Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец
Густаў Майрынк
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 320с.
Мінск 2014
— Так, так, Зрцаддамае поўную рацыю з «Зялёыай жабай»: я — пінгвін і не магулётаць... Ніколі не моглётаць!
Восьмы раздзел
УЦЁКІ Ў ПІШАК
Пастукалі, і зноў, і зноў, мацней і цішэй, але гер імператарскі лейбмедык больш не асмельваўся сказаць «Заходзьце».
Ён не хацеў зракацца надзеі, што гэта ахмістрыня прынесла ягоныя штаны.
Толькі каб не расчараванне!
Схільнасць шкадаваць самога сябе, на што так здатныя дзеці і старыя, цалкам яго прыгняла.
Нарэшце ён усё-такі прамармытаў:
— Заходзьце!
Але надзея зноў падвяла: калі ён баязліва падняў вочы, у пакой нясмела ўсунула галаву — багемская Лізэль.
«Ікаліўсёгэтаскончыцца», — хацеўужобыўзакіпецьгер імператарскі лейбмедык, але яму не ўдалося нават захаваць свой эксэленцаў твар, не кажучы ўжо, каб вымавіць гэтыя калючыя словы.
«Заходзьце, Лізінка, прашу Вас, прынясіце мне мае штаны!» — гэталепшае, штохацеўбыўмольнасказацьёнусваёй нехлямяжай бездапаможнасці.
Старая па ягонай міміцы прачытала, якая лагода была ў яго на сэрцы, і набралася духу.
— Прабач, Тадэвуш. Гатова табе пабажыцца, ніхто мяне не бачыў. Я ніколі не ўспіналася б да цябе сюды на гэтую гару, але мне трэба з табой перагаварыць. Паслухай мяне, Тадэвуш, прашу цябе. Толькі адну хвіліну. На карце жыццё, Тадэвуш! Паслухай мяне. Напэўнаніхто не прыйдзе. He mo-
жа ніхто прыйсці. Я дзве гадзіны чакала ўнізе і пераканалася, што ў замку нікога няма. А хай бы хто і прыйшоў, дык хай бы я лепш з акна выкінулася, чым прычынілася табе да ганьбы, каб мяне тут засталі ў гэтым пакоі, — яна вымаўляіла словы, перарывіста дыхаючы і з усё болыпым хваляваннем.
Нейкі момант імператарскі лейбмедык змагаўся з сабою. Спачуванне і звыклы застарэлы страх за больш чым стагоддзе высока трыманую незаплямленую рэпутацыю фаміліі Флюгбайль спрачаліся між сабою.
Але туг у ім высока падяяўся свабодны, самаўпэўнены гонар, які ён успрымаў амальяк нешта чужое: прыдуркаватая валацужка, прапітая падплотніца, вераломная прыслужніца, увішная працмыга, расшалопістая шантажыстка і мужабойца, куды ні глянь, — чаму я павінен гэтага адкідня, што цяпер, усё яшчэ ў брудзе, смуродзе і нэндзы шаноўна трымае і цалуе мой партрэт, чаму я павінен прымаць яе няпрыязна ?!
Ён, усміхаючыся, працягнуў багемскай Лізэлі руку.
— Заходзь, сядай, Лізінка! Умасціся ямчэй і зручней. Супакойсяінеплач. Яжтакрады! Праўда! Адутяго сэрца! Наогул, цяпер гэта мусіць рабіцца інакш. Я далей не перажыву, што ты галадаеш і марнеешся ў галечы. Што мне да людзей і іх перабрэхаў!
— Флюгбайль!ТадэвушДэд...Тэд...Тадэвуш, выкрыквала старая, аберуч затуліўшы вутпы, — ай, не кажы так, Тадэй! He рабі з мяне вар'ятку. Вар'яцтва цяпер шалее на вуліцах. Сярод белагадня. Усіх ужо пахапалі, толькі мяне адну — не. Трымай галаву, Тадэвуш! Хоць бы ўжо ты не вар'яцей! He гавары так са мною, Тадэвупі! He магу я цяпер траціць памяць і здаровы глузд. Бо зайшлося пра самое жыццё, Тадэвуш. Табе трэба ўцякаць! Зараз. Зараз і не пазней! Яна, раззявіўшы рот, прыслухаласядаакна. — Тычуеш,тычуеш? Яныідуць!.. Хутчэй. Хавайся!.. Ты чуеш, як барабаняць, равуць?.. Во! Зноў!.. Жыжка! ЯнЖыжказТроцнава!.. Зрцадла! Чорт!.. Ён закалоўся... Яны садралі з яго скуру. Пры мне! У маім пакоі!.. Ён так хацеў... I нацягнулі на барабан... Гэта зрабіў гарбар Гаўлік. Ён ідзе наперадзе іхі барабаніць... Пеклапрарвалася. Поўныя рыны крыві... Барывой — за караля. Отакар Бары-
вой, — янаўскінуланаперадрукііглядзела, быццам наскрозь праз муры. — Яны цябе заб'юць, Тадэвуш. Усё дваранства ўжо зляцела... Сёння ўначы. Яны што ўсе? — забыліся пра цябе? Пакінулі?.. Я павінна цябе ўратаваць, Тадэвуш... Яны забіваюць усё, што з дваранства... Аднаго такога я бачыла, ён нагнуўся і піў кроў са сцёку... Вось! Вось! Ідуцьсалдаты!.. Салда... — і зняможана асунулася.
