• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    чарнарызніц, пыльныя кнігі і няўцешныя, попельна-шэрыя рэчы — усё здавалася ёй незваротна мінулым, быццам замест яе ажыў нейкі беспачуццёвы партрэт.
    3 гэтай чорнай аддаленасці на яе навальваліся словы, і вобразы з даўным-даўніх дзён выстройваліся перад ёю: яна чула актора, як тады ў Даліборцы, але яшчэ больш напорыстага, і гаварьгў ён не да малога сходу мяцежнікаў-табарытаў, а да яе і да Отакара. У неахайнай каморцы старой бабы, якую завуць багемскай Лізэляй... Калышацца лямпа... Некалькі чалавек вакол уважліва слухаюць атіантанца. Яны зноў думаюць, як у Даліборцы, што ён — Ян Жыжка, ператварыўся ў гусіта.
    Верыць і Отакар.
    Толькі адна яна ведае, што гэта не больш як успаміны пра старую, забытую легенду, якая з яе мозаку, набыўшы новыя формы, перабралася ў акторавыя мазгі, каб зрабіцца там нрывіднай рэальнасцю. Нават без яе на тое жадання: магічная авэйжа струменіцца з яе, але яна не можа яе стрымаць, не можа кіраваць ёю — яна ўздзейнічае самастойна, здаецца, слухае загадаў іншых, а не яе, — яна нарадзілася толькі ў яе ў грудзях, і адтуль выскоквае, але лейцы ў чужых руках. Гэта маглі быць нябачныя рукі яе прывіднай продкавіцы Паліксэны Лямбуа, адчувае яна.
    Пасля зноў паяяверыцца і хацела б думаць, што гэта малітва голасу ў ліпавым двары, якая суцішае Отакараву жарсць, змагаецца і задае рух магічнай сіле авэйжы. Яе асабістыя жаданні памерлі. «Отакар павіненбыць каранаваны. якён гэтага прагне ўсваім каханні, па маёй волі, хай хоць на вельмі кароткі час. Ці стану я пры гэтым шчаслівай, — які мне клопат!» — гэта адзінае, што яшчэ можа пераклікацца ў ёй з жаданнем, але нават і гэтага хутчэй прагне яе імітацыя, а не яна сама: за гэтым хаваецца, як вампір, неўміручы парастак старых, крыважэрных падпальшчыкаў, той парастак, які перайшоў да яе ў родавую спадчыну з патрыцыянскіх часоў, а яе выбраў толькі за прыладу, каб мець сваю долю ў жыцці і ў жахлівасці блізкіх падзей. Яна бачыць перад сабою ўжэстах і прамовах актора, як легенда пра Жыжку, гусіта, пастуіюва ажыццяўляецца і падладжваецца да сучаснасці — ёй робіцца жудасна.
    Яна наперад бачыць канец: прывід Яна Жыжкі звядзе вяр'ятаўмагілу.
    I вобраз за вобразам увіроўвае магічная авэйжа свае прадчуванні ў царства цялеснага, каб Отакарава палкасць ператварылася з паветранага замка ў рэальнасць; голасам Жыжкі Зрцадда загадвае, каб Отакар быў каранаваны, і запячатвае прарочыя словы, ускладваючы на гарбара Станіслава Гаўліка абавязак вырабіць з ягонай скуры барабан; а пасля б'е сабе нажом у сэрца.
    Згодна зуказаннем Гаўлікнахіляецца надтрупам... Мужчыны, ахопленыя жахам, разбягаюцца.
    Толькі яна ўпарта трымаецца за дзверы: імітацыя, якая цяпер у ёй, хоча глядзець... хоча глядзець.
    Нарэшце, нарэшце гарбар завяршае сваю крывавую справу.
    Іншы дзень усплывае перад ёю.
    Гадзіны ап'янення і душаларыўнага кахання прыходзяць і адыходзяць зноў.
    Отакар трымае яе ў абдымках і гаворыць ёй пра блізкі час шчасця, раскошы і цудоўнасці. Бляскам зямлі хоча ён яе акружыць. I не будзе ў яе такога жадання, якога ён не змог бы выканаць. Пад яго пацалункамі фантазія рве кайданы «немагчымасці». Будка ў ліпавым двары ператвараецца ў палац. У ягоных абдымках яна бачыць палац, які ён ёй будуе. Ён туліць яе да сябе, і яна адчувае, што прымае ягоную кроў у сябе і стане маці. I яна ведае, што праз гэта ён зрабіў яе неўміручай, што з грудзей прарасце полымя, палкасць, што з прахлага праб'ецца нятленнае: вечнае жыццё, жыццё, якое нараджаецца з другога жыцця.
