Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
Усё маё цела раптам закалыхалася, затрэслася, быццам плоці карцела аддзяліцца ад касцей; каб не зваліцца з выступу мура, я ўчапіўся за аконны карніз. Стары гаварыў, вельмі хуценька перабіраючы губамі; я мог гэта выразна бачыць; яго аскетычна зблажэлы твар свяціўся як у юнацкім румянцы, залітым прамянямі ранішняга сонца. Пасля ён раптам зноў замкнуўся ў сабе, нібы аддаўшыся нейкаму закліку, з раззяўленым ротам напружана прыслухоўваўся, упіўшыся вачамі ў статую, ківаў, прасвятлелы, хуценька даваў ціхі адказ, зноў прыслухоўваўся і часам радасна ўскідваў рукі.
Кожны раз, як ён падаваўся наперад і слухаў, па натоўпе пракочваўся шэпт, больш хрыпенне, чым шэпт. «Во! Во! Яна варушыцца. Во! Цяпер! Яна кіўнула!», — але ніхто не прадзіраўся наперад, бадай нават, гэта людзі падаваліся назад, як ад моцнага парыву ветру.
Я фіксаваў міміку старога як толькі мог вастрэй: хацеў чы-
таць з ягоных вуснаў, што ён казаў. Я ўпотай сабе думаў — не ведаў чаму, — што ці тое чуў, ці тое ўгадваў імя Афэліі. Але кожнага разу толькі пасля доўгіх неразборлівых сказаў ягоныя губы фармавалі нібыта слова «Марыя».
Во! Мяне як маланкай працяло: статуя з усмешкай схіліла галаву.
I не толькі яна адна, але і яе цень на светлым пяску паўтарыў той рух!
Дарма я казаў сабе: гэта памылка ўспрыняцця, рухі старога ў маіх вачах міжволі перанесліся на выяву, абудзілі ілюзію таго, што нібыта статуя ажыла.
Я адвёў позірк, цвёрда рашыўшы, трымаць пад кантролем сваю ясную свядомасць, зноў глянуў туды: статуя гаварыла! Схіліўшыся да старога! Ніякага сумневу больш!
«Будзь асцярожны!» — толку з таго, што я з усёй маёй сілай прыслухаўся да ўспомненай унутранай перасцярогі! Што толку з таго, што выразна пачуў сэрцам: бясформнае, мне так бясконца дарагое Нешта, пра якое я ведаю, што гэта дыбіцца заўсёды ахоўная блізкасць маёй горача каханай, хоча адважыцца на крайнасць і адваяваць сабе форму, каб распасцёршы рукі выступіць мне на абарону! магнетычнае віраванне, мацнейшае за маю волю, пачало абдымаць мяне: усё, што з рэлігійнасці і пабожнасці ў маленстве ўвайшло ў мяне і ва ўспадчыненую кроў і заставалася як бы мёртвым, тут раптам вызвалілася, клетка за клеткай, духоўная бура ў целе пачала малаціць у каленныя чашачкі: «Я хачу, каб ты ўкленчьгў і маліўся мне!»
«Гэта галава Медузы, — сказаў я сабе, адчуўшы пры гэтым, што ўсякая рассудлівасць тут рассыпалася. I ўхапіўся за апошні сродак: — «Несупраціўляйцесязлу!»Ябольшіне ўпіраўся, даўся апусціцца ў прорву поўнай бязвольнасці. I быў у гэтую хвіліну такі слабы, што слабасці аддалося і маё цела; рукі мае расціснуліся, і я ўпаў на галовы і плечы натоўпу.
Як пасля гэтага я трапіў у браму майго дома, больш не памятаю. Падрабязнасці асобных падзеяў такога роду часта саслізгваюць з магчымасці іх правільнага ўспрыняцця альбо праходзяць наскрозь без следу ў памяці.
Я мусіў, як той слімак, выпаўзаць па галовах паломнікаў! Я толькі ведаю, што ўрэшце я апынуўся ўціснуты ў нішу брамы і не мог варухнуцца — ні наперад, ні назад, і не мог бачыць статуі і пагатоў чараў яе ўплыву: магнетычны паток натоўпу прайшоў міма мяне.
Да кірхі! даляцеў крык з саду, і мне здалося, што я пазнаў голас старога: — Да кірхі!
— Дакірхі! Дакірхі! — перадавалася з вуснаў на вусны. — Да кірхі! Марыя загадала! — і перайшло гэта ў шматгалосы збаўленчы крык, які разарваў напружанне.
Дарога ачысцілася; крок за крокам, павольна, як нейкі казачны тысячаногі звер, які вызваляе галаву з пятлі, спанталычаны натоўп павалокся назад з пралёту.
