Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Проста я крыху больш за іншых пачуваюся ў той краінемроі як дома, — я, так сказаць, там зрабіўся бачны і жывасутны, але я заўсёды ўсё яшчэ мушу заплюшчваць вочы туг, каб хацець іх расплюшчыць там, і наадварот. Ёсць людзі, якім гэта ўжо не канечне, хоць іх і мала, вельмі-вельмі мала.
Ты ведаеш, адкуль гэта ідзе? Ты не ўзяў з сабою туды ўспаміну пра формы твайго зямнога цела! Хто можа — так, як я і вучыў, — той там будзе спачатку бачны толькі самому сабе, — ён стварае сабе ў краіне мроі другое цела, якое пазней робіцца бачным і іншым, як бы дзіўна цяпер гэта табе ні гучала! Гэта дасягаецца методамі — ён кіўнуў на «Тайную вячэру» Леанарда да Вінчы і ўсміхнуўся, якім я цябе, калі тваё цела пасталее і яму не будзе патрэбы быць прывязаным, хачу навучыць. Хто іх ведае, той здолее ўтвараць прывіды. У некаторыхлюдзей гэта «рабіцца-бачным-у-іншым-свеце» адбываецца само па сабе і без парадку, але амаль заўсёды жыве там толькі частка іх, найчасцей — рука. Тады яна часта вычварае самыя бязглуздыя вычуды — бо пры гэтым не працуегалава, — ілюдзі, якія бачаць гэта, жагнаюццаіталдоняць пра чортаву здань. Ты думаеш: як можа рука нешта рабіць, каб гаспадар яе не ведаў пра тое? Аты хіба ніколі не бачыў, як хвост, скінуты яшчаркай, здаецца, звіваецца і курчыцца ад дзікага болю, тым часам як сама яшчарка пры гэтым абыякава сядзіць побач? Вось так і тут, падобна!
Тамтэйшы свет такі ж самы дзейсна-рэальны (альбо «нядзейсна-нерэальны» — дадаў ён ціха, як бы сам сабе), як і зямны. Усё для сябе — гэта толькі палавіна, і толькі абодва разам — ёсць цэлае. Ты ж ведаеш легенду пра Зігфрыда, — яго меч разламаўся напалам; хітры, падступны карлік Альберых не спрамогся скаваць яго ў адно, бо ён таксама быў зямны (ці земляны) чарвяк, а вось Зігфрыд здолеў.
МечЗігфрыда — гэтасімвалтагодвайногажыцця. Якяго сплавіць, каб яно сталася адным, — гэта таямніца, якую чалавек павінен ведаць, калі ён хоча стацца рыцарам.
Нават яшчэ больш рэальны за гэты свет тут на зямлі ёсць свет той, там. Адзін ёсць адлюстраванне другога, лешн сказаць: зямны ёсць новае адлюстраванне «тамасці», не наадварот; што там правае — ёнпаказаўнасваюгалаву, — тутлевае.
Разумееш цяпер?
Ага, значыцца, той тамтэйшы, бьгў мой двайнік. Што ён сказаў табе, я толькі цяпер даведаўся з тваіх вуснаў; гэта ўяўнілася не з яго ведання, яшчэ менш з майго: гэта прыйшло з твайго.
Так, так, мой хлопчык, не глядзі на мяне так здзіўлена, — гэтапрыйшлозтвайговедання! Альбо, — ёнласкавапагладзіў мяне па валасах, — з ведання Хрыстофэравага, утабе! — Што я маіутабе сказаць — адзінчалавек-жывёладругомучалавеку-жывёле, — гэтаідзезчалавечыхвуснаўу чалавечыя вуіпы і забываецца, калі мозак прахне; адзіная размова, з якое ты можаш навучыцца, гэта — размова з самім сабой. I тое, пра што ты гаварыў са сваім двайніком, было размовай з самім сабой. Што можа сказаць табе чалавек, ёсць адным разам замала, другім разам — зашмат. Адным разам прыходзіць зарана, другім разам — запозна, але кожным разам у час, калі твая душа спіць. Так, мой хлопча, — ён зноў павярнуўся да пісьмовага стала, — а цяпер адзявайся, ты ж не хадзіцьмент цэлы божы дзень у адной лёлі.
IV. Афэлія
Успаміны з майго жыцця зрабіліся маімі кляйнодамі; я дастаю іх з глыбіні водаў мінулага, калі прабівае гадзіна іх сузіраць, а знаходжу чалавечую руку, якая сама яўляецца мне, — іх апісваць.
