Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
72.24 МБ
га вандравання, дзеля радасці ад вандравання, а не каб адзін мінупічы адпачынак памяняць на другі.
Спакой — неадпачынак — толькінасонцы, надгарою.Яно стаіць спакойна, і ўсё круціцца вакол яго. Ужо яго першы пасол, ранішняя зара, выпраменьвае вечнасць, таму і моляцца жукі і мухі і застываюць у паветры, пакуль сонца ўстае. Таму і ты сам не стаміўся, падымаючыся на гару.
— Аты, — спытаўся ён раптам пільна зірнуўшы па мяне, — а ты бачыў сонца?
— He, бацька, я павярнуў назад яшчэ да ўзыходу.
Ён задаволена кіўнуў.
— Гэта добра. Інакш нам не было б чаго ствараць, — дадаў ціха. — I цень твой ішоў паперадзе, у бок даліны?
— Ага. Паперадзе...
Ён прапусціў мой адказ міма.
— Хто бачыць сонца, — працягваў, — той хоча толькі адной вечнасці. Ён кончаны ддя вандровак. Так бывае толькі з царкоўнымі святымі. Калі туды ідзе святы, гэты свет і той свет у яго страчаныя. Але і, пгго нашмат горш: ён страчаны для свету; ён асірацеў! Ты ведаеш, што такое быць падкіднем, — ворагу не ўзычыш долі застацца без бацькі і маці! Вандруй! Запальвай лятарні, пакуль сонца не прыйдзе само.
— Так! — пралепятаў я, з жудасцю ўспомніўшы белы гасцінец.
— Аты ведаеш, што азначае, што ты зноў лёг у дамавіну?
— He, бацька.
— А азначае гэта, што ты маеш яшчэ нейкі час падзяляць лёс тых, хто пахаваны жыўцом.
— Ты маеш на ўвазе тачыльшчыка Мучэлькнаўса? — падзіцячы спытаўся я.
— Я не ведаю ніякіх тачыльшчыкаў з такім імем; ён яшчэ не праявіўся бачна.
— I ягоная жонка, і — Афэлія? — спытаў я і адчуў, што пачырванеў.
— He. I Афэлію — не.
«Дзіўна! — падумаўя, — а яны ж жывуць вунь, і сустрэць іх можна кожан дзень».
Нейкі час мы абодва памаўчалі, пасля я жаласна ўсклікнуў:
— Але ж гэта жудасна! Быць пахаваным жыўцом!
— Нічога жудаснага, дзіця, у тым, што робіцца дзеля душы. Я таксама бываю часам пахаваны жыўцом. Я нярэдка сустракаў на зямлі людзей, якія, апынуўіпыся ў нэндзы, галечы і беднасці, скардзіліся на несправядлівасць лёсу. Многія з іх шукалі ўцехі ў тым ветрам занесеным з Азіі вучэнні — вучэнніпракармуірэінкарнацыю, — якоесцвярджае: ніякай істоце не можа ўчыніцца шкода, якой у мінулым існаванні не было б закладзена зерне росту; — іншыя шукалі суцяшэння ў догме пра неспасціжнасць пастановаў Бога; — і ні тыя, ні другія не суцешыліся.
Такім людзям я запальваў лятарні, уводзячы ў іх пры гэтым думку, — ён усміхнуўся амаль з'едліва, але як заўсёды з выгляду прыветліва, — так асцярожна і далікатна, каб яны паверылі, што яна сама ім прыйшла ў галаву! I задаваў пытанне: «Ці ўзяў бы ты на свае плечы крыж сасніць сёння ноччу, так ясна, як бы ў рэальнасці, што ты пражывеш тысячы гадоў у бяспрыкладнай галечы, калі я табе зараз дам поўную гарантыю, што насіупнай раніцай, прачнуўшыся, тызнойдзешпаддзвярымамехзолатаўзнагароды!» — «Але ж, вядома!» — быў кожнага разу адказ.
Тады не наракай на лёс! Ці ведаеш ты, што гэты — калі пашчасціць, дык сямідзесяцігадовы пакутлівы сон, называны зямным жыццём, ты не абраў сабе сам у спадзяванні на тое, што, прачнуўшыся, знойдзеш пад дзвярыма нешта больш каштоўнае, чым мех пустых грошай? Вядома, хто пасее «Bo­ra з неспасцігальнымі пастановамі» як першапрычыну, той сваім часам пажне падступнага д'ябла.
Прымай жыццё крыху менш важка, а сон сур'ёзней, і неўзабаве табе палепшае, — тады сон, мара павядзе цябе далей, замест каб, як цяпер, абчапіўшыся лахманамі будзённых успамінаў, заставацца дурным блазнам-арлекінам.