    Новы вобраз успамінаў: цыклапічныя постаці паўстання зноўваколяе: мужчыны з жалезнымі кулакамі, у сініх блузах, з чырвонымі павязкамі на рукавах.
    Яны стварылі лейб-гвардыю.
    Называюцца на ўзор стара-табарыцкай — «браты з гары Харыў».
    Носяць Отакара і яе па ўвешаных чырвонымі сцягамі вуліцах.
    Як крывавыя пакосы, лунаюць сцягі на дамах.
    Аііантаны шаламі натоўп з лямантам і факеламі каля іх і за імі: «СлаваОтакаруБарывою, імпера гару свету, іягожонцы Паліксэне!»
    Для яе вуха імя «Паліксэна» гучыць нязвыкла, чужародна, быццам і не яе імя: яна адчувае, што імітацыя продкавіцы ўёй трыумфуе і пакланенне скіравана на яе самую.
    Калі крыкі на момант аціхаюць, гучна рагоча барабан гарбара Гаўліка, які, ашчэрыўшы ў экстатычнай дзікасці зубы — чалавек-тыгр, — ідзе наперадзе натоўну.
    3 бакавых вуліц брэша крык смерці і чуецца гулбарацьбы; асобныя групкілюду, якія аказваюць супор, падаўляюцца.
    Яна глуха здагадваецца, што ўсё гэта адбываецца з нямоіа загаду партрэта ў яе грудзях, і ўся поўніцай радая, што рукі Отакара не заплямяцца крывёю забойства.
    Ён трымаецца за галовы мужчын, якія яго нясуць, і твар яго белы. Вочы заплюшчаныя.
    I так па замкавай лесвіцы ўверх да сабора.
    Працэсія шалаўі вар'яцтва.
    Паліксэна апамяталася; замест вобразаў зуспамінаўвакол яе зноў голыя сцены саборнай закрыстыі, і на іх выразна праступілі абрысы старых рашотак.
    Яна бачыла, як Бажэна кінулася да яе і пацалавала край яе сукенкі — яна спрабавала чытаць з мімікі дзяўчыны: ані следу рэўнасці ці болю на твары. Толькі радасць і гонар.
    Пагрозліва ўдарылі званы, аж задрыжалі полымцы свечак.
    Паліксэна ўвайшла ў неф.
    Спачатку яна была як сляпая ў цемры — толькі паступова разгледзела сярод жоўтьгх і чырвоных ліхтароў срэбныя свяцільні.
    Пасля паміж калонаў нейкія чорныя мужчыны змагаліся з белай постаццю, потым пануквалі яе падысці да алтара: да святара, які павінен бьгў яе вянчаць.
    Яна бачыць: той адмаўляецца, бароніцца, падымае ўгору распяцце.
    Пасля — крык. Падзенне.
    Яго забілі.
    Неразбярыха, вэрхал.
    Чаканне... Гамана... Мёртвая цішыня...
    Пасля рэзка адчыняюцца царкоўныя дзверы.
    3 вуліцы ўрываецца факельнае святло.
    Барвова блішчаць арганы.
    Уцягваюць чалавека ў карычневай pace.
    Валасы ў яго снежна-белыя.
    Паліксэна пазнае яго: гэта манах, які кожны дзень тлумачыць у Георгіеўскім крыпце разьбёную па чорным камені «Мёртвую», якая насіла пад сэрцам замест дзіцяці гадзюку.
    Ён таксама адмаўляецца ісці да алтара!
    Рукі пагрозліва цягнуцца да яго.
    Ён крычыць і ўмольвае, паказвае на срэбную статую Ёгана фон Нэпамука. Рукі ападаюць... Чуваць, як ён гаворыць. Вядзе перагаворы.
    Гамана.
    Паліксэна здагадваецца: ён гатовы павянчаць Отакара з ёю... але не перад алтаром.
    Ён уратаваў сваё жыццё, разумее яна, але толькі на вельмі кароткі час. Яго заб'юць, як толькі ён скажа дабраславенне.
    У думках яна зноў бачыць кулак страшэннага Жыжкі, як ён абрушваецца на чэрап, чуе Жыжкавы словы: «Kde mas svou pies? — Манах, дзе твая танзура?»
    Гэтым разам яго маска павядзе кулак натоўпу, ведае яна.
    Уносяць услончык і ставяць перад статуяй, накрываюць кілімам каменныя пліты.
    Праходам ідзе хлопчык і нясе на пурпуровай падушачцы посах са слановай касці.
    — Жазло герцага Барывоя Першага! — прабягае шэпт па натоўпе.
    Падаюць яго Отакару.
    Ён бярэ, як у сне, і ў мантыі валадара апускаецца на калені.
