• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец  Густаў Майрынк

    Ноч Вальпургіі | Белы дамініканец

    Густаў Майрынк

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 320с.
    Мінск 2014
    72.24 МБ
    I ў доме было б куды зручней... Зрэшты, калі ў доме не дужа пасуе, дык я ведаю іншы дом, дзе ў кожным пакоі ёсцека спецыяльны выхад. I так...
    — Мяне не цікавіць, сціхніце! -узвіўся Пінгвін, але яшчэ на тым самым духу перавёў голас на прымірэнчы лад, бо -такі яму вельмі хацелася б ведаць, што там у таго далей, — He ўцямлю, як скарыстацца вашым... вашым паведамленнем.
    -А тады... калі ласка, а і не трэба панскага цяму, эксэленц! — яўна расчаравана выдыхнуў «канцэсіяваны прыват-орган». — Я ж толькі падумаўшы быў... Шкада! Варта мне толькі адно слоўца на паненку графіньку... каштавала б, бо я сёе-тое на яе ведаю.... Ну, і акрамя таго я быў сабе падумаўшы, эксэленцу сённяка, — у голасе пана Брабеца паявіўся з'едівы тон, — таксамака ўжо болей... сягоння... да багемскай Лізэлькі... цягацца патрэбы не будзе...
    Гер імператарскі лейбмедык страпянуўся... нейкі момант нават не ведаў, што адказаць.
    — He думаеце ж вы, зрэшты, што менавіта па тое хадзіў я да старое нроблядзі?.. Вы што, звар'яцелі?
    Дэтэктыў як бы баронячыся падняў рукі:
    — Кабя, кабтакое падумаўшы?.. Во, слова гонару! Эксэленц! — Ён імгненна перастаў касавурыцца і абнадзейна спадціха паглядзеў на імператарскага лейбмедыка. — Я ж ведаю, самі разумееце, што ў эксэленца... пэўныя... іншыя... прычыны... меліся быць, калі эксэленц... пардон... да багемскай Лізэлькі... мг-мг... пахаджалі. Ну во, таму бо я ўласна іпрыйшоў!.. Мг-мг... іншыя прычыны,
    Пінгвін з цікаўнасцю падняўся з падушак...
    — I якія ж гэга прычыны?..
    Брабец перасмыкнуў іілячмі.
    — Я жыву, я з... сакрэтнасці. Я хачу, я не проста сказаць, што эксэленц будзь-будзь як ублыталіся ў змову, якая нейкім чынам звязана з Лізэлькай, хоць...
    — Што, хоць?..
    — Хоць сённяшнімі днямі многія відныя людзі стаяць на падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе.
    Гер імператарскі лейбмедык падумаў, што недачуў:
    — Дзяржаўная здрада?
    — He, якая там здрада, — на падазрэнні толькі, на падазрэнні! Эт! На падазрэнні! — Як што гер імператарскілейбмедык яўна не ўлавіў намёку, шпіцаль удакладніў: — Гма-а! Ну, а падазрэння, — ён гнеўна паглядзеў на свае пляскатыя ногі, — дастаткова. На жаль! 3 прававога боку мой абавязак у пэўным месцы паддана далажыць — ітак... — штояккалі яшто-небудзьведаю пра падазрэнне... Гма-а... Я, зрэшты, яж верны абавязку чалавек, слова гонару... Алрача, канечнека, калі я прыходжуда пераканання, што падазрэнне не мае пад сабой грунту... Но, і ўрэшце ж такі ў нашым будным жыцці рука-такі мые руку, — ён міжволі зірнуў на свае брудныя пазногці.
    У геры імператарскім лейбмедыку закіпаў ледзь стрымліваны шал.
    — Інакш кажучы, вы хочаце на гарэлку?
    — Бітшэн, абсалютна як вашай эксэленцыі ўмілажаліцца заўгодна будзе.
    — Добра, — імператарскі лейбмедык пазваніў.
    Паявіўся слуга.
    — Ладзіславус, вазьміце парнішку за кутасік ітурніце яго з лесвіцы!
    — Служупану.
    Велізарная лапа распусцілася як пальмавы ліст, засланіла сабою пакой, і ўжо праз хвіліну шпіцаль і слуга зніклі, быццам датуль усё гэта было толькі кадрам з фільма.
    Гер імператарскі лейбмедык прыслухаўся: бабух — унізе ўпрыхожай!
    Пасля цяжкія крокі патупалі ўніз па лесвіцы... Следам за скочаным.
    — Ну, сэрвус, Ладзіславус падымае хлопца, здаецца мне, і мусіць шпурляе яго далей, па лесвіцы ўжо вонкавай. Усё разумее літаральна, — буркнуў імператарскі лейбмедык, скрыжаваў рукі на грудзях і заплюшчыў вочы, каб аднавіць перапынены ранішні спакой.