Слухай, дзіця маё! Прасторы пустой няма. У гэтым пастулаце закладзена таямніца, якую павінен адкрыць сабе кожны, хто хоча з дагістарычнай жывёліны стацца неўміруча свядомым. Толькі нельга слепа перакладваць сэнс слоў на
навакольную прыроду, інакш так і застанешся прывязаным да грубай зямлі; яго трэба выкарыстоўваць як ключ, якім адчыняецца духоўнае; яго трэба пераасэнсоўваць! Глядзі: нехта хоча вандраваць, але зямля моцна трымае яго за ногі; што будзе, калі яго воля вандраваць не паралізуецца? Яго творчы дух — пра-сіла, якая была ўдыхнута ў яго ад пачатку — знойдзе іншыя шляхі, якімі ён зможа вандраваць, і тое, што ў ім, якому не патрэбны ніякія ногі, будзе вандраваць, нягледзячы на зямлю, на перашкоды.
Творчая воля, боская частка ў чалавеку, гэта сіла, якая смокча; гэта смактанне павінна было б — разумейгэтаўпераносным сэнсе — утвараць пустую прастору першапрычынаў, калі толькі выяўленне волі нарэшце не спраўдзілася. Глядзі: нехта занядужаў і хоча паправіцца; як доўга ён звяртаецца да лекаў як да сродку ўцёкаў, так доўга ён і скоўвае тую сілу духу, якая лечыць хутчэй і лепш за ўсе лекі. Г эта так, як калі б нехта хацеў навучыцца пісаць левай рукой: калі ён увесь час карыстаецца толькі правай, левай ён ніколі не навучыцца. Усё, што адбываецца і ўваходзіць у наша жыццё, мае сваю мэту; бяссэнсавага не бывае; хвароба, якая апаноўвае чалавека, ставіць перад ім задачу: прагані мяне сілай духу, каб сіла духу ўмацавалася і зноў запанавала над рэчавасцю, як гэта аднойчы было да грэхападзення. Хто гэтага не хоча і ўдастаткоўваецца лекамі, той не авалодаў сэнсам жыцця; ён застаецца малым дзіцём, якое прагульвае школьныя ўрокі. А хто не паслабляецца ў аддаванні загадаў маршалкаўскім жазлом духу, пагарджаючы грубай зброяй, пгго робіцьтолькі найміт, той канечне ўстане на ногі; і нават хай смерць часта падпасвацьме яго, ён зробіцца нарэшце каралём! Таму чалавек ніколі не павінен расслабляцца ў дарозе да мэты, якую паставіў сабе; як сон азначае толькі кароткі адпачынак, так і смерць. Працу не пачынаюць, каб спьпіяцьяе, а каб закончыць; — пачатая праца, нават калі яна можа здавацца нікчэмнай, зробленая напалавіну і заняхаеная, плюндрыць і аіручвае волю, як непахаванытруп заражае паветра ва ўсім доме.
Мы жывём толькі дзеля завяршэння нашай волі; хто бачыць гэтуто мэту неперакручанай і пастаянна думае пра
яе і яе адчувае, як толькі нешта пачынае альбо рашае, таму неўзабаве даецца на долю дзіўная, датуль не падазраваная абыякавасць. I неспасцігальным чынам яго лёс мяняецца. — Таму, хто стварае, здабывае, быццам ён несмяротны — не, не даецца, каб дасягнуць нечагась, чаго ён так прагна жадае (гэта толькі мэта духоўна сляпых), а толькі дзеля будаўніцтва храма ягонай душы, той убачыць дзень, хай нават праз тысячы гадоў, — калі ён зможа сказаць: я хачу і вось яно, што я загадваю, адбываецца і яму не трэба болын часу, каб выспеліцца да канца.
Толькі тады настае момант, калі доўгая дарога любой вандроўкі канчаецца. Тады ты зможаш зірнуць сонцу ўтвар, не спаліўшы сабе вачэй.
Тады ты зможаш сказаць: я знайшоў мэту, бо не шукаў яе. Тады святыя збяднеюць дасведчанасцю больш за цябе, бо не будуць ведаць таго, што ведаеш ты: вечнасць і спакой могуць быць тым самым, што і вандраванне і бясконцасць.
Апошнія словы выходзілі за межы маіх магчымасцяў разумець; толькі значна пазней, калі кроў мая астыла, а цела ўзмужнела, яны мне з'ясніліся і ажылі.