Тады, калі словы ніжуцца слова да слова і я слухаю іх як мову невядомага мне апавядальца, мне здаецца, быццам яны слізгаюць як бліскучыя алмазы, праз пяшчотлівыя пальцы маёй памяці, і мінулае зноў робіцца рэальнасцю.
Яны ўсе свецяцца мне і мігцяць, і сляпыя і бліскучыя, цёмныя і светлыя; я магу сузіраць іх са смяшлівым пачуццём; — бо я назаўсёды «пераплавіў свой труп на меч»...
Але сярод іх ёсць высакародны чалавек, над якім я маю толькі хісткую ўладу.
Гуляць з ім я магу зусім не так, як з іншымі; салодкая, атупляльная сіла маці-зямлі зыходзіць з яго і цаляе мне ў сэрца.
Ён, як каштоўны камень александрыт, цёмна-зялёны ўдзень, ён раптам расцвітае чырвоным, калі ціхай ноччу заглянеш у яго глыбіню.
Як кроплю сардэчнага цвету ўлітую ў крышталь, нашу я яго пры сабе, увесь час баючыся, што ён можа зноў выцечы і ссушыць мяне, саграваўяго я доўга ў грудзях.
Таму я маю ўспамін на драбнічку часу, які для мяне называецца «Афэлія» і азначае кароткую вясну і доўгую восень, адначасова ўвязненыя ў шкляны шарык. Там жыве замкнёна хлопчык, паўдзіця, паўюнак, той, якім колісь быў я.
Я гляджу праз акругласць шкла і праз самога сябе наскрозь; але гэта проста карцінка з панарамнай скрынкі — яна больш не можа ўплесці мяне ў свае чары.
I як гэта карцінка стаіць у мяне перад вачыма, прачнуўвіыся ўшкле, як рухаецца, мяняецца і затухае, такя — адасоблена вольны карэспандэнт — хачу ўсё гэта аддюстраваць.
Усе вокны ў горадзе стаяць адчыненыя, карнізы чырвоныя ад гераневай квецені; белы, жывы, пахучы ўбор каштанаў у вясновыя свечкі буяе на дрэвах абапал ракі.
Ляніва-кволае, нерухомае паветра пад бялёса-блакітным бязвоблачным небам. Жоўтыя капусніцы і стракатыя матылькі пырхаюць над лугамі, нібы тое ціхі вятрэц гуляе тысячамі стракатых шматкоў шаўковай паперы.
Светлымі месячнымі начамі іскрамі ўспыхваюць вочы раскурняўленых і развярэджаных любоўнай стомай катоў на срэбрана блёсткіх дахах.
Я сяджу на парэнчы ў лесвічнай клетцы і ўслухоўваюся ў адчыненае акно пакоя на чацвёртым паверсе, дзе за гардзінамі, якія засланяюць мне сам пакой, два галасы, адзін глыбокі, патэтычны, мужчынскі, ненавісны мне, і ціхі, палахлівы дзявочы вядуць дзіўнуто, не зразумелую мне размову:
— Быць альбо не быць, вось што туг пытанне. О німфа, памаліся і за ўсе мае заганы і грахі.
— Мой прынц, як маешся праз столькі дзён разлукі?
— Ідзі, Афэлія, у кляштар!
Я ўвесьувага — штожбудзедалей, аадраптаммужчынскі голас слабне, глухне без яснай мне прычыны, нібыта мужчына ператварыўся ў гадзіннік, у якім спускаецца спружына, у ледзь чутнае ўзахлёб-лапатанне, з якога я выдабыў толькі каліўца сэнсу:
— Нашто пладзіць на белы свет грэшнікаў; я яшчэ сумленны чалавек; калі ты выйдзеш замуж, вазьмі сабе ў пасаг мой праклён: будзь чыстая, як лёд, белая, як снег, альбо ідзі шукай дурных, не забаўся выправіцца ў кляштар. Будзь здарова!
На што нясмелы дзявочы голас адказвае:
— О, які высокі дух разбураны! Сілы нябесныя, узвядзіце зноў яго.
I абое маўчаць, і я чую рэдзенькія воплескі.
Праз паўгадзіны мёртвай цішыні, падчас якое з акна далятае толькі аддалены пах смажаніны, звычайна спаміж rap-
дзінаўвылятае яшчэ тлеючы, абкусаны недапалак цыгарэты, ляціць распырскваючыся іскаркамі з мура нашага дома і падае ўнізе на брук у пралёце.
Далёка за полудзень сяджу я і ўзіраюся ў тое акно.