Флюгбайль пасобіўёй падняцца, паклаўяе на кучу вопраткі. Валасы дыбарам усталі ад жудасці.
Яна туг жа ачуняла і ўжо хацела завесціся наноў:
— Барабаны з чалавечай скуры!.. Хавайся, Тадку; ты не павінен загінуць! Хавайся, Тадзю...
Ён паклаў ёй руку на рот:
— He гавары цяпер, Лізінка! Ты чуеш? Ідзі за мною. Ты ведаеш, я ўрач і павінен разумець гэта лепей. Я прынясу табе віна і чаго-небудзь перакусіць. — Ёнагледзеўсяваколсябе. — Госпадзе Божа, каб жа хоць тыя штаны! Усё пройдзе. Голад забраў амаль усю тваю памяць, Лізінка!
Старая вызвалілася і, сціснуўшы кулакі, прымусіла сябе гаварыць як мага спакайней:
— He, Тадэвупі, ты памыляешся: я не вар'ятка, як ты думаеш. Усё так, усё праўда, што я сказала. Слова ў слова. Канечне, яны толькі што былі на плошчы Вальдштэйна; людзі ў страху выкідаюць з вокнаў мэблю, каб загарадзіць ім дарогу. А некаторыя, з гаспадарскіх каторыя, храбрыя хлопцы, супраціўляюцца і будуюць барыкады. Мола Осман, татарын прынца Рогана, узначальвае іх. Але кожны момант Г радчаны могуць узляцець у паветра — яны ўсё замініравалі. Я гэта ведаю ад рабочых.
Па старой прафесійнай звычцы лейбмедык паклаў руку ёй на лоб — ці не ў гарачцы яна.
На ёй чыстая хустка, мільганула ў яго думка, мой божа, нават галаву памыла.
Яна здагадалася, што ён усё яшчэ прымае яе за хворую, і нейкую хвіліну разважала, перш чым сказаць, што яна паспела зрабіць, каб пераканацца ў правільнасці сваіх звестак.
— Ты мог бы хвілінку паслухаць мяне спакойна, Тадэвуш?
Я прыйшла сюды, каб асцерагчы цябе. Ты павінен уцякаць, без адкладу! Як-небудзь пастарацца... Ужо неяк парупся... Пройдзе гадзіна — другая, і яны будуць тут угары, на Замкавым пляцы. Найперш сплюндруюць скарбніцу і сабор. Hi хвіліны ты не можаш быць пэўны за сваё жыццё, ты разумееш мяне?
— Але прашу цябе, Лізінка, — уставіўслова імператарскі лейбмедык усё яшчэ спалохана, — самае большае праз гадзіну тут будуць войскі. Што ты думаеш? У нашыя дні і каб такія шалабродствы? Я дапускаю, можа быць вельмі дрэнна... там унізе, у «свеце», у Празе... Але каб тут, угары, дзе казармы?..
— Казармы? Так. А^епустыя. Што салдаты прьшдуць, сама ведаю, Тадэвуш. Але, бадай што, заўтра, калі не паслязаўгра альбо на тым тыдні; а тады ўжо позна будзе... Кажу ж табе, Тадзю, павер мне, Градчаны стаяць на дынаміце. Як толькі паявяцца першыя кулямёты, усё паляціць у паветра.
— Ну так. Па-мойму. Але што ж мне рабіць? — застагнаў лейбмедык. Тыжбачыш, ябезштаноў.
— Ну, дык накінь якія там!
— Але я не знайдуключа! — завыў Пінгвін, злосна гледзячынасаксонскічамадан. — Ігэтая скацінаахмістрынязбегла.
— У цябе вунь жа нейкі на шыі. Можа, сама-сама той?
— Ключ? Я? Шыя? — герімператарскілейбмедыксхапіўся за горла, радасна крыкнуў і спрытна, як кенгуру, скочыў цераз гару камізэлек.
