Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
— Нясіце яго ўгору! Хутчэй! Пакуль крывёю не сплыў, — холадна і спакойна загадала графіня, не зважаючы на сковыт аканома, які з жахам энергічна пратэставаў супраць гэтага і патрабаваў, каб мёртвага перакінулі назад цераз мур пад адхон — пакуль ён, крый божа, не ажыў.
— Дык унясіце, прынамсі, сюды ў галерэю, — маліў Эльзэнвангер, адціснуўстарую і Пінгвіна, які падхапіў запалены ліхтар, у залу продкаў і зачыніў за імі дзверы.
Апрача некалькіх разьбёных крэслаў з залачонымі білцамі і стала ў доўтім, калідорападобным памяшканні іншай мэблі не было — спёрты гнілосны пах і пласт пылу на каменнай паддозе выдавалі, што яно ніколі не праветрывалася, і ўжо даўно сюды не патыкалася нага чалавечая.
Карціны ў рост чалавека без рамаў былі ўстаўлены ў панэлі сцен: партрэты мужчын у скураных калетах з пергаментнымі скруткамі ў руках, паміж імі жанчыны з пуфамі на рукавах і каўнярамі эпохі Сцюартаў, рыцар у белым плашчы з мальтыйскім крыжам, попельна-русая юная дама ў рэйфроку, з мушкай на шчацэ і падбародку, з жудаснапажадлівай, саладжавай усмешачкай на перакошаных вуснах, з цудоўнымі рукамі, вузкім, роўным носам, тонка акрэсленымі ноздрамі і далікатна-выгнутымі брывамі над зелянкава-блакітнымі вачыма, манашкаўхабіце бэрнабіткі, паж, кардынал з аскетычнымі, худымі пальцамі, свінцовашэрымі павекамі і паглыбленым, бясколерным позіркам. Так і стаялі яны ў сваіх нішах, і выглядала ўсё на тое, быццам сышліся яны ўгэты пакой цёмнымі ходамі, разбуджаныя пасля шматвяковага сну мігатлівым бляскам свечак і трывогай удоме. Неўзабавеўжо падавалася, быццам хацелі яны таемна пакланіцца, асцярожна, каб не выдаць сябе шалясценнем
парадных строяў, здавалася, у іх варушыліся губы і бязгучна застывалі зноў, здавалася, яны папстрыквалі пальцамі, выцягвалітвары і зноўскамянела застывалі, заціналідыханне і сэрца, калі позірк абодвух жывых мімалётам скідаўся на іх.
— Вы не зможаце ўратаваць яго, Флюгбайль, — сказала графіня,чакальнаіняпрыязнаглянуўшынадзверы. — Усё — як тады. Памятаеце ?! У яго кінжал у сэрцы... Вы зноў будзеце мне казаць: тут, на жаль, канчаецца чалавечае ўмельства.
У першы момант імператарскі лейбмедык не дайшоў да цяму, пра што гэтаяназаводзіцца. Пасля-такідайшоўраптам. Здагадаўся па ёй. Яна пераблытала мінулае з сённяшнім — спрабавала дзейнічаць, як бывала.
Падобная ўява, якая паблытала ёй розум, раптам ажыла і ў ім: шмат, шмат гадоў таму назад у ягоны замак на Градчанах прынеслі яго заколатага сына. А перад тым была ягла ў садзе, брахаў сабака — усё рыхтык, як сёння. Як і цяпер, тады віселі на сценах партрэты продкаў, і на стале стаяла срэбная свяцільня.
Нейкі лёткі момант лейбмедык быў такі сумнелы, што як бы і не ведаў, дзе ён. Успамін узяў яго ў палон і так скаваў, што яму здалося нават нечым нерэальным, калі няшчаснага пранеслі ў дзверы і асцярожна паклалі. Ён міжвольна шукаў слоў суцяшэння графіні, як тады, пакуль яму раптам адным разам не стала ясным ясна, што гэта ж быў не яе сын, які ляжаўтут, і што замест колішняй прымары каля стала стаяла сівапатлая старэча.
Усведамленне, хутчэй за думку і баржджэй, чым ён мог як след уразумець яе, пранізала яго і пакінула ў ім тупое, змрочлівае адчуванне, што «час» ёсць не што іншае, як сатанінскаая камедыя, якую ўбівае ў чалавечы мозакусемагутны нябачны вораг.
Толькі адно сталася плёнам ягонага жніва: ён маланкава ўнуграным пачуццём на момант уцяміў, чаго раней правільна зразумець не быў здольны — менавітадзіўнуюнедаўмёнасць яе душэўнага стану, калі яна нават гістарычныя падзеі з прадаўніх часоў успрымала як нешта цяперашняе і спрабавала ўвязаць гэта са сваім штодзённым жыццём.