I кожнага разу замірае сэрца ў грудзях ад радаснага сполаху, калі варушыцца гардзіна: ці падыдзе Афэлія да акна? Што, калі гэта сапраўды яна, ці павінен я выскокваць са свайго схову?
Я сарваў чырвоную ружу, ці магу сабе дазволіць кінуць ёй? I ці трэба яшчэ што-колечы дадаць? I што?
Але да гэтага не даходзіць.
Ружа ў маёй гарачай руцэ прывяла ўжо, а там усё яшчэ як усё вымерла. Толькі на змену паху кавы прыйшоў пах смажаніны.
Але нарэшце: жаночыя рукі ссоўваюць гардзіну ўбок. На нейкі момант усё перад вачыма пераварочваецца, тады я сціскаю зубы і рашуча кідаю ружу ў адчыненае акно, туды. Ціхі войк неспадзяванасці і ў раміне акна — фраў Аглая Мучэлькнаўс.
Я не паспяваю адхіснуцца, яна ўжо згледзела мяне.
Я бляднею, — нуўсё, выкрылася!
Але лёсу заўгодзіцца іншае. Фраў Мучэлькнаўс саладжава падымае куточкі вуснаў, кладзе ружу сабе на грудзі як на пастамент і сарамяжліва апускае вочы, пасля, калі з перапоўненай душою зноў падымае і бачыць, што тут быў толькі я, яе твар крыху крывіцца. Але яна дзякуе мне нахілам галавы, прыветліва пабліскваючы кутнім зубам.
Усё роўна, як бы мне ўсміхнуўся чэрап; і ўсё-такі я рады! Калі б яна здагадалася, каму тая кветка, быў бы канец! Праз гадзіну я ўжо нават радаваўся, што ўсё сталася як сталася, бо цяпер я магу спакойна адважыцца кожнай раніцы класці Афэліі на аконны карніз цэлы букет; хай сабе нават яе мама і прымае гэта на сябе.
Мабыць, яна думацьме, што кветкі ад майго апекуна, барона Ёгера!
Так, так, жыццё дадае розуму.
Нейкі момант у мяне ў роце агідны прысмак, быццам
я атруціўся гэтай падступнай думкай, але тут жа ўсё і прапала, і я прыкідваю сабе, ці не было б цяпер самым разумным адразу збегаць на могілкі і накрасці там новых ружаў. Бо пазней туды панасцягваецца людзей маліцца на магілах, а ўвечары браму зачыняюць.
Унізе на Пякарскай я сустрэў актора Парыса, калі ён, парыпваючы ботамі, выходзіў з пралёту.
Ён ведае, хто я такі, відаць па ім,
Ён тоўсты, стары, гладка паголены гер з абвіслымі шчокамі і прапітым носам, які ўздрыгвае пры кожным кроку.
Ён у барэце, на гальштуку зашчапка з срэбным лаўровым венчыкам, а на чэраве ланцужок гадзшніка, сплецены з русых жаночых валасоў. Яго каптан і камізэлька з карычневага аксаміту; бутэлечна-зялёныя штаны ўнізе звужаюцца і шчыльна аблягаюць ногі, штаны такія доўгія, што ўнізе гармонікам абвісаюць складкі.
Ці здагадваецца ён, што я іду на могілкі? I чаму я хачу там красціружы? I каму? Ах, чаготолькі, чаготолькі я не ведаю! Я дзёрзка гляджу яму ў твар, знарок не вітаюся, але ў мяне адразу абрываецца сэрца, калі я заўважаю, што ён з-пад паўзаплюшчаных павекаў пільна, амаль цікуючы разглядвае мяне, спыняецца, задумліва пасмоктвае сваю цыгарэту і пасля падымае вочы. Быццам яго асяніла нейкая думка.
Як мага хутчэй праходжу міма, чую, як ён моцна і ненатуральна смаркаецца за мною, быццам пачынаіочы дэкламацыю ролі: «гэм-м, мгм, гэм».
Мяне кідае ў халодны страх, я бягу — інакш не магу, я мушу! Хоць нешта і падказвае: не рабі гэтага! Ты сам сябе выдаеш!
На досвітку я патушыў гарадскія лятарні і зноў усеўся на парзнчы, хоць і ведаў, што пройдуць гадзіны, перш чым прыйдзе Афэлія і адчыніць акно. Але я баяўся праспадь, калі замест каб пачакаць, зноў лягу ў ложак.
Я паклаў ёй на карніз тры белыя ружы і так расхваляваўся. што ледзь не зваліўся ў пралёт.
Цяпер баўлюся думкай: вось я ляжу там унізе ўвесь паламаны, вось мяне нясуць у пакой, вось Афэлія дазнаецца пра