Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Поўны неспакою сноўдаюся туды-сюды; «гэта спадчына мёртвых», адчуваю; запальваю лямпу, бо настае ноч, і цемра абвастрае мае адчуванні; схемы, як кажаны: «святло разгоніць іх; не ідзецца пра тое, каб яны яшчэ даўжэй плюндрылі маю свядомасць!»
Жаданні памерлых я зрабіў маўклівымі, але неспакой прывіднай спадчыны ніяк не хоча пакідаць маіх нерваў.
Я корпаюся ў шафцы, каб неяк рассеяцца: у рукі трапляецца цацка, колісь падораная мне бацькам на Каляды: скрыначка са шкляным вечкам і шкляным донцам; фііуркі з бузіны, мужчынка і бабка і яшчэ там змейка; калі патрэш па шкле скурацікам, гэтыя фігуркі электрызуюцца, сыходзяцца, разыходзяцца, падскокваюць, ліпнуць то ўгары, то ўнізе, а змейка радуецца і неверагодна пацешна звіваецца. «Во, і яны, там усярэдзіне думаюць, што жывуць, — думаю я сабе, — і ўсё ж такі гэта толькі нейкая сусветная сіла задае ім рух!» I мне не прыходзіць у галаву, перанесці прыклад на самога сябе: прага дзейнасці ахоплівае мяне раптам, і я не стаўлюся да яе з недаверам; жыццёвы поцяг памерлых крыецца пад іншай маскай.
«Дзеі, дзеі, дзеі дзеяцца павінны! — адчуваю я, — так менавітатак! Зусім не тое, што папярэднікі эгаістьгчна хацелі б, каб адбывалася, — спрабаваў я пераканаць сябе, — не, трэба рабіць нешта большае!»
Нібыта парасткі драмалі ўва мне, цяпер яны ідуць у рост, насенінка за насенінкай: табе трэба ў жыццё, дзеяць дзеі дзеля чалавецтва, да якога ты належыш як часцінка яго! Будзь мечам у агульнай барацьбе супроць галавы Мэдузы!
Невыносная задуха пануе ў пакоі; я адчыняю акно: неба ператварылася ў алавяны дах, непранікальная чарнаватая шэрань. Далёка на гарызонце джгаюць і палахцяць заранкі.
Дзякуй Богу, насоўваецца навальніца. Каторы месяц ні кроплі дажджу, лугі пажухлі, днём звіняць лясы ў дрыгатлівым дыханні перасохлай зямлі.
Яідудасажалкііхачупісаць. Што? Каму? Неведаю. Можа, капелану, што вось надумаў з'ехаць свету пабачыць?
Завастраю пяро, насаджваю, навальваецца стома, я апускаю галаву на руку і засынаю.
Стол аддае рэхам, памацняючы гукі рэзанансам, перадае мне ўдары майго ж пульсу, пасля з гэтага ўзнікае грукат, і я ўяўляю сабе, быццам я высаджваю ў склепе сякерай металічныя дзверы ў сутарэнне. Калі яны падаюць з заржавелых завесаў, я бачу старога чалавека, які выходзіць адтуль, і тут жа прачынаюся.
Няўжо я сапраўды не сплю ? I вось той стары чалавек ужо ў плоці стаіць у пакоі і пазірае на мяне па-старэчы пагаслымі вачыма!
Тое, што я ўсё яшчэ трымаю ў руцэ пяро, даказвае мне, што я не сню, што я ўясным розуме і пры добрай памяці.
«Яўжонедзебачыўгэтагадзіўнагачалавека, — разважаю самсабе, — толькічамугэтаёнтакоюпароюносіцьфутраны аблавух? »
— Я тры разы стукаўся ў дзверы; калі ніхто не адказаў, я ўвайшоў — сказаў стары.
— Хто Вы? Як Вас завуць? — пытаюся збянтэжана.
— Я прыйшоў па заданні Ордэна.
Нейкі момант недаўмення і подзіву, ці не фантом перад мною: старэчы твар з рэдзенькай, своеасабліва стрыжанай барадой так не пасуе да мускулістых струджаных рук! Калі б гэта быў партрэт, які я вось бачу, я сказаў бы: намалявана недакладна. Нешта-такі ў ім не адпавядае параметрам! I правы вялікі палец скалечаны; гэта таксама падаецца мне знаёмым.
Непрыкметна я хапаю чалавека за рукаў, каб пераканацца, што я не ахвяра замарачэння розуму, і суправаджаю рух жэстам: «Сядайце, каліласка!»
