Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
Зрэшты, мне не заставалася нічога іншага, як толькі даць волю вольную ўсяму таму, што Хрыстофэр Таўбэншляг абвяшчае ад свайго імя, так сказаць, адшкадавацца яму сваёй пісчай рукою і выкрасліць з кнігі ўсё, што ішло ад маіх уласных фантазіяў.
Скажам, восьтакое: памянёны Хрыстофэр Таўбэншляг — істота нябачная, якая загадкавым чынам магла ўплываць на чалавека яснай памяці і кіраваць ім па сваёй волі, і ў такім разе паўстае пытанне: чаму ён скарыстаўся мною дад свайго жыццеапісання? 3 марнага славалюбства? А ці каб гэта сталася «раманам»?
Кожны хай адказвае сабе сам.
А свае меркаванні я пакіну пры сабе.
Мабыць, мой выпадак зусім і не адзінкавы; можа, ужо
недзе заўтра той наш Хрыстофэр Таўбэншляг пакарыстаецца іншай рукою.
Што сёння выдаецца нечым неверагодным, заўтра, глядзіш, збудніцца і збаналізуецца! Мабыць, мы ўжо ў дарозе да старога і вечна новага вопыту.
Усё, што дзеецца у нас, —
Закон прыроды, прага дня;
Што здзеяўя на гэты раз, — Ёсць самахвальства й балбатня.
I постаць Хрыстофэра Таўбэншляга, можа, толькі прадвесце, сімваляго, ёсць асабовасць, наша жэстыкуляцыя пад маскай бясформнай сілы?
Для звышмудрых, якія ўсюды ганарацца сваім «заднім розумам», думка, што чалавек толькі марыянетка, можа здацца дзікай.
Калі я, працуючы над тэкстам, аднаго разу раптам падумаў: можа, гэты Хрыстофэр Таўбэншляг якраз і ёсць нейкае як бы адшчэпленае ад мяне маё «Я» ? Альбо мімалётнасць з маёй фантазіі, якая пракінулася са сну, каб крыху пажыць самастойным жыццём, несвядома зачатай і народжанай ува мне фантасмагорыяй, як гэта здараеццаўлюдзей, якія думаюць, што яны часам бачаць прывіды і нават гутараць з імі?
I той нябачны быццам прачытаўу маім мозаку, перапыніў мой расказ і выдаў, скарыстаўшыся маёй жа рукой, як у парантозе, дзіўны адказ:
«Вы (прагучала пэўнай насмешкай, што ён назваў мяне «Вы», а не «Ты») Вы, магчыма, як усе людзі, якія, падобна Вам, думаюць, быццам яны унікальныя істоты, можа, нават нешта іншае чым «адшчэпленае Я» ? — Адшчэпленае ад таго вялікага «Я», якое называецца Богам?»
3 таго часу я няраз часта і шмат думаў пра сэнс гэтай дзіўнай фразы, спадзеючыся знайсці ў ёй ключ да разгадкі таго, чым ёсцьдля мяне існаванне ХрыстофэраТаўбэншляга. Аднаго разу пры такіх разважаннях нават здалося, што на мяне найшло нейкае прасвятленне, але ўсё адразу паблыталася ад другое «заявы»: «Кожны чалавек — «Таўбэншляг», («галубятня»), але не кожны Хрыстофэр — «Сын Божы».
Большасць хрысціян толькі лічаць сябе такімі. У сапраўднага ж хрысціяніна белыя галубы залятаюць у галубятню і вылятаюць з яе».
3 таго часу я пакінуў надзею напасці на след загадкі і скасаваўусякія спекуляцыі наконттаго, што, зрэшты, і я мог бы быць у ранейшым жыцці Хрыстофэрам Таўбэншлягам — на грунце прадаўняй тэорыі, нібыта чалавек шматразова рэінкарнуецца на зямлі!
Самае лепшае было б паверыць: тое нешта, якое вадзіла маёй рукою, — гэта вечная, свабодная, сама ў сабе спачылая і вызваленая з любых кшталтаў і формаў сіла; але, прачнуўшыся нараніцу са спакойнага сну, я ўбачыў праз апушчаныя павекі перад сабою вобраз нейкага старога, сівога, безбародага чалавека, рослага і па-юнацку статнага, зграбнага, як жывы ўспамін пра ноч, і цэлы дзень мною кіравала непазбыўнае адчуванне, што гэта несумненна быў сам Хрыстофэр Таўбэншляг.
Часам прыходзіла дзіўная подумка: ён жыве па той бок часу і прасторы і бярэ ўладу над спадчынай нашага жыцця, калі смерць прасцягае да нас руку. Але навошта такія развагі, яны не для старонніх людзей!
