Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Калі ж ён нарэшце пачне разумець жывую мову ў ёй, та ды дух ягоны расплюшчвае вочы і пачынае дыхаць і чытае разам з ім.
Гэта першы крок у дарозе да пераплаўлення труна, бо цела не што якое, а застылы дух; цела пачынае растварацца, калі дух пачынае абуджацца, як распускаецца лёд у вадзе, калі яна закіпае.
Поўная сэнсу ў каранях кніга лёсу ў кожнага чалавека, але літары ў ёй бязладна скачуць для тых, іпто не робяць сабе клопату, спакойна іх прачытаць, адну за адной і так, як яны напісаны.
А для нецярплівых, драпежных карысліўцаў, славаліобцаў, атручаных шалам спісаць свае грахі і пахібы на выкананне абавязку, лёс фармуецца інакш, чым гэта прапісвае смерць у кнізе.
Атой, хто больш не зважае на пералістванне, на гартанне і перагортванне старонак, хто больш не радуецца, чытаючы
іх, не плача над імі, а як уважлівы чытач напружвае мазгі, каб зразумець усё слова ў слова, перад тым неўзабаве разгортваецца вышэйшая Кніга Лёсаў, аж пакуль наастатку не пакладзецца перад ім, абранцам, апошняя і найвышэйшая Чырвоная кніга, у якой крыюцца ўсе таямніцы.
Гэта адзіная дарога ўцёкаў ад турмы фатума; усякая іншая чыннасць ёсць пакутлівыя, марныя здрыгі і курчы ў пятлі смерці. Самыя гаротныяўжыцці гэтатыя, якія забыліся, што ёсць свабода па той бок турмы, — тыя, што, падобна народжаныму клетцы птушкам, задаволеныя поўнай кармушкай, развучыліся лётаць.
Для іх няма больш і ніколі не будзе ніякага выратавання.
Наша надзея, што Вялікаму Беламу Вандроўніку, які якраз у дарозе да бясконцасці, можа ўдасца парваць кайданы.
Але Чырвонай кнігі яны ніколі больш не ўбачаць.
Каму яна адкрываецца, той і ў вышэйшым сэнсе не пакідае пасля сябе трупа: той уздымае зямную матэрыю ў духоўнае неба і там растварае яе.
Так ён супрацоўнічае ў Вялікім Стварэнні Боскай Алхіміі; ён ператварае волава ў золата, ён ператварае бясконцасць у вечнасць.
А цяпер паслухай пра тайну духоўнага дыхання.
Яна захоўваецца ў Чырвонай кнізе толькі для тых, хто ёсць «корань» ці «вяршаліна»; «гаЧны» не маюць сваёй долі ўгэтым, бо калі б яны гэта зразумелі, дык і пасохлі б неўзабаве і апалі б з дрэва.
Але, мабыць, і праз іх плыве духоўнае жыццё, — бо і як жа магла б пражыць без яго самая малая істота — але ж дыханне праходзіць і праз іх, як рухлівы вецер, і не аціхае.
Цялеснае дыханне гэта толькі контргульня ў навакольным свеце. Але ў нас яно павінна затрымацца, пакуль, стаўшы промнем святла, не пранікне праз петлі цялеснай сеткі і не аб'яднаецца з Вялікім Святлом.
Як яно адбываецца, ніхто цябе таму не навучыць; гэта карэніцца ў сферы найтанчэйшага адчування.
У Чырвонай кнізе пра тое напісана: «Тут ляжыць схаваны ключусякай магіі. Цела не можа нічога, дух можа ўсё. Адкідай
усё прэч, што на целе, тады тваё «я», калі яно аголіцца цалкам, пачне дыхаць як чысты дух.
Адзін робіць гэта такім чынам, другі іншым чынам, кожны паводле веры, у якой ён нарадзіўся. Адзін у палкай празе да духу, другі праз сваю зацятасць у пачуцці пэўнасці: «я паходжу ад духу і толькі цела маё з праху».
Хто ж не трымаецца ніякай рэлігіі, але верыць у паданні і традыцыі, той глядзіць на творы рук сваіх, нават самыя малыя, з неадступнай думкай: я раблю гэта з адной мэтай — каб духоўнае ўва мне пачало дыхаць свядома.
Так, як цела, нават калі ты і не ведаеш тайнага механізма ягонай працы, ператварае ўдыхнутае зямное паветра, так дух неверагодным чынам тчэ табе сваім дыханнем пурпуровае царскае адзенне; мантыю завершанасці.
Паступова дух пранікае ва ўсё цела, але намнога глыбей, чым у звычайных чалавечых істотаў: куды транляе яго дыханне, там абнаўляюцца ўсе органы, каб служыць іншым мэтам, не такім, як раней.
