Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
Так з дзвюх калонаў паўстане трыумфальная брама!
Але напішыце сёння ў якой-небудзь кнізе: «У правадыры на вяршыню чалавецтва не прыдатны ні салдат, ні дыпламат, ні прафесар, ні блазан які, а адзіы і адзіна святар» — і ў свеце падымецца дзікі лямант, калі кніга выйдзе. Напішыце ў ёй:
«Царква — гэта толькі штучны ўтвор, толькі адна палавіна зламанага напалам, пакуль яе прадстаўнік не будзе адначасова і вікарыем Саламона, вярхоўнікам ордэна» — і кнігу спаляць на вогнішчы.
Вядома, ісціну Вы не змаглі б ні спаліць, ні ў зямлю запраторыць! Яна заўсёды абавязкова адкрыецца; як і надпіс над алтаром у нашай гарадской кірсе св. Марыі, дзе распісаная шыльда ўвесь час падае.
Бачу па Вас, што Вам гэта таксама абыходзіць не абы як, што ёсць свяшчэнныя тайны, якія захоўваюцца праціўнікамі каталіцкай царквы, пра якіх яна нічога не ведае. Гэта так, толькі з істотным абмежаваннем: тыя, якія захоўваюць тайны, не ведаюць, як гэтым скарыстацца, іх брацтва — гэта якраз толькі другая палавіна «зламанага меча», і таму яны не могуць зразумець яе сэнсу. Было б сапраўды гратэскам уявіць сабе, што бравыя заснавальнікі кампаній страхавання жыцця валодаюць нейкім магічным арканам для пераадолення смерці.
Настала доўгая паўза; абодва старыя геры суразмоўцы, здавалася, даліся кожны ў свае развагі. Пасля я пачуў звон шклянак, і праз хвіліну капелан спытаў:
— Адкуль у Вас толькі маглі ўзяцца такія дзіўныя веды?
Барон маўчаў.
— Альбо, можа, Вы не любіце гаварыць пра гэта?
— Гм. Гледзячыштоіпрашто, — ухіліўся барон. — Многае супадае з маімжыццём, многае заляцела ўгалаву, многаея... гм... — спадчыннае.
— Каб успадкаваць веды — мне гэта нешта новае. Праўда, пра Вашага святога гера бацьку яшчэ й сёння апавядаюць самыя дзівосныя гісторыі.
— Што, напрыклад? — ажывіўся барон. — Гэтамнедужа цікава.
— Ну, кажуць, ён... ён...
— Быўдурань! — весела закончыў барон.
— Ну, не такі ўжо й дурань. Ох, зусім жа не такі! Але дзівак найвышэйшага класу. Ён, так кажуць, — але можаце так не думаць, ну, не зусім так! — ён, кажуць, вынайшаў машыну
для абуджэння веры ў цуды ў ну, так — веры ў цуды — у паляўнічых сабак!
— Ха-ха-ха! — зарагатаў барон. Так гучна і шчыра, што я ўложку аж заразіўся смехам і мусіў затуліць ротхусцінкай, каб не выдаць, што я іх слухаў.
— Я адразутак сабе і падумаў, што гэта глупства! — перапрасіўся капелан.
Ох! — барон усё яшчэ не мог удыхнуць паветра, — ох, зусім не глупства! Гэта чыстая праўда. Ха-ха! Мой бацька быў, што праўда тое праўда, арыгінал, якіх другіх такіх — пашукай! Ён быўчалавек неверагодных ведаў, і што толькі галава можа выдумаць, дык гэта выдумала ягоная галава. Аднаго разу ён доўта-доўга так паглядзеў на мяне, захлопнуўтоўстую кнігу, якую якраз чытаў, шпурнуўяе на падлогу (з таго часу ён ніколі не браў у рукі ніводнай кнігі) і сказаў мне:
— Барталамей, дзіця маё, я толькі што даведаўся, што ўсё ёсць дурнота. Мозак — гэта лішняя залоза ў чалавека! Яе трэба было б выразаць як гланды. Я думаю з сённяшняга дня пачаць новае жыццё.
Ужо на другі дзень ён перасяліўся ў невялікі замак у сельскай мясцовасці, якім мы тады валодалі, і правёў там рэшту сваіх дзён; толькі незадоўга да смерці вярнуўся дамоў, каб паміраць ужо ў міры, тут, паверхам пад намі.
Колькі я яго ні наведваўу замку, кожнага разу ён паказваў мне нешта новае. Адзін раз гэта была велізарная, цудоўная павуціна з унутранага боку акна, якую ён абнрагаў як вока сваё.
