цёмнага ірыса, былі шырока адкрытыя і зусім не рэагавалі на яркія ўспышкі запалак.
    Ён схапіў абвіслую руку за локаць: пастукванне — калі яго наогул можна было адчуць, калі гэта было не ўяўленне, такое пяшчотнае і павольнае, быццам рэха запаволенага ўдару гадзінніка на сцяне, а не жыццёвасць. Р-раз — д-два — т-тры — ча-тыры... Самае болывае пяцьдзесят удараўу мінуту.
    Напружаналічыўімператарскілейбмедыкдалей — ізноў уголас рэзка спытаўся:
    — Хто вы?.. Адказвайце!
    Гтут, раптам, пульсу актора шалёна застукатаў, падскочыў з пяцідзесяці да ста дваццаці. Пасля шыпячы гук, гэта было насавое дыханне.
    Быццам нябачнае існазварухненне з атмасферы ўлілося ўяго, раптам у актора заблішчалі вочы і нявінна ўсміхнуліся імператарскаму лейбмедыку. У ягонай паставе ўзнікла нешта мяккае, саступліва-паддатнае, і праз застылы выраз твару прабілася нейкая дзіцячая гульня мімікі.
    Імператарскі лейбмедык спачатку быў падумаў, што ў самнамбуле прачнуўся здаровы чалавек, і прыязна спытаўся:
    — Ну, скажыце мне, хто вы, зрэшты, та... — але словасканала на вуснах: гэтая рыска вакол губоў у чалавека! — (цяпер, цяпер яна праступала выразней і выразней) — і гэты твар! Гэты твар! — Зноў яму стукнула ў галаву, як тады ў Эльзэнвангера, толькі ясней і больш выразна: гэты твар ён ведаў... ён часта, часта бачыўяго. Несумненна.
    I спакваля, зусім павалютку, быццам з памяці адшалушвалася нейкая луска, ён успомніў, што, мусіць, — магчыма, упершыню ў жыцці — бачыў яго на блішчастым прадмеце, на срэбнай талерцы, мабыць, аж нарэшце з усёй яснасцю ўсвядоміў: так і ніяк інакш павінен быў выглядаць ён сам удзяцінстве.
    I хай скура, з якое ён выглядваў, была старая і маршчыністая, а валасы сівыя, затое выраз маладосці праз старасць прасвечваўся на святло — тое неспасцігальнае нешта, якога не можа ўхапіць і ўтрымаць ніводзін мастак на свеце.