А тады я слухаў іх на глухое вуха; я бачыў толькі барона Ёгера і, як асветлены святлом успышкі, зразумеў раптам, што мне здалося ў ім такім чужародным, — нешта дзіўнае: яго жаўлак быў з правага боку шыі, а не з левага, як звычайна.
Сёння гэта гучыць мне, бадай што, смешна, — а тады гэта ўразіла да жудасці. Пакой, барон, бюст Дантэ, я сам, — усё гэта разам за адно адзінае імгненне ператварылася ў прывід, такі схематычны і нерэальны, што ў мяне сэрца зайшлося ад смяротнага страху.
На гэтым і закончылася мая начная прыгода.
Дрыжучы ад страху, прачнуўся я пасля ў сваім ложку. Ясны дзень свяціўся праз гардзіны. Я падбег да акна, на дварэ: ясны зімовы ранак! Я прайшоў у суседні пакой: там сядзеў барон у сваім заўсёдным рабочым каптане за пісьмовым сталом і чытаў.
— Тыдоўгаспаў, мілыхлопча, — сказаўёнмнезусмешкай, убачыўшы мяне на парозе, у начной сарочцы, зубыляскаюць
ад холаду. — Я замест цябе мусіў выйсці і патушыць у горадзе лятарні. Гэта праз шмат-шмат гадоў. Але што з табою?
Імгненны зірк на яго шыю, і апошнія рэшткі страху зніклі з маёй крыві: жаўлак, як заўсёды, бьгў злева, і бюст Дантэ стаяўна сваім месцы. За аднусекунду зямное жыццё прагльгнула свет сну; толькі водіук у вушах, быццам як бы падала века труны, — але пасля і гэта прапала.
Я спешна расказаў майму апекуну, што было са мною. Толькі пра сустрэчу з майстрам-тачыльшчыкам прамаўчаў.
Проста адзііі раз як бы між іншым я спытаўся:
— А ты ведаеш гера Мучэлькнаўса?
— Ведаю, — весела адказаў барон, — ён жыве тут, унізе. Зрэшты, вельмі, вельмі бедны небарака!
— А яго дачку, ну... ну фройляйн Афэлію?
— I яе, Афэлію, ведаю, — сказаўбарон, раптам пасур'ёзнеўшы, і доўгім позіркам, амаль журботна паглядзеў на мяне, — і Афэлію.
Я хуценька перайшоў на іншую тэму, адчуўшы, як чырвань кінулася мне на шчокі:
— А чаму ты, тата, у маім сне левы бок шыі меў справа?
Барон надоўга занурыўся ў свае думкі, пасля, падбіраючы словы, пачаў, быццам яму цяжка давалася дапасоўвацца пад магчымасці майго клёку:
— Ведаеш, хлопча, каб гэта патлумачыць, мне спатрэбілася б цэлы тыдзень чытаць табе вельмі складаную лекцыю, якой ты ўсё адно не зразумеў бы. Здаволься толькі тым, што я табе ўкіну ў галаву некалькімі кароткімі галоўнымі словамі. Ці пранікнуць яны табе ў мазгі? Сапраўдны ўрок дае толькі жыццё, а яшчэ лепш — сон, мроя.
Вучыцца мроіць — гэта першая сгупень мудрасці. Разумнасць даецца жыццём; мудрасць выцякае з мроі-сну. Калі гаворка пра сон на яве, мы кажам: «ха, гэта мне так у галаву запала» альбо: «гэта мне так прасвятлела», альбо, калі гэта была мроя ў сне: у такім разе мы вучымся на вобразахпараўнаннях. Сапраўднае мастацтва таксама вынікае са сферы мроі. Тое самае і з дарам вынаходства. Людзі гавораць словамі, мроя-сон — жывымі вобразамі-карцінкамі. Калісон
чэрпаецца з падзеяў дня, некаторыя людзі схільныя лічыць, што такія сны не маюць сэнсу. Людзі маюць рацыю, калі не зважаюць на іх! Але тады орган мроення калечыцца, скажаецца, як скажаецца любы іншы орган, які мы не даглядаем, і каштоўны настаўнік наш змаўкае, — мост у іншае жыццё, больш каштоўнае за зямное, руйнуецца. Мроя — гэта перамога ў барацьбе чування са сном; яна ж — кладка паміж жыццём і смерцю.
Табе не трэба прымаць мяне за вялікага мудраца альбо за нешта падобнае, мой хлопчык, бо мой двайнік сёння ноччу расказаў табе так многа, што можа здацца табе дзівам. Але і я сам яшчэ далёка не такі, каб сцвярджаць, што той і я — адна асоба.