Стары праігнараваў запрашэнне і застаўся стаяць.
— Мы атрымалі вестку, што бацька памёр. Ён быў адным з нашых. Згодна з законамі Ордэна табе, яклюбаснаму сыну,
належыць права патрабаваць фотаздымак. Я пытаюся ў цябе: табе ён патрэбен?
— Было б маім вялікім шчасцем належаць да той самай супольнасці, да якой належаў і мой бацька, але я не ведаю, якія намеры ў Ордэна і што ёсць ягоная мэта. Ці не мог бы я даведацца пра гэта падрабязней?
Патухлы позірк старца блукае па маім твары.
— А хіба бацька ніколі не гаварыў з табою пра гэта?
— He. Толькі намёкі. Я магу з той акалічнасці, што ён за гадзіну да сваёй смерці пераўвабраўся ў свайго роду ордэнскае ўбранне, заключыць: ён належаў да нейкага тайнага таварыства; але гэта якраз усё, што я ведаю.
— Хачу сказаць табе: з неаглядна далёкага часу на зямлі жыве кола людзей, якое кіруе лёсам чалавецтва. Без яго даўно запанаваў бы хаос. Усе вялікія правадыры народаў былі толькі прылады ў нашых руках, калі не былі прысвечанымі таварыства. Наша мэта — скасаваць розніцу паміж бедным і багатым, паміж панам і слугою, знаўцам і невукам, пануючым і прыгнечаным і стварыць з даліны юдолі, званай зямлёй, рай, краіну, у якой слова «пакута» будзе невядома. Ярмо, пад якім стогне чалавецтва, гэта крыж асобы. Душа свету рассыпалася на асобныя істоты, з таго і паўстаў увесь беспарадак. Адрадзіць з мноства адзінасць — нашажаданне.
Самыя высакародныя духі былі ў нас на службе, і час пажынаць плады — у парозе. Кожны павінен стаць сам сабе капеланам. Натоўп саспеў скінуць з сябе папоўскае ярмо. Прыгажосць — восьадзіныбог.якомучалавецтвапавіннамаліцца. Але яму яшчэ патрэбныя моцныя, гатовыя да дзейнасці людзі, якія пакажуць дарогу ўгору. Таму мы паслалі ў свет айцоў ордэнскага разумавання, якія агнём успалымняць мазгі, каб спаліць вялікі шал вучэння індывідуалізму. Вайна ўсіх і для ўсіх! Стварыць і ў дзікасці сад вось задача, якую мы паставілі перад сабой! Ці не адчуваеш ты, як усё ў табе кліча на подзвіг?! Чаго ж ты сядзіш тут і мроіш?! Уставай, ратуй сваіх братоў!
Нейкая дзікая натхнёнасць набягае на мяне.
— Штомнерабіць?! — крычу. — Загадай, пггомнерабіць!
Я хачу аддаць жыццё за чалавецтва, калі так трэба. Якія ўмовы ставіць Ордэн, каб мне ўступіць у яго?
— Сляпая паслухмянасць! Адмаўленне ад уласных жаданняў! Дзейнічаць для супольства, а не для сябе самога! Гэта шлях з дзікасці мноства ў дабраславёны край адзінства.
— Іпачымяпазнаю, штомнерабіць? — пытаюся, ахоплены раптоўным ваганні. — Калі мне належыць стаць правадыром, чаму я павінен вучыць?
— Хто вучыць, той вучыцца. He пытайся: што я павінен казаць! Каму Бог дае пасаду, таму дае і розум. Ідзі і кажы! Думкі мы табе падкажам, не твой гэта клопат! Ці гатовы ты да прысягі на паслушэнства?
— Я гатовы.
— Дык пакладзі левую руку на зямлю і паўтарай за мною, што я маўляцьму табе!
Як аглушаны, я хачу слухацца, схіляюся, і тут нечакана прыходзіць недавер. Я маруджу, падымаю вочы, успамін пранізвае мяне: убачыў твар старога, які вось ён стаіць, як дзяржальна, выкаванае з чырвонага каменя; а скалечаны вялікі палец — гэта ж з рукі валацугі, які калісьці ўпаў мёртвы на рыначным пляцы, убачыўшы мяне.