Апошнія паломнікі абступілі старога і ціснуліся міма мяне, рвалі на ім вопратку, пакуль ён не застаўся амаль зусім голы, цалавалі тыя шматкі, хавалі іх як рэліквіі.
Калі стала зусім бязлюдна, я пайшоў пралётам па растаптаных кветках да бузіны.
— Ці нельга мне зноў з табою пабачыцца, Афэлія? Хоць быяшчэадзінраз! — маліўя сэрцамсваім. — Хоцьбыадзін разок пабачыць мне твой тварык!
Хваля паветра данесла з горада:
— Хвала Табе, Царыца міласэрнасці!
Я міжвольна падняў галаву.
Святло неверагоднай яркасці заліло статую перад мною.
Малюпасенькую часцінку імгнення, так мала, што адзін удар сэрца мог бы мне здацца за цэлае жыццё чалавека, статуя ператварылася ў Афэлію і ўсміхнулася мне, пасля зноў залаты твар выявы Марыі заблішчаў на сонцы застыла і нерухома.
Я кінуў позірк у вечную рэальнасць, якая для смяротнага ёсць толькі пустым, незразумелым словам.
XIV.	Уваскрэсенне меча
Мне не забыць уражанняў, якія захліснулі мяне, калі я аднаго разу паспрабаваў агледзець спадчыну бацькі і маіх папярэднікаў.
Паверх за паверхам абводзіўя вачыма: здавалася, быццам я апускаюся са стагоддзя ў стагоддзе аж у сярэднявечча. Вьгтанчана падабраная мэбля, шуфляды поўныя карункавых хустак, сляпое люстра ў пазалочанай раме з маім аддюстраваннем, блакітнавата-малочным, як здань; пацямнелыя партрэты мужчын і жанчын у старамодных адзежынах, іх зменлівы тыпаж, адпаведна модам даўніх часоў, і разам з тым пэўнае сямейнае падабенства ўсіх твараў, якое часам, здавалася, памяншалася, з русасціпераходзілаўбрунатнасць, каб пасля раптам зноў паявіцца ў поўнай першаснасці, быццам род успомніў самога сябе.
Залатыя, упрыгожаныя каштоўнасцямі шкатулкі, некаторыя нават са слядамі нюхальнага тытуню, быццам яшчэ ўчора імі карысталіся, перламутравыя вееры, шаўковыя, пацёртыя, неяк не па-нашаму зробленыя туфлі на абцасах, якія, пастаўленыя побач, я ўявіў на нагах юных паненак, а цяпер разутых: маці і жанчыны нашых продкаў; лёскі з пажаўцелай разьбою па слановай косці; пярсцёнкі з нашым гербам, то маленькія, вузкія, як на дзіцячыя пальчыкі, то вялікія, як на пальцы веліканаў; прасніцы, з кудзеляй на іх, якая ад старасці аж так станчэла, што распадалася ад дыхання.
У некаторых пакояхляжаўпылтакім пластам, што я патанаў у ім па костачкі, і зграбаў цэлымі гурбамі, адчыняючы дзверы; з ямін ад маіх ступакоў прасвечваліся кветкавыя арнаменты і звярыныя мордачкі, калі я, ідучы, наступаў на дываны.
Агляд усіх гэтых рэчаў захапляў мяне такім чынам, што я займаўся гэтым тыднямі і часам цалкам блыталася свядомасць, аж здавалася, што апрача мяне на гэтай зямлі яшчэ жывуць тыя людзі.
Калісьці падлеткам я разам са школьнай экскурсіяй наведаў невялічкі музэік нашага горада, і яшчэ памятаю, якая напружлівая стомленасць ахапіла нас, калі мы аглядалі многія старадаўнія, унутрана нам такія чужыя прадметы; як зусім інакш было гэта тут! Кожная рэч, якую я браў у рукі, хацела расказаць мне; з яе зыходзіла нейкае своеасаблівае жыццё: мінуўіпчына маёй уласнай крыві была на гэтым і зрабілася мне дзіўным месівам з сучаснасці і колішнясці. Людзі, чые косці даўно гнілі ўмагілах, тутдыхалі, прабацькі, чые жыцці я насіў у сабе, жылі ў гэтых памяшканнях, іхняе існаванне праступала ў піску немаўлят і хрыпла канчалася ў смяротнай агоніі; тут кахалі і смуткавалі, радаваліся і ўздыхалі, іх сэрцы былі прывязаныя да рэчаў, якія цяпер вось тут паўсюль стаялі, як былі пакінутыя і напаўняліся таямнічым шэптам, калі я кранаў іх.
