Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Майрынк перасяліўся ў Мюнхен, памяняў прафесію і пачаў выступаць як вольны літаратар. Гэтая «справа Майрынка» так адназначна паказала Томасу Ману «дзейснасць мастакоўства», што ён, не называючы імя Майрынка, упамінае пра яго ў сваёй вядомай навеле «Тоньё Крогер». 3 поўным правам Майрынка залічваюць у кола «Пражскай школы» нямецкага прыгожага пісьменства, у якую ўваходзілі ў розны час такія славутасці, як Рыльке, Вэрфэль, Кафка, Кіш, Фюрнберг, бо менавіта ў Празе ён сфармаваўся духоўна,
і, мабыць, саму Прагу нездарма называлі «горадам Майрынкавых прывідаў і відзежаў Кафкі».
3 1903 года Майрынк працаваў рэдактарам венскага часопіса «Мілы Аўіусцін» іпісаўддячасоіііса «Сімпліцысімус» кароткія навелы, якія пазней (1909 г.) былі выдадзены двухтомнікам з назвай «Чароўны рог нямецкага абываталя» (у Аўстрыі зборнік быў забаронены).
Яго літаратурная творчасць пачалася з гратэскавых сатыраў на нямецкае бюргерства: «Гарачы салдат», 1903; Ёрн УльіХілілігенляй», 1903, (пародыі); «Архідэі», 1904, (дзіўныя гісторыі); «Кабінет васковых фігур», 1907, (апавяданні).
Раманы «Голэм» (1915), (на беларускай мове выдадзены ў 2006 г.), «Зялёны твар» (1917), «Ноч Вальпургіі» (1917), «Белы дамініканец» (1921) належаць да класікі фантастычнай літаратуры; у іх і праяуляюцца ўнлывы на Майрынка таямнічых светаў, містычнай мудрасці, кабалістычнага і будысцкага вучэнняў. I не толькі ўчыста мастацкім аспекце — у 1927 годзе Майрынк перайшоў з пратэстантызму ў будызм.
Як пісьменнік Густаў Майрынк дасягнуў шырокай папулярнасці сваімі экспрэсіяністычнымі раманамі і навеламі з месцам дзеяння ў старой ГІразе (Градчаны, гета). У гэтыхтворах Майрынк з неверагоднай фантазіяй, з подзіву вартым адчуваннем заняпаду грамадства, з ледзь не зрокава відавочнай сілай і вымоўнай маляўнічасцю падае чытачу згусткі ўсіх магчымых і немагчымых абсурдаў і жахаў, спалучаючы рэальнае з ірэальным, сціраючы мяжу паміж імі. Каб вывесці свае вобразы са свету зямнога ў свет духоўнай экзістэнцыі, Майрынк апрацоўвае містычныя рэлігійна-месіянскія ідэі, вучэнне ёгі, каббалы, буддызм, выкарыстоўвае старадаўнія легенды і паданні, напр., пра вечнага жыда («Зялёны твар», фантастычны раман сусветнага крызісу), альбо пра Голэма.
Грамадзянская пазіцыя Майрынка найбольш ярка выяўляеццаўягоных — хайчасамзноўжафантастычнасканструяваных — сатырычна-гратэскавыхнавелах (зборнік«Чароўны рог нямецкага абываталя», 1913), у якіх аб'яўлена адкрытая вайна сытай буржуазнай самазадаволенасці, тупасці іабмежаванасці, культусілы, фальшывай пссўданароднасці,
мілітарызму, ілжэнавуцы, чыноўніцкай карупцыі. He выпадкова кнігі Майрынкаў гітлераўскай Германіі былі ўдастоены гонару гарэць на вогнішчах разам з кнігамі Гейнэ, Томаса Мана, Фейхтвангера і іншых.
Густаў Майрынк вядомы нямецкаму чытачу і як перакладчык многіх твораў Дзікенса.
Іншыятворы Майрынка: «Гарачы салдаті іншыя гісторыі» (1903, гратэскі), «Гадзіннік» (1913), «Кажаны» (1916, навелы), «Анёл з заходняга акна» (1920, раман), «Гісторыі гадзіншчыка» (1922), «Падступныя чэмпіёны» (1925).
Змест
НОЧ ВАЛЬПУРГІІ 5
Першы раздзел. Актор Зрцадла 7
Другі раздзел. Новы Свет 22
Трэці раздзел. Галодная вежа 37
Чацвёрты раздзел. У люстры 62
Пяты раздзел. Авэйжа 82
Шосты раздзел. Ян Жыжка з Троцнава 97
Сёмы раздзел. Развітанне 119
Восьмы раздзел. Уцёкі ў Пішак 138
Дзявяты раздзел. Барабан Люцыпара 155
БЕЛЫ ДАМІНІКАНЕЦ 167
Пралог 169
I. Першае пасланне Хрыстофэра Таўбэншляга 173
II. Сям'я Мучэлькнаўсаў 179
III Вандраванне 190
IV Афэлія 201
V. Начная гутарка 208
VI. Афэлія 221
VII. Чырвоная кніга 236
VIII. Афэлія 247
IX. Самотнасць 259
X. Лаўка ў садзе 265
XI. Галава Медузы 270
XII. «Ён мае расці, а я — малець» 280
XIII. ХвалаТабе, Царыца міласэрнасці 290
XIV. Уваскрэсенне меча 301
XV. Нэсава кашуля 311
Пра аўтара 316
Серыя «Littera Scripta»
Літаратурна-мастацкае выданне
Майрынк Густаў
НОЧ ВАЛЬПУРГІІ БЕЛЫ ДАМІНІКАНЕЦ
Раманы
Рэдактар Зміцер Колас
Падпісана да друку 22.08.2014. Фармат 84x108 '/32.
Папера афсетная. Друк рызаграфічны.
Ум. друк. арк. 16,30. Ул.-выд. арк. 13,85.
Наклад 300 асобнікаў.
Выдавец і падіграфічнае выкананне індывідуальны прадпрымальнік Зміцер Колас. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў№ 1/291 ад 17.04.2014.
Пр. Незалежнасці, 105-14, 220023, Мінск.
Пераплёт выраблены ў ТАА «Бізнесафсет» Пр. Незалежнасці, 95, корп. 7, пакой 3, 220043, Мінск.
Раман аднаго з найбольш вядомых сучасных французскіх аўтараў Патрыка Бэссона (нар. 1956), лаўрэата дзвюх найбуйнейшых французскіх літаратурных прэміяў — Гран-Пры Французскай Акадэміі за раман (1985) і прэміі Рэнадо (1995), — апавядае пра знешне нібыта лёгкае жыццё маладых людзей, якія вядуць, тым не менш, няпростыя пошукі свайго месца ў гэтым жыцці і, на жаль, не заўсёды ўдала спрабуюць паразумецца паміж сабою.