Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Тады я не могправільна вызначыць стан, уякім апынуўся; я не ведаў, што гэта быў адзін з тых загадкавых, магічных працэсаў ператварэння, якое нярэдка сустракаецца ў жыццяпісах каталіцкіх і іншых святых, без аналізу іх глыбіняў і жыццёвай значнасці.
А як што не адчуваючы ніякай цягі да Бога, я не меў на тое ніякага тлумачэння, дык ніякага і не шукаў.
Прага да неспатольнай цягі, пра якую гавораць святыя, і тое, як яны ўшчуваюць, выпальвае ўсё зямное, у мяне яшчэ заставалася, бо ўсё, чаго я толькі мог бы прагнуць: «Афэлія» — я насіў у сабе як упэўненасць у яе пастаяннай блізкасці.
Большасць падзеяў вонкавага жыцця, не пакінуўшы ва ўспамінах ніякага следу, прайшлі міма мяне; як мёртвы ландшафт пад месяцам з пагаслымі кратэрамі, не звязанымі
між сабою ні дарогамі, ні сцежкамі, цяпер карціны таго часу паўстаюць перад мною.
Я не магуўспомніць, пра што мы гутарылі з бацькам, тыдні сціснуліся мне ў хвіліны, хвіліны выцягнуліся ў гады, так мне здаецца сёння, калі я карыстаюся пішучай рукою кагосьці чужога, каб дазволіць мінуўшчыне зноў прайсці перад маімі вачыма, — гадамі павінен сядзець на садовай лаўцы каля магілы Афэліі; — звёны ў ланцугу перажытага, па якіх можна вымяраць бег часу, цяпер голькі паасобку лунаюць перад мною ў паветры.
Так, я добра памятаю, што аднойчы спынілася вадзяное кола, якое рухала такарны варштат майстра-тачылыпчыка, і шум спаруды аціх, і на вуліцы ўсталявалася смяротная цішыня; — але калі гэта адбылося, ці тое раніцай пасля той ночы альбо пазней, гэта ўва мне як бы пагасла.
Я ведаю, што расказаў бацьку, як падрабіўягоны подпіс; — але гэта, мабыць, адбылося неяк без майго ўдзелу, бо нічога такога я не памятаю.
I не ведаю ніякіх прычын, якія мяне падбухторылі б зрабіць так.
Я толькі ціхама ўспамінаю, ціхама, я адчуваў нейкую радасць, што больш не было паміж бацькам і мною ніякіх потайкаў; — а ў сувязі са спыненым колам у мяне ўсплыў толькі адзін успамін, я быў рады, што стары тачылыпчык больш не ітрацуе.
I ўсё ж мне здаецца, што гэтыя два пачуцці, пра якія я думаю, былі перажытыя не мною, што іх ніколі ў мяне не было, — іх перадаў мне дух Афэліі, такім адмерлым паўстае цяпер перад мною вобраз таго Хрыстофэра Таўбэншляга.
У той час зляцелае на мяне імя «Таўбэншляг» дзейнічала ўва мне як прароцтва з вуснаўлёсу, — я быўлітаральна ператвораны ў безжыццёвае імя Таўбэншляг, у мёртвае месца, дзе жылі Афэлія, першы продак і стары, які зваўся Хрыстофэрам.
Я перажыў многія станы, пра якія ў кнігах нічога не напісана, пра якія мне не мог расказаць ніхто з людзей. Але ж яны жывуць ува мне.
Думаю, гэтыя станы прачнуліся тады, калі мая вонкавая
форма быццам у летаргічным сне са шкарлупіны няведання перайшла ў посуд ведання.
Тады я паверыў у тое, у што верыў да самай смерці і мой бацька: што душа ўзбагачаецца толькі вопытам і цялеснае існаванне можа быць часткай гэтага вопыту. У гэтым сэнсе я і разумею цяпер словы нашага першапродка.
Сёння я ведаю, што душа чалавека абазнаная іўсемагутная ад пачатку, і адзінае, што чалавек дзеля яе можа зрабіць, гэта — касаваць усе перашкоды, якія паўстаюць на яе дарозе да дасканаласці.
Калі толькі наогул нешта існуе ў сферы яго магчымай чыннасці!
Самая глыбокая таямніца з усіх таямніцаў і самая схаваная загадка з усіх загадак гэта — алхімічнае ператварэнне... формы.
Гэта я кажу табе, хто падаў мне руку, як знак удзячнасці, што ты дапаможаш мне напісаць пра гэта!
Таямнічая дарога да новага нараджэння ў духу, пра якую ў Бібліі напісана, — гэта ператварэнне цела, а не духу.
