Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
— А ён ніколі не казаў, што наведвае спірытычныя сеансы? — асцярожна спытаўся я.
— Ён быў спірытыстам толькі на самым пачатку, цяпер ён далёкі ад гэтага. Думаю, тады быў у яго пераходны этап. Што секта пашырылася так ненармальна, трэба, на жаль, прызнаць за факт. Я кажу «на жаль»; мушу так казаць, бо як жа паразумеліся вучэнні гэтых людзей з вучэннем царквы! 3 другога боку, я пытаюся ў сябе: што лепш, навалач матэрыялізму, што чумою насунулася на чалавецтва, ці гэта фанатычнае вераванне, што вось раптам вырастае з самой зямлі і пагражае паглынуць усё чыста? Тут сапраўды стаіш паміж Сцылай і Харыбдай.
Капелан запытальна паглядзеў на мяне і, здавалася, чакаў адказу, але я маўчаў, — міжволі зноў падумаўшы пра галаву Медузы.
Аднойчы мяне паклікалі з парафіі, — сказаў ён далей. — Стары Мучэлькнаўс блюзнерыць на вуліцах; ён разбудзіў мёртвага! — усхвалявана крычаць усе. Сталася вялікае дзіва. Праз горад рухаўся катафалк, і стары загадаў фурману спыніцца. «Здыміце труну!» зычным голасам загадаў ён. Людзі як зачараваныя падпарадкаваліся без ніякага супраціву. Тады ён сам адчыніў века. У труне ляжаў труп калекі, якога вы добра ведаеце — яшчэ хлапчуком той з мыліцамі заўсёды бегаў перад вясельнымі паяздамі. Стары нахіліўся над ім і сказаў, як калісьці Ісус: «Устань і хадзі!» — I... і... — капелан замілавана і захоплена усхліпнуў, — калека прачнуўся са смяротнага сну! Я тады спытаўся ў старога Мучэлькнаўса, як усё гэта там адбывалася. Вы павінны ведаць, Хрыстофэр, што амаль немагчыма нешта выдабыць з яго; ён амаль бесперапынна ў стане замілаванасці, які
з месяца ў месяц усё больш і больш паглыбляецца. А сёшія ён увоіуле болып не адказвае ні на якія пытанні.
Тады мне яшчэ ўдалося сёе-тое выведаць. «Мне з'явілася Багамаці, — сказаў ён, калі я спытаўся настойліва, — яна паўстала з зямлі каля лаўкі ў садзе, дзе расце куст бузіны, конскага бэзу». I калі я загаварыў з ім, каб ён расказаў мне, як выглядала святая, ён сказаў з нейкай дзіўна ціхаўмільнай усмешкай: «Чыста мая Афэлія» — «А як Вы даўмеліся раптам спыніць катафалк, дарагі Мучэлькнаўс? — спытаўся я далей; — Вам ці не сама Божая Маці загадала?» -«Не, я ведаў, што калека толькі на блізір мёртвы». — «Як жа Вы маглі ведаць? Нават доктар не ведаў гэтага!» — «А я вось ведаў, бо і сам аднаго разу калісьці меўся быць пахаваны жыўцом», — быў дзіўны адказ старога. Я не мог уталкаваць яму нелагічнасці яго тлумачэння. «Што чалавек перажыў сам на сабе, тое пазнае ў іншых. Гэта была мілата, спасланая мне Дзевай Марыяй, што мяне ў дзяцінстве маім хацелі пахаваць жыўцом; інакш бы я не мог ведаць, што калека толькі здаваўся мёртвым», — паўтараў ён у самых розных варыянтах, але пры гэтым ні разу не ўдаючыся ў глыбінную сутнасці з'явы, калі я спрабаваў распытацца больш падрабязна; мы гутарылі як бы міма.
— I што сталася далей з калекам? — спытаў я ў капелана. — Ён яшчэ жыве?
— He, і гэта дзіўна — смерць вылечыла яго яшчэ ў тую самую гадзіну. Ад ляманту натоўпу конь, які вёз катафалк, спалохаўся, панёс па рыначным пляцы, скінуў калеку на зямлю, і ў коле паламалася вось.
Яшчэ шмат пра якія дзівосныя ацаленні майстра тачыльшчыка паведаміў мне капелан; ён жвава расказаў, як вестка пра з’яўленне Маці Божай разышлася па ўсёй краіне, нягледзячы на кпіны так званых прасветленых, як узніклі пабожныя легенды і як куст бузіны ў садзе зрабіўся цэнтральным месцам усіх далейшых дзівосаў.
Сотні людзей, якія дакрануліся да яго, ацаліліся, тысячы, унутрана ўшчэрбленых, пакаянна навярнуліся ў веру.