Ён адчуваўнеадольную змусту сказаць: «Прынясіце вады! Перавязачны матэрыял!» — каб, як тады, нагнуцца і дастаць з нагруднай кішэні кровапускальны шніпер, які ён па старой, даўно ўжо залішненай звычцы насіў пры сабе.
Толькі калі чуйныя пальцы адчулі павеў дыхання з рота непрытомнага і ягоны позірк выпадкова ўпаў на голыя белыя сцёгны Бажэны, якая з уласцівай багемскім дзяўчатам своеасаблівай свабоднай ад сарамяжлівасці прастатой апусцілася каля яго з падаткнутай спадніцай, каб лепей было бачыць, ён зноў набыў ранейшую раўнавагу: карціна мінулага растварылася перад абліччам амаль застрашальнай супярэчнасці паміж квітнеючым юным жыццём, смяротнай застыласцю непрытомнага, фантомападобнымі фігурамі продкаў і старэча-маршчыністымі рысамі графіні, карціна ўявілася пакрытай імглою сучаснасці.
Камердынер паставіў ліхтар з запаленымі свечкамі на паддогу, і яго прамяні асвятлілі характэрны твар няшчаснага, які — губы попельна шэрыя і ў ненатуральным кантрасце з нафарбаванымі шмінкаю шчокамі — быў больш падобны на васковую фігуру ў паноптыкуме, чым на чалавека.
— Святы Вэнцаль, гэта Зрцадла! — усклікнула служанка і, — быццам адчуваючы, што паж з партрэта ў нішы ў мігатлівым святле павёў на яе пажадлівым вокам, — старанна апрастала спадніцу і абцягнула яе на калені.
— Хто ён? — здзіўлена спыталася графіня.
— Зрцадда — «люстра», — растлумачыў камердынер, — калі прозвішча «Зрцадла» перакласці з чэшскай на нямецкую, так яго тут наверсе наГрадчанахзавуць, алеяне ведаю, якяго завуцьнапраўду. Ён здымае кватэруў... — слуга збянтэжана запнуўся, — у гэтай... ну, як яе... у багемскай Лізкі.
— У каго?
Служанка пырснула смяшком у кулак, астатняя чэлядзь таксама ледзь стрымлівалася ад смеху.
Графіня тупнула нагой.
— У каго, хацела б я ведаць?
— Багемская Лізэль за колішнім часам была славутая... гетэра, — узяў слова лейбмедык, выпрастаўся над няшчас-
ным, які ўжо падаваў першыя азнакі жыцця і заскрыгатаў зубамі. — Ая тым часам і не ведаў, што яна яшчэ жыве і прамышляе на Градчанах; мабыць, ужо старым-старая. Жнве, мабыць..
— ...на Нябожчыцкай вуліцы, там, дзе збіраюцца ўсе гэгыя нехарошыя дзеўкі, — горача пацвердзіла Бажэна.
-Дык схадзіце, прывядзіце кабету, — загадала графіня.
Службова абавязаная дзяўчына спешна выйшла.
Тым часам чалавек ачуўся ад атлумення, нейкі момант тапырыўся на свечкі, пасля паволыіа падняўся, ані вокам не зважаючы на прысутных.
— Вы думаеце, ён злодзей? — напаўголаса спыталася графіня ў чэлядзі.
Камердынер патрос галавою і шматзначна пастукаў сабе па лобе, каб паказаць, што ён прымае яго за ненармальнага.
— Як на мой домысел, мы тут маем выпадак самнамбулізму, — заявіў Пінгвін. — Такія хворыя пры поўным месяцы падупадаюць незразумеламу парыву, калі некаторыя, не ўсведамляючы самі таго, учыняюць вельмі дзіўныя дзеянні, лезуць на дрэвы, на дамы і муры і часам ходзяць па вельмі вузкіх плоскасцях на неверагоднай вышыні, напрыклад, па карнізах так упэўнена, як ніколі не маглі б хадзіць, калі б не спалі. — Хо-ля, вы, пане Зрцадла, — звярнуўся ён да пацыента, — як вы думаеце, ці добра вам пачуваецца, ці маглі б вы пайсці дамоў?
Лунатык не адказаў; але, здаецца, пытанне пачуў, калі нават, можа, і не ўлавіў яго сэнсу, бо павольна павярнуў галаву да імператарскага лейбмедыка і пустымі нерухомымі вачыма глянуў яму ў твар.