— Бачыш, сыне мой, — сказаў ён мне, — тут за сеткай вечарамі я запальваю яркае святло. Каб зана джваць знадворку насякомых. Іх злятаецца процьма, але не могуць запасці ўсетку, бо іх раздзяляе шыба. Павук, які, натуральна, не мае ніякага ўяўлення, што такое шкло — бо дзе ж такое бывае ў прыродзе! — не можа растлумачыць сабе гэтага і, мабыцьтакі, чухае сабе патыліцу. А фактам тое, што дзень у дзень ён тчэ ўсё большую і большую і файнейшую сетку, з тым што і гэтая толькі ледзь трошкі выпраўляе недахопы. Такім
чынам я хачу паступова адвучыць гэту бестыю ад бессаромнага даверу да суцэльнага гвалту над розумам. Пазней, калі яна на шляху пераўвасаблення будзе рабіцца чалавекам, мне за такое мудрае выхавання будзе вялікая дзяка, бо павук прынясе з сабою падсвядомы скарб спанатры і вопыту, якія могуць быць высачэзнай вартасці. У мяне, відавочна, яшчэ калія сам быўпавуком, такога настаўніка не было, інакш бы я змалку павыкідаў усе кнігі!»
Другім разам ён падвёў мяне да клеткі, у якой былі толькі сарокі. Ён укінуў ім корму, даволі шмат; яны прагна накінуліся на ежу, і кожная з боязі, што другія есцімуць спарней і пахапней, у шалёнай спешцы набатавала сабе поўны валляк з дзюбаю, што далей ужо і праглынуць не магла.
— У гэтых пачвараў мне агідныя іхняя хцівасць і ненажэрнасць, — патлумачыў ён. — Спадзяюся, у далейшым жыцці яны пакінуць пустое здзірства, уласцівасць, якая робіць самым агідным з усіх — чалавека.
— Альбо, — уставіўсвой грошык і я, — яны прыдумаюць сабе кішэні і сейфы пад грошы!, — на што мой бацька зрабіўся задумлівы і, не трацячы напуста слоў, даў птушкам волю вольную.
— Асупраць гэтага, вунь, спадзяюся, ты не зможаш нічым запярэчыць! — буркнуў ён горда і павёў мяне на вышкі, дзе стаяла баліста — своеасабліваякатапультазкамянямі. — Бачыш там, на лузе, шмат дварнякоў? Сноўдаюцца гультаямі і даюць дарагому Богу быць бравым чалавекам! Я ім дам работы! — Ён узяў камянюку і шпурнуў ёю ў аднаго сабаку, які адразу ж у жаху падскочыў, панюхаў ва ўсе бакі, адкуль мог быць той камень, пасля бязрадна падняў пысак у неба і, пахваляваўшыся яшчэ трохі, зноў уклаўся. Калі меркаваць па яго няцямнасці, гіадобная несправядлівая крыўда перападала яму часта.
— Праз гэтую машыну, застасаваную цярпліва, у кожным сабачым сэрцы, будзь ён хоць двойчы бязбожнік, беспахібна павінен праклюнуцца парастак будучай веры ў цуды! — сказаў мой бацька і давай, пайшоў-паехаў. — He смейся, дасціпнік малы! Назаві мне такую прафесію, якая была б
важнейшая! Ты думаеш, Празарэнне робіць з намі інакш, чым я гэта толькі што рабіў з сабакамі?
Бачыце, такі неацутляны кур'ёзнік і аднак жа поўны мудрасці быў мой бацька, — закончыў барон.
Пасля таго, як абодва ўдосыць насмяяліся, ён расказваў далей.
— Дзіўны лёс паўтараецца ў нашай сям'і. Але не думайце, калі ласка, калі словы мае прагучаць занадта ўзнёсла, што я маю сябе за нешта няма ладу якое асаблівае ці за выбранага! Праўда, я маю місію, але даволі сціплую. Канечне, яна здаецца мне вялікай, і я свята нясу яе!
