Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
— Гэта твой бедны мозак, тата, — сказала мая дачка Афэлія, — цяпер ён замкнуў яго ў сваю скарбніцу, бо не хацеў, каб ты дзеля мяне дакучаў яму. Калі ты гэта калінебудзь атрымаеш назад, ён ператворыцца ў высакародны камень».
На раніцу мяне пацягнула сюды да лаўкі, але я не ведаў, чаму. Тутя кожны дзень бачуАфзлію. Яна заўсёды расказвае мне, якая яна шчаслівая, і як хораша ёй там у Краіне Святых. Мой бацька, майстар вырабу труііаў, таксама там, і ён усё мне дараваў. I ўжо больш на мяне не гневаецца, што я яму колісе, хлапчуком, спаліў клей.
Калі ў раі вечар, кажа яна, тады там тэатр, кажа яна, і анёлы глядзяць, як яна грае Афэлію ў п'есе «Кароль дацкі» і пад канец выходзіць замуж за кронпрынца, і ўсе яны радуюцца, расказвае яна, як гэта яна ўсё так добра ўмее. «За гэта я дзякую толькі табе, тата, — кажа яна заўсёды, — бо ты даў мне магчымасць навучыцца гэтаму на зямлі. Маім самым гарачым жаданнем заўсёды было стаць артысткай, і гэта жаданне ты выканаў, тата».
Стары змаўкае і замілавана глядзіць у неба.
Агідна горкі нясмак на маім языку. Ці хлусяць мёртвыя? Ці ён усё гэта толькі ўяўляе сабе? Чаму Афэлія не кажа яму праўды ў мяккай форме, калі можа сустракацца з ім?
Страшэнная думка, што і Царства Ілжы можа прас ці рацца аж па той бок, пачынае грызці мне сэрца.
J тут мяне асяняе; блізкасць Афэліі захапляе з такой спрадвечнай сілай, што я раптам спасцігаю ісціну і ўжо ведаю: гэта толькі яе вобраз, не яна сама, каго ён бачыць і хто з ім гаворыць. Гэта фалыпывае спараджэнне яго далёкасяжных жаданняў; яго сэрца не схаладнела, як маё, таму ён і бачыць ісціну скажона.
— Мёртвыя могуць тварыць цуды, калі гэта дазваляе ім Бог, — зноў пачынае стары. — Яны могуць рабіцца плоццю і крывёй і вандраваць сярод нас. Ты ў гэта верыш?! — пытаецца ён такім цвёрдым голасам, што гэта гучыць амаль пагрозліва.
— Я нічога не лічу немагчымым, — унікліва адказваю я.
Стары здаецца задаволеным і маўчыць. Пасля падымае вочы і ідзе. He развітаўшыся.
Праз імгненне зноў паварочваецца, спыняецца перад мной і кажа:
— He, ты ў гэта не верыш! Афэлія хоча, каб ты сам бачыў і верыў. Хадзем!
Ён хапае мяне за руку, нібыта хочучы павесці за сабою. Марудзіць. Слухае паветра, быццам чуючы там голас.
— He, не цяпер. Сёння не! — мармыча сам сабе без духу; — Пачакай мяне тут сёння ноччу!
Ён выходзіць.
Я гляджу яму ўслед, як ён, пахістваючыся, як п'яны, навобмацак ідзе ўздоўж мура.
He ведаю, што і падумаць.
XI.	Галава Медузы
Мы сядзім за сталом у маленькім, вялікага жалю вартым пакоіку: майстар-тачыльшчык Мучэлькнаўс, маленькая, гарбатая швачка, пра якую ў горадзе кажуць, што яна ведзьма, тоўстая старая жанчына, доўгавалосы мужчына гэтых апошніх двух раней я не бачыў, — і я.
На шафе гарыць у чырвоным шкле начнік, над ім вісіць яркі каляровы папяровы абразок — Маці Божая Пак.утніца, сэрца яе прабіта сямю мячамі.
—	Давайце памолімся, — кажамужчыназдоўгіміваласамі, ляпае сябе па грудзях і балбоча пацеры.
Яго рук.і бледныя, худыя, як гэта бывае ў бедных, знэнджаных школьных настаўнікаў, ногі ў сандалях набоса.
Тоўстая баба ўздыхае і ўсхліпвае, быццам збіраецца восьвось разліцца слязьмі.
—	Бо Тваё ёсць царства і сіла і слава цяпер і навекі, амэн, давайце створым ланцуг і паспяваем, бо духі любяць музыку, — кажа доўгавалосы адным сказам.
Мы працягваем адзін аднаму рукі на стале, і мужчына і жанчына запяваюць харал.
Абое спяваюць фальшыва, але такая непадробная заміранасць і замілаванасць гучаць у іх спеве, што міжволі разбірае і мяне.
Фраў Мучэлькнаўс сядзіць нерухома; я чую яе хрыпатае дыханне. Яна паклала галаву на рукі на стале.
На сцяне цікае гадзіннік; усё астатняе ў мёртвай цішыні.