    He прайшло і чвэрці гадзіны, як яго ўспалошыў нейкі віск.
    I адразу пасля гэтага асцярожна адчыніліся дзверы, і ў пакой, прыклаўшы палец да вуснаў, на пальчыках, усунуўся барон Эльзэнвангер з жоўтым хартом Брокам пры баку.
    — Бог з табою, Канстанцін! Але ж, адкуль ты ў такую рань? -узрадавана ўсклікнуў імператарскі лейбмедык, але яму адразу забрала мову, як толькі ён згледзеў пустую, дурнаватую ўсмешку на вуснах свайго сябра. — Небарака няшчасны, — прамармытаў ён, глыбока ўзрушаны, — гэта ж трэба, крыху розумам даўся.
    — Шшш, шшш, — таямнічазашаптаўбарон, — шшш.шшш. Толькі не трэба, толькі не! — Пасля баязліва агледзеўся, мітусліва дастаў з кішэні нейкі пажаўцелы канверт і кінуў яго на ложак. — Вазьмі, Флюгбайль. Але, толькі не трэба, толькі не!
    Стары хорт падціснуў хваста, непрыязна наставіў прыслеплыя, малочна-белыя вочы на свайго звар'яцелага гаспадара і шырока раззявіў зяпу, быццам збіраўся заскуголіць, але з горла ані гуку.
    Непрыемная карціна.
    -Чаі'о ты хочаш, каб толькі не? — спагадліва спытаўся імператарскі лейбмедык.
    Эльзэнвангер падняў палец.
    — Тадэвуш, прашу цябе... Дарэчы, як табе добрыцца?.. Але толькі не, толькі не!.. Ты ведаеш... ты ведаеш... ты ведаеш... — з кожным прайіаптаным словам ён ніжэй і ніжэй нахіляўся да вуха Флюгбайля, аж пакульледзь не дакрануўся губамі. — За мною паліцыя, напала ва след, Тадэвуш. I ўжо ўся мая прыслуга даведалася, усё ўжо ведае. Шшш, шшш. Усе паразбягаліся. I Бажзяа ўцякла.
    — Што? Твая прыслугаўцякла? Чаго б гэта? I калі?
    — Сёння з рана. Шшш, шшш, Толькі не, толькі не! Ведаеш, учора заходзіўадзін дамяне. Прыходзіцьтакі, з чорнымі зубамі. I чорныя пальчаткі. I косіцца на абодва вокі. Ведаеш, адзін такі... з паліцыі.
    — Як яго звалі? — хуценька спытаў імператарскі лейбмедык.
    — Брабец, сказаўся ён, завецца.
    — I чаго ён хацеў ад цябе?
    — Ксэначка, сказаў, хай хуценька ўстае іўцякае, сказаў... Шшш, шшш. Я ўжо ведаю, чаму ён сышоў. Яны пра ўсё даведаліся!.. Шшш, толькі не!.. Ты ведаеш, яшчэ ён прасіў грошай, бо, сказаў, інакш усё раскажа.
    — Спадзяюся, ты яму нічога не даў?
    Барон зноў баязліва азірнуўся:
    Я сказаў Вэнцалю, каб спусціў яго з лесвіцы.
    Дзіўна, як усё-такі часам правільна рэагуюць вар'яты, сам сабе падумаў Пінгвін.
    — Шшш. Але цяпер ужо няма і Вэнцаля. Бо Брабец усё яму расказаў.
    — Прашу цябе, Канстанцін, раскажы спакойненька: ну, чаго такога ён мог яму расказаць?!
    Эльзэнвангер кіўнуў на пажаўцелы канверт.
    Імператарскі лейбмедык узяў яго — ён быў незаклеены, і як можна было бачыць з першага вока, пусты.
    — Што я павінен рабіць з ім, Канстанцін?
    — Езус, Марыя і Ёзаф, толькі не, толькі не!.. — благаў барон.
    Імператарскі лейбмедык бездапаможна паглядзеў на яго.
    Эльзэнвантер наблізіўся — у вачах страх — зноў да ягонага вуха і крэкнуў:
    — Багуміл... Багуміл... Багуміл!
    Імператарскі лейбмедык пачаў разумець: яго сябар... мусіць, чыставыпадкова... недзеўпартрэтнымпакоі знайшоў канверт і так доўга ўяўляў сабе, што папера ад яго мёртвага брата Багуміла... дамешваючы самыя розныя ўспаміны пра Зрцадлу, пакуль розумам не адпаў.
    — Ты ведаеш, Тадэвуш, можа быць, ён пакінуў мяне без спадчыны за тое, што я ніколі не наведваў яго там у Тайнінскім саборы. Але, Езус, Марыя, мне ж туды нельга, нельга ў Прагу! Бяры яго, Тадэвуш, вазьмі! Толькі не, толькі не... Мне нельга ведаць, што там у ім! Інакш застануся без спадчыны!.. ГТадымі яго, Флюгбайль, добра, га? падымеш? ну... ну... ну-у, толькі не заглядвай! He заглядвай!.. I напішы на ім, што мне належыць, калі ты возьмеш і памрэш. Ты
    ведаеш: што гэта належыць мне!.. Але схавай добранька, ты чуеш? У мяне не надзейна; усе ж ведаюць. Таму і збеглі. Ксэначка таксама.