А цяпер я працытую пасланні Хрыстофэра Таўбэншляга ў парадку іх паступлення (часам у фрагмеытарнай форме), нічога да іх не дадаючы і нічога з іх не выкідаючы.
I. Першае пасланне Хрыстофэра Таўбэншляга
Колькі сябе памятаю, людзі ў горадзе кажуць, што мяне завуць Галубятня*.
Яшчэ калі малым хлопцам я надвячоркам хадзіў ад дома да дома з доўгім кіем з запаленым кнотам на канцы яго і запальваўлятарні, за мною бегала вулічная дзятва, пляскала ў далоні і галялёкала: «Галубятня, Галубятня, трарара, Галубятня».
А я на тое ані не злаваўся, хоць, праўда, і не падпяваў ім.
Пазней дарослыя перанялі гэты назоў і звярталіся з ім, калі што мелі да мяне.
Зусім інакш было, што да імя Хрыстофэр. Яно, напісанае на паперцы, вісела ў мяне на шыі, калі мяне яшчэ сысунка, голенькае немаўля, аднае раніцы знайшлі на парозе кірхі св. Марыі.
Цэтлік, відаць, навесіла мая маці, калі падкідала мяне.
I гэта адзінае, што яна дала мне ў дарогу. Таму з таго часу я заўсёды ўсггрымаў імя Хрыстофэр як нешта святое. Яно мне проста ўвайшло ў плоць, і я насіў яго праз усё сваё жыццё як метрыкухрышчэння — выпісаную ў царства Вечнасці, — як дакумент, які нельга ні ўкрасці, ні адабраць. I ён увесь час рос і расце, як насеніна з цемры, пакуль не праявіцца тым, чым і быў на самым пачатку, пакуль не зліецца са мною і не ўвядзе мяне ў свет нятленнасці. Так, як і напісана ў Святым Пісанні: «пасеяна тленным, паўстане нятленным».
'Таўбэншляг (Taubenschlag — шш.) — галубятня.
Ісус хрысціўся дарослым чалавекам пры поўным усведамленні таго, што адбывалася: імя, якое было ягоным «Я», сышло на зямлю з нябёсаў; сённяшнія людзі хрысцяцца груднымі дзеткамі, а не як тое мае быць, каб яны ўсведамлялі. што над імі ўчыняецца!? Яны гнуцца, куды іх вецер хіліць, ідуць праз усё сваё жыццё да магілы, як марыва над балотам, іх целы згніваюць, і ў тым, што паўстае і застаецца, — а гэта іх імя, — сваёй долі не ймуць. Але я ведаю, бо пакуль чалавек можа гаварыць пра сябе, што ён нешта ведае, я ведаю, што маё імя — Хрыстофэр.
Па горадзе ходзіць легенда, быццам мніх-дамініканец Райманд Пэнафортэ пабудаваў кірху св. Марыі на дары, пасыланыя яму з усіх гасподніх краін невядомымі дабрахотамі.
Над алтаром надпіс: «Flos florum — праз трыста гадоў буду». А вышэй прыбіта размаляваная дошка, яна ўвесь час падае. Кожны год — на свята Багародзіцы.
Кажуць, ноччу на маладзіка, калі бывае так цёмна, што не відаць далоні перад сабою, ад кірхі падае болы цень на чорны рыначны пляц. Гэта, нібыта, вобраз Белага Дамініканца Пэнафортэ.
Калі нам, дзецям з прытулку для найдзічаў і сіротаў, спаўнялася дванаццаць гадоў, мы павінны былі ўпершыню ісці да споведзі.
— Чаму ты не спавядаўся? — сурова спытаўся ў мяне на раніцу святар.
— Я спавядаўся, ваша свяцейшасць.
— Ты хлусіш!
Тады я расказаў, што сталася:
— Я стаяў у кірсе і чакаў, калі мяне выклічуць, але тут нейкая рука падала мне знак, я падышоў да спавядальнай будкі, у ёй сядзеў белы мніх, і ён тры разы спытаўся, як мяне завуць. 3 першага разу я не ведаўяк, другога разуледзь-ледзь ведаў, але забыўся, не паспеўшы вымавіць; за трэцім разам у мяне на лобе выступіў халодны пот, язык анямеў, я не мог нічога сказаць, хоць нешта ў грудзях крычала: «ХРЫСТОФЭР!». Белы мніх, мабыць, пачуў гэты голас, бо запісаў імя ў кнігу. Паказаў на яе і сказаў: «вос.ь ты цяпер упісаны ў кнігу жыц-
ця». Пасля ён перажагнаў мяне і сказаў: «я адпускаю табе твае грахі — мінулыя і будучыя».