—	He хапае ў гэтым сілы, — кажа мужчына і дакорліва глядзіць на мяне збоку, нібыта я быў вінаваты.
У шафе нешта патрэсквае, як бы драўніна ламаецца.
— Яна ідзе! — узбуджана шэпча стары.
— He, гэта Піфагор, — павучаедоўгавалосы.Тоўстаяўсхліпвае. Гэтым разам патрэсквае і ламаецца ў стале, рукі швачкі пачынаюць рытмічна ўздрыгваць, быццам у такт яе ітульсу.
На нейкі момант яна падымае галаву — радужкі вачэй падварочваюцца пад павекі, відаць толькі бялкі, — пасля зноўапускае.
Аднаго разу я бачыў, як паміраў маленькі сабачка; было тое гэтак сама; яна пераступіла парог смерці, адчуваю я. Рытмічнае патузванне яе рук перадаецца сталу. Здаецца, быццам перадаецца яе жыццё.
Пад сваімі пальцамі я адчуваю лёгкае пастукванне ў драўніну, нібы там падымаюцца і лопаюцца пузыры. Ледзяны холад ад іх разыходзіцца і лунае над сталом.
— ГэтаПіфагор! — кажа мужчына з доўгімі валасамі грудным тонам перакананасці.
Халоднае паветра над сталом ажывае і пачынае вібраваць; я ўспамінаю пра «пагібельны паўночны вецер», пра які бацька казаў святару тады апоўначы.
Раптам моцны ўдар устрэсвае пакой: крэсла, на якім сядзела швачка, вырвалася з-пад яе, сама яна апынулася на падлозе.
Жанчына і мужчына падымаюць яе на лаўку, якая стаіць каля печы; яны трасуць галавой, калі я пытаюся ці не паранілася яна, — і зноў садзяцца за стол.
Унізе міма дома праязджае гружаная падвода, аж сцены дрыжаць; стук колаў ужо даўно прапаў, але дрыжанне сцен дзіўным чынам не спыняецца.
Альбо, можа, я памыляюся? Можа, толькі мае пачуцці абвастрыліся і здольныя ўспрымаць тое, што ўжо адбылося: тонкую вібрацыю рэчаў, якая згасае пазней, чым звычайна лічаць?
Час ад часу я мушу заплюшчваць вочы, так развярэджвае чырвонае святло начніка; куды яно падае, там праступаюць формы прадметаў, і абрысы расплываюцца самі ў сабе; цела швачкі падобнае на рыхлую масу; яна ўжо зусім спаўзла з лаўкі на падлогу.
Я цвёрда пастанавіў сабе, не падымаць вачэй, пакуль не настане непгга канчаткова вырашальнае; я хачу заставацца гаспадаром сваіх пачуццяў.
Адчуваю ўнутраную засцярогу: будзь сам сабе аховай! Глыбокі недавер, быццам нейкая д'ябальская, зласлівая, жудасная істасць, як атрута, разлілася па пакоі.
Словы з пісьма Афэліі: «Я буду з Табою і буду асланяць Цябе ад любой небяспекі» згадваюцца так выразна, быццам я іх чую.
I тут усе трое разам ускрыкваюць:
— Афэлія!
Я падымаю вочы і бачу: над целам швачкі лунае нейкі блакітнаваты крутляк, як бы клубок туману, завостраны ўгору, другі падобны, завостраны ўніз, апускаецца са столі і дакранаецца да першага, яны злучаюцца, набываючы форму пясчанага гадзінніка — кляпсідры.
Пасля неяк адразу форма, — як карцінка ў laterna magica, якой нехта наводзіць рэзкасць, — робіцца яснай абрысамі, і — перада мною стаіць Афэлія, жывая, рэальная. Так выразна і цялесна, што я гучна ўскрыкваю і парываюся да яе.
Крык страху ўва мне — угрудзях, — двайны крык страху з двух галасоў у апошні момант асаджвае мяне назад.
— Мацуй сваё сэрца! Хрыстофэр!
— Мацуй сваё сэрца! — гучыць ува мне, быццам гэта ўсклікнулі разам мой першы продак і Афэлія.
Відзеж з прасветленым тварам ідзе да мяне. Кожная складка вопраткі дакладна такая самая, як была пры жыцці. Той самы выраз твару, тыя самыя прыгожыя, замроеныя вочы, чорныя, доўгія вейкі, тонка акрэсленыя бровы, вузкія, белыя рукі, — нават губы чырвоныя і жыццёва свежыя. — Толькі валасы як бы пакрытыя нейкім вуалем. Яна пяшчотна нахіляецца над мною, я чую, як стукае яе сэрца; яна цалуе мяне ўлоб і абвівае рукамі шыю. — Цяпло яе цела пранікае ў мяне. — «Яна ачулася, кабжыць!» — кажу сабе, няма ніякага сумнення!
Мая кроў закіпае, і недавер пачынае адступаць перад салодкім адчуваннем шчасця, але ўсё болып палахліва кры-
чыць мне голас Афэліі; гэта — як бяспамятна-роспачная барацьба рук:
— He пакідай мяне! Памажы мне!... Ёнтолькі надзеўмаю маску! — здаецца, нарэшце разумею сэнс слоў, пасля голас задыхаецца як бы заслонены пялёнамі.