    — Што? Твая пляменніца, — усклікнуўлейбмедык, — таксама збегла? Куды ж бо?
    — Шшш, шшш. Уцякла. Бо ўжо цяпер усё ведае. — I ўвесь час запэўніваў, на пытанне Флюгбайля, што Паліксэна знікла, «бо янаўсё ведае». I больш з яго нічога нельга было выдабыць.
    Ты ведаеш, Тадэвуш, увесь горад на нагах. Усе ўсё ведаюць. Учора ўвечары асвятлялі Жыжкаву гару, бо яны шукалі тэстамэнт... I Брок, — ён таямніча міргнуў на харта, — таксаманештазаўважыў...Гляньтолькі,якёнбаіцца... Ну, а ў Заградкі мушыная чума выбухнула. Усё ў мухах! Увесь палац!
    — Канстанцін, напрамілы бог, што ты такое вярзеш! — усклікнуўімператарскілейбмедык. — Тыжведаеш,уяедоме ніколі не было ніводнай мухі! Яна гэта сабе толькіўяўляе. He ўсяму вер, што ты чуеш.
    — Душою і богам, клянуся! — запэўніў барон і стукнуў сябе ў грудзі. — На свае вочы бачыў.
    — Мух?
    — Так. Аж чорна ўсё.
    — Адмух?
    — Так, ад іх. Але мне зараз пара. А то ж заўважыць паліцыя... I — ты чуеш, ногі ў рукі!.. I не забывай: калі памрэш: належыць мне! Але не чытай, інакш я застануся без спадчыны... Толькі не, толькі не. I нікому не кажы, што я тут быў!.. Сэрвус, Флюгбайль, бывай!
    На дыбачках, ціха, як і прыйшоў, вар'ят шмыгнуў з пакоя.
    Хорт, падцяўшы хвост, за ім.
    Пачуццё невыказнай горычы агарнула Пінгвіна.
    Абапёр галаву на руку.
    — Зноў смерць заспела пры жывым целе. Бедны, бедны небарака!
    Ён не мог не падумаць пра багемскую Лізэль і яе скруху па маладосці, якая, ах! — дзе яна, дзе янатая маладосць!..
    Але і што там магло такога стацца з Паліксэнай? I... і што там яшчэ за мухі за такія?.. Дзіўна, усё жыццё Заградка баранілася ад нейкіх прыдуманых мух, аж так доўга, пакуль яны сапраўды не абселі яе. Падобна, як бы наклікала...
    Глухі ўспамін падняўся ў ім, сёння ўначы нейкі голы чалавек з мітраю на галаве нешта расказваў яму пра выкананне міжвольных жаданняў — нешта, што вельмі гладка пасавала да з’яўлення тых мух.
    Мне ж трэба ў дарогу, раптам успалошыўся ён. Трэба адзецца, апрануцца, абуцца, куды падзелася тая чортава баба са штанамі? Лепей, калі паеду сёння ж. Толькі прэч з гэтай горкай Прагі... Бо шалы шугаюць з кожнай вуліцы. Лётам у Карлсбад, падмаладзіцца!
    Пазванілі.
    Пачакаў. Ніхто не ўвайшоў.
    Пазванілі яшчэ раз.
    — Ну, нарэшце!
    Пазванілі.
    — Заходзьце!
    Ён спалохана кінуўся назад у падушкі і нацягнуў коўдру аж па самае йадбароддзе: замест хатняй гаспадыні ў парозе стаяла графіня Заградка з сумачкай у руцэ.
    — О, нябёсы, літасцівіца мая, на мне... на мне толькі кашуля!
    — Ятакіпадумала, штонеўдарожныхботахспіце, буркнула старая, не гледзячы на яго.
    Сёння яна зноў на сваім коніку, падумаў імператарскі лейбмедык і пачакаў, што скажа графіня.
    Яна памаўчала, гледзячы ў павегра.
    Пасля адчыніла сумачку і працягнула яму дапатопны рыцарскі ністалет:
    — Вось! Як зараджаецца гэтая штука?
    Флюгбайль паглядзеў на зброю і паківаў галавою.
    — Гэта крэмневы пісталет, літасцівейшая. Сёння яго наўрад ці можна зарадзіць.
    — Але я хачу!
    — Ну, спачатку трэба насьшаць у ствол пораху, пасля
    затаўчы туды ж кулю і паперы. А тады насыпаць пораху на палічку. Калі выкрасаецца агонь, праскоквае іскра і ўсё гэта падпальвае.