Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
чэлькнаўса і струменіцца спаміж нальцаў яго, як ручаёк, як толькі ён спрабуе затуліць рану рукою».
Зараз я захлынуся ў ёй! У самы аіюшні момант хапаюся за жэрдку, убітуіо ў бетонны бераг, чапляюся і сціскаю зубы з астатняй сілы замутнёнай свядомасці:
«Трымай лепш язык, інакш ён з гарачкі выдасць, што ты падрабіў іюдпіс свайго бацькі».
Раптамяўжо чуйнейшы, чым звычайнаўдзень, жывейшы, чым у сне. Мой слых такі абвостраны, што я ўспрымаю любы шумок, ці зблізку, ці здалёку. Далёка, далёкатамувяршалінах дрэў па той бок ракі цвіркочуць птушкі, а з кірхі св. Марыі выразна чую мармытанне багамольцаў.
Хіба сёння нядзеля?
Дзіўна, што звычайна такія гучныя арганы не могуць заглушыць шаптання парафіянаў. Дзіўна, чаму гучныя шолахі гэтым разам не моіуць перакрыць ціхія, слабыя?!
I чаму там унізе ляпаюць дзверы? Я думаў, што на паверхах ніхто не жыве? Толькі стары, прапылены хлам, думаў я, у тых там пакоях.
Гэта раптам ці не нашыя продкі там сабе пажываюць?
Я рашаю ісці туды; я такі свежы і здаровы, чаму ж бо мне гэтага не зрабіць?
I адра зу кідаецца ў галаву думка: дзеля чаго я маіося браць з сабою сваё цела, гэта не зусім добра, не маіу ж я сярод белага дня паказвацца сваім продкам з візітам у лёлі!
Нехта стукае ў дзверы; гэта мой бацька ідзе туды, прачыняе іх і пачціва кажа праз шчыліну: «Не, дзядуля, яшчэ не час. Вы ж ведаеце, Вам нельга да яго, пакуль я не памёр».
Тое самае паўтараецца дзевяць разоў.
На дзясятым разе я ўжо ведаю: цяпер там стаіць сам заснавальнік роду. I я не спахібіў, ьачу гэта па пачцівых бацькавых паклонах, калі ён адчыняе дзверы.
Ён сам выходзіць, і па цяжкіх, павольных кроках, сярод якіх пракідаецца стук палкі, я чую: нехта падыходзіць да майго ложка.
Убачыць яго я не магу, бо заплюшчыў вочы. Унутранае чуццё падказвае — не расплюшчваць. Але праз павекі зусім
выразна, як праз шкліну, я бачу свой пакой і ўсе прадметы ўім.
Продак папраўляе на мне коўдру і кладзе правую руку, адтапырыўшы вялікі палец, вуглом на шыю.
—	Гзты паверх, — кажа ён аднатонна, як духоўнік літанію, — тутпамёртвойдзедічакаепаўстаннязмёртвых.Цела чалавека ёсць дом, у якім жывуць яго продкі.
У доме некаторых людзей, у целе некаторых людзей прачынаюцца мёртвыя да таго, як наспее час іх уваскрэсення, на кароткае, прывіднае жыццё; у такіх дамах «народныя паданні» апавядаюць пра «прывіды», а тады ўжо — пра «апантанасць».
Ён паўтарае маніпуляцыю з вялікім пальцам і далоняй на маіх грудзях.
—	А тут пахаваны ў труне твой прадзед.
I так праходзіцца па ўсім целе ўніз праз лыжачку, паясніцу, сцёгны і калені аж да ступакоў. Кладучы на іх рукі, кажа:
—	А тут жыву я! Бо ногі — падмурак, на якім стаіць дом; яны — корань і звязваюць цела твайго чалавека з мацізямлёй, па якой ты вандруеш.
Сёння дзень, які прыпадае на ноч твайго сонцавароту. Гэта дзень, калі мёртвыя ў табе пачынаюць уваскрасаць.
I я з іх — першы.
Я чую, як ён садзіцца на мой ложак, і з шэлесту лістоў кнігі, якую ён час ад часу перагортвае, я здагадваюся: ён чытае мне з сямейнай хронікі, пра якую мой бацька так часта гаварыў.
Тонам літаніі, што закалыхвае мае вонкавыя адчуванні, — а мае ўнутраныя, наадварот, усё больш падагравае да ўсё больш чуйнага, часам амаль невыноснага няспання, словы ўва мне заўпарціста патрабуюць:
«Ты дванаццаты, я быў першы. 3 «аднаго» пачынаецца адлік і канчаецца на «дванаццаці». Гэта таямніца ўчалавечвання Бога.