«Не пакідай мяне!?» — гэта быў заклік на дапамогу. Пацэліў мне ў самае нугро!
He, мая Афэлія, што жывеш ува мне, я не пакіну цябе!
Я сціскаю зубы і халадзею, — халадзею ад недаверу. Хто гэты «Ён», які надзеў маску Афэліі? — пытаюся ў духа і выпрабавальна гляджу ў твар здані: гут па абліччы фантома прабягае статуепадобны выраз каменнай безжыццёвасці, зрэнкі звужаюцца, быццам у іх трапіў прамень святла.
Гэта было як бліскавічнае знікненне істоты, якая баіцца быць пазнанай; але адбылося гэта так хутка, што цягам як бы на адзін удар сэрца я ўбачыў у вачах прывіду замест сябе малюпасенькі вобраз варожай галавы.
У наступны момант перад мной відзеж адсланяецца і з распасцёртымі рукамі пльгве да майстра-тачылыпчыка, які, рыдаючы ад любові і шчасця, абдымае яго і асыпае яго шчокі пацалункамі.
Неапісальная жудасць апаноўвае ўсяго мяне. Я чую, як валасы мае падымаюцца ўгору ад жудасці. Паветра, якім я дыхаю, паралізуе мне лёікія як ледзяным подыхам.
Вобраз чужой галавы, малюсенькай, як галоўка шпількі, і ўсё-такі яснейшы і вастрэйшы за ўсё, што можна разгледзець голым вокам, лунае перад мною.
Я апускаю павекі і трымаю вобраз у памяці. Аблічча здані спрабуе расгілыцца; і блукае вакол, як іскра ўлюстры, пасля я прымуіпаю яго застыць, і мы пільна ўглядаемся адно ў адное.
Гэта твар істоты, дзяўчыны і адначасова юнака, ыеверагоднай і чужароднай прыгажосці.
Вочы без зрэнкаў пустыя, якумармуровай статуі, свецяцца апалавым бляскам.
Ціхі, ледзь бачны, але праз сваю схаванасць тым болып страшнейшы выраз усёразбуральнай бязлітаснасці ляжыць вакол вузкіх бяскроўных, ля вугалкоў рота тонкімі лініямі
паднятых угору губоў. Белыя зубы прабліскваюць праз шаўкова-тонкую скуру; вусцішная ўсмешка касцей.
Аптычны пункт паміж двума светамі — гэта аблічча, думаецца мне; прамяні споўненага нянавісцю царства знішчэння сабраны ў ім як у лінзе: прорва ўсякіх растварэнняў, самы слабы сімвал якіх анёл смерці — толькі слабы адбітак у параўнанні з ёю.
«Што гэта за прывід, які імітуе рысы Афэліі? — са страхам пытаюся я ў сябе самога. — Адкуль ён з'явіўся, якая сіла універсуму ажывілаяе фальшывую бачнасць? Яна рухаецца, поўная любоўнай павабы і дабрыні, і ўсё ж гэта толькі маска сатанінскай сілы; — можа, раптам дэман скіне абалонку і выскаліцца нам у пякельнай агіднасці сваёй, проста каб вярнуць некалькілюдскіх бедалагаўу роспач і расчараванасць?»
«Не, — разумею я; — дзеля такіх нізкіх мэтаў чорт не дэмаскуецца»; ці тое зашаптаў ува мне першапродак, ці тое сапраўды жывы голас Афэліі ажыў у маім сэрцы і загаварыў, альбо гэта была бясслоўная крыніца пазнання маёй істоты, — болып не ведаю гэтага, але я зразумеў: «Гэта неперсаніфікаваная сілаўсяго зла, якая, дзейнічаючы паводде маўклівых законаў прыроды, вычароўвае найдзівоснейшыя рэчы, а насамрэч вычварае толькі пякельнае фіглярства ў самым адваротным сэнсе. — Тое, што начапіла на сябе маску Афэліі, — гэта не ёсць істота, якая запаўняе сабою пэўную прастору, — гэтамагічны вобразуспамінуўмозакумайстратачыльшчыка, які пры метафізічных умовах, працэс і прычына якога нам невядомыя, зрабіўся бачным і адчувальным для пальцаў, — відаць, дзеля пякельнай мэты яшчэ больш пашырыць прорву паміж царствам мёртвых і царствам жывых. Яшчэ не сфармаваная ў чыста крышталізаваную форму асобы душа беднай гістэрычнай швачкі была, выцекшы з цела медыума як пластычна размяклая магнетычная маса, схаваная ў абалонку, з якое жарсць старога майстра-тачылыпчыка стварылатагофантома. — ГалаваМедузы, сімвал скамяняльнай сілы абяртанне-назад, тут мала задзейнічана. I яўляецца з дабраславеннем, як Хрыстос да бедных, закрадваецца, як злодзей уначы ўхалупы людзей».