Калі ствараецца форма, гэта азначае, што дух выяўляе сябе: пастаянна працуе разцом і стварае сябе ў форме, карыстаючыся лёсам як інструментам; і чым грубейшая і недасканалейшая яна, тым грубейшае і недасканалейшае праяўленне ў ёй духа; чым яна паддатнейшая і згаворлівейшая, тым разнастайней дух у ёй праяўляецца.
Адзін Бог, Уседух, ёсць той, хто ператварае форму і адухоўлівае органы, так што глыбокаўнутранае, пра-чалавек, ягоная малітва кіруюцца не вонкі, а ўмольваюцца орган да органа ва ўласную форму, быццам у ёй прытоена жыве боства ў кожным органе як частка праяўленай карціны...
Змена формы, якую я маю на ўвазе, воку робіцца бачнай, калі алхімічны працэс ператварэння блізіцца да свайго канца; а пачатак свой бярэ ў схаваным: у магнетычных патоках, якія вызначаюцьвосевуюсістэмубудовыцела, — спосаб мыслення чалавека, яго схільнасці і памкненні спачатку вандруюць, за ім следуе вандраванне чыну, а з ім ператварэнне формы, пакуль гэта не робіцца Евангельскім уваскрэсеннем цела.
Гэта падобна на тое, як калі б ледзяная статуя пачынала раставаць з сярэдзіны.
Блізіцца час, калі вучэнне гэтай алхіміі многім раскрыецца нанава; яно ляжыць пакуль што як мёртвае, як груда развалінаў, а застылае факірства Індыі ёсць яе руіна.
Пад ператваральным уплывам духоўнага першапродка я ператварыўся ў аўтамат з халодным розумам і пачуццямі; я заставаўся ім да дня «расплаўлення майго трупа».
Як безжыццёвую «галубятню», у якую залятаюць і з якое вылятаюць птушкі, ты павінен разглядаць мой тагачасны стан: яна ж абыякавая да ўсіх гэтых лёсаў; і не мерай мяне маштабам людзей, якія ведаюць толькі сабе падобных.
X. Лаўка ў садзе
Па горадзе папаўзлі чуткі, што майстар-тачыльшчык Мучэлькнаўс звар'яцеў.
Фраў Аглая Міена ў засмучэнні. Рана раніцай выходзіць яна з маленькім кошыкам на рынак па закупэ, — служанка сышла ад іх. 3 кожным днём сукенка яе робіцца ўсё больш недагледжанай і заношанай, абцасы чаравікаў сцерліся. Як нехта, хто не ведае выйсця з клопатаў, яна часам спыняецца на вуліцы і напаўголаса гамоніць сама з сабою.
Калі я сустракаю яе, яна адварочваецца альбо ўжо больш не пазнае? Людзям, якіяўяе пытаюццапрадачку, янаадказвае коратка і буркліва: яна ў Амерыцы.
Прайшлі лета, восень і зіма, майстра-тачыльшчыка я ні разу не бачыўутвар. Я больш не ведаю, ці шмат гадоў з таго часу мінула, ці час спыніўся, ці тая зіма здалася такой бясконцадоўгай? —
Я толькі адчуваю: павінна зноў прыйсці вясна, бо ў паветры стаіць цяжкі пах, дарогі пасля навальніц заснежаныя пялёсткамі, маладыя дзяўчаты панадзяваліся ўбелае і носяць кветкі ў валасах.
Птушыны спеў у паветры.
3-над мура, што на беразе, амаль да зямлі звісае голле шыпшыны, і рака, нібы гуляючы, нясе ўздоўж плітняковага берагу пяшчотнае бледна-ружовае шумавінне пялёсткаўаж да маставых паляў, дзе прыгожа наліпае на замшэлыя камлі, і яны здаюцца як бы жыўнароднымі.
Усадзенагазонеперадлаўкайтрава — чыста смарагдавая.
Часта, прыходзячы туды, па рознага роду малюпасенькіх пераменах я бачу, што нехтаўжотам пабываўда мяне; часам
гэта маленькія каменьчыкі на лаўцы, выкладзеныя крыжыкам альбо колцам, быццам імі гуляла малое дзіця, і зноў жа рассыпаныя навакол кветкі.
Аднойчы ўвечары, калі я ішоў пралётам, насустрач мне выйшаў з садка майстар-тачылыпчык. I я здагадаўся, што гэта быў, мабыць, ён, хто пасля мяне садзіўся на лаўку.
Я павітаўся, але ён, здалося, не заўважыў мяне, хоць нават рукой зачапіў.
