Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
Падымаю вочы: прывід знік, швачка хрыпіць, мае рукі ўсё яшчэ ляжаць на стале; астатнія склалі рукі. Мучэлькнаўс нахіляецца да мяне і шэпча:
— He кажы, што гэта была мая дачка Афэлія, ніхто не павінен ведаць, што яна мёртвая; яны ведаюць толькі, што тут была ўява істоты з раю, якая кахала мяне.
Як каментар да маіх развагаў чуецца ўрачысты голас доўгавалосага, — строга, як старэйшы настаўнік, ён звяртае свае словы да мяне:
— На каленях дзякуйце Піфагору, малады чалавек! Па просьбе Мучэлькнаўса я звярнуўся да яго праз медыума, каб ён дапусціў Вас на наш сеанс, хоць Вы і цешыліся сваімі сумненнямі! Духоўная зорка Фіксіус вызвалілася ў сусвеце і ляціць да нашай зямлі. Блізіцца ўваскрэсенне ўсіх з мёртвых. Першыя пасланцы ўжо на падлёце. Яны будуць блукаць сярод нас. духі памерлых, падобныя да нас, і дзікія звяры будуць зноў пасвіцца на траве, як калісьці ў Эдэмскім садзе. Ці ж мо не так? Ці ж не казаў пра гэта Піфагор?
Тоўстая жанчына згодліва ікнула.
— Малады чалавек, адкіньце марнае нікчэмства свету! Я правандраваў цэлую Еўропу (паказаў на свае сандалі) і скажу Вам: няматакое вуліцы, наватусамайзадрыпанай вёсачцы, дзе сённяшнімі днямі не было б спірытыстаў. Незабаўным часам гэты рух захлісне цэлы свет. Улада каталіцкай царквы зламалася, бо Збаўца ідзе ў с.ваёй асобе.
Мучэлькнаўс і тоўстая жанчына зачаравана кіўнулі, — яны ўчулі са слоў радаснае дабравесце, якое накануе спаўненне іхняга палкага жадання; — а мне яны будуць за прароцтва будучага жудаснага веку.
Як перад гэтым я бачьгў галаву Медузы ў вачах у прывіду, так цяпер чую з вуснаў доўгавалосага яе голас; як адно, так і другое ў масцы адданасці. Раздвоены язык вужа цемры гэта, што цяпер выслоўліваецца. Гаворыць пра Збаўцу, а мае на ўвазе сатану. Голас кажа: дзікія звяры будуць зноў пасвіцца натраве! — Падтравоюёнразумеедаверлівыхіпрастадушных — вялікае мноства, — а пад дзікімі звярамі — дэманаў ліха і роспачы.
Страшэннае ў роспачы — я адчуваю гэта: што яно спраўдзіцца! Самае ж страшэннае: што роспач — гэта сумесь праўды з інфернальным вераломствам! Пустыя маскі мёртвых уваскрэснуць, але не як горача жаданыя, адышлыя, якіх аплакваюць зямляне! Яны прыйдуць скакаць да жывых, але гэта не будзе прыход тысячагадовага царства: — гэта будзе баль пекла, сатанінскае злараднае і завабнае чаканне пеўневага крыку ніколі не сканчальнага, жудаснага, касмічнага Папяльца!
Дык што, час роспачы для старога чалавека і астатніх, што сядзяць тут, павінен пачацца ўжо сёння? «Ты хочаш гэтага? — чую глухое пакеплівае пытанне ў голасе Медузы, — я не хачу заважаць табе, Хрыстофэр! Гавары! Скажы ім, ты, хто думае, што вырвецца з-пад маёй улады, — скажы ім, што ты бачыў мяне ў зрэнках фантома, што і каго я збудавала з ракавых парасткаў сатлелага адзення душы той швачкі і што пусціла бадзяцца па свеце! Скажы ім усё, што ты ведаеш! Я падтрымаю цябе, каб яны паверылі табе!
Мне будзе добра, каліты парупішся забяспечыцьтое, што ёсць абавязкам маіх слуг. Будзь жа веснікам вялікага Белага Дамініканца, які павінен прынесці праўду, як спадзяецца твой бравы продак! Будзь толькі бардам цудоўнай праўды, я ахвотна дапамагу табе ўзысці на крыж! Скажы ж гэтым смела праўду; а я ўжо ж парадуюся, гледзячы, як яны будуць радавацца свайму «збавенню»!»