Пасля ты зможаш сам кіраваць сваім дыханнем, як табе заўгодна. Ты зможаш нават прымусіць Ярдан цячы назад, як пра гэта сказана ў Бібліі. Ты зможаш спыніць сэрца ў сваім целе, зможаш запаволіць яго альбо паскорыць і такім чынам сам вызначаць лёс свайго цела; і тады кніга смерці траціць над табою ўладу.
У кожнага мастацтва свае законы, у кожнага караля свая манета, у кожнай меры свой рытуал, і ўсё, што мае рості станаўленне, мае свой адмысловы прадвызначаны рух,
Першы орган новага цела, якое ты хочаш абудзіць тым дыханнем, гэта правая рука.
Два гукі, якія гучаць найперш, калі подых кранаецца плоці і крыві — гэта стваральныя гукі «I» і «А». «I» — гэта «ignes», што азначае «агонь», і «А» — гэта «aqua», гэта — «вада».
Нічога не зроблена, што не з вады і агню зроблена! Калі ўдых дойдзе да ўказальнага пальца, ён застыне і будзе падобны на лацінскую літару «I». — Яна «кальцынуе косткі», як гаворыцца ў паданні.
Калі ўдых дасягае вялікага пальца, ён застывае, адтапыр-
ваецца ўбок і ўтварае з указальным пальцам літару «А».
Тады «з тваёй рукі зыходзяць патокі жывой вады», як гаворыцца ў паданні.
Калі чалавек памірае ў стане духоўнага адраджэння, дык яго правая рука больш не паддатная распаду.
Калі ты кладзеш абуджаную руку на сваё горла, дык «жывая вада» цячэ ўтваё цела.
Калі ты паміраеш у гэтым стане, дык усё тваё цела не паддатнае распаду, як труп хрысціянскага святога.
Але ты павінен «растварыць свой труп»!
Гэта адбываецца пры кіпячэнні «вады», а яна празунутраны «агонь», боўсякі працэс, утымліку і духоўнае нараджэнне, павінен следаваць свайму парадку.
Гэта я зараз правяду на табе, перш чым пакіну цябе.
Я пачуў, як мой продак. закрыў кнігу. Ён устаў і зноў, як першым разам, паклаў руку вуглом на маё горла.
Па мне прабегла адчуванне, быццам струмень халоднай вады сцякае па целе уніз, аж на паддогу.
— Калі я давядуда кіпення, у табе падымецца гарачка, і ты пачнеш траціць прытомнасць, — сказаў ён, — таму слухай, пакуль вуха тваё не аглухла: усё, што я раблю з табою, ты зробіш сам, бо я ёсць. А ты не ёсць.
Ніхто іншы не мог бы зрабіць на табе тое, што раблю я; але нават і ты сам адзін зрабіць гэтага не можаш. Бо тут павінен быць я, бо без мяне ты толькі палавіна свайго «Я» — так як і я без цябе толькі палавіна майго «Я».
Такім чынам таямніца здзяйснення ахоўваецца ад злоўжывання чыста чалавечай істотай.
Я адчуў, як продак павольна расслабіў вялікі палец; пасля ўказальным тройчы чыркануў мне па горле злева направа, быццам хацеў разрэзаць яго.
Жахлівае «І-і-і» прастрэліла мне ўсю плоць і косці.
Мне здалося, быццам языкі полымя вырываюцца з майго цела. «Не забывай: усё, што адбываецца, і ўсё, што ты робіш ітрываеш, адбываеццазволітвайготрупа»! — пачуўяголас першага продка Хрыстофэра яшчэ раз як бы з-пад зямлі.
Пасля рэштамаёй свядомасці ўспыхнула полымем ліхаманкі.
VIII. Афэлвя
Яшчэ дрыжаць у мяне калені ад слабасці, калі іду па пакоі, але з гадзіны ўгадзіну я адчуваю, што здароўе маё вяртаецца.
Туга па Афэліі раздзірае мяне, і я мару пайсці на лесвіцу, каб пасачыць за яе акном і перахапіць хоць адзін яе позірк.
Яна была каля мяне, калі я ляжаў у гарачцы, казаў мне бацька, і прынесла мне букет ружаў. Я па ім бачу, што ён здагадаўся; можанават, янаяму прызналася? Баюсяспытацца, але і сам ён ухіляецца ад тэмы.
Ён пяшчотна даглядае мяне; што можа ўгледзець у маіх вачах, тое і кажа; але сэрца маё рвецца ад болю і сораму ад гэтай любоўяай службы, якую ён пры мне спраўляе, калі я думаю, што злачынна здрадзіў яму.
Як бы я хацеў, каб гэта была толькі галюцынацыя ў гарачцы, — ну, тое фальшаванне подпісу! —
Але і цяпер, калі галава мая зноў чыстая, я ыа жаль ведаю вельмі дакладна: усё адбылося насамрэч. Чаму і дзеля якой мэты я зрабіў гэта ? Усе падрабязнасці сцерліся з маёй памяці,
Ды і не хачу я шмат думаць; ведаю толькі адно: я неяк павінен загладзіць свойўчынак; я павінен зарабіць грошай... грошай... грошай, каб выкупіць злашчасны вэксаль.