3 радаснай усмешкай на твары ён неяк адсутна глядзеў перад сабою.
Неўзабаве пасля мы сустрэліся ў садзе. Ён моўчкі сеў no634 са мною і пачаў пісаць палкай на белым пяску імя Афэліі.
Так мы праседзелі даволі доўга, і я вельмі здзівіўся, калі ён раптам ціхенька замармытаў, спярша так, быццам гаварыў сам з сабою альбо з некім нябачным; толькі спакваля сэнс ягоных слоў пачаў даходзіць да мяне:
— Я рады, што сюды прыходзім толькі ты і я! Гэта добра, што ніхто не ведае пра гэтую лаўку?
Я здзіўлена прыслухаўся. Ён называў мяне на «ты»? —
Няўжо ён пераблытаў мяне з кімсьці іншым? Альбо ягоны дух запамрочыўся? Можа, забыўся, з якой ненатуральнай дагодлівасцю звяртаўся да мяне раней? Што ён хацеў сказаць сваімі словамі: «Гэта добра, што ніхто не ведае пра гэтую лаўку?»
Блізкасць Афэліі здалася мне раптам такой яўнай, быццам яна сама выйшла да нас.
У старога таксама з'явілася падобнае адчуванне, бо ён рэзка падпяў галаву. I на яго твары прабліснуў прамень шчасця.
— Ты ведаеш, яна тут заўсёды! Адгэтуль яна крыху праводзіць мяне дамоў і тады зноў вяртаецца назад, — мармытаў ён, — яна сказала мне, пгго чакае тут цябе. Яна кахае цябе, сказала! — Ён прыязна паклаў далонь мне на руку, доўга шчасліва глядзеў мне ў вочы і ціха дадаў: — Я рады, што яна цябе кахае.
Я адразу не дацяміў, што адказаць яму; нарэшце, запіна ючыся, сказаў:
— Але Ваша дачка — яна ж у Амерыцы?
Стары нахіляецца аж да самага майго вуха і таямніча шэпча:
— Шш! He! У гэтаверацьтолькілюдзіімаяжонка. Янапамерла! Але пра гэта ведаем толькі мы двое: ты і я! Яна сказала мне, што ты таксама ведаеш: нават гер Парыс не ведае, — ён бачыць маё здзіўленне, ківае і горача паўтарае: — Так, яна памерла! Але яна не мёртвая; Сын Божы, Белы Дамініканец, злітаваўся з нас і дазволіў ёй быць з намі!
Я разумею, што дзіўны духоўны стан, які дзікія народы называюць святым бажаволлем, авалодаў старым. Ён стаўся дзіцем, гуляе з каменьчыкамі, як дзіця, гаворыць проста і ясна, як дзіця, але ягонае мысленне — гэта яснабачанне.
— Як жа так сталася, што Вы даведаліся пра ўсё гэта? — спытаўся я.
— Я працаваўноччу натакарным варштаце, — расказвае ён, — і тут раптам вадзяное кола спынілася, а я ніколі не ўмеў запускаць яго. Пасля я заснуў за сталом. У сне я ўбачыў маю Афэлію. Яна сказала: «Тата, я не хачу, каб ты працаваў. Я мёртвая. Рака адмаўляецца круціць кола, і я мушу зрабіць гэта сама, калі ты не перастанеш працаваць. Перастань, прашу цябе! Інакш я павінна буду заўсёды быць на рацэ і не змагу быць з табою».
Як толькі прачнуўся, адразу, яшчэ тае ж ночы, пабег у кірху св. Марыі. Было вельмі цёмна і вельмі ціха. Але ўкірсе граў арган. I тады я быў падумаў, што кірха зачынена і туды нельга заходзіць Але пасля зноў падумаў, што калі ўжо запаняверыўся, дык, вядома ж, заходзіць не след, і ўжо болып ніякага сумневу не было. Усярэдзіне было зусім цёмна, але як што святарскае адзенне Дамініканца было снежна-белае, я мог усё гэта бачыць з месца пад статуяй прарока Ёны. Афэлія сядзела каля мяне і тлумачыла мне ўсё, што рабіў святы, вялікі Белы.
Спачатку ён выйшаў і стаў перад алтаром і, раскінуўшы рукі, стаяўтам, як вялікі крыж, і статуі ўсіх святых і прарокаў зрабілі тое ж самае, адзін за адным, пакуль кірха не напоўнілася аднымі жывымі крыжамі. Пасля ён падышоў да шкляной ракі і нешта туды паклаў, нешта падобнае на чорную крамушку.