Трое спірытыстаў глядзяць на мяне, чакаючы, што я дам адказ доўгавалосаму. Я ўспамінаю мясціну з пісьма Афэліі, дзе яна прасіла мяне, дапамагаць яе айчыму, я ўзважваю: ці сказаць, што я ведаю? Адзін позірк у бліскучыя ад святасці вочы старога забірае ўсю маю рашучасць. Маўчу. Усё, што датуль я ўведаў плоскім розумам, як гэта «ведаюць» чалавечыядзеці, гэтападкопвае, выгрызаеўсюмаюдушу — пякучае пазнанне: страшны шнар, які праходзіць па ўсёй натуры, не абмяжоўваецца толькі зямлёй, — барацьба паміж любоўю і нянавісцю, раскол паміж небам і пеклам сягае аж да свету упакоеных, далёка па-той бок магілы.
Толькі ў сэрцах пазасталых жывымі ў духу мёртвыя ма-
юць сапраўдны спакой, адчуваю я; толькі там спачын і прыпірыпіча ім; спяць сэрцы ліодзей, дык і мёртвыя ў іх спяць; прачынаюцца сэрцы духоўна, дык і мёртвыя ажываюць і бяруць удзел у светапраявах, без падначаленасці пакуце, прылепленай да зямнога існавання.
Усведамленне бяссілля і цалюткай бездапаможнасці агартае мяне, калі я думаю: што мне рабіць цяпер, калі мне дадзена маўчаць альбо гаварыць? што мне рабіць пазней, як чалавеку сталаму, мабыць, наватдасканаламу, магічнадасканаламу ? Час стаіць пераддзвярыма, за якімі навука медыумізму, падобна хвалям чумы, захлісне чалавецтва, я адчуваю гэта як упэўненасць. Малюю сабе карціну: «прорва роспачы павінна паглынуцьлюдзей, калі яны пасля кароткагаўггівання шчасцем убачаць: мёртвыя, якія паўстануць з магілаў, ілгуць, ілгуць. іліуць горш і болып, чым гэта мог бы зрабіць любы стварэнец зямлі, — прараслі дэманічныя прывідныя істоты, эмбрыёны, прадукты інфернальных спалучак!
Які прароктады будзе дастаткова моцны і вялікі, каб стрымаць такі духоўны канец свету?! —
Рагггам, акурат падчас маёй немай размовы з самім сабой, ахоплівае мяне нейкае дзіўнае адчуванне: быццам абедзве мае рукі, якія ўсё яшчэ нерухома пакоіліся на стале, схоплены істотай, якое я не магу бачыць, утварыўся новы магнетычны ланцуг, падумалася, — падобна як на начатку сеансу, толькі што цяпер я быў адзіны жывы удзельнік яго.
Швачка падымаецца з падлогі і йдзе да стала; выраз яе твару спакойны, быццам яна пры гюўнай памяці.
— Гэта Піфа... гэта Піфагор! — заікаючыся, кажа доўгавалосы, але з тону ягонага голасу гучыць сумненне; здаецца, нармальны, цвярозы выгляд медыума нібыта аіпаламіўяго.
Швачка глядзіць на мяне і кажа тоўстым, глыбокім голасам, як мужчына:
— Ты ведаеш, што я не Піфагор!
Імгненны позірк на ўсіх пераконвае мяне, што яны не чутоць, што яна кажа; выраз іхніх твараў гтусты. Швачка згодліва ківае:
— Я кажу толькі табе, вушы астатніх глухія! Сферы рук
гэта магічны працэс; калі злучаныя рукі, якія яшчэ духоўна не жывыя, тады выплывае сфера галавы Медузы з прорвы мінуласці, і глыбіня выплёўвае лічынак мёртвых; ланцуг жывых рук ёсць абарончы вал, які ахоўвае сховішча скарбаў верхняга святла; слуіі галавы Медузы — гэта нашы прылады, але яны гэтага не ведаюць; яны думаюць, што разбураюць, але насамрэч ствараюць прастору і будучыню, як чарвякі, якія пажыраюць падліну, разгрызаюць труп матэрыялістычнага светаўспрымання, смурод ад гніення якога пачаткаваў бы разлажэнне зямлі, калі б іх не было; яны спадзяюцца, што пачынаецца іх дзень, калі яны пасылаюць мёртвых у асяродак людзей! Мы ім даём свабодны ход. Яны хочуць стварыць пустую прастору, якая называецца вар'яцтвам і крайней роспаччу і павінна паглынуць усё жывое; але яны не ведаюць закона «выканання»! Яны не ведаюць, што са сферы духу выцякае толькі крыніца дапамогі, калі ёсць на тое патрэба.