Праз некалькі мінуг ён ужо сядзеў, праменячыся шчасцем, як малое дзіця, у пінжаку, штанах, панчохах і ботах на вяршыні глетчара, насупраць яго на другім глетчары багемскаяЛізэль, а паміж абаімі, унізе ўглыбіні, аж да печы — каляровы сплёт з галыптукаў.
Старая зноў захвалявалася:
— Нехта там ёсць, на дварэ. Ты не чуеш, Тадэвуш?
— Г’эта, мабыць, Ладзіслаў, — спакойна адказаў ёй Пінгвін. 3 часу, як знайшліся штаны, у ім ужо не было ніякага страху, ніякай нерашучасці.
— Тады мне пара, Тадэвуш, я ўжо пайду. Бо што, калі ён
мяне тут застане! Тадэвуш, напрамілы бог, не адцягвай, не марудзь. Смерць у парозе... Я... я хацела табе яшчэ... — Яна дастала з кішэні невялікі загорнуты ў паперу пакуначак, але тут жа і сунула яго назад. — He, я... я не магу... — слёзы пырснулі раптам з вачэй. Яна хацела падысці да акна.
Гер імператарскі лейбмедык пяшчотна прыхіліў яе да свайго глетчара.
— He, Лізінка! Так ты ад мяне не сыдзеш. I не прасі, і не ўпірайся, Лізінка, зараз скажуя.
— Але ж Ладзіслаў можа нахапіцца, і... але ты павінен уцякаць. Ты павінен! Дынаміт...
— Спакойна, Лізінка! Па-першае, іпто табе да таго, ці гэты дурань, Ладзіслаў, увойдзе ці не ўвойдзе; і другое — дынаміт не выбухне. Які там дынаміт! Наогул, дынаміт гэта дурная пражская містыфікацыя. Я не веру ў дынаміты. Але што важней, гэта — што ты прыйшла ратаваць мяне. Праўда ж? Ці ж не сказала ты, што мяне ўсе забылі, і ніхто пра мяне не падбаў. Ты, праўда, думаеш, што я быў бы такім прахвостам і пасаромеўся б цябе, калі ты адзіная, хто ўспомніў пра мяне? Мне цяпер след добранька падумаць, што будзе далей, Лізінка... Ведаеш, я сабе думаю... — гер імператарскі лейбмедык ад шчасця, што не трэба яму сядзець на гары камізэлек у начной лёлі, міжволі запаў у балбатню і зусім не заўважыў, як багемская Лізэль пашарэла ў твары і, дрыжучы ў руках і нагах, зяхала ротам, быццам душылася, — я будзь што амаль думаю, спачатку паеду ў Карлсбад і вывезу цябе куды-небудзь у вёску. Вядома, пакіну табе грошай. Можаш не турбавацца, Лізінка! Но, і пасля спынімся разам у Ляйтомішлі, — не, не ў Ляйтомішлі, гэта там, па той бок Влтавы! — Яму ўзгадалася, што пры такой паездцы яму мусова давядзецца перабірацца цераз мост. — Алеможа, — ён сабраў усе свае веды з геаграфіі, — але можа, у Пішак?.. У Пішаку, чуў я, жывецца якраз бяспечна. Так, так, Пішак, гэтасамае правільнае... Ятакдумаю, натуральна, — хуценька дадаў ён, каб яна не паспела падумаць, што ён намякае на будучы мядовы месяц, — я так мяркую, натуральна: там нас ніхто не ведае. I ты павядзеш маю гаспадарку і — мецьмеш
нагляд за маімі штанамі, но, і так... I не думай, што я дужа зажывушчы: раніцай кафічко і дзве булачкі, перад абедам іуляш, два салёныя піражкі пад соўс, но, і на полудзень, калі гэта ўвосень, слівовыя кнэдлікі... Божа мілы! Лізінка! Што зтабою?! Езус, Марыя!
Старая з нейкім гарлавым усхліпам кінулася ў прорву гальштукаў да яго пад ногі і хацела пацалаваць яму боты.
Дарма ён намагаўся падняць яе.
— Лізінка, годзе, не рабі ніякіх аваптураў. Глядзі, што далей... — ад замілаванасці ў яго зрываўся голас.
— Пусці мяне, я не ўстану, Тадэвуш, — усхліпвала старая, прашу цябе, не г-г-глядзі на мяне, з-з-робіш круглыя вочы, б-брудная...
Ліз... — душыўся гукамі імператарскі лейбмедык, не могучы вымавіць імя; ён высмаркаўся, крэкчучы, як стары крумкач, быццам разбіраў яго сверб чыхнуць.
Месца з Бібліі прыгадалася яму, але ён саромеўся цытаваць, каб не здавацца надта патэтычным.
Апрачатаго, не памятаў дакладна.
— «...боўсезграшылііііазбаўленыславы...» — аўтаматычна прамовіў ён нарэшце.