Пінгвін міжволі падаўся назад, некалькі разоў задумліва правёў рукою па лобе, быццам разграбаючы ўспаміны, і прамармытаў:
— Зрцадда? He. Імя мне незнаёмае. Але жяўсё-такі ведаю гэтага чалавека!.. Дзе ж бо тое яго бачыў?I
«Збродзень» быў высокі, худы і цёмнаскуры; доўгія, сухія, шэрыя валасы касмылямі звісалі з чэрапа. Вузкі, безбароды
твар з востраакрэсленым гарбатым носам, пукатым лобам, запалымі скронямі і сціснутымі губамі, да таго ж шмінка на шчоках і чорны заношаны аксамітны плашч — усё гэта рэзка кантраставала з рэальнасцю, і здавалася, быццам нейкі дзікі сон, а не жыццё, занёс гэтую постаць у памяшканне.
Ён выглядае, як фараон старажытных егіпцянаў, які абраў сабе карнавальную выправу камедыянта, каб не паказаць, што пад маскаю схавана ягоная мумія, стрэліла імператарскаму лейбмедыку крутая думка ў галаву. Неверагодна, чаму гэта я не магу ўзгадаць, дзе я мог бачыць гэтыя такія кідкія рысы.
— Хлопец мёртвы, — буркнула графіня, цітоесабе, цітое Пінгвіну, але павярнуўшыся да яго, і без страху, спакойна, быццам ішлося толькі пра ацэнку статуі, зблізку разглядвала праз ларнетку аблічча чалавека, які ўжо наўрост стаяў перад ёю. — Такія сухія вочы могуць быць толькі ў трупа. Мне здаецца, ён наогул не можа варушыць імі, Флюгбайль!.. Але ж не палохайцеся, Канстанцін, як старая баба! — голасна сказала яна ў банкетную залу, дзе ў шчыліне дзвярэй паявіліся бледныя, спалоханыя твары радніка Шырндынга і барона Эльзэнвангера. — Заходзьце, заходзьце абодва, вы ж бачыце, ён не кусаецца.
Вымаўленае імя «Канстанцін» падзейнічала начужынцаяк душэўнае патрасенне. Нейкі момант ён дрыжаў усім целам, ад галавы да ног, і выраз яго твару мяняўся маланкава, як у чалавека, які, загадкавым чынам будучы поўным гаспадаром мускулаў свайго твару, кроіў грымасы перад люстрам. Быццам косці носа, сківіцаў і падбародка пад скурай раптам размяклі, зрабіліся гнуткія, гульня мінаў на твары ператварылася, — з пагардліва пыхлівай застылай маскі егіпецкага фараона, прайшоўшы цэлы шэраг дзіўных метамарфозаў, паступова і спакваля праступала падабенства фамільнага тыпу Эльзэнвангераў.
Праз нейкую хвіліну новая фізіяномія настолькі выціснула ранейшы выгляд і замацавалася ў рысах, што прысутныя на сваё вялікае здзіўленне аж былі падумалі, што перад імі нехта зусім іншы.
Аііусціўшы галаву на грудзі і надзьмуўшы адну шчаку як ад (}элюсу да левага вока, якое ад гэтага здавалася маленькім і калючым, ён нейкую хвіліну нерашуча трымцеў крывымі каленямі каля стала, адкапыліўшы ніжнюю губу, пасля абмацаў сваё цела, шукаючы кішэні, пакалупаўся ў іх.
Нарэшце ён убачыў барона Эльзэнвангера, які, анямелы ад жудасці, сутаргава ўхапіўшыся за руку прыяцеля Шырндынга, кіўнуў яму і прабляяў:
— Канстанцінку, добра, што ты прыйшоў, а я ж цэлы вечар шукаў цябе.
— Езус, МарыяіЁзаф, — завыўбароніпабегдадзвярэй, — смерцьудоме. Ратуйце, ратуйце, гэта — мой нябожчык брат Багуміл!
Эдден фон Шырндынг, лейбмедык і графіня, усе трое пры жыцці памерлага барона Багуміла Эльзэнвангера ведалі яго, пачуўшы голас лунатыка, здрыгануліся, настолькі падобна ён гучаў да голасу нябожчыка.
Ані мала не зважаючы на іх, Зрцадла дзелавіта паспяшаўся ў пакой, кранаючы розныя прадметы, якія, відавочна, бачыў толькі ён і якія, здавалася, прымалі жывыя формы толькі перад духоўным вокам гледачоў, такія пластычныя і настойлівыя былі ягоныя рухі, якімі ён іх кранаў, падымаў і адстаўляў.