На апошніх словах, якія я сказаў вельмі ціха, каб іх не мог пачуць ніхто з маіх таварышаў, бо я спалохаўся, — святар адхіснуўся, як у дзікім страху, і перажагнаўся.
Яшчэ тае самае ночы ўпершыню сталася так, што я неверагодным чынам пакінуў дом, і пасля нават не мог растлумачыць самому сабе, як зноў вярнуўся назад.
Увечары я лёг, распрануўшыся, а прахапіўся нараніцу ў ложку ўвесь апрануты і ў запыленых чаравіках. У кішэні былі кветкі, якіх, мабыць, я назбіраў высока ў горах.
Пазней так бывала даволі часта, пакуль наглядчыкі ў прытулку не прыхапілі мяне і не пачалі лупцаваць, бо я так і не мог сказаць, дзе ж я бываў уначы.
Аднаго разу мяне клікнулі ў кляштар да капялана. Ён стаяў пасярэдзіне пакоя з нейкім старым герам, які пазней усынавіўмяне, і я здагадаўся, што яны гаварылі пра мае начныя вылазкі.
— Тваё цела яшчэ надта няспелае. Яно не павінна хадзіць з табой. Я прывяжу цябе, — сказаў стары гер, ведучы мяне за руку ў свой дом і пасля кожнага сказанага слова неяк адмыслова хапаючы ротам паветра.
У мяне сэрца заходзілася ад страху, бо я не разумеў, пра што гэта ён.
На ўпрыгожаных вялікімі заклёпкамі жалезных дзвярах дома старогагера было выбіта: «Барталамей барон фон Ёгер, ганаровы лятарнік».
Я ніяк не разумеў, як арыстакрат мог быць лятарнікам; мне здалося, што я недзе нешта пра гэта чытаў, але ўсе тыя нікчэмныя веды, якія мне ўшчапілі ў школе, асыпаліся з мяне як папяровая мішура, аж настолькі я запаняверыўся ў той момант, што наогул здольны ясна думаць.
Пазней я даведаўся, што самы першы з продкаў барона быў сціплы лятарнік, якому было нададзена дваранства за нешта такое, чаго ён сам як след не ведаў. 3 таго часу на гербе тых Ёгераў побач з іншымі эмблемамі паявіліся алейная лямпа, рука і кій, і бароны з роду ў род штогоду бяруць
з горада невялікую рэнту, няважна, нясуць яны сваю службу запальвання лятарняў на вуліцах ці не.
Ужо на другі дзень па загадзе барона я мусіў заступіць на службу.
— Твая рука мае навучыцца таго, што пазней будзе выконвацьтвойдух, — сказаўён. — Хайнаватгэтыфахнязначны, але ён будзе ўпачціўлены, увысакароднены, калі ім пазней здолее авалодаць твой дух. Праца, якую адмаўляецца прымаць душа, нявартая таго, каб яе выконваў арганізм.
Я глядзеў на старога гера і маўчаў, бо тады яшчэ не разумеў, што ён вярзе, што мае на ўвазе.
— Альбо, можа, табе лепш хочацца быць гандляром? — дадаў ён з сяброўскім пакепам.
— А заўтра раніцай я павінен буду зноў тушыць лятарні? — нясмела спытаўся я.
Барон пагладзіў мяне па шчацэ:
— Вядома, бо як устане сонца, дык навошта ж тады людзям іншае святло.
Часам, гаворачы са мною, ён неяк своеасабліва прытоена паглядаў на мяне; здавалася, у ягоных вачах было маўклівае пытанне: «Цідайшлотабе нарэшце?», альбо, можа, ёнхацеў гэтым сказаць: «Я вельмі непакоюся, ці зможаш ты разгадаць гэта?»
У такія хвіліны я адчуваўу грудзях гарачую някотку, быццам голас таго, хто падчас маёй споведзі беламу мніху крычаў мне імя «Хрыстофэр», даваў мне нячутны адказ.
Барон быў знявечаны пачварным жаўлаком з левага боку шыі, так што каўнер ягонага каптана да плячэй заўсёды быў расшпілены, каб не заважаць рухомасці галавы.
Ноччу, калі каптан вісеў на крэсле і быў падобны на абезгалоўлены труп, ён часта ўсяляў у мяне неапісальную жудасць; я мог вызваліцца ад гэтага адчування, толькі калі ўяўляў сабе, як ўвогуле мілая жыццёвая зьгчлівасць зыходзіла ад барона. Нягледзячы на немач і амаль камічны выгляд, бо сівая барада звісала, як разбэрсаны венік, у маім апекуне крылася нешта незвычайна далікатнае і пяшчотнае, нешта квола-дзіцячае, нешта бяскрыўднае, што часам яшчэ болып