Я халаднею ад страху, затое цяпер ведаю, што мне рабіць; я ўскокваю і крычу старому:
— Дай мне знак! — і падаю яму правую для «поціску», як таму навучьгў мяне бацька. Але той стаіць, ён больш не жывы чалавек: утварэнне з чэлесаў, якія свабодна прычэплены да цела як у калесаваных! Над ім лунае кнопка, аддзеленая ад патыліцы прасветам у адзін палец; яшчэ дрыжаць губы пад затухаючым дыханнем. Агідная руіна з плоці і касцей.
У жаху засланяю вочы далонямі; калі расплюшчваю вочы, здань знікла, але свабодна ў паветры вісіць светлае колца: у ім тонкія, празрыстыя абрысы, падобныя на бледнае блакітнае мроіва — твар старога ў аблавушцы.
Гэтым разам голас продка, які выходзіць з ягоных вуснаў:
— Абломкі, бэлькі разбітых караблёў, гнаныя хвалямі акіяна мінуўшчыны бачыў ты; з бяздушных рэштак патанулых вобразаў забытых уражанняўтвайго духалемурападоб-
ныя жыхары прорвы перафармавалі партрэт нашага майстра ў мазгавое сплеціва, каб ашукаць цябе, яны казалі табе лагодным языком пустыя высакагучныя словы ачмурэння, каб завабіць цябе, падобна светлякам, у смертаносныя багнішчы бяспланавых дзеяў, дзе ўжо да цябе галечна патанулі тысячы большых за цябе. «Адмаўленнем ад сябе» называюць яны фосфарнае свячэнне, якім ачмураюць свае ахвяры, пекла моцна радавалася, калі запаліла гэта святло ў першым чалавеку, які даверыўся яму. Што яны хочуць разбурыць, ёсць вышэйшае дабро, якога можа дабіцца толькі істота: вечная памяць як асоба. Чаму яны вучаць — гэта знішчэнне, але яны ведаюць і насілле праўды, таму ўсе словы, якія яны выбіраюць, ёсць праўда, — але кожны сказ з яе сфармаваны ёсць глыбокая, як прорва, хлусня.
Дзе славалюбства і прага ўлады жывуць у сэрцы, там і раздзьмухваюць прытухлыя іскры, пакуль не заблішчаць ясным агнём, і тады чалавек марыць успалымніцца самаадданай любоўю да блізкага, і ён ідзе і прапаведуе, не будучы пакліканым — сляпы правадыр вядзе ў яму калек.
Вы добра ведаеце, што сэрца чалавечае злое з маладосці, і што любоўу ім не можа жыць, нават калі любоўтая дараванаязвыш.Яныпаўтараюць: «любіце сябе сяродсаміхусабе» да поўнага атупення; той, хто гэта спачатку прыдумаў, той і сказаў тым, якія слухалі яго, як магічны дарунак; але яны выплёўваюць словы ў вуха як атруту — бедства і роспач, забойства і крывавая лазня і спусташэнне вырастаюць з гэтага. Яны імітуюць праўду, як гародныя пудзілы імітуюць укрыжаванага ўскрай дарогі.
Дзе вы бачыце, што ўтвараецца крышталь, які — падабенстваБожае — абяцае зрабіцца сіметрычным, туды вы запрашаецеся раструшчыцьяго. Ніякае ўсходняе вучэнне не ёсць вам занадта далікатным і тонкім, каб вы не маглі агрубіць яго, заземліць, перакруціць і златашыць, пакуль яно не зробіцца процілегласцю таго, што было змыслена на пачатку. «3 усходу ідзе святло», кажуць яны і ўпотай самі сабе маюць на ўвазе пад гэтым чуму.
Адзіная дзея, якая вартая здзяйснення: праца над сваёй са-
масцю, якую яны называюць сябелюбствам, эгаізмам; паляпшэннем свету, але не ведаюць, як яго палепшыць, — здзірства яны апранаюць у мантыю «абавязку», зайздрасць — у «славалюбства», — гэтадумкі, якія яны нашэітгваюць аблудным смяротным.
Царства раздробленай свядомасці — іх мроя пра будучыню, паўсюдная апантанасць — іх надзея; яны прапаведуюць вуснамі апантаных «тысячагадовае царства», як колісь прарокі, але тое, што царства тое «не ад гэтага свету», пакуль зямля не пераўтворыцца, а чалавек праз адраджэнне духу — пра гэта яны маўчаць; яны караюць памазанцаў ілжы, забіраючы наперад сталасць часу.
Яны кажуць: паўстань правадыром! Добра ведаючы, што весці можа толькі адзін, той, хто дасканалы. Яны перакручваюць гэта і ашукваюць: вядзі, і ты будзеш дасканалы.