I яны самыя ствараюць гэтую патрэбу.
— Яны робяць больш за нас: яны выклікаюць новых прарокаў. Яны бураць старую царкву і не падазраюць, што тым самым выклікаюць да жыцця новую. Яны хочуць пажэрці жывое і жаруць толькі распадзенае. Яны хочуць зацкаваць надзею людзей на Той свет, а зацкоўваюць толькі тое, што і так мае прапасці. Старая царква счарнела і без святла, але цень, які яна кладзе на будучыню, — белы; забытае вучэнне «пераплаўленне трупа на меч» будзе асновай новай рэлігіі і інструментам духоўнага папства.
— He турбуйся больш за гэтага вось, — швачка скіравала позірк на безудзельна ўтаропленага тачыльшчыка, — і за да яго падобных; ніхто, хто сумленна ставіцца да гэтага, не пацягнецца да прорвы.
Рэшту ночы я правёў на лаўцы ў садзе, пакуль не ўстала сонца, радасна было ведаць: тут каля маіх ног спіць толькі форма маёй каханай, сама ж яна не спіць, як і маё сэрца, яна непадзельна злучана са мною.
Ранішняя зара занялася на даляглядзе, начныя воблакі звісалі з неба да зямлі, як цяжкія, чорныя заслоны, аранжавыя і фіялетавыя плямы фармавалі вялізарны твар, застылыя
рысыякога нагадвалі мнетвар Медузы; быццамхочучы праглынуць сонца, лунала гэта, нерухома цікуючы. Уся карціна: плашчаніца пекла з абліччам сатаны на ёй.
Перш чым устала сонца, я, каб гірывітаць яго, зламаў з куста бузіны галінку і, каб яна сама расла і вырасла дрэвам, уваткнуў яе ў зямлю; мне здавалася, быццам гэтым самым я ўзбагачаў свет жыцця.
Яшчэ перш чым узышло вялікае свяціла, першыя веснікі яго бляску нрагналі галаву Медузы; ператвораныя ўнеаглядны статак белых баранчыкаў, яны гналі перад сабою па распрамененым небе нагрозліва цёмныя воблакі.
XII.	«Ён мае расці, а я малець»
«Ён мае расці, а я — малець»... з гэтымі словаміЯна Хрысціцеля на вуснах прачнуўся я аднойчы раніцай; яны сталі дэвізам майго жыцця з таго самага дня, як я загаварыў сваім языком, да свайго трыццацідвухгоддзя.
«Ён зрабіўся дзіваком, як і ягоны дзед, — чуў я, як шапталіся старыя людзі, калі я сустракаў іх у горадзе; — месяц у месяц ён усё больш і больш коціцца ўніз».
«Абібокам ён зрабіўся і толькі крадзе дні ў нашага Госпада Бога, — бурчалі рупліўцы, — хто калі бачыў, каб ён працаваў?»
Пазней, калі ўжо я быў мужчына, чуткі гэтыя згусціліся ўфаму: «уяго злосны позірк, абыходзьце яго; яго вока прыносіць няшчасце!», — і старыя бабы на рынку выстаўлялі насустрач мяне «вілы» — указальны і сярэдні пальцы, каб абараніцца ад «чарадзейства», а то ж і жагналіся. —
Пасля зноў жа лічылася, што я вампір, толькі з выгляду жывы, які ў сне смокча кроў з дзяцей; і калі на шыйцы ў груднога дзіцяці знаходзілі дзве чырвоныя кропкі, пускалі пагалоску, што гэта ад маіх зубоў. Многія казалі, што снілі мяне ваўкалакам, і з крыкам разбягаліся, убачыўшы мяне на дарозе. Месца ў садзе, дзе я любіў пасядзець, лічылася зачараваным, і ніхто не адважваўся хадзіць пралётам.
Цэлы шэраг дзівосных здарэнняў надалі чуткам выгляд, быццам яны грунтаваліся на праўдзе.
Аднойчы, позна ўвечары, з дома гарбатай швачкі выбег вялікі куддаты зверападобны сабака, другога такога ніхто ніколі не бачыў, і дзеці на вуліцы закрычалі: «Ваўкалак! Ваўкалак!»
Адзін мужчына рубануў яго сякерай па галаве і забіў.
Амаль таго ж самага часу мянё параніў камень, які ўпаў з даху мне на галаву, і калі я ўдзень паявіўся з павязкай, усе палічылі, што гэтая быўтой начной прымарай, і ваўкалакава рана была перанесена на мяне.