Ты павінен быць вяршалінай дрэва, якое ўбачыць жыватворнае святло; я — корань, які прасвятляе сілы цемрадзі. Але ты гэта я, а я — ты, калі закончыцца рост дрэва.
Бузіна — гэта куст, які ў раі называецца дрэвам жыцця.
Яшчэсённясяродлюдзейжывелегенда, што бузіна — цудадзейная. Абатні з яе галіны, корань, карані, уваткні яго зноў у зямлю і як бач: што было вяршалінай, зробіцца ягоным коранем, ягонымі каранямі, што было коранем, пагоніць у вяршаліну — так унутрана кожная ягоная клетка прасякнута адзінствам, сумеснасцю «я» і «ты».
Таму я і змясціў конскі бэз-бузіну як сімвал на герб нашага роду! Таму і расце яна як знак ісціны на даху нашага дома.
Тут на зямлі яна толькі параўнанне, як і ўсе формы толькі параўнанне, а ў царстве нятленнасці яна першая сярод усіх дрэў. Часам, вандруючы тут і там, ты адчуваў сябе старым, — гэтабыўя, падмурак, корань, продак, якогаты адчуваўу сабе.
Абодва мы называемся — Хрыстофэр, бо я і ты — адно і тое самае, Я быў найдзічам як і ты; але я знайшоў свайго дзеда і сваю бабулю ў вандраваннях, а бацьку і маці — не: ты знайшоў бацьку і маці, а дзеда і бабулю — яшчэ не!
Тамуя — пачатак, аты — канец; калімыабодвапранікнем адзін у аднаго, — тады кола вечнасці замкнецца для нашага роду.
Ноч твайго сонцавароту — гэтадзеньмайгоўваскрэсення. Калі ты будзеш стары, я буду малады, чым бяднейшы будзеш ■гы, тым багацейшы буду я...
Ты расплюшчыў вочы, тады я заплюшчыў свае, ты заплюшчыў свае, я пачынаў бачыць — так было да гэтага часу.
Мы стаялі адзін перад адным як чуванне і сон, як жыццё і смерць, і маглі сустрэцца толькі на мосце сну-мроення.
Неўзабаве будзе інакш; надыходзіць час! Час тваёй беднасці, час майго багацця. Ноч сонцавароту была рысай падзелу.
Хто не спелы, той гграспіць яго; альбо ён блукае па цемрадзі; у ім павінен ляжаць у іруне гаспадар-продак да вялікага першага дня ўваскрэсення.
Адны, саманадзейныя, якія вераць толькі ў сваё цела, — і ўчыняюць грахі дзеля выгоды — невысакародныя, якія пагарджаюць сваім генеалагічным дрэвам; — другія, гэта тыя, якія занадта баязлівыя, каб грашыць у імя здабывання спакойнага сумлення.
А ты з высакароднай крыві, і хочаш зрабіцца забойцам у імя кахання.
Віна і заслуга павінны зрабіцца адным, інакш робяцца лішнім цяжарам; а абкладзены цяжарам ніколі не можа быць баронам.
Настаўнік, якога яны называюць Белым Дамініканцам, дараваў табе ўсе грахі, і будучыя таксама, бо ён ведаў, як яно ўсё будзр; — але ты ўявіў сабе, што ў твае рукі дадзена учыніць нейкі акт. альбо пакінуць усё як было. — 3 таго часу Белы Дамініканец свабодны ад віны і заслуг і таму свабодны ад любога шаленства. Толькі той, хто яшчэ жыве ілюзіямі, мроямі, як ты і я, той ускладвае на сябе і на іншых цяжар.
Ён вялікі вандроўнік, а мы малыя. Ён сыходзіць ўніз з вечнасці ўбясконцасць: мы вандруем з бясконцасці ўгоруўвечнасць.
Хто пераступіў рысу падзелу, той зрабіўся звяном у ланцугу, — ланцугу, створаным з нябачных рук, якія не разлучаюцца адна з адной да канца дзён; ён належыць да абшчыны, у якой кожны асобны выконвае толькі яму вызначаную місію.
1	не толькі двое ў ёй, якія былі б роўнымі, так, як і сярод людскіх жывёл, на зямлі няма двух, якія б мелі аднолькавы лёс.
Дух гэтай лучнасці прасякае ўсю нашу зямлю; ён ёй у любы час вечнасутны, ён ёсць дух жыцця ў вялікім дрэве бузіны.
3	яго выпарасткаваліся рэлігіі ўсіх часоў і народаў; мы паддаёмся зменам, ён нязменны.