    Паліксэна поруч.
    Манах становіцца перад статуяй.
    1 тут надрыўны крык:
    — Дзе карона?
    Хваляванне прабягае па народзе і зноў аціхае, калі святар падымае руку.
    Паліксэна чуе яго дрыготкія словы. Словы малітвы і благання, як іх прамаўляў памазанік, і быццам мароз прабягае па ёй пры думцы, што яны ідуць з тых самых вуснаў, якія яшчэ ўтую самую гадзіну павінны замкяуцца навечна.
    Урачыстасць скончылася.
    Радасныя крыкі запоўнілі сабор і заглушылі слабы енк.
    Паліксэна не адважвалася азірнуцца. Яна ведала, што адбылося.
    — Карона! — зноў залямантаваў голас.
    — Карона! Карона! прабегла палаўках.
    — ЯнасхаванаўЗаградкі, — крычыць нехта.
    Усе кінуліся да дзвярэй.
    Дзікае хваляванне:
    — ДаЗаградкі! Да Заградкі! Карона! Па карону ўладароў!
    — Яна залатая! 3 рубінам на лобе! — крычаць з хораў. Гэта Бажэна, яна заўсёды ўсё ведае.
    — Рубін на лобе, — перакідаецца крык з вуснаў на вусны, іўсе перакананыя, быццам на жывыя вочы бачылі той камень.
    На цокаль падымаецца чалавек. Паліксэна бачыць: гэта лёкай з бычыным позіркам.
    Ён размахвае рукамі ў паветры і верашчыць, прагнучы трафея, аж яму голас перахапіла:
    — Карона ў палацы Вальдштэйна.
    Ніхто больш не паняверыцца:
    — Карона ў палацы Вальдштэйна!
    За яглівай бандай змрочна і моўчкі ішлі «браты з гары Харыў» — зноўяку сабор — несучы на плячах Отакара і Паліксэну.
    На Отакары пурпуровы плашч палкаводца Барывоя, у руцэ жазло.
    Барабан маўчыць.
    Непрымірымая нянавісцьда раз'ятранайчэрні, якаяможа быць натхнёная прагнуць разбою і спусташэння, падымаецца ў Паліксэне: — «Злейшыя за звяроў яны і баязлівейшыя за самую баязлівую нечысць» — і яна з глыбокім, жудасным задавальненнем думае пра канец, які непазбежна прыйдзе: стукат кулямётаў і — гаратрупаў.
    Яна глядзіць на Отакара і вольна выдыхае:
    — He бачыць і не чуе. Як у сне. Дай Божа яму лёгкай смерці. Пакуль не прачнуўся.
    Што станецца з ёю самою, — ёй ўсё роўна.
    Брама палаца Вальдштэйна моцна замкнёная.
    Натоўп хоча аблегчы муры, але з акрываўленымі рукамі адхлынае назад. Наверсе рассыпаны бітае бутэлечнае шкло і жалезныя калючкі.
    Адзін мужчына прыносіць бэльку.
    Рукі падхопліваюць.
    Назад — наперад. Назад — наперад, з кожным глухім ударам прабіваючы праломіны ў дубовай браме, зноў і зноў людская апантанасць налятае на перашкоду, пакуль жалезныя засаўкі не гнуцца і не ўтвараецца праход.
    Пасярэдзіне саду пад чырвонай гунькай стаіць конь з жоўтымі шклянымі вачыма, на спіне чырвонае покрыва, падковы прыкручаныя да дошкі.
    Чакае свайго гаспадара.
    Паліксэна ўбачыла, што Отакар нагнуў галаву, разглядаючы, прыклаў далонь да лоба, быццам раптам апамятаўшыся.
    Пасля адзін з «братоў з гары Харьгў» падышоў да муляжнага каня, узяў яго за аброць, выкаціў на вуліцу, і яны пасадзілі Отакара вярхом, тым часам як уся зборня з запаленымі паходнямі ўрывалася ў адчынены дом.
    Са звонам разляцеліся вокны, шкло тысячамі асколкаў пасыпалася на брук, са сценаў і пастаментаў паляцела срэбра, пазалочаныя даспехі, інкруставаная зброя і бронзавы стаяк-
    гадзіннік, — цэлыя горы на паддозе: але ніхто з «табарытаў» не працягнуў рукі, каб нешта ўзяць.
    Чуваць быўхруст, калі на сценах рэзалі нажамі габелены.
    — Дзе карона? — крычыць угору гарбар Гаўлік.
    — Карона не тут, — крык, рогат. — Яна ўЗаградкі, — праз хвілю пачуліся згары, як конскае ржанне, крыкі.