Я слухаў, можна сказаць, напаўвуха; здавалася, быццам
я бачыў праз лупу малюсенькія і разам з тым усемагутныя ўзаемапранікальныя рухальныя колы духоўных сусветных дзеяў. Калека, у адну і тую самую гадзіну цудам пакліканы да жыцця і адразу ж пасля гэтага зноўперададзены смерці — ці мог быць больш яўны знак натое, што тут была задзейнічана сляпая, сама скалечаная і тым не меней дзейсная нябачная сіла? I пасля словы майстра-тачыльшчыка! Вонкава дзіцяча і нелагічна, а з унутранага гледзішча: прорва мудрасці. I якім жа дзівосна простым спосабам стары ўнікнуў хітрыкаў Медузы — светлякоў спірытызму: Афэлія, ідэальны вобраз, да якога ён быў прывязаны ўсёй сваёй душою, зрабіўся яму міладайнай святой, часткай самога сябе, якая выйшаўшы з яго, акупляе тысячакроць ўсе прынесеныя ахвяры, творыць цуды, асвятляе яго, узвышае да неба і робіцца бачнай як боства! Душа як адкупленне самое сябе! Чысціня сэрца: правадніцадазвышчалавечнасці — носьбітка ўсякай гаючай сілы. I як духоўная прыліпальнасць перадаецца яго жывая і формастваральная вера нават нанемыя стварэнні расліннага царства: бузіна дазваляе лячыць занядужалых. Але ў гэтым ёсць і пэўныя загадкі, разгадку якіх я магу толькі цьмяна падазраваць: чаму гэта якраз тое месца, дзе пакояцца парэшткі Афэліі, адкуль бярэ сваё выйсце сіла, а не нейкае іншае? Чаму дрэва, якое я пасадзіў з унутраным пачуццём узбагаціць праз гэта свет жыцця, чаму менавіта яно выбрана стацца цэнтрам звышземных падзеяў? Што ператварэнне Афэліі ў Маці Божую павінна было адбывацца паводле таго самага магічна-заканамернага спосабу, які калісьці падчас падобнага спірытычнага сеанса не выклікаў у мяне ніякага сумнення. Дзе ж застаецца смертаносны ўплыў галавы Медузы? — пытаўся я сам у сябе. Няўжо Сатана і Бог з філасофскага гледзішча, як апошняя з усіх ісцін і парадоксаў — гэта адно і тое самае, разбуральнік і стваральнік?
— Ці лічыце Вы з Вашага пункту гледжання, як каталіцкага духоўніка, магчымым, што чорт можа прымаць вобраз святой асобы, аж нават Ісуса альбо Марыі?
Нейкі момант капелан глядзеў на мяне як анямелы, пасля затуліў далонямі вушы і ўсклікнуў:
— Перастаньце, Хрыстофэр! Гэтае пытанне ўвёў у Вас дух Вашага бацькі. Пакіньце мне маю веру! Я занадта стары, каб пераносіць такія ўзрушэнні. У веры ў боскасць цуду, які ябачыўі зразумеў, яхачусваімчасам спакойна памерці. He, кажу я Вам, не і яшчэ раз не: чорт можа прымаць любыя вобразы — але перад вобразам Святой Дзевы і Сына Божага ён мусіць спыніцца!
Я ківаў і маўчаў; рот мой быў на замку. Як тады на «сеансе», калі я ўнутрана слухаў пакеплівыя словы Медузы: «Скажы ім усё, што ты ведаеш!». Так, патрэбен вялікі будучы правадыр, поўнапраўны валадар слова, які можа яго ўжываць, каб раскрыць ісціну, не забіваючы тых, што яе чуюць: інакш любая рэлігія застанецца толькі ўяўна мёртвай калекай, здаецца мне.
Бралася на раніцу, калі разбудзілі мяне гукі званоў з вежаў, і я пачуўпрыцішана-глухі спеўхору, у якім гучала стрыманае ўзбуджэнне, яно набліжалася:
«Марыя, дабраславёная ты ў жанчынах!»
Нейкае вусцішнае бурчанне дайшло праз муры дома, быццам ажылі камяні і пачалі па-свойму ладзіцца пад спеў.
Раней гэта было брунжанне такарнага варштата, якое напаўняла пралёт — цяпер пакута працы пайшла спаць, і, як рэха, прачынаецца ў зямлі гімн Божай Маці, падумаў я сабе, сггускаючыся па лесвіцы.
Я стаяў у браме дома, а міма мяне па вузкай вулачцы рухалася, са старым Мучэлькнаўсам начале, з цэлай гарой кветак, шчыльна збітая сціжма святочна апраненага люду.