Аж потвыступае на лобе, калі падумаю, што гэта будзе нема гчыма. Як і на чым у нашым гарадку зарабіць тыя грошы ?! Але, можа, лепш пойдзе ў сталіцы? Там ніхто мяне не ведае. Калі я прапаную сябе ў слугі якому-небудзь багатаму чалавеку! — Я быў бы гатовы працаваць дзень і ноч.
Але як мне ўпрасіць бацьку пусціць мяне ў сталіцу на вучобу? Чым абгрунтаваць просьбу, калі ён тым часам даволі часта казаў, што ненавідзіць усё завучанае, а не самастойна
набытую праз жыццё вучонасць?! Апрача таго ў мяне няма патрэбных папярэдніх ведаў альбо, прынамсі, школьнай адукацыі!
He, не; гэта ўсё ж немагчыма!
Мая пакута падвойваецца, як падумаю: у такім разе я на гады і гады, можа, нават назаўсёды расстануся з Афэліяй?
Я адчуваю, як зноў пры жахлівай подумцы ўва мне закіпае гарачка.
Два поўныя тыдні я праляжаў хворы; ружы Афэліі ў вазе амаль засохлі. — Можа, яна ўжо з'ехала? — Рукі макрэюць, так душыць мяне адчай. — Можа, гэтыя кветкі былі знакам развітання?
Бацька бачыць, як я пакутую, але ні словам не пытаецца пра прычыны. Няўжо ён ведае больш, чым хацеў бы сказаць?
Каб жа я мог адкрыць яму сваё сэрца і ва ўсім, ва ўсім прызнацца! — не, гэтага нельга; калі б ён мяне прагнаў, з якой любоўю я прыняў бы гэта, і грэх мой быў бы акуіілены; — але я ведаю, што ў яго разарвалася б сэрца, даведайся ён, што я, яго адзінае дзіця, якое ён знайшоў як дагоду лёсу, што гэтае дзіця абышлося з ім злачынна, — не, не, гэтага нельга дапусціць. —
Хай усе даведаюцца, хай пароцьмуць у мяне пальцам, толькі б ён нічога не ведаў.
Бацька пяшчотна гладзіць мяне па лобе, лагодна і любоўна дзівіцца мне ў вочы і кажа:
— He дзівіся наўсё з такім жахам, мой мілы хлопчык! I забудзь усё, што цябе мучыць! Думай, што гэта ўсё ад гарачкі. Скора ты паправішся і зноў будзеш вясёлы!
Ён вымаўляе слова «вясёлы» заікаючыся, ія адчуваю, што ён падазрае, што будучае прынясе мне шмат болю і горычы.
Так, і я гэта падазраю.
Няўжо-такі Афэлія з'ехала? Ці ведае ён?
Пытанне трапечаццаў мяне на вуснах, але я стрымаўся. — Думаю, я зайшоўся б слязьмі, калі б ён гэта пацвердзіў.
I раптам ён пачынае гаварыць хутка і парывіста; пра ўсё магчымае, што, на яго думку, развеяла б мяне і мае цяжкія трывогі.
Я не магу ўспомніць, каб расказваў яму пра відзеж у сне нашага продка — ці хто там япічэ мог быць, — але тым не меней гэта было! — Як так выйшла, што ён раптам сам кранае тэму? Амаль не думаючы, бацька кажа:
— Ты не можаш пазбыцца скрухі, бо пакуль што яшчэ не «пераплавіўся». Што напісана ў Кнізе Лёсаў, таго прывязаны да зямлі сцерці не можа. Сумна не тое, што жыве так гамат людзей, сумна тое, што іх пакугы ў вышэйшым сэнсе бязмэтныя. — Гэта пакаранне за колішнія — хутчэй за ўсё за ўчыненыя ў мінулым жыцці — акты нянавісці. Уцячы ад гэтага жудаснага закона праз заслугі і кару мы можам толькі тады, калі прымаем усё, што з намі адбываецца, з думкай, што яно адбываецца з мэтай разбудзіць наша духоўнае жыццё. Усё, што мы робім, мы маем рабіць толькі зыходзячы з гэтага меркавання. Духоўная ўстаноўка — усё, сам учынак — нічога! Пакута робіцца сімвалам і родзіць плод, калі ты глядзіш на яе менавіта такімі вачыма. — Павер мне, у такім разе ты не толькі будзеш лягчзй трываць яе, яна і мінецца хутчэй, а нры пэўных акалічнасцях нават ператворыцца ў сваю процілегласць. Гэта мяжуе з цудам, што ўтакіх выпадках часам здараецца, і гэта не толькі ўнутраныя перамены, — не, а нават жа і вонкава лёс абяртаецца самым нечаканым і дзіўным чынам. — Той, хто не верыць, вядома ж, смяецца з такога сцверджання — але ж бо з чаго толькі людцы не смяюцца!