Тут была вуглавая шафа з медалямі на чырвоным аксаміце, залатыя, яшчэ светлыя і бліскучыя, з выявамі рыцараў, срэбныя, пачарнелыя, быццам памерлыя, усе пакладзеныя радкамі, кожная з цэтлікам, шрыфт нечытэльны, пабляклы; нейкая сплеснелая і тымчасам не менш гарачая прага сыходзіла з іх: «збірай, збірай нас, мы павінны стаць поўныя лікам»; уласцівасці, якіх я ніколі не ведаў, пырхалі з іх на мяне, ласціліся і ўмольвалі: «вазьмі нас, мы ашчаслівім цябе».
Старая катэдра з дзівосна разьбёнымі падлакотнікамі, чыстае ўвасабленне годнасці і спакою, вабіла мяне памарыць за ёю, абяцаламне: «Хачурасказацьтабе гісторыі былыхдзён», пасля, калі я даверыўся ёй, душыла мяне маўклівая, старэчая пляга, быццам гэта была сама шэрая, нудная турбота, якой я сеў на калені, мае ногі ацяжэлі і знерухоміліся, быццам туг стагоддзе сядзеў прывязаны паралітык і хацеў вызваліцца, ператвараючыся ў майго двайніка.
Чым далей я прадзіраўся у ніжэйшыя памяшканні, тым змрачней, сур'ёзней, аскетычней уражанне.
Грубыя дубовыя сталы, пліта замест каміна; тынкаваныя сцены; цынкавыя талеркі; заржавелая кольчатая пальчатка; каменныя кубкі; пасля зноў пакой з закратаваным акном; рассыпаныя пергаментныя стужкі, пагрызеныя пацукамі; таніраваныя рэторты, такія, якімі карысталіся алхімікі; жалезная свяцільня; піялы са скамянелай вадкасцю: увесь пакой ахутаны бязуцешнай аўрай няспраўджаных спадзяванняў нечага чалавечага жыцця.
Сутарэнне, у якім паводле хронікі нібыта жыў наш продак, лятарнік Хрыстафорус Ёгер, было зачынена цяжкімі свінцовымі дзвярмі. Ніякай магчымасці высадзіць іх. Калі я закончыў свае даследаванні ў нашым доме і — адначасова пасля доўгага падарожжа ў мінулае — зноў вярнуўся ў свой жылы пакой, у мяне было адчуванне, быццам я да пазногцяў зараджаны магнетызмам; забытая атмасфера там унізе суправаджала мяне, як натоўп прывідаў, якому адчынены на волю дзверы турмы, няспраўджаныя жаданні маіх продкаў, выцягнутыя на дзённае святло, прачнуліся і спрабавалі скінуцьмянеўнеспакой, штурмавалі: «Зрабітак, зрабігэтак; гэта яшчэ не завершана, тое адбылося толькі напалавіну, я не магу спаць, пакуль ты гэтага не зробіш замест мяне!» Голас шапнуў мне: «Схадзі яшчэ раз уніз да рэтортаў; я хачу сказаць табе, як робіцца золата і камень мудрасці; цяпер я гэта ведаю, тады мне не ўдалося, бо я памёр зарана», — пасля я зноў чую ціхія, слязлівыя словы, якія, здаецца, сыходзілі з жаночых вуснаў: «Скажы майму мужу, што я насуперак усяму заўсёды яго кахала; ён гэтаму не верыць, цяпер мяне і не чуе, бо я мёртвая, а цябе ён зразумее!» — «Помста! Пераследуй ягоны вывадак! Вынішчы яго! Хачу сказаць табе, дзе ён. Памятай мяне! Ты нашчадак, на табе абавязак крывавай помсты!» — шыпіць мне на вуха палка-гарачае дыханне; мне здаецца быццам я чую падзынькванне кольчатай пальчаткі. «Выйдзі назаду жыццё! Цешся ім! Хачуяшчэ раз пабачыць зямлю тваімі вачыма!» — спрабуе спакусіць мяне заклік паралізаванага з катэдры. Як я іх ні выганяю з майго мозаку, гэтыя схемы, яны, здаецца, робяцца бяспамятнымі, міжвольнымі абрыўкамі жыцця, што эклектычна блукае на-
вокал, якое ўсмоктваецца ўсімі прадметамі ў пакоі: прывідна патрэсквае ў шафах; сшытак, які ляжыць на падваконніку, шалясціць; сені парыпваюць. Быццам у іх ступаюць нечыя ногі; са стала падаюць нажніцы і вастрыём утыкаюцца ў паллогу, нібы пераймаючы танцоўшчыцу, якая стаіць на дыбачках.