Я адзінаццаты ў родзе Ёгераў; самага першага продка мы называемкоранем,амыастатніядзесяць, бароны, — галіны, нашы імёны пачынаюцца з «Б», як напрыклад Барталамей, Беньямін, Балтазар, Банадык і так далей. Толькі сам корань, продак Хрыстофэр, пачынаецца з «X». У нашай сямейнай хроніцы напісана, што першы продак прадказаў: вянец роду — дванаццаты — зноў называцьмецца Хрыстофэрам. Дзіўна, — падумваўячастасамсабе, — усё, штоёнпрадказаў, збываеццасловаўслова, толькі апошняе, здаецца, — неўрадок, бо ў мяне ж няма дзяцей! I вось адбылося неверагоднае, што я пачуў ад маленькага хлопчыка ў доме найдзічаў, якога я цяпер усынавіў і ўзяў да сябе, бо ён ваыдраваў у сне: а гэта ўласціва толькі нам, усім Ёгерам. Калі ж пасля я даведаўся, што яго завуць Хрыстофэрам, мяне як маланкай працяло, мне літаральна не хапала паветра, калі я тады вёў хлопчыка ў дом, настолькі я быўузрушаны, што аж дыханне перахапіла. Мой родухроніцы параўноўваецца з пальмай, зякое заўсёды адвальваецца адна галіна, каб даць месца наступнай, пакуль нарэшце не застаюцца корань, карона і гладкі камель, з якога няма ніякіх бакавых атожылкаў, так што сок з кораня можа напрасткі ісці да самай вяршаліны. Ніхто і ніколі з маіх папярэднікаў не меў больш за аднаго сына і ніколі дачкі, так што гладкасць і раўната пальмы заставаліся беззаганныя.
Я як апошняя галіна жьгў наверсе ў доме пад дахам; чаго мяне туды занесла, і сам не ведаю! Ніколі мае продкі не жылі на адным паверсе больш як два гады.
Мой сын, канечне, не мілы хлопчык. Тут прароцтва распадаецца напалам. Гэта засмучае мяне, бо я, натуральна, вельмі хацеў бы бачыць, каб карона родавага дрэва дала пасынка з маёй крыві і з маіх папярэднікаў! Як бы тады было б з духоўнай спадчынай? Але што з Вамі, капелан? Чаго Вы так утаропіліся на мяне ?
Я здагадаўся па стуку перавернутага крэсла, што капелан падскочыў.
3 гэтага моманту мяне ахапіла як бы моцная гарачка, і яна разгаралася мацней і мацней з кожным словам капелана.
— Барон! Паслухайце! — сказаўён неяк скавана. — Я хацеў сказаць Вам гэта адразу, як толькі ўвайшоў, але адклаў да зручнага моманту. Пасля гаварылі Вы, і падчас Вашага расказу ў мяне былі моманты, калі я проста забываў пра мэту свайго прыходу. Баюся, я развярэджу старыя раныўВашым сэрцы.
— Кажыце! Кажыце! — настойваўбарон.
— Ваша без вестак прапалая жонка...
— He, не, не прапалая без вестак, янаўцякла! Называйце гэта так, як яно было!
— Ваша сужэнка і невядомая, каля нятнаццаці гадоў таму назад прыбітая тут ракой да берагу мёртваю, і тая, што ляжыць у магіле з белымі ружамі, а на помніку пазначана толькі дата, а не імя, — гэта адна і тая самая асоба! I — цяпер рыдайце, мой дарагі стары дружа! — Ваша дзіця можа быць — іншае проста немагчыма — толькі найдзічам Хрыстофэрам. Вы ж самі сказалі, што жонка Ваша была ў цяжы, калі сышла ад Вас! He, не! не пытайцеся, адкуль я гэта магу ведаць! Я б не сказаў Вам, не сказаў бы нават, калі б мне было дазволена! Лічыце, нехта сказаў мне на споведзі. Нехта, каго Вы не ведаеце...
Я не чуў, што там далей гаварылася. Мяне кідала то ўжар, то ў холад.
Тая поўнач падарыла мне бацьку і маці, але і журботнае ўсведамленне, што я магілутой, якая нарадзіла мяне, абакраў на тры ружы.
VI.	Афэлія
Цяпер, як і ўпяродзь, дзеці гапатуюць за мною, калі я ўвечары абыходжу вуліцы, з паднятай галавой і гонарам за сваю паважную службу, пачынальнікам якой быў мой продак, але дзіцячая песенька-смяшылка «Галубятня, Галубятня, Галубятня» ўжо прыкметна меншгалосая; большасць дзяцей даволяцца тым, што пляскаюць у далоні ў такт альбо проста падпяваюць «Тра-ра-ра».
А нават жа і дарослыя! Здымаюць капялюш у падзяку за маё вітанне, тым часам як раней толькі ківалі, ўбачыўшы, як я вяртаюся з мамінай магілы, куды хаджу кожны дзень, яны ўтуляюць галовы і перашэптваюцца; па ўсім гарадку загаманілі, што я крэўны сын барона фон Ёгера, а не ягоны прыёмны гадаванец!