Хто зрабіўся вяршалінай і свядома носіць у сабе корань «пра-», той свядома ўсіупае ў гэтую абшчыну праз перажыванне містэрыі, якая абвяшчае: «пераплаўленне трупа на меч».
Т ысячы і тысячы тысяч калісьці ў старажытным Кітаі сталіся прычасшкамі гэтагатаямнічага працэсу, але толькі вельмі скупыя звесткі пра тое дайшлі да нас.
Паслухай пра іх:
Ёсць пэўныя пераўтварэнні, называныя Шы-Кіаі, гэта «растварэнне трупа», і другое, называнае Кіеу-Кіаі, гэта «выплаўленне меча».
«Растварэнне трупа» гэта стан, у якім постаць памерлага робіцца нябачнай і сам ён дасягае рангу неўміручага.
У некаторых выпадках цела проста траціць вагу альбо ўтрымлівае выгляд жывога.
Пры «выплаўленні меча» ў труне застаецца на месцы трупа меч.
Гэта — навостраная зброя, назначанаядлячасуАпошняй Вялікай Бітвы.
Абодва метады — гэта мастацтва, практыкаванае тымі мужамі, якія далёка сягнулі на абраным вучнямі шляху.
Паданне з таемнай «Кнігі Меча» кажа:
Пры растварэнні трупа адбываецца так, што чалавек памірае і зноў паўстае ў жыццё. Пры гэтым здараецца часам, што галава адлучаецца і адкладваецца ўбок і ў пэўным месцы паяўляецца як прывід. Усё так, што форма цела ёсць, а косці знікаюць.
Вышэйшыя сярод раствораных усё ўспрымаюць, але не дзейнічаюць; іншыя ж могуць растварыць свой труп сярод белага дня. Яны дасягаюць таго, што робяцца лятучымі, неўміручымі. Калі захочуць, яны могуць у ясны дзень праваліцца ў зямлю.
Адзін з такіх быў сын Хоі-нана Тунг-Чунг-Х'ю. У маладосці ён практыкаваў дыхальную гімнастыку, ачышчаючы гэтым сваё цела. Ён быў несправядліва абвінавачаны і ўвязнены ў турму. Але ён растварыўся і знік.
Ліэў-Пінг-Ху не меў ні імя ні прозвішча. Напрыканцы эпохі Хань ён быў старэйшына Пінг-Ху ў Кіэў-Кіанг. Ён практыкаваў мастацтва лекавання і рупіўся за людзей у іх немачах і клопатах так міладайна, быццам іхнія хваробы былі ягонымі. Падчас адной вандроўкі ён сустрэў неўміручага чалавека Чэў-Чынг-Чы, які раскрыў яму таямнічае жыццё Шляху. Пазней ён пераплавіў свой труп і знік.
Па шуме лістоты я пачуў, што гер продак перагарнуў некалькі старонак, перш чым працягваў:
—	Хто ёю валодае, Чырвонай кнігай, раслінай неўміручасці, абуджэннем духоўнага дыхання і таямніцай, як рабіць правую руку жывой, той можа пераплавіць свой труп.
Я вычьгтаў табе прыклады з людзьмі, якія пераплавіліся, каб умацаваць цябе ў веры, каб ты ведаў, што і да цябе былі такія, якія дасягнулі гэтага.
Дзеля такой самай мэты ў хрысціянскім Евангеллі апісана і ўваскрэсенне Ісуса з Назарэта.
А пяпер я хачу расказаць табе пра таямніцу рукі, пра таямніцу дыхання і пра чытанне Чырвонай кнігі.
Яна называецца Чырвонай, бо паводле старадаўніх вераванняў у Кітаі гзта колер вопраткі найвышэй дасканалых, якія пакідаюцца на зямлі дзеля лячэння чалавецтва.
Як што адзін чалавек не можа ахапіць розумам сэнс кнігі, толькі трымаючы яе ў руках, альбо гартаючы старонкі, не чытаючы іх, дык і ход ягонагалёсу не дасцьяму ніякай карысці, калі ён не ўразумее сэнсу; таямніцы ідуць адна за адной, як лісты кнігі, якая пераварочвае смерць; ён толькі ведае: яны паяўляюцца і знікаюць. I з апошнім каіічаецца кніга.
Ён нават не ведае, што кніга разгортваецца зноў і зноў, пакуль ён не навучыцца чытаць. I як доўга ён гэтага не ўмее, жыццё для яго толькі бязвартасная іульня, мешаніна з радасці і пакуты.