«Святая Марыя, маліся за нас!»
«Марыя, дабраславёная ты ў жанчынах!»
Стары ішоў босы, без шапкі, яго вопратка, вопратка вандроўнага мніха, колісь белая, а цяпер заношаная, залатаная, яго хада няўпэўненая і вослепная, як у старца.
Яго позірк слізгануў гіа мне, на нейкую секунду затрымаўся на маім твары, але ні следу таго, што пазнаў альбо ўспомніў, прачытаць на ім было немагчыма; ягоныя зрэнкі стаялі паралельна, быццам ён глядзеў праз мяне і праз муры у нейкі іншы свет.
Ён ішоў павольнай ступою, больш падвалакаючы ногі, так мне здалося, нейкай нябачнай сілай, быццам па сваім імпульсе, да жалезнай рашоткі, якая абдымала сад, адчыніў яе і скіраваўся да статуі Марыі.
Я змяшаўся з натоўпам, які на пачцівай аддегласці нясмела і марудліва напіраў за ім і спыніўся перад рашоткай. Спеў цішэў і цішэў, але ў ім увесь час хвіліна ў хвіліну нарастаў неспакой. Неўзабаве гэтаўжо была бясслоўная вібрацыя гукаў; неапісальная напружанасць завісла ў паветры.
Я падняўся на выступ мура, адкуль мог бачыць усё дакладна.
Стары доўга нерухома стаяў перад статуяй. Вусцішная карціна; у мяне было дзіўнае адчуванне: хто з іх абаіх ажыве першы! Нейкі тупы страх, падобны на той колішні на спірытычным «сеансе», ахапіў мяне, і зноў пачуў я голас Афэліі ўмаім сэрцы: «Будзь асцярожны!»
Адразу пасля гэтага я ўбачыў, што белая барада старога дрыготка варушыцца, і па трымценні вуснаў я здагадаўся, што ён гаварыў са статуяй. У натоўпе за мною раптам, як па знаку, залала мёртвая цішыня, аціх і ледзь разборлівы спеў за мною.
Адзіны шум, які застаўся, быўтолькі ціхі, рытмічны, шмат разоў паўтораны перазвон.
Я шукаў вачыма месца, адкуль ішоўтой перазвон: баязліва ўціснуўшыся ў нішу мура, быццам хаваючыся ад вачэй майстра-тачыльшчыка, там, адной рукой прыкрываючы частку твару, другую, з бляшаным кубкам на ахвяраванні, выцягнуўшы ўбок, стаяў тоўсты стары чалавек, на голым чэрапе лаўровы вяночак. Побач з ім у чорным шаўковым адзенні, нафарбаваная амаль да непазнавальнасці стаяла фраў Аглая.
Hoc алкаголіка, бясформны і шызы, вочы за апухлымі павекамі ледзь бачныя — ясна,:гэтабыўакторПарыс.Ёнзбіраў грошы з багамольцаў-пілігрымаў, а фраў Мучэлькнаўс дапамагала яму; я бачыў, як яна час ад часу хуценька кланялася, нясмела пазіраючы на мужа, быццам баялася трапіць яму на вочы, і шаптала нешта людзям, якія пасля гэтага механічна
хапаліся за кішэні, не адводзячы вачэй ад выявы Маці Божай, і кідалі ў бляшанку манеты.
Я з агідай адвярнуўся.
«Яна варушыцца! Яна гаворыць! Святая Марыя, маліся за нас! Яна гаворыць з ім! Во! Во! Яна схіляе галаву! — прабегла раптам па натоўпе хрыпатае, ледзь разборлівае, як бы здушанаежудасцюмармытанне, з вуснаўу вусны. — Во! Во! Цяпер зноў!»
Я падумаў, зараз павінен вырвацца адзіны, пранозлівы крык з сотняў жывых вуснаў і разадраць страшную напружанасць, але ўсе стаялі як паралізаваныя; толькі дзе-а-дзе чуласяасобнаевар'яцкаелепятанне: «маліся за нас»! Я баяўся, што вось-вось выбухне гвалт, гармідар; замест гэтага натоўп толькі ўнурыўся, апусціў галовы. Хацеў укленчыць, але людзі стаялі вельмі сціснута, што на калені не стаць. Многія заплюшчылі вочы, памлелі, але і яны не маглі апусціцца, яны былі як бы ўбітымі клінамі; сваімі бледнымі тварамі яны нагадвалі трупы, якія, стоячы паміж жывых, чакалі цуду, які б іх разбудзіў. Атмасфера зрабілася такой магнетычна задушлівай, што я ўспрымаў удыханне паветра як удушэнне нябачнымі рукамі.